Прыдняпроўе № 7, жнівень
|
У будатрадах БРСМ студэнткі плачуць
Маладыя ідэолягі сагітавалі дзяўчат на ўдарную працу, а калі тыя апынуліся ў канфліктнай сытуацыі з вытворчым кіраўніцтвам, бээрсэмаўцы папросту адышлі ўбок. Дзяўчаты з Магілёўскага ўнівэрсытэту харчаваньня вырашылі сумясьціць працу з вытворчай практыка й і паехалі на Быхаўскі кансэрвавы завод. У час прыезду атрада завод якраз пераходзіў на бесьперапынны рэжым працы. Начальства паведаміла новым супрацоўнікам: будзеце працаваць у агульным рэжыме – па дванаццаць гадзін, уначы, без выхадных. Працы дзяўчынкі вымушаныя былі выконваць розныя – ад укладчыкаў да мыйшчыц шклянак. Давялося працаваць і з цяжкасьцямі. Да такіх умоваў працы студэнткі непадрыхтаваныя. У дагаворы, які заключаны паміж унівэрсытэтам і прадпрыемствам, значылася: колькасьць працоўнага часу не павінна перабольшваць 40 гадзінаў на тыдзень. А тут ужо 48. Ды й санітарныя, працоўныя ўмовы галоўны БРСМшчык унівэрсытэту апісваў куды лепшыя за рэаліі. Стала зразумела і тое, што часу на падрыхтоўку справаздачы па практыцы таксама ня будзе. Пасьля першай ночы дзяўчынкі са сьлязьмі на вачах ад стомленнасьці пачалі тэлефанаваць бацькам. А бацькі, у сваю чаргу, пачалі скардзіцца ў дзяржкантроль. Толькі пасьля гэтага аб сытуацыі даведаўся рэктарат і хутка пачаў дзейнічаць. Студэнтак перавялі ў дзённую працу з выхаднымі. Прыяжджаў у атрад і БРСМ. Аднак зусім не для таго, каб выправіць сытуацыю, а для таго, каб атрад паўдзельнічаў у конкурсе на званьне лепшага. Пытаньні камісіі БРСМ сьмяшылі адных дзяўчынак, а іншых – крыўдзілі. Так, напрыклад, камсамольцы паведамілі, што ў удзельнікаў атраду павінен быць адбой у адзінаццаць вечара, а зранку – зарадка. Тое, што дзяўчыны працавалі з цяжкасьцямі па дванаццаць гадзін, а ў адзінаццаць вечара кожную ноч знаходзіліся на працы, БРСМаўцы так і не зразумелі. І доўга яшчэ выпытвалі, якія культурна-масавыя мерапрыемствы праводзіць камандзір... Дарэчы, сам старшыня пярвічнай арганізацыі БРСМ унівэрсытэту і дагэтуль ня ведае усёй праўды – ён знаходзіцца ў Анапе з другім атрадам, які вырашыў сумясьціць працу і адпачынак на моры. Саша Заяц 19.08.2008
Збожжа апрацоўваюць, як пры каменным стагодзьдзі
Па словах генэральнага дырэктара ААТ "Магілёўхлебапрадукт" Пятра Іванова, супрацоўнікам ня варта разьлічваць на прэміі, якія раней звычайна выплачваліся за напружаны тэмп працы. – Няхай хаця б на гадзінку сам прыйшоў і папрацаваў, а потым бы сьцьвярджаў, што мы працуем ў звычайным рэжыме, – распавядае жанчына. – На адным элеватары ўсё збожжа ад Магілёўскага раёна прымаюць толькі тры жанчыны на кожнай зьмене! Уявіць напружанасць лёгка: элеватар для захоўваньня зерня складаецца з больш за сто бункераў, кожны зь якіх мае вышыню прыкладна 30 мэтраў. Адначасова на выгрузку могуць заяжджаць чатыры машыны, аднак абсталяваньне не прыстасаванае да адначасовай закачкі зерня. Усяго за змену трэба прапусьціць прыкладна 320 машын. Аднак галоўная праблема, з-за якой звычайная праца супрацоўніка пад час нарыхтоўкі пераўтвараецца ў катаржны труд, гэта адначасовы прыём усіх відаў зерня. А адзін элеватар прымае іх каля пяці. – Прыяжджае машына, напрыклад, з жытам, яго трэба закачаць у адзін бункер, а наступная – з пшаніцай, яе – у другі. Аўтаматыкі амаль аніякай – таму адзін супрацоўнік, які звычайна на вуліцы расфарміроўвае машыны, бегае кожны раз да аператара пульта і кажа, якія машыны выгружаюцца. Той пераводзіць лініі на адпаведны бункер, потым едзе на пяты паверх і кажа трэцяму супрацоўніку, куды пераводзіць каляску з абсталяваньнем. І так на працягу 12 гадзін змены. Ледзь пасьпяваюць паабедаць, не адрываючыся ад працы. Мабільныя тэлефоны выдалі, аднак у такім гуле амаль ня чуць ні словаў, ні званка. Пра адсутнасьць добрай аўтаматыкі сведчыць яскравы прыклад, зьдзіўленьне ад якога выклікае нават усьмешку. Прыстасаваньне, якое вызначае запоўненасьць бункера зернем, – гэта вяроўка з грузікам. У канцы зьмены супрацоўнікі апускаюць яе, калі грузік датыкаецца да збожжа, дастаюць "прыстасаваньне" і мэтровай лінаркай мераюць вышыню пустаты. І гэта ў XXI стагоддзі! Абсталяваньне ўвогуле ненадзейнае. Аўтаматыка часта не спрацоўвае. А саміх аўтаматчыкаў сп.Іваноў скараціў, абгрунтаваўшы адной тэзай – "Нам яны не патрэбны!" У выніку зерне сыплецца на падлогу. Аднойчы, узгадвае супрацоўнік, побач з норыяй насыпалася аж 12 тон! Загрузіць яго назад лапатамі – таксама справа гэтых жа трох жанчын. А ў канцы зьмены кожная зь іх мусіць яшчэ зрабіць уборку тэрыторыі элеватара. І за гэта яны маюць агулам ня больш за 400 тысяч… А па словах Іванова – ўсё ціха, ўсё спакойна. Усё ў звычайным рэжыме. Саша Заяц 08.08.2008
Улетку студэнты не "выхоўваюцца", а дэградуюць
У цэнтраў занятасці насельніцтва прапаноў для іх ня шмат – у асноўным вакансіі грузчыкаў на розных прамысловых прадпрыемствах. Так, Магілёўскі аблхарчпрам накіраваў двух хлопцаў на завод па вырабу пладова-ягадных спіртавых напояў для разгрузкі сыравіны – сліў, вішні, яблык. З першых дзён юнакі былі ўражаныя умовамі працы: праз два дні рукі ўжо не адмываліся ад бруду, хоць яны і працавалі ў "спецадзенні", абсталяваньне жудасна старое, бочкі для загрузкі прыходзіцца чысьціць грузчыкам, паветра такое, што дамоў прыходзіш п’яны, нават нічога не злоўжываўшы. Хоць прапаноў і магчымасцей "прыняць" хапае. – Разам са мной там працуюць яшчэ тры студэнты. Астатнія – "звычайныя" грузчыкі. Што яны сабой уяўляюць? Ну хто ж яшчэ пойдзе на такую працу за 300 тысяч рублёў? – распавядае Антон. – "Калегі", адным словам, вельмі спецыфічныя. Пасля десяці хвілін сумеснай працы пачалі ўжо сварыцца. Сказаць па праўдзе, нараджаецца адчуванне, што мы тут мусім пакрысе дэградаваць разам з загартаванымі "альканаўтамі" Між тым улады працягваюць гучна заяўляць, што створаны ўсе мовы для эфектыўнага працаўладкаваньня і выхавання студэнтаў на летні перыд. Толькі чаму насамрэч яны навучацца за час вакацыяў у асяродку дэградуючага калектыва? Саша Заяц 05.08.2008 |