Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Брэст Прыбужжа № 11, красавік
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Прыбужжа № 11, красавік

Раніцай вёдра – вечарам грошы

Згодна новаму заканадаўству, бацькі дзяцей, якіх дзяржава ўзяла на выхаванне, мусяць вярнуць патрачаныя на гэта выдаткі. Аднак дзяржава пакуль церпіць дадатковыя страты.

Дзвюх столінскіх жанчын з "нядобранадзейнай" катэгорыі днямі ўладкавалі на працу прыбіральшчыцамі. Да завяршэння рабочага дня яны прадалі вёдры, што выдалі ім для мыцця падлогі. Грошы, натуральна, прапілі. Пасля гэтага мясцоваму ўчастковаму даручылі штодня вадзіць "прадпрымальных" прыбіральшчыц на работу хіба ці не за руку.

Па інфармацыі старшага інспектара аддзялення аховы правапарадку Мікалая Тарчыла, у мясцовым раённым аддзеле ўнутраных спраў на ўліку знаходзіцца 137 нядобранадзейных сем’яў, у якіх агулам 316 дзяцей.

Дарэчы, як паведаміла загадчыца сацыяльнага прытулку Алена Гарашанюк, у будні дзень на харчаванне самай малодшай групы ідзе 2690 рублёў на адно дзіця . У самай старэйшэй – 3700. Па выхадных і святочных днях дадаецца яшчэ 10 працэнтаў.

За паўгода ў прытулку толькі за харчаванне ў залежнасці ад узросту дзіцяці бацькі павінны вярнуць ад сямісот да васьмісот тысяч рублёў. Відаць, вёдрамі тут не разлічышся.

Звычка штодня п’янстваваць не дазваляе гора-бацькам трапляць на работу. Нават пад прымусам. У Столінскім раёне 54 чалавекі па рашэнні суда павінны вярнуць грошы за ўтрыманне дзяцей на дзяржаўным забеспячэнні. Да канца года з іх трэба спагнаць больш за 110 мільёнаў рублёў. Пакуль пагашана толькі 20 мільёнаў. Прычына – татальнае непрацаўладкаванне.

Распараджэнне працаўладкоўваць такіх "спецыялістаў" вельмі палохае работадаўцаў. За плячыма падобных людзей звычайна няма ні адукацыі, ні прафесійных навыкаў. А дзе ўзяць столькі ўчастковых, каб за імі назіралі?

У той самы час у раёне не хапае рабочых месцаў нават для добрасумленных бацькоў. Каб абуць, адзець, пракарміць сваіх дзяцей і даць ім адукацыю, яны мусяць ехаць на заробкі ў памежныя раёны або краіны.

Алена Вераснёва

27.04.2007

Беларусь заробіць на лецішчы Машэрава?

На Выганашчанскім возеры пад Івацэвічамі ідзе рэканструкцыя сялібы былога кіраўніка БССР. Заплянаваны прыбытак ад турыстаў, паляўнічых і рыбаловаў можа скласьці штодня звыш за два мільёны рублёў.

Спаўняецца 60 гадоў, як возера было вызначана філіялам Белавескай пушчы. А 30 год таму для тагачаснага першага сакратара ЦК КПБ Пятра Машэрава будаўнікі пачалі ля Выганашчанскага складваць зруб лецішча. Архітэктурны плян асабняка прадугледжваў дзевяць пакояў для патрона і ягонай прыслугі. Шэдэўр драўлянага дойлідзтва быў прыхаваны ў зацені лесу.

Дрыгва навокал не пакідала шанцаў пранікнуць да будынку ні чалавеку, ні зьверу. У гэтым месцы Пятро Машэраў захаваў аўтэнтычнасьць прыроды, хаця тады паўсюдна на Палесьсі рылі неруш мэліяратары.

РУЛП "Целяханы" выкарыстае на рэканструкцыю 120 мільёнаў рублёў. Драўляны будынак, які цяпер зьяўляецца службовым і гаспадарчым, пераабсталююць у месца адпачынку турыстаў, паляўнічых і рыбаловаў.

Лецішча партыйнага кіраўніка мусіць прыцягваць у Беларусь замежных турыстаў. Падлічана, што кожны з 15 нумароў падвышанага камфорту будзе каштаваць ад 70 даляраў у суткі. Асобная плата – за пракат лодкі, арганізаваную рыбалку і юшку, паляўнічыя трафэі, гульню ў більярд, сауну, масаж і г.д. Заплянаваны грашовы прыбытак – звыш двух мільёнаў рублёў у суткі.

– Мажліва, бізнэс-плян збудзецца, – кажа кандыдат біялягічных навук Віктар Дземянчык. – Урэшце, прыродны комплекс – ня лінія Сталіна, дзе замежных турыстаў палохае мілітарызм Беларусі. Выганашчанскае возера – яшчэ і месца міжнароднай дасьледчай актыўнасьці.

Суразмоўца нагадвае, што ў Першую ўсясьветную вайну менавіта тут асела лінія фронту. Войскі не маглі ваяваць у балоце. Супрацьстаяньне доўжылася з 1915 па 1917 гады.

– У нямецкай арміі было нямала людзей адукаваных, – гаворыць Віктар Дземянчык, – біёлягаў і заолягаў. У доўгія месяцы прастою яны вывучалі прыроду вакол Выганашчанскага возкра. Хто выжыў, напісалі пра свой досьвед. На сёньня адшукана больш за 30 навуковых публікацыяў па гэтых мясьцінах.

Цікавасьць да Выганашчанскага возера выклікае і знакаміты канал Міхала Казіміра Агінскага – дзядзькі вядомага кампазытара Клеафаса Агінскага – аўтара палянэза "Разьвітаньне з Радзімай". Гетман Вялікага княства Літоўскага ў пэрыяд 1767-1783 гадох фундаваў будаўніцтва суднаходнага канала.

Галіна Баравая

07.04.2007

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: