Прыбужжа № 12, травень
|
Бывай, школа! Што чакае наперадзе?
Для некаторых 3 700 берасьцейскіх выпускнікоў перамены ўжо пачаліся, і не да лепшага. Адна школьніца ледзь не загінула ад рукі забойцы, другая самлела, сустракаючы Лукашэнку. Учор, 25 мая, адзвінеў апошні званок. Тысячы гожых маладзёнаў са стужкамі выпускнікоў шпацыравалі па гораду, увечары сілкаваліся ў школьных сталоўках і танчылі на дыскатэках. Асноўныя ўрачыстасці яшчэ наперадзе. Да шостага чэрвеня ідуць школьныя іспыты, а потым – вось ён, выпускны вечар! Бацькі збіраюць складкі, каб прыстойна выправіць любых дзетак у самастойнае жыццё. Раскід сумаў даволі вялікі: ад 100 тысяч рублёў да 200 тысяч "на душу". У школе на вуліцы Кавалёва мне назвалі лічбу 140 тысяч, у адной з школ цэнтру – 120 тысяч. Самая малая сума была ў клясе, дзе адмовіліся ад выпускнога альбому. Ён цягне на сорак тысяч. Асноўныя выдаткі на сьвяточны стол для дзяцей на выпускной вечарыне і на такую-сякую лёгкую ежу 25-га перад дыскатэкай. Некаторыя бацькі засільваюцца на падарунках настаўнікам, дырэктару, на ежы і кветках для педагогаў пад час іспытаў etcetеra. Іхні асноўны аргумэнт на карысць такой, прама скажам, самазабойчай практыкі – "А калі мы вучыліся, было так. Дык і цяпер быць павінна". Пераконвае гэты "рэзон", як правіла, большасць, а далей ужо справа тэхнікі. Тыповая, дарэчы, слабасць беларусаў – гэтая статкавасць. Яшчэ з савецкіх часоў "падымаюць настаўніка да ўзроўню, на якім ён не стаяў і ня будзе стаяць пры буржуазным ладзе", не пры дапамозе зарплаты, а нейкімі паўхабарамі. Загадчык гарадзкога аддзелу адукацыі Н.Казак кажа, што тэлефануюць незадаволеныя. Ня хочуць здаваць грошы, а іх вымушаюць. "Дык не здавайце – ваша права", адказвае яна. І асабліва ўлеглых усчувае, каб не выварочвалі чужыя кішэні. Спіртное на выпускных, натуральна, забароненае, Паводле спадарыні Казак, нябудзе дазволена і бацькам засядаць дзесьці па школьных клясах. Толькі адзін агульны стол у сталоўцы для выпускнікоў – і каб усё было навідавоку. "Сама асабіста, – кажа яна, – буду езьдзіць і правяраць, як і летась". Каб усе дайшлі дадому, а не да кандыцыі, адукацыйныя начальнікі падстрахаваліся і міліцыяй. Увечары і ўноч маюць быць узмоцненыя нарады міліцыянтаў. Гэтая мера зусім ня лішняя, і ня толькі з-за п’янства. Увесь горад гаворыць пра "бярозаўскага забойцу" (Бярозаўка – гэта былы прыгарад, а цяпер мікрараён прыватнай забудовы). Позна ўвечары альбо ўначы той нападае на дзяўчат, бязьлітасна б’е іх нажом і забірае рэчы. Прэс-служба міліцыі дадзеных нібыта ня мае, спасылаецца на пракуратуру. Мясцовыя жыхары ўпэўнена называюць колькасць ахвяраў: тры. Ліда Голад, выпускніца 9-й школы, ляжала з параненай пячонкай у рэанімацыі, але акрыяла і выпішацца ў панядзелак 28-га мая. Іспытаў здаваць ня будзе паводле стану здароўя. Пасля яе нібыта нелюдзь зарэзаў дванаццацігадовую дзяўчынку. І яшчэ адна ахвяра, паводле адной з версій, вісіць на ім з студзеня. Міліцыянты даследуюць вэрсію, што ён езьдзіць на веласіпедзе. У такім разе нішто не замінае гэтаму адмарозку пераадолець межы Бярозаўкі і зьявіцца практычна ў любым раёне горада. Правяраюць дзеяздольнасць гарадзкіх адміністратараў ня толькі крымінальнікі і п’яныя авантурысты. Так супала, што 25 наведаў Брэст прэзыдэнт. Адразу пасьля лінейкі школьнікаў з мікрараёну "Ўсход" пашыхтавалі і павялі да вуліцы Маскоўскай, дзе ён меў праяжджаць. Як мне расказвалі тутэйшыя бацькі, настаўніцы параілі дзецям зайсці дахаты ўзяць парасоны ад сонца. І праўда, пекла было яшчэ тое: на сонцы да 30. А чакалі "бацьку" аж тры гадзіны! Адна дзяўчынка ня вытрымала, самлела і была адвезеная дахаты за казённы кошт. Больш аддаленая і менш тупіковая пэрспэктыва выпускнога марафону – гэта жнівень. Паводле статыстыкі, штогод каля 80 адсоткаў выпускнікоў паступаюць на вучобу далей, зь іх каля 50 адсоткаў паступаюць у ВНУ. Для бацькоў гэта, як правіла, жаданы сыход. Каля 10 адсоткаў, як ні дзіўна, уладкоўваецца на працу. Але каля 10 адсоткаў і ня вучыцца далей, і не працуе – яны, што называецца, "завісаюць". У абсалютных лічбах гэта каля паўтысячы чалавек. Для грамадзтва – ядро турботаў. Прыкладна палова з гэтых былых выпускнікоў ідзе рэгістравацца ў Цэнтар занятасьці, альбо папросту на біржу працы. Ірына Рудзько, кіраўнік аддзелу прафарыентацыі тутэйшага Цэнтру, на прыстойнай беларускай мове растлумачыла мне наступнае. Яны настойліва раяць учорашнім школьнікам дабівацца паступленьня на больш грунтоўнае і працяглае навучаньне ў ПТВ, таму што курсы пры Цэнтры кароткатэрміновыя, і малалетак ніхто ня хоча браць на працу. Афіцыйна ў Берасьці 0,9 адсоткаў беспрацоўных, працягвае спадарыня Ірына лічбай і дадае, што летась яны зарэгістравалі больш за 400 былых школьнікаў і каля 240 змаглі накіраваць на свае курсы. Гатовыя і сёлета прыняць усіх, каго належыць. Прагнозная лічба такіх маладых людзей зараз трохі меншая з-за дэмаграфічнага спаду і адпаведнай агульнай адмоўнай дынамікі. Так што пачакаем жніўня. Пятро Васілеўскі 26.05.2007
"Белвтормет" растит свиней, а "черный" рынок процветает
Один погиб, десяток под следствием, тонны уплыли со страны – таков итог весеннего сражения за металл на Брестчине. Государство его проигрывает. 6 мая молодой мужчина в пружанской деревне Большой Зосин с топором полез на ЛЭП. Срубая провода, погиб смертью глупых и вошел в сводки УВД. 3 мая около Пружан милицейский патруль остановил авто, незаконно перевозившее почти полтора центнера лома цветных металлов. Перемещал этот скарб житель Кобринского района. Самое недавнее дело, оно же самое шумное, потянуло всего на 80 кг бронзы. На аллее Героев, ведущей к Брестской крепости, хватились четырех барельефов защитников. Их срубили в ночь с 7 на 8 мая. Однако накануне Дня Победы пропажа была возвращена, а тати найдены. "Слабым звеном" оказался скупщик. Он среагировал на неофициальный запрос милиции. На запад от Бреста цена вторичной меди доходит до 3 долларов за килограмм. Почти то же на восток и юг. Но – это если работать нелегально. Официально же можно сдать в приемных пунктах контор по заготовке вторсырья Белкоопсоюза. Только вот цены на любой металл здесь в 2-3 раза ниже, чем на "чёрном" рынке. Та же медь стоит 1730 руб. за килограмм. Кроме того, конторы ставят вопрос жестко: лишь бартерный обмен на товары. Главный инженер "Брествтормета" Г.Змачинский проинформировал, что его фирма работает только с юридическими лицами. Принимать же металл от граждан за деньги вроде будет государственное предприятие "Белресурсы". Есть еще фирма "Белцветмет". Она формально входит во "Втормет", но юридически самостоятельна и тоже работает только с предприятиями. "Белвтормет" прежде принимал черный металл от граждан, но год тому назад из Минска пришел запрет, и теперь люди опять завязаны на заготконторы. Там, подчеркну еще раз, во-первых платят гроши – например, черный металл принимают в среднем лишь по 90 рублей за кг. А во-вторых, процветает бартер. Кому он сегодня нужен, если магазины переполнены? Что ж удивляться процветанию "черного" рынка? "Белвтормету" в конце апреля исполнилось 85 лет. "Звязда" посвятила этой почтенной фирме целую страницу. Надо полагать, рекламную... Начало насквозь святочного рассказа обескуражило: "И металл собираем, и свинок выращиваем…" Пусть, конечно, выращивают, раз уж делать больше нечего. Но ведь "чёрный" рынок вторичных металлов кто-то должен переделать в "белый"! Петро Василевский 16.05.2007
Былы "адзіны" губляе прыхільнікаў
У суботу 12 мая ў клубе "Прагрэс" сабраліся 87 дэлегатаў са 102 меўшых паўнамоцтвы. Абмяркоўвалі, з чым ехаць на Кангрэс аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі. Ён мае адбыцца праз два тыдні. Прысутнічалі і госці. Сярод іх старшыня Палітычнай рады АДС Аляксандр Мілінкевіч, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка, в.а. старшыні БСДП (Г) Анатоль Ляўковіч. ПКБ прадстаўляў Сяргей Вазняк. У параўнанні з мінулым годам раскладка сіл на Берасьцейшчыне злёгку памянялася. Аднак гэтага хапіла, каб атрымаўся люстэркавы адбітак: летась невялікую большасць мелі прыхільнікі Мілінкевіча, а сёлета наадварот. 45 прагаласавалі за канцэпцыю сустаршынства ў кіраўніцтве АДС, а 41 за адзінага кіраўніка. Відавочна, гэта адбылося з-за прытоку "ружовага" і "чырвонага" спектру – БСДП (Г) і "парламенцкіх" камуністаў. Апошнія падчас падрыхтоўкі да Кангрэсу назбіралі амаль утрая больш галасоў, чым на прэзідэнцкіх выбарах. (Нагадаю, паўнамоцтвы атрымаў кожны, хто заручыўся 300 галасамі грамадзянаў). Звярнулі на сябе ўвагу два моманты: няўменне дэмакратаў вучыцца на ўласным досьведзе і неадэкватная знешнім выклікам унутраная разбэрсанасць. Слухаючы некаторых дэлегатаў, не верылася, што яны прайшлі шэраг палітычных кампаній: няўцямная мова, няўменне трымацца, адсутнасць аргументацыі… Некаторыя выступы і рэплікі патыхалі бюракратызмам і няшчырасцю. Прыкладам, калі гаварылі аб працы камісіі па наданні паўнамоцтваў дэлегатам на Кангрэс. Сярод дэлегатаў было няшмат маладых людзей. З аднаго боку, рэпрэсій не баяцца самыя стойкія, з другога – берасцейскім дэмакратам трэба задумацца, як стаць больш прывабнымі для моладзі. Насуперак другім рэгіянальным канферэнцыям, у Берасці нават не прынялі прынцыповага рашэння аб утварэнні абласной кааліцыі. Вынікі дыскусіі і галасавання даюць яшчэ адну падставу меркаваць, што пасля Кангрэсу Аляксандар Мілінкевіч выправіцца ў аўтаномнае плаванне. Пятро Васілеўскі 14.05.2007
Дзеці знайшлі агульную мову
Засталося паразумецца з немцамі толькі прадстаўнікам Брэсцкага гарвыканкама. Але яны не надта спяшаюцца. Нядаўна сем брэсцкіх школьнікаў тыдзень гасцявалі ў вучняў школы імя Элізабэт Штайн у горадзе Равэнсбургу (ФРГ). Гэта стала магчымым пасля нядаўняга падпісання адпаведнага Пагаднення аб партнёрстве. А дзявятага мая, у горадзе над Бугам прымаюць у адказ нямецкую дэлегацыю. У 2007 годзе тэрмін раней падпісанай Дамовы аб партнёрстве заканчылася. Пра новую брэсцкія вертыкальнікі не спяшаюцца расказваць, хоць яна зьявілася два месяцы таму. Дакумент прадугледжвае найперш абмен юрыстамі і навучэнцамі, культурныя ды спартовыя кантакты. Пра гэта зацікаўленыя берасцейцы даведаліся, як ні дзіўна, з рэгіянальнай нямецкай "Швэбіше цайтунг". Пачалі пераправяраць навіну ў аддзеле інфармацыі Брэсцкага гарвыканкама – там адмаўляюцца даваць нейкія каментары. Маўляў, на гэта неабходны дазвол ад старшыні, А.Палышэнкава. Між тым нямецкае выданне ўвесну надрукавала ўжо цэлую серыю артыкулаў, прысвечаную партнёрству з беларусамі. Пра сакавіцкі візіт нямецкай дэлегацыі ў Брэст газета піша: "У сваіх прывітальных прамовах абодва бургамістры пацвердзілі важнасць такіх кантактаў… Апошнім часам у партнёрскіх сувязях, распачатых 18 гадоў таму, наступіў пэўны зацішак. З беларускага боку выказвалася шкадаванне, што абмен не такі ажыўлены, як раней. Перад усім у вобласці юрыспрудэнцыі сувязі амаль цалкам абарваліся, ды і на ўзроўні грамадзкіх арганізацый з Германіі прагучала некалькі адмоў". Обэрбургамістр Герман Фоглер у адмысловым інтэрвію разважае пра асаблівую карысць кантактаў маладых людзей, бо менавіта яны праз дзесяць-дваццаць гадоў будуць вырашаць лёс сваіх краін. Ён таксама станоўча ацэньвае размяшчэнне нямецкай гуманітарнай дапамогі ў Брэсце. Памеры гэтай дапамогі вялікія. Паводле нашай інфармацыі, на ахвяраванні нямецкіх партнёраў (каля 400 000 еўра) куплена абсталяванне для адной з трох абраных для падтрымкі дзіцячых медыцынскіх установаў. Праз Чырвоны Крыж у берасьцейскія дзіцячыя ўстановы рэгулярна пастаўляюцца лекі, паступаюць туды і грашовыя ахвяраванні. Але немцаў непакоіць бюракратызм беларускага боку. Арганізацыя "Кола сяброў Брэста" працуе з намі ўжо 18 гадоў і за гэты час заўважна страціла ранейшы аптымізм. Аднойчы, напрыклад, была спроба наладзіць гандаль. Але кантэйнер з тэкстылем, які так чакалі на кірмашы ў Равэнсбургу, спазьніўся аж на паўмесяцы. Або захацеў адзін з актывістаў "Кола" перад выхадам на пенсію перавезці свой зубапратэзны кабінет у Брэст, каб падвучыць крыху тутэйшых дантыстаў і самому не сумаваць на заслужаным адпачынку. Але перамясціць абсталяванне цалкам яму не дазволілі берасцейскія ўлады. Ідэю рэалізаваць не ўдалося... Спадар Райнхольд не губляе аптымізм: ён спадзяецца, што сапраўдныя сувязі з беларусамі ўдасца наладзіць маладзейшым. Тым самым школьнікам, якія зараз шукаюць агульную мову. І знаходзяць. Ім бы толькі трохі падтрымкі з боку ўлады... Петр Васілеўскі 10.05.2007
Другая маладосьць пінскага "франту"
Пасьля рэканструкцыі архітэктурны помнік у Пінску стане Палацам шлюбу. Ініцыятар праекту – сябра партыі БНФ. 323 гады таму Піншчыну наведаў кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Каб ушанаваць высокага госьця, тутэйшы стараста Матэвуш Бутрымовіч прыдумаў урачыстасьць – папрасіў каранаваную асобу пакласьці першую цагліну у падмурак будучай архітэктурнай раскошы на правым беразе ракі Піны. Шмат пазьней польскі пісьменьнік Юзэф Крашэўскі назаве будынак пінскім "франтам". – Ён занадта прыгожы, – пісаў Крашэўскі, – нібыта саромеецца сваёй узвышанай архітэктуры над хаткамі, што стаяць, як скрыні на паліцах. Да сёньня дом Бутрымовіча захаваў паўкруглую пляніроўку. Ад цэнтральнай часткі адыходзяць дзьве бакавыя. Над уваходамі – высокія цокальныя надбудовы. Раней "палаццо" выкарыстоўваўся як жытло, дзе была таксама багатая бібліятэка, мастацкая галерэя, збор зброі і ювэлірных вырабаў. У савецкі пэрыяд тут мясьцілася спачатку друкарня, пасьля – кінатэатар, працяглы час Дом піянэраў і школьнікаў. У 1980-я гады сьцены муру пачала разьядаць сырасьць, пайшлі трэшчыны. Згніў паркет і сапсаваліся дзьверы. Пры безграшоўі ўлада мусіла адмовіцца ад выкарыстаньня будынку. У 1994 годзе дэмакратычны тады склад Пінскага гарсавета вырашыў ратаваць спадчыну. Дэпутат-эколяг ад партыі БНФ Аляксей Дуброўскі быў ініцыятарам геалягічнага дасьледаваньня прычынаў падтапленьня будынка. Калі зьнялі грунт ля падмурка, то выявілася, што пры будаўніцтве побач гатэлю "Прыпяць" парушылі дрэнажную сыстэму адводу вільгаці ў Піну. Савецкія архітэктары ня ведалі, што "палаццо" стаіць на дубовых "бабах". Група Аляксей Дуброўскага высьветліла, што ў ХVIII стагодзьдзі ў вільготны грунт былі загнаныя 40 дубовых ствалоў, а зьверху пакладзеныя сухія калоды з асіны, а на іх – цагліны. Лішняя вільгаць сьцякала ў траншэі абапал будынку. Шырыня траншэі – 60 сантымэтраў. Да сьценак прымацаваныя яловыя дошкі, між якімі насыпаныя дробныя камяні. Над камянямі – цэгла, а на ёй – так званы зваротны фільтар з гравію, яшчэ вышэй – пясок. Канструкцыя простая, але надзвычай эфэктыўная. Варта было выправіць неахайнасьць савецкіх будаўнікоў, каб пінскі "франт" ачуняў ад вільготнасьці. –Я шчыра рады, што ў гэтым будынку, акрамя ЗАГСу, будзе мэмарыяльны пакой Матэвуша Бутрымовіча, – кажа Аляксей Дуброўскі. Ён даводзіць, што гэты шаноўны чалавек – дзед мастака Напалеона Орды, які пакінуў Беларусі больш як тысячу малюнкаў яе архітэктурных збудаваньняў мінуўшчыны. Бутрымовіч – аўтар ідэі злучыць Піну і Мухавец. Каралеўскі канал дзейнічае й сёньня. Што да фінансаваньня рэстаўрацыі пінскага "франта", то нарэшце на прапановы грамадзкасьці Берасьцейскі аблвыканкам выдаткаў першы мільярд рублёў. Далучыліся таксама гарадзкі і раённы бюджэты. Аднаўляецца будынак паводле чарцяжоў РУП "Праектрэстаўрацыя". Галіна Баравая 08.05.2007 |