Прыбужжа № 13, чэрвень
|
Cвабодны прафсаюз Беларускі павялічваецца
У Баранавічах створаная суполка СПБ. Гэта ўжо другая структура недзяржаўных прафсаюзаў у горадзе. Справа засталася за малым – афіцыйным прызнаньнем. У Баранавічах прайшоў устаноўчы сход суполкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага. Заявы аб уступленьні напісалі 11 чалавек. Суполка створаная паводле тэрытарыяльнага прынцыпу і аб’ядноўвае настаўнікаў, пэнсіянэраў, рабочых розных прафэсій, чыгуначнікаў... Рыхтуюцца да ўступленьня яшчэ каля дзесяці чалавек. Такая практыка загадзя абмеркаваная прафсаюзьнікамі-дэмакратамі: калі ў населеным пункце няма шмат працоўных, якія належаць да аднаго роду заняткаў\прафэсіі, тады імі пераймаецца СПБ. Мэта: падрыхтаваць узбуйненьне да прафсаюзных груповак, заснаваных паводле прыналежнасьці да адной прафэсіі. Кіраўніком суполкі абраны Віктар Карлінскі, сябра БСДП(Г). У суполцы, акрамя чальцоў гэтай партыі, адзін беспартыйны і адзін сябра КХП БНФ. На сходзе былі абраныя таксама тры дэлегаты на абласную канфэрэнцыю СПБ, якая адбудзецца 29 ліпеня. На сходзе прысутнічаў старшыня абласной рэгіянальнай арганізацыі СПБ В.Лазарэнкаў. Ён праінфармаваў, што гэта другая суполка такога кшталту. Нядаўна ў свой прафсаюз арганізаваліся баранавіцкія прадпрымальнікі. Яны ўжо зарэгістраваліся ў абласным і рэспубліканскім рэестры СПБ. Ці ня самая цяжкая справа будзе цяпер атрымаць юрыдычную адрэсу, кажа спадар Лазарэнкаў. Менавіта за падобныя перашкоды ўладаў у прафсаюзнай дзейнасьці краіна страціла дзясяткі мільёнаў эўра. Ці захочуць улады вярнуць народу Беларусі гандлёвыя прэферэнцыі, пакажа бліжэйшая будучыня. Пётар Васілеўскі 30.06.2007
Свая энэргія: "за" і "супраць"
Віцэ-прэмьер Сямашка нядаўна заявіў: у Берасьці будзе пабудаваная электрастанцыя на вугалі магутнасьцю 100 мэгават. Гараджане зрэагавалі на гэта па-рознаму. Пра яе гавораць ужо гады з два. Маўляў, пасадзяць на мікрараён Усход (варыянт: на Бярозаўку), і чаду будзе як ад мясакамбіната на Рэчыцы Ды чаду канкрэтнага, сажы з прысакам, бо вугаль, кажуць, будзе попельны, бо самі шахцёры ім ня хочуць карыстацца… Усе гэтыя чуткі ад таго, што інфармацыі замала. Таму самы час распытацца. Сытуацыю камэнтуюць вэртыкальнікі А. Шаўчук, кіраўнік аддзелу эканомікі гарвыканкаму, найперш заўважыў, што энэргіі на Берасьцейшчыне пакуль хапае. Маўляў, прадавалі яе яшчэ нядаўна зь Бярозаўскай ГрЭС за мяжу. Потым зрабіў дзьве карэкцыі: зразумела, электрастанцыя патрэбная, бо ж гэта дывэрсыфікацыя і крыніцаў энэрганосьбітаў, і спосабаў выпрацоўкі энэргіі, плюс працоўныя месцы. Па-другое, трэба выконваць Дырэктыву №3 па энэргазьберажэньні. Сапраўды, можна выпрацоўваць больш энэргіі, а можна яе проста эканоміць. Спадар Шаўчук кажа, што над гэтай пазыцыяй у горадзе працуюць даўно, і называе некалькі кацельняў, якія пераведзеныя альбо пераводзяцца на мясцовае цьвёрдае паліва. Асобна Аляксандр Андрэевіч назваў энэргаёмкую чыгунку, якая імкнецца да энэргетычнай аўтаноміі і ўжо пабудавала сем уласных кацельняў на мясцовых гаручых матэрыялах. На пытаньне, ці ўкараняецца энэргазьберагальная асьвятляльная арматура, скажам, побытавыя электралямпачкі для гарадзкой ЖКГ альбо на прадпрыемствах, ён сказаў наступнае. – Замена неэканомных вулічных сьвяцільнікаў на энэргазьберагальныя актыўна плянавалася і ў мінулым, дык яна і выконваецца. А пазыцыі, якія не плянаваліся стратэгічна, выканаць можна толькі з карэкцыяй праграмы. На ўсё трэба грошы. У аддзеле энэргетыкі гарвыканкаму таксама пацьвердзілі толькі замену ў гаспадарцы горада неэканомных лямпак на супрацьвандальныя, г.зн. з шумавым эфэктам, калі хто захоча скрасьці. Дзе ўжо тут закручваць дастаткова дарагія – ад 8 да 30 тысяч рублёў – лямпы са схемамі! У "Брэстэнэрга" інфармацыя больш скупая. Прэс-аташэ Алеся Бахмат паведаміла пра візыт у горад на мінулым тыдні беларускага міністра энэргетыкі сп.Азярца. З другіх крыніцаў нам стала вядома, што міністар наведаў толькі гарвыканкам і што на сустрэчы нават не закраналася пытаньне будоўлі ў горадзе электрастанцыі. Паводле словаў А. Бахмат, будаўніцтва электрастанцыі ўсё яшчэ знаходзіцца на абмеркаваньні ў органах кіраваньня. Продаж энэргіі ў польшчу быў пракамэнтаваны так: ён спынены зь 1 студзеня пасьля падвышэньня Расеяй коштаў на газ: адпаведна яны сталі занадта высокімі і для палякаў. Выконваючы абавязкі галоўнага інжынэра "Брэстэнэрга" А. Мельнікаў зазначыў, што праграма па выпрацоўцы энэргіі і энэргазьберажэньня ў Берасьцейскім рэгіёне знаходзіцца на карэкціроўцы ў Менску. Са слоў сп.Мельнікава, рашэньне па краіне-пастаўшчыку вугалю ў Брэст яшчэ вырашаецца. Што мяркуе грамадзкасьць Ганна Канюс, старшыня гарадзкой арганізацыі БСДП(Г), назвала будаўніцтва станцыі на каменным вугалі шкодным праектам. Гэта з двух чыньнікаў: вялікая колькасьць цьвёрдых выкідаў і падвышаны радыяцыйны фон непасрэдна каля такой станцыі. Нешта казалі пра прыватныя інтарэсы, што да польскага вугалю, згадала яна. Але і з Украіны вугаль можа таксама пастаўляцца і па прыватных схемах, і горшай якасьці. Зьміцер Шыманскі, старшыня гарадзкой Рады Партыі БНФ, быў кароткі: лепш, каб была далёка свая АЭС, чым пад бокам станцыя на вугалі. Людміла Дзенісенка, старшыня гарадзкой арганізацыі ПКБ, выказала адмоўнае стаўленьне да праекту з-за яго экалягічнай небясьпечнасьці. Месьцічы выказаліся непадобна да палітыкаў. Палова з апытаных выявілі абыякавае і нэўтральнае стаўленьне. Пазыцыя экспэртаў – Ужо даўно трэба было пабудаваць не адну, а некалькі атамных станцыяў – адну АЭС, як і плянавалася, пад Менскам, другую, скажам, ля Баранавічаў, – кажа прафэсар Брэсцкага тэхнічнага ўнівэрсітэту сп.Севяранін. – Краіна спажывае цяпер каля 7 800 мэгават, зь якіх ладная частка дакупаецца за мяжой. Свае станцыі ў зношаным стане і патрабуюць мадэрнізацыі. Каб у 1990-я ажыцьцявілася плянаваная пабудова АЭС, цяпер сытуацыя была б зусім іншай. Адна гэтая АЭС магла б выцягнуць 6000 мэгават. Можна было б пабудаваць яшчэ адну-дзьве менш магутных станцый тысячы на дзьве мэгават. Пры такім раскладзе Беларусь была б сёньня дапраўды краінай-пастаўшчыком энэргіі. І на каменным вугалі тут, у Берасьці, няхай будзе станцыя, – працягвае прафэсар. – Цяпер ёсьць магутныя фільтры, дык не зашкодзіць. Навуковец і ягоны калега Юры Дзьяканаў у адзін голас кажуць, што станцыі на цьвёрдым паліве у 2-3 разы больш затратныя за станцыі на газу. Тым ня менш выйгрыш ад дывэрсыфікацыі без сумніву пераважвае, упэўненыя абодва. Прафэсар Севяранін не належыць да тэарэтыкаў-схаластаў. Ён мае цэлы стос патэнтаў па тэхналогіях спальваньня, энэргазьберажэньня, альтэрнатыўных спосабах здабычы энэргіі. Станцыя на каменным вугалі канкурэнтная ягоным праектам, але спэцыяліст рашуча выказваецца на яе карысьць. Чаму так? – Усё роўна нікому няма справы да маіх вынаходніцтваў, – махае ён рукой. Пра польскі альбо ўкраінскі вугаль Віталь Сьцяпанавіч кажа, што пытаньне моцна запалітызаванае. На ягоную думку, лепш вазіць польскі вугаль, і вось чаму. Па-першае, лепшая каньюнктура. У Эўразьвязе вугаль нікому ня трэба, шахты пазачынялі, і Польшча радая будзе прадаць яго хоць як. Па-другое, добры даезд чыгункай, а з Украіны не. Па-трэцяе, з Эўразьвязам наогул варта не губляць кантакт. І па-чацьвёртае, лепшыя вугалі на Ўкраіне ўжо выбраныя, значыць, будуць пастаўляцца попельныя, калі наагул ня буры вугаль. Запаліў прафэсар сьвятло і што да продажу энэргіі за мяжу. Няйначай блеф, сказаў ён. У справаздачах Бярозаўская ГрЭС па гэтай пазыцыі не праходзіць, і кошты за энэргію, прадаваную за мяжу, у "Белэнэрга" называюць камэрцыйнай тайнай. Значыць, памеры даходаў па гэтай пазыцыі такія малыя, што і называць сорамна. Петр Васілеўскі 29.06.2007
Примирение обернулось унижением
В апреле немецкий фонд "Память. Ответственность. Будущее" объявил о закрытии программы выплат компенсаций бывшим узникам фашизма. Тысячи граждан Беларуси благодарны ему за проделанную работу. Но не все. Среди них – и бывшие узники концентрационного лагеря "Озаричи". Что такое KZ Asarytschi В 1943 и в феврале-марте 1944 года около местечка Озаричи Гомельской области немцы в качестве живого щита сконцентрировали около 55 тысяч мирных граждан, главным образом детей, женщин и стариков. Собраны были не только местные жители. Пригнали людей из России, Украины. Было семь лагерей. Никаких построек – голая земля, болото и подлесок. Всё обнесли колючей проволокой, подступы заминировали. Жечь костры строго воспрещалось. За непослушание смерть. В зону лишь изредка привозили хлеб. А чаще – … тифозных больных. Их подкладывали к здоровым с далеко идущей целью: заразить советских солдат после отступления. В результате погибли более 20 тысяч узников. Многие умерли после освобождения в госпиталях. В Нюрнберге за Озаричской зоной был юридически закреплен статус "концлагерь". После войны специальная Чрезвычайная Государственная комиссия СССР окончательно сформулировала его: "специальные концентрационные лагеря смерти (уничтожения) на переднем крае немецкой обороны". Тогда же решено было всю зону называть "концлагерь Озаричи". Но через 51 год этот статус был отменен несколькими белорусскими бюрократами. Брестский правдоискатель Эрнест Александрович Намятов, бывший малолетний узник Озаричей, называет три фамилии: В. Герасимов, В. Адамушко и Э. Савицкий. Первый является председателем правления Белорусского фонда "Взаимопонимание и примирение". Второй – руководитель "Белкомархива". Э.М. Савицкий был в свое время руководителем специальной научно-квалификационной комиссии. У меня нет оснований не верить Э.А. Намятову. 75-летний ветеран журналистики 30 лет отработал на здешней студии телевидения, снял три фильма о концлагерях: "Освенцим", "Бухенвальд" и "Озаричи". Он собрал множество документов и публикаций. И в моральном отношении его позиция сильная. Пацаном попал в концлагерь. При освобождении, когда выходили из-за колючки, группа подорвалась на фугасе, его серьезно ранило. Сегодня Эрнест Александрович член правления Брестской областной организации бывших узников фашизма. Именно ему передали якобы пожелание одного из руководителей фонда: "Передайте там в Бресте своему Намятову, пусть прекращает, а то кирпич на голову упадет ненароком". Его оппоненты и их кривда В 1992 году немецкое правительство приняло решение выделить белорусским узникам 200 миллионов дойчмарок компенсаций. Иметь дело напрямую с немецким фондом узникам не позволили, создали в Беларуси "Взаимопонимание и примирение". Его-то и возглавил полковник В.Герасимов, уволившись от дел в армии. И уже через пару лет он резко усложнил взаимоотношения с озаричскими узниками. Весь узел завязался еще в сталинские времена, говорит Намятов. Какие-то компенсации жертвам фашизма с порога отметались: де, Советский Союз получил уже с Германии истребованное. Распад Союза дал шанс на получение немецких компенсаций. Однако новая власть далеко от советской не ушла. После выделения компенсационных денег для бывших узников фашизма немецкое правительство попросило предоставить им данные по статусу лагерей, которые были на территории Белоруссии, их категории. Категория напрямую определяла величину компенсации. Категорий было три: А, В и С. Категория С предполагала "лагерь" (неконцентрационный) без принудительного труда и имела в виду компенсацию в 5 000 марок; категория А компенсировалась 15 000 марок. В 1995 году по распоряжению Администрации президента создется специальная Республиканская комиссия. Именно она занялась определением статуса лагерей. Ее возглавил Э.Савицкий. Документальное обоснование для принятия решений исходило из Белкомархива (руководитель В.Адамушко). Решение принималось голосованием. Именно эта комиссия, по свидетельству Э. Намятова и Владимира Иванова, еще одного "озаричского", бывшего члена этой комиссии, убрала из определения Озаричского лагеря слово "концентрационный". В.Иванов свидетельствует, что Адамушко при голосовании осуществлял на зависимых от него людей давление, угрожая увольнением. В общем, усекновение Озаричского лагеря было одобрено 11 голосами при одном голосе "против". В 2000 году специальный лагерь смерти на переднем краю немецкой обороны стал в объективке "Взаимопонимания и примирения" просто лагерем. На все вопросы обиженных людей Герасимов кивал на партнеров: мол, немцы приняли решение. Послали запрос в Канцелярию канцлера ФРГ – те ответили: что белорусская сторона выставила, то и было принято. Начался новый виток конфронтации с Герасимовым. Он якобы заявил: вас жадность заставляет писать немцам, в государственный контроль, а раз так!.. Далее появилась четвертая линия обороны: президент и его администрация. Бывшие узники Озаричей обращались туда 10 раз, но без толку. Жалобы переправлялись тому, на кого, по сути, жаловались – г-ну Герасимову. Э.Намятов говорит, что 90 процентов оставшихся в живых узников Озаричей – их около 7000 человек – имеют инвалидность. Это само по себе косвенное подтверждение того, каким был этот концлагерь. Разве им лишние компенсационные деньги? Нужен закон о бывших узниках фашизма, говорит ветеран. Такой, какой принят в Украине. Э.Намятов показывает переписку с немецким профессором-историком Г.Нольте. Тот на основании документов подтверждает: да, под Озаричами вермахтом было основано семь концлагерей. Перспективы дела В феврале этого года из Страсбурга пришло известие: Европейский суд взял к рассмотрению жалобу бывших узников Озаричей на бундестаг ФРГ. И на днях же принято решение о награждении В.Герасимова немецким орденом за плодотворную работу на посту руководителя фонда "Взаимопонимание и примирение". Вместе с тем, правительство Германии отреагировало и на обращения бывших узников Озаричского концлагеря. Немецкие чиновники сожалеют о случившемся и обещают разобраться. Учитывая то, что после закрытия фонда ПОБ остались еще около 500 миллионов евро, у этого дела скорее всего есть возможность ресурсного разрешения. Социально реабилитировать себя узники Озаричского концлагеря хотят, опираясь на "четвертую власть" и на самих себя. В сентябре они планируют выйти из Белорусской организации бывших узников фашизма и объединиться в свою более узкую и надежную организацию. Сил все меньше, но будем бороться – жизнь заставляет, говорит Э. Намятов. Петр Василевский 25.06.2007 |