Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Брэст Прыбужжа № 16, верасень
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Прыбужжа № 16, верасень

Бацькі адстаялі ангельскую мову

У Берасьці ў школе з моўным ухілам другую замежную мову – ангельскую – паспрабавалі зьвесьці да гадзіны на тыдзень

– Мы рэалізоўвалі рэкамэндацыю Міністэрства адукацыі, – кажа дырэктар Жаркоў. – Дзеці перагружаныя, і санітарна-гігіенічная камісія ня ставіць дазваляльны подпіс на пачатак заняткаў.

Пытаю, а як са спробай  правесьці зьнятую гадзіну ангельскай мовы як платны факультатыў.

– Дык у Менску амаль ва ўсіх школах  такі кампанэнт платны ёсьць, – адказвае спадар Жаркоў. – Але тут бацькі не захацелі, так што мы ўсё зрабілі як летась – дзьве гадзіны ангельскай мовы да абеду.

– Мы дзіця ў гэтую школу дзеля нямецкай ды ангельскай моў аддалі, – кажа спадар Борсук, удзельнік аднаго з шматлікіх бацькоўскіх сходаў пратэсту. –  Адна гадзіна замежнай мовы на тыдзень – так я ў савецкі час яе вучыў, вось і ведаю ні ў зуб нагой. І яшчэ гэтая манэра прымусіць плаціць за тое, што і так належыць забясьпечыць у школе.

Ірына Васільеўна Чоўжык, намесьнік начальніка абласной управы  адукацыі, сказала, што яшчэ ўвесну ў школы дасланыя  вучэбныя пляны Міністэрства адукацыі.  Гэта нарматыўныя дакумэнты, абавязковыя да выкананьня. Яны складзеныя з улікам неабходнасьці разгрузкі школьнікаў.

– А ці ўлічваецца профільнасьць? – задаю пытаньне спадарыні Чоўжык.

– На ўзроўні факультатыву так, – адказвае яна  і цытуе пункт 37 дакумэнту: – "Другая замежная мова можа вывучацца толькі па жаданьні вучняў на факультатыўных занятках, курсах па выбару за кошт гадзінаў кампанэнту агульнаадукацыйнай установы, якія засталіся ад максымальна дапушчальнай вучэбнай нагрузкі на аднаго вучня”.

Ці ўпісваецца ў гэтую мадэль клясычная гімназія зь некалькімі жывымі і мёртвымі мовамі?  Тут адказ відавочна адмоўны.

Дырэктару Жаркову вяртаньне да дзьвюх гадзінаў ангельскай на тыдзень дае хоць нейкае набліжэньне да гэтай клясычнай мадэлі. Але – коштам перагрузкі вучняў. Паводле ягоных словаў, бацькі далі адпаведную пісьмовую згоду. Абы захавалася ў прыстойным выглядзе ангельская мова.

Пятро Васілеўскі

13.09.2007

Берасьцейскі суд папярэдзіў журналістку за журналізм

Матывацыя – "забесьпячэньне масавасьці сваёй прысутнасьцю на несанкцыянаваным сходзе". Гэты прэцэдэнт абмяжоўвае прафэсійныя правы.

Учора судзьдзя Сьмірнова адхіліла аргумэнты адваката драгічынскай журналісткі Любові Праневіч, якая была 19 жніўня на на прэзэнтацыі кніг П.Севярынца.  Слушнымі прызнаныя довады міліцыянтаў.

Капітан Тарасевіч, сьведка з боку абвінавачаньня, паказаў, што склаў пратакол, бо "раней журналісты пісалі розныя артыкулы, хоць міліцыя дзейнічала правамерна".

Падначалены Тарасевіча старшы лейтэнант Піцко наагул сказаў, што не памятае, каб спадарыня Праневіч называла свой род заняткаў.

Праваабаронца Уладзімер Вялічкін пракамэнтаваў сыход справы так:

– Створаны небясьпечны прэцэдэнт, які не дае журналістам магчымасьць выконваць без перашкодаў свае абавязкі. Тым самым груба парушаны Закон аб сродках масавай інфармацыі. Фактычна журналістам помсьцяць за іх дзейнасьць. Гэта самаўпраўства і перавышэньне службовых паўнамоцтваў.

Экспэрт па зваротах у Камітэт па правах чалавека пры ААН Раман Кісьляк бачыць сытуацыю больш шырока:

– Мае месца пашыранае тлумачэньне панятку "сход". Тым самым можа перасьледавацца любая сустрэча грамадзянаў. Гэта парушае іх права на мірныя сходы (артыкул 5а Усеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека) і права на атрыманьне і распаўсюд інфармацыі, прапісанае ў Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах чалавека.

Паводле спадарыні Праневіч, яна кансультуецца, у якой форме абскардзіць няпраўнае рашэньне суду.

На сёньня гэта трэці вырак судзьдзі Сьмірновай. Два папярэдніх таксама былі абвінаваўчымі: 15 сутак атрымаў нібыта арганізатар сходу П. Севярынец, актывіст руху "За Свабоду" Ю. Бакур  пакараны штрафам у тры базавыя велічыні.

Пятро Васілеўскі

05.09.2007

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: