Прыбужжа № 17, кастрычнік
|
Мяжа – не перашкода дыялёгу
Тыдзень нямецкай мовы і культуры заканчваецца сёньня ў Берасьці. Хто партнэры? Чаму Берасьце? Ганаровы старшыня Кола сяброў Берасьця ў Равэнсбургу Вільгельм Райнхольд прывёз на Тыдзень каля 200 кніг для бібліятэкі. – Мабыць, гэты Тыдзень дыялёгу культураў ладзіцца ў нашым рэгіёне таму, што тут дастаткова актыўна рэалізуецца другі праект – нямецкая дзяржаўная праграма "Дапамога Беларусі", – кажа кардынатар праекту кандыдат філязофіі Анатоль Лысюк. Інфармацыйным спонсарам Тыдня зьяўляецца газэта "Брэсцкі кур’ер". Рэдактар Мікалай Аляксандраў: – Думаю, такая ўвага да спрычыненая нашай блізкасьцю да Эўропы. У нас была адчыненая першая ў Беларусі вольная эканамічная зона. Можа, гэта і зьбег абставінаў, але мы – газэта “Брэсцкі кур’ер” – першыя на постсавецкай тэрыторыі атрымалі ў 2000 годзе прэстыжную журналісцкую прэмію імя Герда Буцэрыюса, слыннага гамбургскага журналіста і кнігавыдаўца. Праграма Тыдня У праграме нямецка-беларускія літаратурныя чытаньні. Ёсьць таксама шматлікія навучальныя сэмінары, майстар-класы, выставы і спавешчаньні. Прыкладам, нямецкія партнэры прывезьлі дзьве выставы – пра жыцьцё нямецкай моладзі сродкамі мультымедыя і выставу пад эгідай ЮНЭСКА "Архітэктура Германіі". Заяўленыя спавешчаньні пра гістарычныя паралелі паміж Беларусьсю і Германіяй, партнэрства гарадоў Берасьце ды Равэнсбург у зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг, культуру прадпрымальніцкай супрацы. 26 кастрычніка Германская служба акадэмічных абменаў правяла экзамен па нямецкай мове і адбор стыпендыятаў для берасьцейскіх студэнтаў, якія хочуць навучацца ў нямецкіх унівэрсытэтах. Асноўная частка імпрэзаў праходзіць у абласной бібліятэцы імя Горкага. Але не застаюцца ў баку ўнівэрсітэты і школы. Пятро Васілеўскі 30.10.2007
Сродак для падвышэньня сьмяротнасьці на дарогах
Таблеткі з гульлівым назовам "Антыпаліцэйскі" вісяць на самым бачным месцы ля кожнай касы тамтэйшага супэрмаркету. З абгорткі лыбіцца дзеўка з доўгімі лыткамі ў міліцэйскай форме і тыцкае паласатым жазлом ў бок пакупніка – не то дае знак купіць таблетку, не то запрашае на сэкс. Сродак гэты нібыта адбівае пах алькаголю і тытуню. (Прычым тут тытунь?). Адміністратар Тацьцяна Фёдараўна няйначай адчула, што тэма паленая і дрэнна пахне, таму адмовілася паведаміць, як ідзе тавар, адно што сказала, адкуль прыйшоў: з Расеі. Голас народа Маладая пара, ён з малым дзіцём на руках: – Я сам кіроўца. Нармальна. Ёсьць, і добра. Але я не ўжываю. Ягоная жонка таксама прымае сытуацыю, як ёсьць. Спадар гадоў трыццаці: – Мне раз жонка купіла, але так і праляжаў. А што – ёсьць і ёсьць. Спадарыня гадоў сарака: – Ня ведаю, як паставіцца. Можа і добра, бо іншым разам дрэнны пах з роту, і вось каб заглушыць… Зубы не пасьпеў пачысьціць ці што… Ня ведаю. У мяне і муж кіроўца, і сын. Ня ведаю. Маладзён, раскладвае газэты ў горку: – Дык яны паўсюль у горадзе ляжаць. Але я не кіроўца. Ня ведаю. Спадар сталага веку: – Правільна пытаеце пра гэта. Супэрмаркет, шопінг… А я кажу – бывае шопінг, а бывае і жопінг. Дык гэта якраз апошняе. Спадарыня з малой дачкой ля банкамата: – Ну дык калі пахне з рота – бывае ж такое ў людзей! – А пры чым тут "Антыпаліцэйскі"? – пытаю. Жанчына настойвае на гігіенічным аспэкце: – Але ж нешта трэба рабіць, калі дрэнны пах з роту! Спадарыня на аўтобусным прыпынку побач: – Рэзка адмоўна стаўлюся, бо жыць хачу. З гэтым не жартуюць. П’яным наогул нельга за руль. Меркаваньне адказработніка Тэлефаную ў адзьдзел прапаганды Берасьцейскай абласной управы дзяржаўтаінспэкцыі. Апісваю зьяву, прашу пракамэнтаваць. – Пьяны кіроўца ці не – гэта высьвятляе ўрач, – кажа старшы аўтаінспэктар Луцкевіч. – Ды і што мы можам зрабіць! Тавар сэртыфікаваны, мы ж ня можам забараніць яго продаж. І потым – забараніць значыць перавесьці стрэлкі на чорны рынак. Падумаўшы, ён дадае: – Хай бы лепш сьвятлоадбівальныя налепкі побач расклалі, каб народ купляў. Флікераў паболей! А пьянага кіроўцу можна вызначыць і па вачах, і па хадзе, і па манеры ехаць. Нашыя інспэктары спанатраныя, дзесяць, пятнаццаць гадоў досьведу маюць, зь дзесяці машын адну з пьяным кіроўцам без праблем адрозьніваюць!
Пятро Васілеўскі 24.10.2007
В Бресте добрались до термальных вод
Тепличный комбинат "Берестье" с подачи геологов пробил скважину в полтора километра. Вода тепленькая – 37 по Цельсию. Юзеры пока не у дел. Автора! – Теперь ведем отладку скважины до глубины 1000 м, замеры дебита скважины, лабораторные исследования состава вод, – рассказывает буровой мастер Владимир Марамонов. Температура воды близка к проектной, – говорит он. – Заказчик: тепличное хозяйство, что раскинулось на десяток гектар у самой черты города, – довольны. Мол, могло быть и хуже. Я у них не впервые. Был летом, когда прошли отметку в километр. Тогда рабочие поговаривали, что поедут в Венесуэлу бурить нефть вслед за строителями треста №8. Господина Марамонова вопрос про Венесуэлу застиг врасплох. Видно, что уже и думать забыл. Какая, говорит, Венесуэла. Будем отлаживать скважину, готовить к эксплуатации. Спрашиваю, каков бюджет проекта. Владимир Васильевич отвечает: такую скважину пробурить – очень дорогое удовольствие. Сроков введения, даже примерных, не называет. Интересуюсь, не приценивались ли к идее местного рационализатора, профессора Брестского технического университета Виталия Северянина: закачивать летом горячую воду в пласты как в термос и извлекать ее зимой. – Нет, – говорит Марамонов, – пока все идет по стандартной методике. Слово эксперта Виталий Северянин подтверждает: скважина такой глубины и на самом деле радость очень дорогая, проблем тут воз с прицепом. – Во-первых, промышленные температуры – а это 60-700 – начинаются от глубины два километра.На километре только 300. Этого мало. Во-вторых, воды с горизонтов идут соленые, все трубы забьет, так что неўзабаве будзе не да забаў, как говорят белорусы. Значит, воду нужно обессоливать. Практики Они пока только приглядываются. Но исполняющий обязанности директора тепличного комбината Евгений Сингель уверен: обессоливать не нужно. Мол, повезло, масса идет малосоленая. Подтверждает: вода будет на специальном оборудовании доводиться до температуры в 600. Но сроков и от Евгения Николаевича никаких я не услышал. Оказывается, они заказчики, но чисто номинальные, потому что денег пока не платили, лишь потом им отписали роль долевого инвестора. А так, говорит господин Сингель, все пока в руках министерства геологии. Их деньги, их и работа. – Пилотный проект? – высказываю догадку и попадаю в точку. Вместо заключения Странные, однако, варианты. Интуиция подсказывает: дело нужное. При все более плотном приближении к мировым ценам на энергоносители. Но непрозрачное какое-то. Ни бюджета, ни сроков, ни ожидаемой пользы. Можно было бы достать эту информацию у геологов, но по моему разумению, такие важные, пусть и пилотные, проекты должны на месте получать соответствующую информационную поддержку. Петр Василевский 17.10.2007 |