Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Брэст Прыбужжа № 9, верасень
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Прыбужжа № 9, верасень

Кобрынь: эра Кучынскага закончылася

Звольненаму за ўдзел у выбарах актывісту БНФ Алесю Меху, паводле афіцыйнай інфармацыі,  выпала 9,8 адсоткаў, дзейнаму цягам 18 гадоў дэпутату Кучынскаму 28 адсоткаў.

Паводле той самай афіцыйнай версіі, наперадзе член Кобрыньскага райвыканкама, дэпутат Берасьцейскага абласнога Савета, буйны бізнэсовец-газавік Аляксандр Зазуля (53 адсоткі).

– Папярэднія выбары закончыліся пасадкай старшыні райвыканкаму Сіневіча, – кажа спадар Мех. – Ён актыўна працаваў на Зазулю, супраць Кучынскага.

Ці варта чакаць працягу барацьбы, але з другім сыходам? Пагатоў, што выбары ў Кобрыне, паводле назіральнікаў каманды Алеся Меха, нельга назваць адкрытымі, а вынікі аб’ектыўнымі.

– Назіральнікі склалі мноства заяў аб парушэньнях выбарчага заканадаўства, актаў, але старшыні ўчастковых камісій іх нават не фіксавалі, як таго патрабуе артыкул 49, частка 6 Выбарчага Кодэкса, – кажа Сяргей Вакуленка, каардынатар назіраньня ў камандзе Меха. – Імі кіравалі людзі па тэлефоне з акруговай камісіі.

Самыя характэрныя парушэньні, паводле спадара Вакуленкі, наступныя: назіральнікам не давалі дадзеных аб ходзе галасаваньня, пры падліку галасоў іх трымалі на вялікай адлегласьці ад месца  падліку. Забірала пэўнасьць у сумленнасьці падліку галасоў тое, што старшыні камісій гаварылі з чальцамі шэптам, пісалі ім цыдулкі альбо наогул паразумеліся "на мігах".

"Ноў-хаў" у Кобрыні – уключэньне гучнай музыкі падчас падліку галасоў. Такое было на двух участках. Відавочна, той самы шэпт, толькі навыварат, – асабліва цынічна.

Аляксандр Мех мае намер зьвярнуцца з падзякай да тых, хто яго падтрымаў, і выдаць дыск пра "чэсныя" выбары ў Кобрыні.

Пётра Васілеўскі

30.09.2008

Мілінкевіч: улада помсціцца на маіх сынах

Учора ў Кобрыні адбылася 80-я сустрэча з выбаршчыкамі звольненага за ўдзел у выбарах Алеся Меха. Быў на ёй і Аляксандар Мілінкевіч.

Сустрэчу зладзіла, з просьбы кандыдата Меха, акруговая камісія. Дзве пустуючыя залі ў цэнтры не дазволіў скарыстаць выканкам, абмежаваліся памяшканьнем на выселках, у ваенным гарадку.

– І за тое дзякуй, – сказаў Аляксандр Мех, які выступіў першым. Падзяку адрасаваў прысутнаму старшыні акруговай камісіі сп.Сінгалевічу, дырэктару адной з школ. Выступ кандыдата здымаўся на відэа. Як удалося даведацца, на замову аддзелу па ідэалягічнай працы Кобрыньскага райвыканкаму.

Сустрэча была зладжаная для ўсіх грамадзянаў праз аб’явы. Не прыйшлі запрошаны тэрытарыяльны дэпутат мясцовага савету і начальнік ЖКГ. Прысутных было чалавек 50. Палова моладзі.

– Сьмерць сацыяльнага арганізма відавочная, – сказаў мясцовы ветэран апазіцыі. –  У 90-я такія залі біцалем былі набітыя, а цяпер калі дырэктар на прадпрыемстве загоніць, то будзе чалавек сто-дзвесце, а так лік ідзе добра калі на дзясяткі.

Пра тое ж гаварылі і выступоўцы. У людзей забралі надзею на перамены, яны ўцякаюць з дэпрэсіўнага рэгіёну, шукаюць працу за мяжой, жывуць сёньняшнім днём. Спадар Мех закідаў чыноўнікам розных рангаў ролю захрыбетнікаў народа, якія асядлалі дзяржаўны бюджэт і дзеляць народныя грошыкі ў кабінэтах. Канкрэтна паказваў мэханізм махлярства. У цэнтры Кобрыня прыхапілі дзіцячую кухню. Нібыта яна нікому непатрэбная, а насамрэч яе варта далучыць да мэдыцынскай установы побач, якая задыхаецца ад недахопу плошчаў. Чыноўнікі ж удумалі перадаць будынак камэрсанту пад мэблевую краму, кажа спадар Мех.

Госьць Кобрыня Аляксандр Мілінкевіч гаварыў каля паўгадзіны. Тэматызаваў важнасьць наяўнасьці апазыцыі , чахарду законаў і небясьпечныя крэдыты з Расеі, якія давядзецца калісьці аддаваць. Спрабаваў "ня мазаць чорным", як ён сам выказаўся: пахваліў улады за будоўлі, дарогі, за адзін з самых нізкіх узроўняў злачыннасьці ў СНД. Апошняе выклікала рэакцыю нязгоды ў прысутнага былога міліцыянта – відаць, ведае іншае.

Пытаньні задавалі розныя. Закавырыста спыталі ў Мілінкевіча:

– Вось Казулін адсядзеў два гады. А вы што мелі ад уладаў?

Экс-кандыдат у прэзыдэнты ня думаў доўга. Сказаў, што сядзеў і ён пасьля выбараў 2006 года. 15 сутак. Але галоўнае, заўважыў спадар Мілінкевіч, – улады ўзяліся адыгрывацца на ягоных дзецях. Супраць двух сыноў, што мусілі зьехаць вучыцца за мяжу, завялі крымінальныя справы, і ім нялатва вяртацца нават на пабыўку, а старэйшаму сыну развалілі невялічкі бізнэс.

У чацьвер у горад мае прыехаць старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, таксама давераная асоба Алеся Меха. Ён ужо выступаў аднойчы на сустрэчы ў Кобрыні. Гаварыў удала, як сказала жонка Алеся спадарыня Натальля, якая таксама бярэ пасільны ўдзел у кампаніі мужа. Дакладней – у ягоным чыне.  Цягам наступных дзьвюх дзён, калі дазволеная агітацыя, у кандыдата Меха заплянавана больш за 10 сустрэчаў.

Пётра Васілеўскі

26.09.2008

Александр Мех обратился к Александру Лукашенко

Кандидат в депутаты Национального собрания, уволенный за участие в выборах, в открытом письме показал неприглядную картину избирательной практики в Кобрине.

Господин Мех пишет, что для него ценой пользования Конституционным правом быть избранным стала работа – его уволили за желание стать депутатом. Более того, он пишет о системе круговой поруки, построенной чиновниками:

– Суд, в который я обратился за защитой и восстановлением своих трудовых прав, не обращая внимания на многочисленные факты открытой фальсификации предоставленных документов со стороны нанимателя, принимает неправомерное решение. После этого судья Бабаскин А.В. допускает нарушение в очередной раз. Он не соблюдает процессуальные сроки составления протокола. Это нарушение было зафиксировано, как таковое, Брестским областным судом.

Уволенный инженер описывает, как его прилюдно выталкивали со сцены, на которой только что выступал другой кандидат – В.Кучинский, и подчеркивает, что это прилюдное своеволие "начальников" остается безнаказанным. Говорит, что сама Центральная Избирательная Комиссия нарушает сроки ответа, уподобляясь в этом местным избирательным комиссиям и ветвям власти: судам и прокуратуре.

Пишет о вопиющих и смехотворных фактах в истории сожития Кобринской окружной избирательной комиссии и своих конкурентов по выборной кампании. Так, А.В. Зозуля, являясь членом райисполкома, одновременно является также генеральным директором коммерческой структуры и владельцем акций двух компаний, что является нарушением Закона о государственной службе. Депутат Кучинский, он же кандидат в депутаты на новый срок, указал в декларации о доходах, что за его женой числится автомобиль марки "Фольксваген "Таугер" 2000 года (пусть себе был бы даже "Туарег", но выпуск этой серии был начат лишь в 2003 году).

Письмо направлено для публикации в "Советскую Белоруссию", "Народную Волю" и другие издания; копии – в органы власти, прежде всего, разумеется, главе исполнительной власти.

Петр Василевский        

24.09.2008

За две книги из-за рубежа отдал 2 340 рублей

Брестчанину М. ответили из почтового ведомства буквально следующее: "Будем платить все, за всякие бандероли, и платим уже с начала лета".

Виктор Мозолюк получил в подарок две книги из Германии. При выдаче малой бандероли с него затребовали 2 340 б.р. "Согласно требованию таможни, за таможенный досмотр" – объяснила сотрудница почты.

На бандероли на самом деле был приклеен лейбл с пометкой: "При выдаче адресату взыскать почтовый сбор за таможенный досмотр", и была проставлена именно названная сумма.

Получатель усомнился в законности данного сбора: ведь раньше никогда не платил. И – выходит, подарок это уже и не подарок, раз его надо выкупать. Написал письмо в Брестскую таможню.

Ответ пришел быстро. Заместитель начальника учреждения В.Н. Орловский был краток:

"В соответствии с законодательством Республики Беларусь в области таможенного дела, уплата сборов за таможенный досмотр не предусмотрена".

И далее сообщалось, что поскольку деньги были взысканы в пользу РУП "Белпочта", запрос передан на реагирование в эту организацию.

Через некоторое время пришло объяснение из Брестского филиала "Белпочты" за подписью заместителя директора О.М.Юрашевич. Там разъяснялось, что "всё по правилам". За каждое отправление, предъявленное к досмотру, 2 340 белрублей, а международные почтовые отправления перемещаются как-никак через таможенную границу и подлежат досмотру "в соответствии с законодательством".

Вопросы остались прежние. Вот что узнали непосредственно у Ольги Михайловны Юрашевич.

Первое. Решение взимать плату за предоставление на досмотр международных почтовых отправлений, включая мелкие бандероли, принято 30 мая сего года.

Второе. Этот сбор несколько раз упраздняли, потом возвращали.

Третье. Его обоснование –  статья 2, пункт 18 Всемирной почтовой Конвенции, подписанной Республикой Беларусь. Величина сбора привязана к СПЗ (Специальному Праву Заимствования)  и составляет 2,61 СПЗ – на конец июля 3 440 белорусских рублей.

– Мы еще мало платим. В других странах выходит побольше, в сравнении с белорусскими деньгами, – сообщила Ольга Михайловна.

Может ли дарящий из-за границы оплатить таможенный досмотр за одариваемого inclusive, чтобы подарок остался подарком? Тут с ответом произошла заминка. Оно и понятно: начинается деликатная область. Носит ли досмотр фронтальный характер? Но не секрет, что, скажем, наркотики в почте задерживают чаще всего благодаря информаторам, а не бдительности сотрудников таможни и почты. Очевидно, досматривают не всё, и тогда платой inclusive снять проблемность платного подарка невозможно.

Немецкая таможня в ответ на мой запрос сообщила:

– для граждан Евросоюза почтовые отправления объявленной стоимостью до 45 евро не облагаются никакими сборами.

Немецкая Бундэспост объясняет на своем сайте, что при высылке бандероли или посылки из Германии таможенные процедуры включены в стоимость пересылки – но это немецкая таможня. Далее, это ведомство предупреждает: "В зависимости от страны предназначения  с получателя взимается сбор за предоставление почтового отправления на таможенный досмотр и\или сбор за таможенное оформление".

Значит, еще не все резервы исчерпаны у наших госслужб с фискальными функциями!

Но если всеръез, то допустим даже, другие государства тоже устроили так, чтобы их граждане платили за подарки, присланные по почте. Все же в любом случае хотелось бы заимствовать из зарубежного опыта лучшее, а не сомнительную практику, когда за подарки нужно платить.

Петр Василевский

22.09.2008

Злачынцаў ведаюць, але ня садзяць

Берасьцейскі абласны пракурор назваў маларыцкіх карупцыянераў паімённа і паартыкульна. Праз тры тыдні тыя і на свабодзе, і пры пасадах…

Напрыканцы жніўня цэнтральная газэта "Рэспубліка" раптам адкінула прывычны пазітыў і зарадзіла цэлым разваротам па карупцыі. У разгорнутым інтэрвію пад красамоўным назовам "Хлебныя месцы" для карупцыянэраў" нядаўна прызначаны  пракурор Брэсцкай вобласьці  Сяргей Хмарук выказаў меркаваньне, што ў вобласьці вялікія праблемы з карупцыяй. У прыватнасьці, ён зьвінаваціў  кіраўнікоў выканаўчай улады  Маларыцкага і Ляхавіцкага раёнаў і давёў, што  кіраўніцтву аблвыканкаму накіраванае прадстаўленьне на прыцягненьне іх да адказнасьці.

Паводле спадара Хмарука, старшыня Маларыцкага райвыканкама Казімір Лапіч не забясьпечыў распрацоўку пляну па барацьбе з карупцыяй, затое  ў парушэньне часткі 1 артыкула 18 Закона "Аб барацьбе з карупцыяй" узяў на працу ў выканкам на пасаду начальніка аддзелу сваю жонку Антаніну Лапіч.

– Закон забараняе,  каб на кіроўных пасадах у адной структуры былі блізкія родзічы. Я пра гэта яшчэ тры гады таму назад казаў, – камэнтуе юрыст прафсаюзу РЭП Уладзімір Малей, які жыве ў Маларыце. –  Ды і другога ўсялякага  заўсёды было цераз край.  У Лапіча адказ адзін: у нас карупцыі няма! А раённым пракурорам раней быў Бяліцкі. Даседжваў другі тэрмін. Дык я зьвяртаўся напрамую ў абласныя структуры. Так і пачынаў тэкст заявы: зьвяртаюся да вас, таму што не давяраю пракурору Бяліцкаму. Цяпер вось і раённага пракурора абнавілі. Уладу трэба абнаўляць, гэта найлепшы сродак у змаганьні з карупцыяй.

Стрыманы аптымізм спадара Малея атрымаў удар пасьля тэлефанаваньня ў Маларыцкі райвыканкам. Начальніка аддзелу працы і сацыяльнай абароны не было на месцы, але спэцыяліст прыемным грудным голасам паведаміла, што Антаніна Іосіфаўна [Лапіч] сёньня ў ад’езьдзе, будзе на працы заўтра.

Закон аб барацьбе з карупцыяй быў прыняты  20 ліпеня 2006 году. І ён таксама забараняе такое сумяшчэньне як сілкуючае гэтую карупцыю. Але ўражаньне такое, што ўлада душыць карупцыю адной рукой, а другая разьнімае пальцы, і  гэтая другая хутчэй правая, у сэнсе больш моцная.

Беларусы, у адрозьненьне ад расіян, не паблажлівыя ў адносінах да карупцыі. Апошнія сацыялягічныя апытаньні паказваюць, што блізу 50 адсоткаў нашых землякоў лічаць: карупцыя і нядбайнае гаспадараньне зьяўляюцца галоўным тормазам на шляху разьвіцьця краіны.

Я зьвярнуўся ў абласную пракуратуру з просьбай  даць мне магчымасьць задаць пытаньне спадару Хмаруку. Параілі запісацца на прыём, далі расклад прыёму. Але ў "перадбаньніку" пракуратуры сядзела чалавек пятнаццаць. "Усе да галоўнага. Прыём яшчэ не пачынаўся – там людзі з КГБ", – растлумачыў дзяжурны афіцэр.

Давялося распытацца па тэлефоне. Прэс-аташэ Анжаліка Курчак даведалася, у чым мой інтарэс, паўтарыла прапанову прыйсьці на прыём і паабяцала высьветліць абставіны справы ды патэлефанаваць. Акурат праз паўгадзіны яна дала такую інфармацыю: абласны пракурор накіраваў прадстаўленьне аб неабходнасьці ўстараніць незаконнае запаўненьне штатаў у Маларыцкім райвыканкаме.

– Два месяцы пройдзе, і яно страціць сілу. Ва ўладзе пракурора было б апратэставаць загад аб запаўненьні штатаў з парушэньнем закону, – пракамэнтаваў юрыст Малей.

Так што кулаком у ваду ўдар,  калі  хлебныя месцы для карупцыянэраў і праз тры тыдні не скасаваныя!

Пётра Васілеўскі   

19.09.08

Адкрылі помнік партызану БНР

У Берасьці на Трышынскіх могілках усталяваны помнік Адаму Трыпусу, аднаму з кіраўнікоў партызанкі Беларускай Народнай Рэспублікі.

На ўгодкі сьмерці Трыпуса ён быў асьвечаны грэка-каталіцкім сьвятаром. На адкрыцьці сабралася няшмат народу, затое багата служывых людзей у цывільным .

Аповед Бараноўскага

Ля надмагільля выступалі, каму было што сказаць.

– Адам Трыпуза, альбо Трыпус,  не берасьцеец, – распавёў краязнавец Ігар Бараноўскі. –  Гэты ў былым афіцэр царскай арміі, а потым настаўнік, дзейнічаў як партызанскі камандзір па даручэньні ўрада Ластоўскага на тэрыторыі цяперашняй Гарадзенскай вобласьці. Сам пра сябе ён казаў, што нарадзіўся тамсама, дзе і Каліноўскі. Выдае на тое, што Трыпус падзяліў лёс тых мігрантаў-уцекачоў, на каго нацкавалі ЧК-НКВД-ОГПУ – Троцкага, Бандэры, Францішка Аляхновіча і тысяч другіх.

Спадар Бараноўскі пацьвярджае гэта лягічна. Прычынай сыходу ў архіўнай даведцы аб сьмерці  пададзеная гіпэртанія (і гэта пры масіўных траўмах галавы),  і завышаны ўзрост – нібыта 79 гадоў, прытым што на Працэсе Сарака Пяці ў 1923 годзе ўзрост падсуднага Трыпуса быў пададзены 25 гадоў.

Як апынуўся рэпрэсаваны беларус у Берасьці? Ігар Бараноўскі кажа: Трыпус, хоць і  жыў тут вельмі прыхавана, аднойчы вобразна сказаў, што ў Польшчы Берасьце было Сібірру, дык вось яго саслалі сюды як у Сібір. Упакавалі пасьля Працэсу Сарака Пяці ў небеларускі асяродак на пару зь яшчэ адным дзеячом беларускага руху, Дзекуць-Малеем, і далі негалоснае распараджэньне: ня браць на працу. Зусім як нашы пачвары сёньня, падумаў нехта ўслых.

Спадар Бараноўскі распавядае, як дзесь у годзе 1995 на піку працы мясцовай культурніцкай суполкі "Стары горад" (зачыненай уладамі) прачытаў у архіве пра Адама Трыпуса, знойдзенага аднойчы надвячоркам у 1965 годзе з праламанай галавой, і містычным чынам назаўтра лёс зьвёў  яго з дачкой Трыпуса Ірынай, нядаўна памёрлай.

Лёс  меў канкрэтнае імя: Ірына Лаўроўская,  кіраўнічка "Старога гораду", паспрыяла ў гэтым знаёмстве, як і ў шмат чым другім. Празь нейкі час, калі ўсталяваўся давер, Ірына Адамаўна Трыпус паказала дакумэнты бацькі. На некаторых захавалася "Пагоня" часоў БНР.

Да раскрыцьця таямніцы берасьцейца Трыпуса спрычыніўся і яшчэ адзін чалавек – парафіянін  царквы Сьвятых Апосталаў Пятра і Андрэя  доктар Грынкевіч. Безь яго не ўдалося б адшукаць месца пахаваньня партызана БНР. А рэч у тым, што Георгій Грынкевіч сябраваў зь сям’ёй Трыпусаў.

Тут па руках прысутных пусьцілі архіўны фотаздымак, перададзены гісторыкам А. арнякевічам з Гародні:  малады Адам Трыпус сярод дзяцей з трыма дарослымі, жанчынай і мужчынам. Менавіта доктар  Грынкевіч пазнаў у жанчыне жонку Трыпуса, а малады чалавек справа ад кіраўніка беларускага прытулку для дзяцей Трыпуса апынуўся ксяндзом Станкевічам.

Аповед Грынкевіча

– Трыпус добрым быў чалавекам, – кажа малады пэнсіянэр,  моцны, каржакаваты  чалавек з станоўчай аўрай. – Негаваркі быў. Працаваў садоўнікам на батанічнай пляцоўцы пэдінстытуту, у шклярнях, а на Граеўцы меў вельмі добры сад. Калі прыходзіў да нас, дык абавязкова нешта прыносіў. Пакладзе моўчкі, пасядзіць, паслухае, скажа колькі слоў і неўпрыкмет сыйдзе. Ніколі не паўтараў нічога па некалькі разоў. Адразу пасьля вайны быў нібыта настаўнікам у Ратайчыцах, інспэктарам школаў. Меў багатую бібліятэку.

Спадар Грынкевіч згадвае, што акрамя Ірыны была ў Трыпусаў яшчэ малодшая дачка Ніна, але хварэла на рак, памерла маладой. А Ірына Адамаўна, як і бацька,  была настаўніцай. Выкладала нямецкую мову ў Тэльмаўскай школе (сёньня ў межах Берасьця), а дачцы Грынкевіча Тацяне прыватным чынам ангельскую мову праз польскую.

– Берасьце ніколі ня было рускім горадам, – кажа  Георгій Грынкевіч. – Гаварылі тут, як сябе помню, на палеска-украінскай мешаніне, ну, яшчэ па-польску да вайны, па-жыдоўску. Расейскія настаўнікі нас за гэта ў школцы не любілі, лічылі людзьмі другога гатунку. А Трыпус вельмі мякка вымаўляў "с". Так як ён, можа на сёньня толькі айцец Надсан.

Аповед Марыі Пракопаўны Лукашук

Слова ўзяла пенсіянаваная дацэнт мясцовага ўнівэрсітэту Марыя Лукашук. Зусім нечакана сказала, што год працавала зь Ірынай Трыпус у Тэльмах.

– Што запомнілася: не любіла Ірына Адамаўна камсамольскай работы. Пасьля ўрокаў сядала на веласіпед і ехала ў горад дахаты. Мы яе паважалі і шанавалі.

Тут высьветлілася, што сям’і ў адзінай дачкі несавецкага партызана Трыпуса не было. Нехта сказаў, чаму. Маўляў, былі ў яе жаніхі, але ўсе скончылі жыцьцё ў ГУЛАГу. Адзін быў вярнуўся, але ўзялі на месцы. Расстралялі. Але тут больш  версіяў, чым пэўнасьці.

Пэўнасьць для служывых

А што засталося напэўна – дык гэта паштоўкі з выявай маладога прыгожага настаўніка Трыпуса, адметны помнік яму з "Пагоняй" і прыкрасьць ад таго, што нават тут дасталі і стаялі, слухалі ды фатаграфавалі даўно і дрэнна знаёмыя маладыя  ўкормленыя лайдакі, якія чамусьці называюцца міліцыянтамі альбо нават службоўцамі чыёйсьці бясьпекі. Адно што прыкрасьць гэтая не канчэльная: слухалі ўважліва, паштоўкі ўзялі, у вачах нібыта сьвяціўся нейкі розум. А раптам бясплатныя лекцыі па гісторыі ў  эўрапейскім духу reality пойдуць на карысьць!

Пётра Васілеўскі

18.09.2008

Сям’ю кандыдата ў дэпутаты ратуюць усім горадам

Пэнсіянэр пералічыў звольненаму за ўдзел у выбарах жыхару Кобрыні Алесю Меху 52 тысячы рублёў.

Кобрыньскі актывіст апазыцыі Аляксандр Мех вядзе актыўную выбарчую кампанію. А сярод апазыцыянэраў працягваецца кампанія збору сродкаў для Алеся і яго сям’і. На днях дапамог са сваёй пэнсіі берасьцейскі вэтэран Васіль Барболін

– Не люблю несправядлівасьць. Таму прыйшоў у свой час у Фронт, – патлумачыў спадар Барболін.

Майстар спорта па боксу, ён заўсёды меў сваё меркаваньне, быў мулкі для начальнікаў з савецкага капылу. За гэта меў непрыемнасьці і мусіў трымаць удар. Скажу болей – Васіль Барболін чалавек з тонкай душой. Ён вядомы як паэт-самавук, якому сябры на 60-гадовы юбілей падаравалі кніжку ягоных вершаў ды карацелек з розных гадоў пад назовам "Калючым сцюжам не скаруся". Менавіта гэты радок верша і ёсьць жыцьцёвым дэвізам Васіля Барболіна.

– Вельмі ўдзячны спадару Барболіну за дапамогу, –  кажа Алесь Мех. – Будзе прыемна пазнаёміцца вочна.

Нагадаю, што нягледзечы на выразныя доказы няпраўнага, беззаконнага і палітычна матываванага звальненьня з працы суд першай інстанцыі адмовіў інжынеру  Меху  ў іску да Кобрыньскай філіі "Белтрансгазу" аб аднаўленьні на працы. Ён ужо больш за два месяцы бяз сродкаў да існаваньня, без пэрспэктывы на хуткае аднаўленьне, але з усьведамленьнем таго, што ягоны выпадак прэцэдэнтны для лёсу беларускіх апазыцыянэраў, паказальны. Таму вядзе барацьбу і – мае патрэбу ў дапамозе.

Берасьцейскі няўломак Барболін мае поўнае маральнае права стаць невялікім такім цэнтрыкам гэтай дапамогі. Зь ягонай згоды, і ня толькі для пэнсіянэраў, даю кантакт, на які будзе зьбірацца дапамога для сям’і Алеся Меха ад імя спадара Барболіна: +375292228732

Пётра Васілеўскі

16.09.2008

Каб сарваць "Дзень Волі", вырубілі ток

Берасьцейская прэзэнтацыя Белсатаўскага фільма адбылася нягледзечы на традыцыйны форс-мажор.

У адной зь відэазаляў Берасьця перад самым паказам фільма "Дзень Волі" прапаў ток. Хоць замаўлялі менавіта паказ, а не дэманстрацыю! Арганізатары мусілі працаваць у падпольлі

26-хвілінная дакумэнтальна-публіцыстычная стужка прысьвечаная 90-м угодкам Беларускай Народнай Рэспублікі. Яна падрыхтаваная сіламі беларускага тэлеканалу за мяжой "Белсат" адмыслова для паказу ў Эўрапарляманце ў сакавіку бягучага года. Фільм зьняты вядомым рэжысэрам Юр’ем Хашчавацкім паводле сцэнара пісьменьніка і гісторыка Ўладзімера Арлова.

Сам Арлоў прыехаць у Берасьце ня змог. Шмат хто з трох дзясяткаў удзельнікаў прэзэнтацыі, – маладых, у асноўным, людзей, – прыйшоў менавіта "на Арлова".  Пэўна, ягоныя ўражаньні ад паказу фільма ў Брусэлі пераказаў няспынны, як Пагоня,  журналіст Франак Вячорка:

– Нічога па сутнасьці не памянялася за 90 гадоў. Раскладка сілаў і нават запаўненьне роляў палітычнымі акторамі вельмі падобныя. Па-ранейшаму Беларусь для той ці іншай краіны мулкая непатрэбшчына на мапе Эўропы. І нямала эўрапейскіх парлямэнтароў кісла моршчыліся на праглядзе некаторых месцаў "Дня Волі".

Фільм, дарма што дакумэнтальны, глядзіцца на адным дыханьні: добра прадуманы сцэнар і па-майстэрску зроблены відэашэраг. Пачынаецца з паказу марыянэткавасьці БССР, прадстаўнікі якой, паводле ілюстраванай дакумэнтальнымі кадрамі показкі,  толькі аднойчы галасавалі ў ААН супраць прапановы СССР, – бо кіраўнік беларускай дэлегацыі занудзіўся доўгай прамовай манернага Грамыкі, заснуў і са сну неўпапад падняў руку. Навачаснае дзяржаўнае ўтварэньне пад назовам РБ аўтары паказваюць як рэінкарнацыю БССР, акцэнтуючы гэта выказваньнямі сучасных кіраўнікоў Беларускай Народнай Рэспублікі ў эміграцыі Івонкі Сурвілы і Сяргея Навумчыка. Яшчэ адна лінія сцэнару – гэта лёсы айцоў-заснавальнікаў БНР – яны амаль усе загінулі ад рук камунафашыстаў з 1925 па 1943 гады.

– Спадар Арлоў, як ніхто іншы, пасуе быць аўтарам такога фільма як гэты, – падзялілася адна з удзельніц прэзэнтацыі. – Гледзячы адразу думаеш пра ягонае клясычнае эсэ "Незалежнасьць гэта…" А месцамі ў дыктарскім тэксьце ёсьць амаль прамыя цытаты адтуль.

"Дзень Волі" ўжо быў прэзэнтаваны ў Менску і Гомелі – не без перашкодаў з боку ўладаў.

– Значыць, небясьпечны ім фільм, калі боязна, – пракамэнтаваў Вячорка-junior і парадаваў публіку тым, што гэта толькі адна стужка з шэрагу, які мае выйсьці на "Белсаце". Прынамсі, празь месяц маюць прэзэнтаваць дакумэнтальную стужку пра Слуцкі збройны чын. Далей на чарзе маламетражка пра Чарнобыль і Купалавы "Тутэйшыя".

Пётра Васілеўскі

15.09.2008

Уручана Мядовая прэмія

Вядро мёду на двох атрымалі на ўікэнд берасьцейцы Лявон Валасюк ды Кастусь Жмінько.

Давёз прэмію ў Берасьце на збор абласной філіі Саюзу Беларускіх пісьменьнікаў яе заснавальнік паэт-пчаляр Мікола Папека

Гэтая прэмія – адзіная ў сваім родзе бадай ва ўсёй Эўропе. На тое і ёсьць паэты, каб ня толькі пісаць незацягана, але і жыць нестандартна.

– Мулка мне везьці, – кажа спадар Папека. – Зазвычай усё праходзіць у Пружанскім "Палацыку". То мне бліжай – дванаццаць кілямэтраў. Налета ўсё будзе як заўсёды – там.

Вызначэньне ляўрэатаў заснавальнік прэміі адступіў сваім знаёмцам, мясцовым літаратурным аўтарытэтам Міколу Пракаповічу ды Алесю Каску. Спадар Валасюк быў уганараваны за кніжку абразкоў дзяцінства "Сьцежкі да сядзібы", падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы  тав.Жмінько адзначаны за кніжку выслоўяў.

Ляўрэаты чыталі свае творы ў абласной бібліятэцы. І ня толькі яны. Напярэдадні ўручэньня прэміі адбылося паседжаньне абласной філіі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Яно зноў зацьвердзіла Ніну Мацяш зь Бярозы на старшыньку. Цягам апошняга часу адбыліся і яшчэ дзьве значныя падзеі: у СБП былі прынятыя тры новыя чальцы  і выйшаў літаратурны альманах "Жырандоля".

У ім апублікавалі свае творы 43 аўтары зь Берасьцейшчыны. Некаторыя зь іх былі ў залі. Вось і чыталі свае творы, акрамя ляўрэатаў Папекавай Мядовай. Віктар Філатаў з Лунінца,  Іван Лагвіновіч (былы шахцёр Данбасу, а цяпер баранавіцкі пэнсыянер, атрымаў прэмію імя Калесьніка за апошнюю кнігу  вершаў), Алена Ігнацюк, выкладчыца Пінскага ўнівэрсытэту.

Муза мясцовых беларусаў у параўнаньні з савецкімі часамі нарэшце ўхвальна разьняволілася. Прыемна было чуць пастэльна-эратычныя экзэрсысы Васіля Дэбіша наконт таго, як сонечны зайчык  блукае ўраньні па каленях каханкі, падымаецца вышай, гуляе пералівамі сьвятла на смочках грудзей… І такая чакана-нечаканая рэакцыя – аўтар зашморгвае на вакне занавеску. Няма чаго замахвацца на маё!

Але высьпела і другое натуральнае. Шахматыст і краязнаўца з Лунінца Вадзім Жылко напісаў відно што ад душы:

На победу слетаются стаями,

Да еще поддадут упавшему.

Почему же, однако, не с вами я,

А сочувствую проигравшему?

Опьяненные силой и ловкостью, –

Хоть кирпич разбивай о голову, –

Упиваетесь вы жестокостью:

Вот какие мы, как нам здорово!

Нет сомнений – по праву свирепому

и без совести – всё дозволено.

Убирайтесь с дороги, нелепые,

Не то косточки лягут ворону.

На коленях житье привольное

и с зажмуренными глазами.

Все счастливее стали, спокойнее.

Почему же опять я не с вами?

Пётра Васілеўскі

09.09.2008

То, что позволено Кучинскому, запрещают Меху

Несмотря на декларированное кодексом равенство кандидатов в депутаты Палаты представителей, на местах действую по старой присказке: закон, что дышло – куда повернул, туда и вышло.

"В окружную избирательную комиссию
Кобринского избирательного округа  № 12
по выборам депутата Палаты представителей
Национального собрания Республики Беларуси
Копия:  Председателю ЦИК
Республики Беларусь
Ярмошиной Л. М.

Заявление

05.09.2008  в 14.40 я приехал в Городской Дом Культуры, расположенный по адресу: г.Кобрин, ул. Дзержинского, д.78,  где проходило торжественное собрание по случаю Дня газовика. На этом собрании перед мной  выступал кандидат в депутаты Палаты представителей Национального собрания В.Ф.Кучинский.

Так как в соответствии со ст.74 Избирательного Кодекса Республики Беларусь кандидаты в депутаты "имеют равное право выступать на предвыборных и иных собраниях...", "руководители организаций  обязаны содействовать организации встреч кандидатов в депутаты с избирателями...", я зашел за кулисы, подошел к ведущему собрания, показал удостоверение кандидата в депутаты и обратился с просьбой о предоставлении мне возможности выступить на собрании.

Тут же к нам подбежал начальник Кобринского УМГ Галашко В. М. и со словами "пошел вон", оскорбляя бранью, начал меня отталкивать от выхода на сцену, а потом стал кричать, что вызовет милицию. Я ему показал удостоверение кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь. Но он не успокаивался и подолжал размахивать руками.

Чтобы не было конфликта, я ушел прошел в зал и стал ждать, когда закончится поздравление передовиков. Перед выступлением художественного коллектива я поднялся на сцену из торжественного зала, подошел опять к ведущему и попросил, чтобы он  дал мне слово. Но тут опять на сцену выбежал В.М.Галашко и начал на глазах у всего зала отталкивать меня к выходу со сцены, при этом угрожая, что он вызовет охрану и меня выбросят из зала. Я спустился со сцены, вышел в вестибюль и покинул Дом Культуры. На крыльце стоял Галашко В.М. и звонил кому-то. Потом он мне дал трубку и сказал, что связался с заместителем председателя избирательной комисси Ковалевичем. Я взял телефон. Говоривший по голосу был похож на Ковалевича. Голос представился, что он заместитель  председателя избирательной комиссии Ковалевич, и сказал, что я не имею права выступать на этом собрании.

Я сразу приехал в избирательную комиссию. О произошедшем немедленно сообщил присутствующим на это время в помещении избирательной комиссии: председателю комиссии С.Ф.Сингалевичу и секретарю комиссии М.П.Лучко – как же так: передо мной выступал В.Ф.Кучинский, а по закону всем кандидатам предоставлено одинаковое право на выступление перед избирателями и попросил немедленно с этим разобраться.

Мех А.В.

05 сентября 2008 г".

08.09.2008

Нашли бронежилет, возможно, спасший жизнь Лукашенко

В Кобрине, после увольнения за участие в выборах Александра Меха, с подачи депутата Кучинского открылась еще одна страничка истории.

Со слов одного из доверенных лиц Александра Меха, на одной из встреч Виктор Францевич заявил, намекая на партийность своего конкурента:

– Знаю я этих, из БНФ. В начале 1990-х ездил вместе с Сергеем Наумчиком в Азербайджан, так тот сразу повёл меня в тамошний Фронт – туда, где стреляют, где бомбы.

Теперь Сергей Наумчик, заместитель председателя Консервативно-Христианской Партии БНФ Зянона Пазьняка, живет в Праге. Зарабатывает на хлеб журналистикой, работая на радиостанции Свабода.

– Так мы послали запрос господину Наумчику, так ли это было на самом деле, – говорит мой собеседник. – Сегодня получили ответ.

Да, пишет Сергей Наумчик, на самом деле ездили вместе с Кучинским в 1992 году с наблюдательной миссией в Азербайджан. Были там президентские выборы. Кучинскому с какой стати бояться было тогда стрельбы? Офицер, только что из армии. Да и подарок получил Виктор Францевич такой, как и я – бронежилет. Не отказался, хоть возможно, и не слишком радовался.

Далее господин Наумчик пишет: через два года во время президентских выборов в Беларуси предложил свой подарок Пазьняку, но тот очень обиделся и отказался.

– А Кучинский свой бронежилет предложил Александру Лукашенко. Тот как раз наоборот – всю предвыборную кампанию из него не вылазил.

Как известно, в 1994 году под Лиозно "мерседес", в котором ехал кандидат в президенты Лукашенко, якобы стреляли. А пойди пуля в дверце автомобиля повыше? Вероятно, тогда ее полет остановил бы бронежилет, привезенный Кучинским из Азербайджана благодаря  "фронтовской" солидарности.

– Если всеръез, – говорит Алесь Мех, – то Виктор Францевич Кучинский в начале 1990-х был вхож в местную филию Белорусского Народного Фронта. Формального членства тогда не было, все на равных. Собирались в кабинете у прогрессиста на то время Зозули, комсомольского руководителя, на сегодня соперника моего и Кучинского по выборам в "палатку".  И депутатом Кучинский стал тогда благодаря Фронту. Все три его доверенных лица были из БНФ, среди них мой отец.

Петр Василевский

08.09.2008

Витебские искусители строят "интернет-пирмиду"?

Бизнес-структура с громким названием "Европейская программа занятости населения" предлагает высокий и стабильный заработок за несложную работу на дому.

При этом   вместо офиса, телефона и мейла у нее только абонентский ящик на почте в Витебске. Перевел 20, а лучше 45 тысяч в этот ящик – и можешь приступать к работе!

В нем лик проступит лохотрона

Ты можешь посылать свои тугрики даже не переводом до востребования  в Витебск-23 на имя Криштопова Максима Анатольевича, а просто в плотном  конверте (!!!) в абонентский ящик №10. За 24, 33 или 45 тысяч белорусских рублей  ты станешь обладателем брошюры-инструктажа по  3, 5 или 6 из  20 подвидов этой "несложной работы, не требующей каких-либо специальных знаний, опыта и практической подготовки".

Свой бизнес-план  менеджеры из абонентского ящика продвигают через газету объявлений "Из рук в руки" и, надо думать, через народный телеграф.

В конце "пресс-релиза", коим обозвали свое бизнес-предложение витебские  искусители, читаем следующую самоиндульгенцию:

– Если по вине почты в течение месяца Вы не получите ответа, обязательно сообщите по этому адресу, указав повторно номера пунктов в Вашем заказе, дату отправки почтового перевода и Ваш подробный адрес. Производится повторная высылка.

А не первичен ли во всем этом лохотрон? И тогда сыграет повторное стенание в абонентский ящик. Тем более, на  письмо моей знакомой  первым пришел ответ некоего менеджера Кузнецова Николая Анатольевича из абонентского ящика №2 в п/о Витебск-34  в виде бандероли с инструкциями наложенным платежом в 20 тысяч БРБ. Магистр работ на дому Криштопов объявился практически непрошенным после того, как она не захотела получать драгоценное чтиво.

Ольга Михайловна Юрашевич, заместитель директора Брестского филиала  РУП "Белпочта", сразу среагировала на превентивное обвинение  своего ведомства в халатности:

– Такого у нас не бывает! Три, ну четыре дня – доставляем все отправления в срок. – И она попросила разрешение сделать  копию "пресс-релиза".

Чем еще искушают

Проект "Офис на дому. ХХI век" (таково громкое название этого "пресс-релиза") сулит, в основном, за 1-2-3 часа  в день заработок от 50 до нескольких сот долларов в неделю. Умиляет не только это. Ну как устоять от предложения  помощи в организации сотрудничества с российской фирмой WeCoMm  Master MLM – все же не  МММ! – или с "Golden Circle Int. " из Германии и "Prosper International League Ltd". И от заработка в три сотни зеленых в неделю.

Кто дороже заплатит, тем будет выслана Новинка – подробная инструкция "Как играть и выигрывать в многомиллионные денежные лотереи" (Англия, Германия, Австралия)!

В обработке зарубежной корреспонденции требуется знание английского языка или … наличие  компьютерного переводчика (!) Но степень утешения здесь может быть еще глубже. Внимание!

"16. Работа с зарубежными коллекционерами.

Допускается полное отсутствие знания иностранного языка. Получение, обработка, пересылка писем и бандеролей. Заработок сдельный, около $160 в неделю в зависимости от Вашей активности".

А что эксперты?

Нина Захаровна Карпинчик, исполнительный директор Брестского областного союза предпринимателей, делится своим мнением:

–  У нас пока предпринимателей с такой  уставной деятельностью нет. Один молодой и энергичный занялся было Интернет-продажами, но был отловлен налоговой инспекцией. Спровоцировали куплю компьютера с доставкой домой, а чек он не оторвал вовремя.

Подумав, добавила:

– Пару лет тому мне одна фирма со звучным названием прислала предложение  наградить меня каким-то громким титулом. Правда, от меня хотели энную сумму, на что я не пошла.

Остается добавить, что поисковик Google  определил все три фирмы, упомянутые витебскими активистами.  Golden Circle Int. занимается между прочим другим Интернет-продажами.  Prosper International League Ltd зарегистрирована в Гренаде, сфера интересов – банковская деятельность, оффшоры. Российская WeCoMm  Master MLM, судя по "пресс-релизу", главный партнер витебских владельцев абонентского ящика,  прирастает за счет сетевого маркетинга и, согласно самоопределения, является "Интернет-пирамидой нового поколения"

Петр Василевский

02.09.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: