Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Чернобыль 20 лет спустя
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

20 лет спустя

В Ямполе треть детей на инвалидности

Официально деревня не пострадала от Чернобыля, а люди все равно болеют

Всего в Ямполе 21 ребенок. Четверо из них готовятся к операции на щитовидной железе. Троим деревенским детям после такого же хирургического вмешательства выдали удостоверения инвалидов. 

– Моя дочка захворала в 14 лет. Повез на обследование – рак щитовидки. Врачи сказали, что все из-за радиации, – говорит житель Ямполя Алексей Кашпур. – Остальным детям ставят такой же диагноз. Здоровыми они уже никогда не будут...

В деревне 103 двора. Когда взорвалась атомная электростанция, жителей  не отселяли в чистые регионы. Власти решили, что Ямполь не пострадал.

– По телевизору говорят, что жить в Гомельской области безопасно, и даже детей рождается больше, чем в столице, – рассуждает Алексей Кашпур. – Но я в это не верю. Если бы Ямполь не пострадал от радиации,  наши дети не заболели бы.

Игнат Данилюк

Віцябчанам прапануюць не мітынгаваць, а весяліцца

26-га красавіка  адміністрацыя Віцебска запрасіла ўсіх жыхароў прыйсці на... канцэрт, прысвечаны ўгодкам Чарнобыльскай трагедыі.

Найперш запрашэньне тычыцца перасяленцаў з забруджаных Гомельскай і Магілёўскай абласьцей. Гэтых людзей на "новай радзіме" называюць "чарнобыльцамі"… Як сустракаюць яны гадавіну катастрофы?

"У зоне тата зарабіў на вяселле…"

– Мае будучыя бацькі былі гомельскія, абодва вучыліся ў інстытуце спажыўкааперацыі і 26 красавіка 1986 году слухалі ў інтэрнаце "Голас Амерыкі", – расказвае Таццяна Іваненка з райцэнтра  Бешанковічы. – Бацька доўга згадваў, што ўсе раптам замоўклі, калі дыктарскі голас абвясціў: "Над Швецыяй павялічыўся ўзровень радыяцыі. Па меркаванню вучоных, у СССР выбухнула Чарнобыльская АЭС". У Гомелі пра наступствы радыяцыі нічога канкрэтнага не сказалі,  таму шмат знайшлося дабравольцаў, якія за двайную зарплату згадзіліся папрацаваць на забруджанай тэрыторыі. Мой тата не стаў выключэннем: у "зоне" ён зарабіў грошы на вяселле. Але да майго вяселля ён не дажыў…"

У сям'і  Шкурко 20-га красавіка 1986-га года нарадзілася даўгачаканая дачка Любачка. Глава сям'і  Рыгор Шкурко разам з сынамі Генадзем і Андрэем , сустракаючы маці  з раддому, паведамілі ёй навіну: здарылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС, а гэта – зусім недалёка ад іхнага Брагіна, усяго 30 кілометраў.

Цяперашняя жыхарка вёскі Заронава Віцебскага раёну Надзея Шкурко згадвае:

– Муж казаў, што нічога, але я настояла, каб ён папрасіў сваю сястру прыняць мяне разам з дзецьмі, хаця б на нейкі час. Так я апынулася ў Віцебску.

А Рыгор у Брагіне застаўся – яшчэ некалькі месяцаў ладзіў эвакуацыю людзей і свойскай жывёлы, сам прыехаў толькі тады, калі афіцыйна паведамілі, што наступствы аварыі незваротныя. Цяпер ён інвалід… Дасталося і нам: суседзі, бывала, абыходзілі нашу сям'ю, нібыта мы хворыя  на  нейкай  заразную хваробу. Калі мужава сястра збірала па знаёмых адзенне для маіх дзяцей, многія раілі ёй проста выгнаць нас з хаты. Яна часта плакала з-за гэтага, і неўзабаве мы з мужам паехалі шукаць іншага  прытулку. Каб неяк выжыць, даводзіцца трымаць гаспадарку, садзіць бульбу, буракі, памідоры вось ня родзяць... А ў Брагіне ў нас нават абрыкосы выспявалі…

"Тады нас па-прароцку назвалі "смертнікамі"…

– Раней мы жылі ў вёсцы Кашуга Брагінскага раёну, – расказвае Тамара Дзенісенка з Чашнікаў. – Толькі 28-га красавіка даведаліся пра аварыю ў Чарнобылі. Глядзім: міліцыя ходзіць у рэспіратарах, дык і сталі пытацца, што здарылася. Другога траўня нам прывезлі, памятаю, нейкія таблеткі. Ад іх рабілася блага. Потым нам забаранілі есці яйкі і піць малако, затое раілі піць гарэлку – нібыта яны забівае радыяцыю.Уночы  7-га траўня да нас прыйшлі: "Каб вы з дзецьмі зранку былі каля сельсавету. Рэчаў не браць, толькі самае неабходнае".

Я ніколі не забуду вочы свайго старэйшага сына! Ён хацеў да мяне, а яго не пускалі, казалі, што школьнікі паедуць асобна. Які навокал стаяў крык ды плач!  Нас павезлі ў Брагін, а там ужо ўся плошча аўтобусамі забітая – з намі не ведаюць, што рабіць. Тут нас упершыню назвалі "смертнікамі" – гэтак сказаў нам у вочы вайсковец-лейтэнант. Нас павезлі ў нейкі дзіцячы летнік, потым у санаторый "Крыніца". Памятаю, кожную раніцу мы беглі у кіёск па газеты, каб хоць што-небудзь даведацца пра тое, што адбываецца на радзіме. Але ў газетах амаль не пісалі пра гэта. Я з цяжкасцямі знайшла старэйшага сына, але доўга не ведала, дзе мае бацькі і сёстры. А потым нам сказалі, што мы ніколі не вернемся дадому.

"Цяпер нас зьбіраюць толькі могілкі…"

Зінаіда Вярэм'ева, перасяленка з Краснапольскага раёну Магілёўскай вобласці,  пераехала на Віцебшчыну, у Шумілінскі раён, толькі ў 1990-м годзе.

– Першыя тры гады дзень у дзень мы чулі слова "радыяцыя". Але што яно значыць, ня ведалі. Прыязжалі салдаты, аблівалі са шлангаў дахі дамоў, здымалі старыя пляты, асфальтавалі паверху вуліцы. Нават новую школу пабудавалі, толькі ўсіх дзяцей і настаўнікаў ужо вывезлі. Нам выплочвалі па 30 рублёў "чарнобыльскіх". Толькі ўвесну 1990-га году сказалі, што будуць перасяляць. Але ня ўсіх разам, а па меры таго, як для нас знойдзецца новае месца. Адна сям'я з'язжае, а праводзіць уся вёска! Цяпер у маёй роднай вёсцы былыя суседзі збіраюцца толькі на Радаўніцу, на могілках, каб расказаць адно аднаму, як  жывецца "за мяжой" нам, чарнобыльцам.

Даведка: Сёння на Віцебшчыне жыве больш за 8 тысяч чалавек, якія пацярпелі з-за выбуху ў Чарнобылі. Пераважная большасць перасяленцаў пераехала сюды  да сваякоў ды знаёмых, у далёка ня самыя заможныя гаспадаркі. Для "чарнобыльцаў" за мінулыя 5 год на Віцебшчыне пабудавана ўсяго 66 кватэр, яшчэ 22 кватэры запланавана пабудаваць ў гэтым годзе.

Алена Штраль

В России за полмесяца решилось то, чего годы добивались в Беларуси…

Cемья, пострадавшая от Чернобыля, тщетно доказывала свое право на льготы: чиновники игнорировали даже острую лучевую болезнь малыша.  В России все решилось иначе...

После катастрофы на ЧАЭС Елена Ваколюк потратила жизнь на то, чтобы добиться уважения к своей материнской драме. Но ни опасное заболевание мальчика – острая лучевая болезнь, ни справки, подтверждающие их нахождение в опасной зоне, не помогли! Сына, правда, выходили: спасла материнская любовь и забота. И хотя сегодня в поликлинике он числится как пострадавший от ЧАЭС, лекарства покупает за свои деньги…

Об аварии тогда  ходили только слухи

На третий день после аварии семья Ваколюк с четырехлетним сыном приехали к родственникам в деревню Оревичи Хойницкого района. О взрыве на ЧАЭС здесь уже ходили слухи: "Заречные говорят, что на атомной станции был пожар, надо уезжать!" – с ужасом причитала мать Елены. Но точной информации не поступало. 29 и 30 апреля вся деревня высыпала на огороды сажать картошку. Погода ясная, теплая, солнечная. Дети носились по полю – хорошо, раздолье… А над деревней все летали самолеты и вертолеты – туда и обратно. Слишком часто… Затем через Оревичи потянулись люди с котомками, сумками, чемоданами – началась эвакуация причернобылья.

Дозиметры "пугались" малышей…

Вскоре всех местных пригласили в медпункт. Детей посоветовали немедленно увозить – когда к малышам подносили дозиметры, стрелки резко отклонялись в сторону – кто-то горько пошутил: "Пугаются…" Но даже тогда большинство не осознавали происходящего: 3 мая готовились к Пасхе, пекли пироги! А на следующий день началась эвакуация.  Оставляли все – дома, животных, птиц… Четырехлетнего сына Елена увезла к сестре в Калининград.

"Чернобыль здесь не при чем!"

В Калининграде Игоря положили в больницу. Три дня мать не пускали к нему. А когда вошла в палату, замерла от ужаса и боли. "Игорек лежал в стеклянной палате и плакал, – вспоминает Елена, – к нему никто не подходил: боялись, что излучал радиацию…" Вскоре переехали в Жодино. Здесь мальчику опять стало плохо: боли в животе, головокружение, тошнота, слабость. Вновь больница, другая… Начались скитания по врачам. Только в клинике радиационной медицины в Аксаковщине Игорька обследовали одиннадцать раз. Медкарточка мальчика напоминала том "Войны и мира" – столько диагнозов ему было поставлено. И ни одного – в связи с Чернобылем!

"В Оревичи вас никто не звал!"

Елена собрала документы о пребывании вблизи станции. В ответ услышала – "Вас туда не звали!" Она обращалась и в Госкомчернобыль, и в Минздрав: "Вы не жители Оревичей!" – возражали чиновники. Годы потратила на право добиться правды – и все впустую. Игорь тем временем перенес операцию на щитовидной железе…

"Мама  уехала, я пока здесь..."

Болезнь отошла – спасла материнская любовь и забота. Сегодня Игорь студент факультета искусств Института современных знаний. Одновременно работает фельдшером выездной неврологической бригады скорой помощи. Живет в Жодино. В поликлинике стоит на учете как пострадавший от ЧАЭС. Острая лучевая болезнь, случается, напоминает о себе и сейчас. Спрашиваю, почему не требует восстановления справедливости? Отвечает: "Некогда – учусь, работа в скорой много сил отнимает. Но так я могу оплачивать учебу, квартиру. Мама уехала в Россию, я пока здесь…"

Справедливость была рядом…

Елена после восемнадцати лет борьбы с несправедливостью уехала с младшим сыном в Калининград. Там в течение двух недель (!) по предоставленным справкам она, как пострадавшая от ЧАЭС, получила льготы: 50 процентов за оплату коммунальной квартиры, ежегодную бесплатную путевку в санаторий и бесплатное питание для сына-школьника…

Виктория Светличная

Чым харчуюцца жыхары чарнобыльскай зоны?

У крамах забруджаных райцэнтраў і вёсак ёсьць і масьліны з бананамі. Аднак тамтэйшыя аддаюць перавагу салёным гуркам ды грыбам... Чаму?

Напраўду, у зоне крамныя паліцы не пустыя, тут ёсьць з чаго выбіраць. Прынамсі ў райцэнтрах дакладна. Але не хапае грошай, каб купіць тое, што неабходна для нармальнага сілкаваньня. Так, цэны на асноўныя прадукты ў сярэднім на 15-20 працэнтаў вышэйшыя за магілёўскія. Да прыкладу, хлеб каштуе ў зоне 1000 рублёў, а ў абласным цэнтры ад 700. Заробкі ў "радыяцыйных" гарадках максымум 300 тысяч, на вёсках да 70-90 даляраў – гэта ў лепшыя часы: у пасяўную, жніво...

Паводле афіцыйнай інфармацыі для найбольш неабароненых груп насельніцтва – дзяцей, інвалідаў – рэгулярна выдзяляецца фінансавая і іншая дапамога на набыцьцё прадуктаў. Яна, аднак, не пакрывае ўсіх выдаткаў. У прыватных гутарках тамтэйшыя жыхары кажуць, што асабліва не спадзяюцца на дзяржаву, але калі тая дае хоць сёе-тое, дык ніхто не адмаўляцца.

Траціна тэрыторыі Магілёўшчыны забруджаная, там жывуць 125 тысяч чалавек. Пацярпелыя раёны спрэс сельскагаспадарчыя. Кожная сям’я папаўняе свой небагаты рацыён прадуктамі ўласнае вытворчасьці. У райцэнтрах у меншай ступені, на вёсках у большай. Між тым спажываньне харчоў, вырашчаных і сабраных у забруджанай зоне, нясе ня меншую пагрозу, чым наўпроставае ўзьдзеяньне радыяцыі. З большага пра тое людзі ведаюць, але істотнай увагі не надаюць: жыць неяк трэба...

Мэдык Васіль Аўраменка адзначае тры найбольш небясьпечныя катэгорыі прадуктаў: зь дзічыны, грыбоў-ягадаў ды малака, асабліва прыватных гаспадарак. Найбольш складаная сытуацыя ў Быхаўскім, Чэрыкаўскім, Слаўгарадзкім раёнах. Кантроль за харчаваньнем людзей вядзецца, але за ўсім не ўпільнуеш: ужо не спрацоўваюць і пакараньні.

Парушаюць правілы ня толькі прыватныя гаспадаркі. Рыгор Кастусёў, старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ бачыў на палях даўно адселенай вёскі пасьвілі скаціну суседняга калгасу.

У забруджаных раёнах няма буйнай прамысловасьці. Датацыяў зь дзяржаўнага бюджэту не стае на падтрыманьне больш-менш заможнага жыцьця. Выручае недалёкая Расея. Па-першае, мужчыны езьдзяць туды на заробкі. А таньнейшыя расейскія харчы пакрысе запаўняюць паліцы тамтэйшых крамаў, выцясьняючы пры гэтым айчынныя. Па ўсім відаць, што вельмі хутка гандаль апынецца пад кантролем усходніх суседзяў. Наўрад ці мясцовым стане ад таго лепш...

Андрэй Белагубаў

Улада вырашыла: смуткаваць не варта...

Гомельскі аблвыканкам забараніў мітынг, прымеркаваны да ўгодкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Чым не задаволены аблвыканкам?

У афіцыйнай адмове №36/23 ад 20 красавіка намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкаму Петр Кірычэнка паведаміў, што арганізатары мітынгу (гэта апазыцыйныя партыі ПКБ і АГП) ў замове не ўказалі, якія меры будуць прыняты дзеля забеспячэння грамадскага парадку, медыцынскага абслугоўвання, уборкі тэрыторыі.

Меркаванне камуніста

Уладзімер Сякерка, першы сакратар Гомельскага абкама ПКБ:

"У замове мы, як заўсёды, указалі адказных за грамадскі парадак. Раней гэтага было дастаткова. Цяпер аблвыканкам запатрабаваў дэталізацыі. Мяркую, тое проста фармальная падстава адмовіць нам праводзіць чарнобыльскі мітынг".

Дэталі

Адаслаўшы ў аблвыканкам замову, гомельскія апазіцыянеры выпусцілі ўлёткі з інфармацыяй пра тое, што на чарнобыльскім мітынгу павінен выступіць экс-кандыдат у прэзідэнты ад аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч.  Праўдападобна, гэта інфармацыя і напалохала гомельскія ўладныя структуры. У замове актывісты назвалі і лічбу магчымых прысутных гараджанаў на чарнобыльскім мітынгу – усяго да 5 тысяч чалавек.

Анатоль Ліпскі

За інфармацыю пра Чарнобыль – 10 сутак арышту

Улёткі пра чарнобыльскі мітынг сталіся падставай, каб суд даў дзесяць сутак арышту Уладзіміру Кацору, аднаму з дэмакратычных актывістаў Гомельшчыны.

Матывы арышту

– Гэта нечуванае самавольства, – сказаў адразу пасля абвяшчэння пастановы суддзі Уладзімер Кацора, намеснік старшыні  абласной арганізацыі Аб`яднанай грамадзянскай партыі.

Яго затрымалі позна ўвечары, калі ён вяртаўся з Мінску на прыватным легкавіку. У Савецкім райаддзеле міліцыі ўчынілі ператрус: канфіскавалі каля чатырох тысяч асобнікаў газет "Народная воля" і "Товарищ".

Ужо пасля поўначы прад`явілі ўлёткі аб чарнобыльскім мітынгу з яго кантактным тэлефонам. Кацору міліцыя абвінавацілі ў арганізацыі мітынгу, на які яшчэ не дадзены дазвол уладаў. Дарэчы, Чарнобыльскі мітынг  замовілі ў Гомельскім аблвыканкаме рада абласной арганізацыі АГП і абласны камітэт ПКБ. Паводле арганізатараў, збяруцца да пяці тысяч гараджан. Адказным за парадак ад рады АГП прызначаны менавіта спадар Уладзімір.

Невядомы сведка

На суд  міліцыя прызвала нейкага Уладзіміра Казлова, інжынера Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту транспарту. Ён заявіў, што 13 красавіка прыязджаў  у офіс АГП. Уладзімер Кацора нібыта казаў яму, што "апазіцыя будзе арганізоўваць мітынг нават тады, калі не атрымае дазвол уладаў на яго правядзенне".

Уладзімер Кацора абвінавачванняў на свой адрас не прызнаў. Ён патлумачыў суду, што  Казлова ніколі не бачыў у офісе, а трынаццатага наогул быў у ад`ездзе.

Недавер суддзі

Кацора хадайнічаў, каб суддзя Козыраў абавязкова выклікаў у якасці сведкі   спадара Ільінчыка. Той мог бы засведчыць, што ў распаўсюджаны улётках  не згадвалася нават дата правядзення чарнобыльскага мітынгу.

Прадстаўнік Фэміды адхіліў хадайніцтва, тады Уладзір Кацора выказаў недавер суддзі. Апошні палічыў вырашыў працягнуць паседжэнне.

Пазіцыя адваката

Адвакат Пётр Барысаў заявіў, што ў дзеяньнях ягонага падабароннага адсутнічае склад якога-небудзь правапарушэння. Нават калі дапусціць, што Уладзімір Кацора вусна казаў пра мітынг, то ён не можа быць за гэта прыцягнуты да адказнасці паводле адпаведнага закону. А ў вырабленых кустарным чынам улётках няма канкрэтнай згадкі пра месца і час мітынгу. Да таго ж, на думку адваката, як адзін з лідэраў АГП, Уладзімер Кацора паводле іншых прававых актаў дзейнічаў зноў жа ў межах заканадаўства.

Наша даведка

Арышт Уладзімера Кацоры на 10 сутак – другі па ліку. Напярэдадні выбараў прэзідэнта, 18 сакавіка позна ўвечары,  спадар Кацора  быў схоплены каля пад`езду свайго дому, абвінавачаны ў хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі. За кратамі ён правёў 8 сутак. Праўдападобна гэтым разам усё абстаўлена так, каб актывіст АГП правёў у няволі і "Чарнобыльскі шлях".

Анатоль Ліпскі

"Тот страх живет во мне двадцать лет..."

За 20 лет некоторые переселенцы-чернобыльцы так и не нашли себе пристанища. Многие из них вынуждены были вернуться в зону. Власти же не видят в этом угрозы для жизни людей. Тех же, кто осознает последствия катастрофы (период полураспада только цезия составляет 30 лет), не загонишь обратно любыми льготами.

Моя собеседница врач. На момент взрыва украинской атомной электростанции жила в Гомеле. Через два дня после трагедии родила мальчика. Сегодня её семья живет неподалеку от Минска. Возращаться в Гомель она не думает. И годы спустя страшат воспоминания...

Катастрофа

Мы не знали о случившимся, – говорит Вероника. – Информации о чернобыльской аварии 26 апреля не было. Только коллега, работавшая в радиоизотопном отделении, сокрушалась: в этот день у всех зашкаливали дозиметры. Причин не знали. Люди прогуливались, загорали, выезжали на дачи. А на следующий день разразилась жуткая буря. Небо стало пунцово-серым, потом почти черным. Очень страшно... Мне повезло – я не выходила на улицу: плохо себя чувствовала".

Опасность скрывали

Позже Вероника видела, что роженицы, побывавшие в те дни на улице, сцеживались и выливали свое молоко – оно было радиоактивным. А еще несколько лет спустя узнала: ту самую бурю в Гомеле 27 апреля вроде бы вызвали спецоперации: облака не то расстреливали, не то посыпали какими-то присадками, чтобы облако не пошло на Москву. Его опустили в основном на Беларусь...

О том, что действительно случилось в Чернобыле, заговорили только в начале мая. "Это преступление – ничего неподозревавшие люди в праздник Труда вышли на демонстрацию!" – возмущается Вероника. Как врач она понимала всю опасность происходящего, но из-за недостаточной и порой недостоверной информации об аварии, тогда еще не представляла, насколько эта опасность велика. Правду скрывали.

Физик-ядерщик профессор Василий Нестеренко, автор Каталога измерений доз радиации утверждал, что необходимо отселять людей из 100-киломметровой зоны вокруг реактора, а детей – из Гомеля. Но по каким-то причинам та информация не доходила до простых людей.

Надо уезжать

"В одной из палат роддома был телевизор, и я видела передачу, в которой договорились до того, что советовали людям не паниковать, совершать прогулки и даже загорать! – негодует Вероника. – А потом стали привозить эвакуированных из Ветки, Хойников. Многие из них и не слышали о радиации! Была свидетелем, как в панике иные гомельские мамы требовали убрать своих малышей от "зараженных" радиацией младенцев из южных районов области".

Врач родильного отделения посоветовала Веронике покидать города Решение было принято сразу. Даже несмотря на то, что ей, молодому специалисту с шестилетним стажем, выделили трехкомнатную квартиру в хорошем районе города. Купить билеты на выезд из Гомеля оказалось непросто. На вокзалах толчеи, места распроданы. И все же спустя месяц после Чернобыльской аварии с младенцем на руках семья покинула Гомель. Льгот на переселение у них не было...

Гомель жил под знаком беды

В Гомеле у Вероники остались отец и мать. Через год она приехала к родным. "Молоко только для взрослых", обязательно – головные уборы на улице, запрет на фрукты, ягоды и продукты питания, влажные сетки на окнах, ежедневное двухразовое мытье полов... Вероника измерила дозиметром одежду отца, который любил повозиться в огороде и не боялся радиации. Беспрерывное пищание прибора показывало высокую радиацию. Сейчас с Вероникой живет только мама. Отца в живых уже нет. Красивый теплый Гомель для семьи врача навсегда остался в прошлом.

Справка

Гомель – областной центр Беларуси. По численности населения (на февраль 1999 года 475 тысяч человек) занимает второе место после Минска. От Чернобыльской АЭС расположен в 150-и километрах. Число умерших под влиянием радиоцезия по Гомельской области составляет 12 на тысячу в год. При уровне радиоактивности загрязненной почвы цезием-137 превышавшем 5 Кюри на квадратный километр, жители получали право на переселение. В Гомеле уровень в разных районах города колебался от 1 до 5 К/кв.км.

Виктория Светличная

Чернобыль по прежнему представляет опасность для здоровья людей

20 лет спустя генерал Солдатенко понял:  правительство рискует здоровьем нашей молодежи.

Александр Иванович несколько месяцев  пробыл в Чернобыле: командовал оперативной группой при ликвидации аварии на ЧАЭС. Теперь генерал Солдатенко понимает, что правительство по-прежнему недооценивает угрозу Чернобыля. Некоторые сегодняшние ошибки, как и во время аварии, грозят здоровью нации.   

Льготы отменили, закрыв глаза на Конституцию

– На устранение последствий чернобыльской аварии государство тратит огромные суммы. И это несмотря на то, что  ведь вред, нанесенный экономике Беларуси, оценивают в 250(!) бюджетов БССР 1985 года, – рассказывает Александр Иванович. – Но разве справедливо, что у ликвидаторов отняли  льготы в 1995 году? До того мы платили наполовину меньше за коммунальные услуги и проезд в общественном транспорте. И логично, ведь ликвидаторы ценой своего здоровья сохранили жизнь многим белорусам.  Конституционный суд  признал указ президента, отменяющий льготы, незаконным. Но это ничего не изменило.

Нельзя отправлять туда молодых

– Я лечился в  больнице, в Аксаковщине, что под Минском. Там лежали дети из Гомельской и Могилевской областей. Видел, как они мучаются из-за онкозаболеваний. Вот что страшно… Сегодня понимаю, почему заболело так много людей.

Помню, над взорвавшимся реактором установили бетонный саркофаг. Потом его все равно долбили, чтобы поставить какие-то датчики…  Головотяпство за счет чужих жизней? Как на войне…

Поймите, молодых  нельзя отправлять работать в Хойники, Брагин, Наровлю и другие населенные пункты, пострадавшие от Чернобыля. Это опасно для нашей нации.  Пусть лучше за тройную зарплату туда едут пенсионеры-добровольцы. Им-то терять уже нечего…

Игнат Данилюк


"Чортавае кола" ліквідатара Сіліверста

Амаль 10 гадоў дамагаецца Васіль Сіліверст з Калінкавічаў прызнання  прычыннай сувязі  сваіх захворванняў і інваліднасці з удзелам у ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы. 

Праблемы са здароўем у спадара Сіліверста пачаліся ў хуткім часе пасля таго, як яго, афіцэра запасу, прызвалі на шэсць месяцаў ва ўкраінскі горад Чарнобыль. Там ягоная вайсковая часць займалася дэзактывацыяй заражаных радыяцыяй тэрыторый і тэхнікі.

- У мяне хворае сэрца, шчытападобная залоза, высокі крывяны ціск, - кажа 52-гадовы чарнобыльскі ліквідатар Васіль Сіліверст. -  А нядаўна выяўлена пухліна ў "подвздошной области" жывата.

Між тым Рэспубліканскі міжведамасны экспертны савет Міністэрства  аховы здароўя не звязвае інваліднасьць ды іншыя захворванні Сіліверста з ягонай службаю і працаю  ў 30-кіламетровай чарнобыльскай зоне. Пазіцыя Міністэрства і ягонага экспертнага савета такая: хваробы ліквідатара маглі адолець і без таго, у звычайным побытавым жыцці. Прынамсі, пра гэта паведамляў Сіліверсту ў афіцыйных лістах намеснік міністра, ён жа старшыня рэспубліканскага экспертнага савету Віктар Калбанаў.

На знак пратэсту Васіль Сіліверст ужо двойчы трымаў працяглыя галадоўкі, звяртаўся з пазовамі ў суд. Безвынікова.

- У 2003 годзе, - прыгадвае ліквідатар, - Міністрства аховы здароўя накіравала мяне ў Мінск у Інстытут экспертызы дзеля вызначэння повязі  маіх шматлікіх захворванняў з працаю ў Чарнобылі. Тады гэтае пытанне можна было вырашыць у Мінску, ніхто не перашкаджаў абследаваць мяне ў спецыялізаваных клініках, у той жа Аксакаўшчыне. Не, яны накіравалі
мяне ў Гомель. Там, маўляў, са мною развяруцца. Фактычна адфутболілі.

Спадар Сіліверст апавядае, што з Гомелю яго накіроўвалі зноў у Мінск, у 10-ю паліклініку. Адтуль назад у Гомель, у Цэнтр радыяцыйнай медыцыны. Затым пад Мінск у Бараўляны, у Навукова-даследчы інстытут анкалогіі. Чортавае кола, дый годзе!

- Нічога, апрача чарговага інфаркту, - сцвярджае Васіль Сіліверст, -  я не прыдбаў у гэтых паездках. Таму я патрабую, каб Містэрства аховы  здароўя накіравала мяне на незалежную экспертызу ў Кіеў.

Начальнік аддзелу арганізацыі медычнай абароны Міністэрства Сяргей Гусеў лічыць, што адпраўка ліквідатара  ў Кіеў прынцыпова нічога не вырашыць.

- У нас свае законы, у іх - свае, - кажа спадар Гусеў. - Добрыя гэтыя законы ці кепскія - гэта іншая справа. Мы неаднаразова прапаноўвалі Сіліверсту шпіталізацыю ў любую лячэбную ўстанову Беларусі. Прапаноўвалі падлячыцца  і ўсё іншае, у тым ліку і ў Гомельскім цэнтры радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека.

Апошні раз Васіль Сіліверст знаходзіўся ў радыяцыйным цэнтры ў Гомелі ў лютым-сакавіку гэтага году.  З паўдзесятка  рэкамендаваных экспертным саветам даследаванняў чарнобыльскаму ліквідатару зрабілі толькі два - і выпісалі.

Анатоль Ліпскі

Квартплата важнее лекарств

Женщина у кассы еще раз пересчитала деньги: 93 тысячи белорусских рублей. Ровно столько она получила за прошлый год как пострадавшая от катастрофы на ЧАЭС. По логике государства, деньги должны быть потрачены на лекарства, но Татьяна Викторовна распорядилась ими иначе: оплатила коммунальные услуги…

Когда в 1987-м Татьяна Викторовна ехала в зону, задумываться о последствиях было некогда. Сегодня, спустя 20 лет, опять нет времени на размышления: надо растить сына...

– Муж у меня – военный, только капитана получил, а вслед за "звездочкой" приказ: в зону! Я, конечно же, за ним. Работу выполняли самую разную: и завалы разбирали, и людей эвакуировать помогали. Сначала страшновато было – замеряли радиацию в продуктах, квартире, на подворье, в грибах-ягодах, а потом пообвыклись, успокоились. Знаете, человек ко всему привыкает... Воздух казался таким же, как и везде, правда, природа была какая-то немного вялая.

Сегодня Татьяне Викторовне сорок семь. Работает педагогом в одном из бобруйских училищ. Семь лет назад умер муж. И сейчас самое главное для нее – шестнадцатилетний сын Сергей. Часто вспоминает, как в 1990-м врачи отговаривали рожать – убеждали, что после зоны это слишком рискованно. Господи, как хорошо, что тогда они с Владимиром решили все же рискнуть... И ничего, обошлось, мальчик родился крепеньким. Зато здоровье его мамы требует постоянного внимания: ежегодно надо проходить профилактический осмотр, пить дорогостоящие витамины, ездить на лечение в санаторий. Но это уже, как говорится, "по возможности". А где преподавателю найти ее?

Тут все непросто. Да, в соответствии с законом о чернобыльцах Татьяна Викторовна имеет право на санаторную путевку за счет организации и даже на две дополнительные недели к отпуску – тут полмира объездить можно, но...

– В прошлом году вместо путевки взяла компенсацию – сына не за что было в школу собрать. И в этом, наверное, придется поступить точно так, ведь моему Сергею поступать в университет надо…
Зарплата за март у Татьяны Викторовны 267. 000 рублей чистыми. На оплату двухкомнатной квартиры ушло ровно третья часть. Купила себе и сыну обувь на весну – сто тысяч. Оставшиеся пятьдесят долларов потратила на питание. О каких тогда витаминах, а тем более поездках на юг, к морю, разговор?

Так что, комментируя годовую 90-тысячную "помощь" государства жена умершего ликвидатора лишь грустно улыбается: "О чем вы говорите? Главное, хоть бы эти крохи не отобрали..."

Наша справка

После Чернобыля в аварийно-спасательных и восстановительных работах приняло участие около 800 тысяч человек. Сегодня каждый тридцатый из них умер. Седьмая часть ликвидаторов живет в Беларуси. Всего же на диспансерном учете находятся 1,5 млн. граждан республики, в той или иной степени пострадавших от аварии на ЧАЭС.

Кстати в России, в соответствии с Федеральным законом от № 122, чернобыльцам в 2005 году позволено выбирать между денежной компенсацией и пакетом социальных услуг. Туда входят: санаторно-курортное лечение, бесплатный проезд к месту лечения и обратно, обеспечение лекарственными средствами, бесплатный проезд на пригородном железнодорожном транспорте и, по решению субъектов Федерации – бесплатный проезд в городском транспорте.

Наталья Халанская

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: