Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members prapeler Прапелер № 3, май
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

№ 3, май

Большасць абітурыентаў краіны здаюць тэсты на беларускай мове

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў лічыць, што цяперашняя моладзь горнецца да роднага слова.

belmova2Найперш спадар Трусаў адзначае тэндэнцыю: каторы год запар шмат якія рускамоўныя падлеткі на тэстах аддаюць перавагу менавіта роднаму слову. Так, у ВНУ сёлета паступаюць 94 тысячы школьнікаў, а ў коледжы і тэхнікумы  142 тысячы. І больш паловы абітурыентаў здаюць тэсты па-беларуску. У чым справа? 

– Алег Анатольевіч, ТБМ параўнальна нядаўна адной з першых сярод грамадска-палітычных арганізацый рэспублікі прайшло перарэгістрацыю...

– Так – 14 красавіка. Калі які "наезд" на ТБМ і адбываецца, то суддзяў і пракурораў падбіраюць выключна беларускамоўных. А ўвогуле з кантралюючымі органамі адносіны складваюцца нядрэнныя.

– Няўжо праўда?

– А не трэба ўсе фарбаваць толькі адным колерам. Сеняшні дзень мы яшчэ не раз згадаем добрым словам гадоў праз 50, калі ўсе дрэннае забудзецца.

– Нацыянальная свядомасць беларусаў расце?

– Я ў гэтым перакананы. Сітуацыя з нашым самаўсведамленнем пастаянна паляпшаецца. Ужо год, як я наведваю стаматолага, але ніколі ад яго і ягоных калег не пачуў пытання: "Чаму гэта Вы размаўляеце са мной па-руску?" Моладзь, якая вучыцца ў рускамоўных школах, тэсты выбірае на беларускай мове.

Дарэчы, мая ўнучка, якой тры з паловай гады, прыходзячы да мяне, кажа: "Дзед, дай цукеруку!", а потым: "Дзякуй-спасибо" і паглядае на бацькоў. Галоўнае, каб на роднай мове размаўляла жанчына, бо яна маці. І калі так будзе, то добра і ўтульна стане і ў сям’', і ў краіне.

– Гэта ўсё заўтра. А як складваюцца справы ў ТБМ цяпер?

– У нас велізарная колькасць неблагіх суполак, але сітуацыя ў іх выглядае па-рознаму. Найбольшы рост адбываецца ў Мінску за кошт моладзі. Узяць хаця б намётавы гарадок на плошчы. Трэба было пасядзець у камеры 15 дзен, каб зразумець, што такое родная мова. Усе, хто там быў, прыйшлі ў ТБМ. Моцныя суполкі ў нас у Навагрудку, Слоніме, Асіповічах, Светлагорску, Мар'інай Горцы, дзе тыднёвік "Наша слова" выпісваюць у тры разы больш, чым у Магілёве. А вось Чарнобыльская зона адпужвае не только забруджанымі землямі, але і амаль поўнай адсутнасцю нашых актывістаў.

– Вядома, што Вы былі ў камандзе Аляксандра Казуліна і прывучалі яго да Беларушчыны. Аляксандр Уладзіслававіч здольны вучань?

– Безумоўна. Я непасрэдна займаўся Казуліным, і той не толькі сам пачаў размаўляць па-беларуску, але і ягоная жонка, і малодшая дачка таксама. Нядаўна мы перадалі яму ў турму кнігі на роднай мове. Чытае. Ён нарэшце зразумеў, што без мовы нікуды.

– Хто, на Ваш погляд, можа стаць сапраўдным лідэрам беларускай нацыі?

– Павел Севярынец. Калі ўсё будзе рабіць правільна. Ён у вёсцы, дзе адбывае пакаранне, стварыў суполку ТБМ, кожны тыдзень друкуецца ў "Нашай ніве" з персанальнай рубрыкай. Вось як трэба працаваць. Упэўнены, Севярынец ніколі не здрадзіць ні нацыянальным сімвалам, ні роднай мове.

Даведка

Таварыства беларускай мовы (ТБМ) стварылася ў 1989 годзе. Яго першым кіраўніком стаў Ніл Гілевіч. У 1991 годзе выйшаў першы нумар газеты "Наша слова". С 1997 года па сенняшні дзень ТБМам кіруе Алег Трусаў. У лепшыя часы арганізацыя налічвала каля 9000 членаў. Цяпер яна аб'ядноўвае больш за 6000 чалавек.

Мікалай Ланюк

У рэгіёнах абвастраецца праблема пітной вады

Беларусь – сярод лідэраў Еўропы па запасах прэснай вады. Але ўсё часьцей людзі, асабліва вяскоўцы, скардзяцца на яе недахоп і якасць.

vada2На кожнага беларуса прыпадае тры з паловай тысячы кубаметраў чысцюткай вады. Гэта больш, чым у Іспаніі (3,3), Даніі (2,9), Італіі (2,8), Англіі (2,6), Партугаліі (2,7), Польшчы (2,2), Нямеччыны (1,3), Украіны (1,0)... І дзяржава нібыта клапоціцца пра рацыянальнае выкарыстанне свайго багацьця: за апошні час прынятыя Водны кодэкс, Закон пра пітное водазабесьпячэнне, праграма "Чыстая вада"... Але што адбываецца на справе?

"Мы ўсё жыццё змагаемся то за калодзежы, то за водаправод..."

Добра памятаю, як бацька з суседзямі капаў некалі новы калодзеж – глыбокі, кольцаў на адзінаццаць... А затым мне выпала будаваць калгасны водаправод: вазіў з цэнтральнай сялібы трубы, абмазваў іх спэцыяльным саставам супраць іржы... Пазьней, калі працаваў у цэнтральным друку, "па блаце", як кажуць, даставаў для роднай Ракузаўкі пад Магілёвам дэфіцытныя насосы: верхнія водныя пласты вычарпаліся, дык пустымі засталіся не толькі  калодзежы... Вось і атрымліваецца: усё жыццё вёска змагаецца за водазабесьпячэнне, але клопат той да канца так і невырашальны...

Асабліва цяжка ўзімку: палова ўрэшце рэшт адрамантаваных калёнак замерзне, і тады цягніся за вадой на другі канец вёскі. Ці наагул трэба дабірацца да калгаснай фермы.

Маці мая далёкі ад ад палітыкі чалавек. Але яна кажа:

– Тут трэба арганізаваць людзей, каб яны і на калгасным сходзе праблему ставілі, і ў сельсавеце. Дэпутата добрага выбраць, і таго турбаваць, які ад нас у Мінску законы прымае. Спытаць з яго!

Уладзімер Канаплёў, ракузаўскі дэпутат у Палаце праўстаўнікоў, можа лічыць гэта наказам ад сваіх выбарнікаў. Дарэчы, у цэлым людзі задаволеныя яго працай.

"Знайсці ваду можна, толькі як піць яе?"

Здараецца, па дарозе дадому я заглядваю да знаёмцаў у Чэрвеньскую вёску з красамоўнай назвай Калодзежы. Тут водаправода не было ніколі...

– Затое ў калодзежы заўсёды ёсць вада. Калі браць з яго, то ён папаўняецца. Іншая справа – калі ўжо не чэрпаюць, тады ён забруджваецца і перасыхае. А там, дзе людзі жывуць і цягаюць ваду, яна заўсёды ёсьць...

Гэтак разважае мая знаёмая Тамара. З боку падаецца, што даставаць ваду з дапамогай так званага шаста-журава ці намотваючы цэп на бэльку – справа досыць рамантычная. Але як круціць тую ручку 80-гадовай бабулі ці нейкаму хлапчуку (зноў жа добра памятаю сябе)? Ды калі яшчэ вакол калодзежа столькі намерзла, што толькі глядзі, каб не даць нырца ўслед за тым вядром...

Тым не менш – круцяць: толькі кожнае пятае з 25 тысяч вясковых паселішчаў карыстаюцца цэнтралізаваным водазабесьпячэннем. А 90 працэнтаў беларускіх вяскоўцаў (гэта блізу трох мільёнаў чалавек) і ў ХХI стагоддзі маюць справу менавіта з калодзежамі. Іх у краіне ажно 400 тысяч – у сярэднім адной шахтай карыстаюцца сем чалавек.

– Раней, "за калодзежамі", – згадвае мая маці, – вада была дужа смачная, магла доўга стаяць. А цяпер і перабоі з ёй, і такая нясмачная, жоўтая, увесь посуд налётам пакрыты – ледзьве адскрабаецца... Не ратуе і фільтр, што ты прывёз! Даводзіцца хадзіць у краму. Там ужо нават французскія бідончыкі з’явіліся – вось да чаго дажыліся!

"Праблема найперш у дзяржаўнай безгаспадарчасці"

Праблема якасці вады сёньня паўсюль у Беларусі выходзіць на першы план. Традыцыйна лічыцца, што яна найперш уласцівая для цэнтралізаванага водазабеспячэньня. Насамрэч ячшэ больш востра адчуваюць гэта тыя, хто карыстаецца калодзежамі.

Прыгадайце, ці часта вы бачылі, каб яны ставіліся ў 12 метрах ад гаспадарчых пабудоў і ў 15 метрах ад гародаў, як патрабуюць санітарныя нарматывы? А ці скрозь сустракаюцца на іх так званыя гліняныя замкі на глыбіню да метра?

Не дзіва, што колькасць нітратаў ды іншых азотных злучэнняў у такой вадзе часцяком перавышае дапушчальны ўзровень у 5-10 разоў. На Берасцейшчне, напрыклад, кожны трэці калодзеж не адпавядае нормам па бактэрыяльным паказчыкам, а кожны другі – па хімічным. Гэтаму, дарэчы, актыўна садзейнічае гаспадарчая дзейнасць калгасаў, саўгасаў, прадпрыемстваў...

У краіне зараз каля сотні магутных свінакомплексаў – там штогод назапашваецца звыш 15 мільёнаў кубаметраў адходаў. Ачыстныя фільтры ў большасці гаспадарак даўно адслужылі сваё, а мадэрнізацыя ідзе вельмі марудна. У выніку вада папросту атручваецца. І ад гэтага найперш церпіць тамтэйшае насельніцтва: 40 працэнтаў сельскіх водазабораў не адпавядаюць санітарным патрабаванням. Найгоршая сітуацыя ў Берасцейскай, Віцебскай і Гомельскай абласьцях. А наагул па краіне ў апошнія гады з-за недахопаў у водазабесьпячэнні вяскоўцы ўдвая часцей хварэюць на гепатыты, чым жыхары гарадоў.

Аляксандр Байчун

Галадоўка мае сэнс толькі тады, калі мэта яе дасягальная

Юрый Хадыка пра разыходжанні з Зянонам Пазьняком і саюз з Аляксандрам Мілінкевічам, сымбалі найноўшай эпохі і тактыку змагання.

khadykaГэтымі днямі спаўняецца дзесяць гадоў ад пачатку 23-дзённай галадоўкі Вячаслава Сіўчыка і Юрыя Хадыкі, якая завяршылася перамогай вязняў. Іх змясцілі ў следчы ізалятар за арганізацыю "Чарнобыльскага шляха", які сабраў каля 50 тысяч чалавек. Акцыя мела шырокі розгалас, і затрыманых вызвалілі. У сувязі з гэтай датай наш карэспандэнт пагутарыў з сённяшнім намеснікам старшыні БНФ сп. Хадыкам.

– З вашай славутай галадоўкі пачалася сапраўды ланцуговая рэакцыя гэтай  крайняй формы пратэсту. Яе выкарыстоўваюць нават маладыя дзяўчаты. У Гомельскім ізалятары нядаўна галадавала два тыдні 20-гадовая Аксана Сергіенка. Але які вынік? Ніхто асаблівай увагі не звяртаў, а здароўе дзяўчыны падарвана... Што б вы параілі сваім пераемнікам?

– Галадоўка – справа мужчынская. Ісці на такі крок трэба толькі маючы ясную і дасягальную мэту. Напрыклад, добра вядомыя ў апошні час акцыі Сяргея Скрабца і Валерыя Леванеўскага. Але як па шчырасці, яны не мелі перспектыў выхаду на волю праз сваё шматдзённае, пакутлівае галадаванне. Тут навідавоку немэтазгоднасць. А ў мяне была практычна вырашальная задача. Таму я за разумнасць, за здаровы сэнс пры вырашэнні пытання пра галадоўку.

– Услед за вашай акцыяй пачалося не менш гучнае "высвятленне адносін" з Зянонам Пазьняком. Дзесяцігоддзе таму вы апелявалі да моладзевага крыла БНФ, казалі, што Фронту неабходна рэфармацыя, абнаўленне – інакш перамогі не дабіцца. За вамі пайшлі. І дзе абяцаны вынік? Якімі рэформамі можаце пахваліцца?

– Некаторыя мы  здолелі ажыццявіць. Так, у адрозненне ад першых гадоў, калі БНФ быў вельмі непрыхільны да саюзу з іншымі палітычнымі сіламі, зараз ён з'яўляецца сапраўдным стрыжнем аб'яднанай дэмакратыі. Пра гэта гаворыць і колькасць сабраных намі подпісаў на карысць адзінага кандыдата, і колькасць прыхільнікаў Фронту на Кангрэсе дэмсіл. То бок пэўнае абнаўленне іміджу нашага і нашых структур адбылося. Цяпер мусім працаваць далей. Над пытаннямі палітычнай культуры і гэтак далей...

– Новая маладая плынь унутры сучаснага БНФ лічыць, што праз дзесяць гадоў ізноў прыйшла пара чарговага абнаўлення кіраўніцтва старэйшай палітычнай арганізацыі краіны...

– Калі размова пра мяне, то мушу прызнацца: я хацеў падаць у адстаўку на апошнім, снежаньскім з'ездзе Фронту. Аднак Вінцук Вячорка пераканаўча прасіў мяне зрабіць гэта праз два гады... Я пагадзіўся, аднак на галасаванне не пайшоў, каб не ціснуць на дэлегатаў. Мяне выбралі, заўважу, у маю адсутнасць. Варта зазначыць: зараз моладзі ў нас вышэй за галаву. Старшыні БНФ, Вячорку, сорак з невялікім, столькі ж яшчэ аднаму намесніку, яшчэ двое на дзесяць гадоў маладзейшыя. Выключэнне, такім чынам, толькі я...

– Усё ж канфлікт пакаленняў у БНФ не спыняецца: узгадаць хоць бы пра скандальны сыход Паўла Севярынца, які зараз адбывае "хімію" за сваю актыўнасць ужо па-за фронтаўскімі структурамі.

 – Павел выклікае толькі павагу. А несупадзенне яго і, скажам, маіх поглядаў на асобныя пытанні тактыкі і стратэгіі палітычнай барацьбы толькі ўпрыгожвае гэтага маладога чалавека. З іншага боку, не лічу, што захапленне Севярынца рэлігіяй прыносіць занадта вялікую карысць свецкаму ў сваёй аснове дэмакратычнаму руху. 

– Шмат хто кажа сёння пра неабходнасць другога Кангрэса дэмакратычных сіл... Ён адбудзецца?

– Цягам бліжэйшага часу – не. Нават па фармальных прычынах: тое, што можна было зрабіць летась, цяпер нельга паўтарыць. А па-другое, навошта? Бо праграма, сфармуляваная ў кастрычніку-2005, засталася не выкананай. Мы выбіралі Аляксандра Мілінкевіча не проста дзеля таго, каб фармальна вызначыцца з адзіным кандыдатам выключна на выбары, а каб ён стаў сымбалем аб'яднання дэмакратычнай апазіцыі!

– Але прыхільнікі Анатоля Лябедзькі цвердзяць якраз іншае: адзіны выбіраўся менавіта дзеля выбараў. А як яны завяршыліся паразай, то...

– Не змяніўшы выбарчай сістэмы, перамагчы немагчыма. Сэнс удзелу ў мінулай кампаніі быў іншым – разварушыць грамадства. І вось гэта якраз атрымалася, узгадайце падзеі на Кастрычніцкай плошчы... Такім чынам сваю ролю ў той кампаніі Аляксандр Мілінкевіч выканаў. Пагаджаюся, можа і не лепшым чынам – дык за тое мы яго і крытыкуем! Скажам, патрабуем нешта запазычыць з палемічнага арсенала Аляксандра Казуліна.

– Зараз лідэраў і заяў на лідэрства хапае. Але каго можна назваць бясспрэчным сымбалем беларускага Адраджэння, знакавай постаццю эпохі?

– Герой нашай эпохі – Васіль Быкаў. Чалавек надзвычайнай мужнасці і самакрытычнасці, таленту, паслядоўнасці і стойкасці... Крышку раней у мяне выклікаў захапленне Караткевіч. А сярод палітычных лідэраў я б адзначыў Зянона Пазьняка. Крытыкуючы яго, ніколі не адмаўляю выключную ролю гэтага чалавека ў арганізацыі дэмакратычнага руха.

Аляксандр Байчун

Геннадий Быков: "Или мы, или власть"

Лидер СПБ считает, что в условиях тотального уничтожения независимых профсоюзов последним необходимо заниматься политикой.

С какими потерями вышел Свободный профсоюз после прошедшей президентской кампании?

– Мы активно в ней участвовали, и я этого не скрываю. Наш активист Валентин Лавренков по политическим мотивам уволен из брестского университета имени Пушкина. Оператор-инженер Петр Толлар отсидел 15 суток в приемнике-распределителе на улице Окрестина. Про угрозы увольнения, административные штрафы, предупреждения и "профилактические" беседы с нашими активистами я уже не говорю.

Мы с момента своего возникновения жестко определились с приоритетами: требование кардинальных политических и экономических изменений на первом месте. В этой стране и в это время ограничивать себя сбором профсоюзных взносов непростительно и недальновидно. Поэтому мы всегда помогали, чем могли, оппонентам режима.

– И в чем же заключалась помощь?

– Оказывали информационные, транспортные услуги, предоставляли громкоговорящую связь. Наш микроавтобус так примелькался в 2006 году, что его недавно арестовывали за "неопрятный внешний вид".

Наши офисные помещения на площади Свободы и Победы больше десяти лет предоставлялись бесплатно всяческим молодежным, женским, неправительственным организациям. У нас проводились пресс-конференции политических партий, движений, закрытых газет и т.д. Недавно попытался перевести только эту помощь белорусской демократии в денежный эквивалент. Получилось около 250 тысяч долларов.

– Но насколько я знаю, сейчас у вас нет своего офиса?

– А я не вижу смысла его искать и открывать. Если дана команда на "отстрел" (а она в отношении прозвучала после того, как мы стали помогать Козулину), то заниматься поиском и обустройством офиса в таких условиях – полный нонсенс.

– То есть, курс один – активное участие в политике. И на кого же вы теперь ставите: на Милинкевича или Козулина?

– Пытаюсь работать с обоими. Козулин ко мне за серьезной помощью не обращался. Кстати, если сам он во время и после президентской кампании вел себя очень достойно, то его окружение выглядело крайне неубедительно.

Но в целом поражение демократических сил произошло в прошлом году, когда наши «генералы» не объявили бойкот своему участию в парламентских выборах и тем самым легимитизировали результаты и прошедшего референдума, и выборов в Национальное собрание. Когда Лукашенко только объявил о своем намерении провести этот референдум, я в тот же вечер позвонил двум ключевым фигурам ОГП и БНФ, предложил организовать бойкот, но в результате получил отказ… Кому-то в нашей стране очень хочется плыть по инерции и дальше.

– СПБ выбирает свою игру, которая не включает в себя чисто профсоюзные задачи – создание новых ячеек, борьбу за отмену коллективных договоров и т.д.?

– Создавать новые профсоюзные подразделения – означает вести их членов «на убой». Серьезного механизма защиты профсоюзного актива в нашей стране сейчас не существует. Открыто работать (подчеркиваю, работать, а не имитировать) невозможно.

– И что остается? Лапки кверху?

– За триста лет своего существования профсоюзы выработали немало механизмов эффективного противодействия властям, нанимателям и всем тем, кто зажимает интересы трудяг. Главным направлением для себя считаем информационное. Ведь даже в наших условиях можно делать и распространять листовки, бюллетени о социалке, о той же контрактной системе, ЖКХ и т.д. Для власти нет ничего страшнее публичной правды. Оппоненты режима очень мало говорят об экономике. А ведь только на "Беларуськалии", давшем стране в прошлом году миллиард долларов, сейчас ситуация аховая. Это производственное объединение работает на 34 процента (!!!) от уровня прошлого года. Непросто складываются теперь отношения с Россией по поставкам нефти и газа. Вот что нужно говорить людям, дабы те поняли: россказни о "белорусском экономическом чуде" – не более чем сказки. 

Справка:

Свободный профсоюз Беларуси (СПБ) был создан осенью 1991 года на базе забастовочных комитетов – стачкомов. Наибольшей численности СПБ достиг в 1995 году – больше 10 тысяч человек. На данный момент профсоюз насчитывает около 800 человек. Основные подразделения СПБ находятся в Бобруйске, Пинске, Ганцевичах, Орше, Слониме, Полоцке, Новополоцке.

Александр Коктыш

Лявон Вольскі: На Еўрабачанні "Крамбамбуля" была б у дзесятцы

Рок-зорка Беларусі – пра тое, чаму Смолавай не дагнаць Руслану, што адбываецца ў беларускім музычным асяродку.
– Падчас падрыхтоўкі да конкурсу "Народная Воля" змясціла невялікае інтэрв’ю са Смолавай. На адно з пытанняў яна зрэагавала так: "Дык што, можа, на Еўрабачанне паедзе "Нейрадзюбель" ці Мілінкевіч?" Пракаментуйце, калі ласка...
– З задавальненнем паехала б наша "Крамбамбуля" і ў дзесятку дакладна ўвашла б... Бо мы ведаем, як гэта зрабіць – чым здзівіць і да т.п. Разумна трэба падыходзіць да конкурса. Але такога разумення якраз не хапае і нашым выканаўцам, і нашаму начальству. Скажу без лішняй сціпласьці: мы маем неабходную інтуіцыю і ўменне... А тут – цалкам запраграміраваны правал. Пры такім падыходзе беларусам ніколі не дагнаць Руслану...
– Вы нейкі непаслядоўны, Лявон: ва ўсіх незалежных газетах і на ўсіх сайтах крытыкавалі ідэю палітычных праціўнікаў Паліны забараніць ёй уезд у Еўропу за падтрымку "бацькі", а тут – проста расправа над Смолавай. Чаму?
– Чаму я выступіў у абарону беларускіх "мега-зорак"? Дарэчы, сапраўдныя мега-зоркі жывуць у мега-краінах, выключэнне, напэўна, хіба толькі Швецыя. А што змянілася б, каб "белзорка" Смолава не паехала на Еўрабачанне? Стала б ну такой гераіняй! Бо дзякуючы поп-машыне, якая пстаянна бухае па галаве, народ яе сапраўды ведае, не кажучы пра Ярмоленку... Адпаведна пры ўмове забароны ўезду-выезду маса пакрыўджаных абывацеляў сталі б у абарону нашых такіх няшчасных "герояў", якіх крыўдзяць злосныя імперыялісты... Навошта такі розгалас у свеце? А зараз вынік "зоркавасці" навідавоку.
– Чуў, што вы задумвалі неяк сумесны праект са спявачкай Гюнеш Абасавай, якая, дарэчы, прадказвала правал Смолавай, сваёй "заклятай сяброўцы". Паразуменне з гэтай спявачкай вы не знайшлі па "ідэйных" матывах? І яшчэ: ці ведаеце факты, каб дзяржэстраднікі не пабаяліся сапсаваць кар'еру, калі патрабавалася кантактаваць з "чорнаспісачнымі" артыстамі?
– Ціск на Гюнеш сапраўды быў: прапанавалі – альбо "Славянскі базар", альбо "Крамбамбуля"... Пры такой дылеме яна, натуральна, выбрала кар’еру беларускай зоркі. Для дзяўчыны з Баранавіч, якая імкнецца заняць нейкія першыя месцы ў айчыннай эстрадзе, гэта натуральна. І я не ведаю ніводнага эстраднага спевака, які б адмаўляўся ад эстраднай кар’еры паводле нейкіх ідэйных меркаванняў.
– Ці ёсьць у вас такая песня, якая б магла стаць гімнам дэмакратычнай Беларусі? І калі "не", то ці плануецца?
– Не справа рок-гурта пісаць гімн краіны. Мы можам стварыць гімн Незалежнай Рэспублікі Мроя, але гэта ўжо іншае... А для новай дэмакратычнай Беларусі – не, не наша справа. Як тыя казалі, тут падыходзіць наступны варыянт: аўтар музыкі – Саюз кампазітараў, аўтар тэксту – Саюз пісменнікаў... А рок – гэта музыка па-за любой дзяржавай: па-за дэмакратычнай, па-за таталітарнай, па-за капіталізмам, па-за сацыялізмам... Рок і ўся незалежная, авангардная музыка ідзе паралельна з дзяржавай. Яны рэдка перакрыжоўваюцца. І стасункі "творца – дзяржава" ў большасьці выпадкаў кепска заканчваюцца. Для творцы менавіта. Для дзяржавы радзей...
– Каго б вы адзначылi сярод маладых беларускiх спевакоў ды гуртоў? Як ставіцеся, напрыклад, да хiп-хопавага "Чырвоным па-беламу"?
– Вельмі добра, ведаю лідэра гэтай каманды, Кроу. Мы рэгулярна сустракаемся і ў Варшаве, і тут. Магчыма зробім нават агульны трэк.
А добрых маладых выканаўцаў у нас проста безьліч! Шкада толькі, выжываюць самыя магутныя, самыя утрапёныя і самыя ўпартыя. Бо на гэтай тэрыторыі, дзе адсутнічае нармальны шоу-бізнэс – ёсць толькі дзяржаўны, уся гэта музыка "нерэкамендаваная"... Яна ўжо па-за законам – ніхто нікуды не будзе вас запрашаць. Людзі на энтузіязме займаюцца два, тры, чатыры гады, потым сям’я,  дзеці, няма чым карміць, трэба працаваць... Чэзне, чэзне – і каманда распадаецца... Паўтараю: у нас вельмі шмат добрых выканаўцаў, якія ў любой іншай краіне "раскруціліся" б праз год.
– Вас нярэдка бачаць разам з "Ляпісамі": сур'ёзна ставіцеся да творчасці каманды Міхалка? Пытаюся, бо многія ацэньваюць напісанае "Трубяцкім" яшчэ горш, чым праспяванае той жа Смолавай. Як увогуле трэба ставіцца да высілкаў беларускіх папсавікоў? Гэта маскультура дрэнных узораў, халтура, ці нармалёвы ўзровень – што?
– "Ляпіс-Трубяцкі" абсалютна па-за стылямі. Міхалок дужа таленавіты чалавек, з ім вельмі цікава працаваць – гэта, па-расейску кажучы, "искрометно"... І мызыкі яго таксама своеасаблівыя людзі: ніколі не будуць іграць тое, што не па душы. У адрозненне ад тых папсавікоў, пра якіх вы пытаецеся.
Папса – гэта калі адмыслова робяць песенкі з трох папулярных блатных акордзікаў, ну, пяці акордаў... Тады ўжо зусім "нармальна"... Бо яны лічаць, быццам народ іншага не зразумее. А народ папросту прызвычаіўся да вось гэтай жуйкі, да гэтых трох ці пяці акордаў і ўпэўнены, што нашы кампазітары нічога лепшага не напішуць... Такое заганнае кола!
– На які нацыянальны музычны прадукт варта арыентавацца тым, хто ведае беларускую музыку не лепшым чынам? Што вы думаеце пра сёняшняе развіццё беларускай культуры?
– Арыентавацца трэба на тое, што бліжэй да сэрца і да душы. Можа быць, да галавы... Беларуская музыка вельмі багатая і разнастайная: ад усялякіх прычытанняў фолькавай музыкі, старажытнай музыкі, раскапанай энтузіястамі, да ультрасучаснай – і дэнсавай, і рокавай... Тое, што вам будзе бліжэй, і выбірайце.
А культурная сітуацыя ў Беларусі, на мой погляд, вельмі цяжкая. Яна перажывае не тое што крызіс – катастрофу. Бо ўсё незалежнае, усе найлепшыя нашы творцы ў гэтай сытуацыі напалову як бы па-за законам: не рэкамендуюцца, не вітаюцца... Я ўжо не кажу пра рок-музыку ці любую незалежную музыку!
– На фінал: калі чакаць наступны альбом гурту N.R.M.?
– Вось-вось. Палітра пачуццяў у ім багатая: ад чорнага песімізму да ідыёцкага аптымізму... Слухайце!

Аляксандар Байчун

Радыё Мінск спужалася свайго хіт-параду

Radio bigКаля года на радыё Мінгарвыканкама гучала "небяспечная" музычная праграма...

"Тузін гітоў" Алега Хаменкі выключаны з эфіру. Кіраўніцтва рыдыё матывуе сваё рашэнне тым, што ў праграмы нізкі культурны ўзровень.

– Насамрэч "Тузін гітоў" лічыўся адным з самых рэйтынгавых праектаў на Радыё Мінск, – не пагаджаецца кіраўнік праграмы Алег Хаменка. – Гэта быў нацыянальны хіт-парад. Я рабіў "Тузін" такім чынам, што цэнзура не магла ні да чаго дачапіцца. Але аднойчы кіраўніцтва пабачыла неапрацаваныя чарнавікі і перапужалася.

У хіт-парадзе прымалі ўдзел такія гурты, як N.R.M., Крама, Таварыш Маўзер. Яны ўваходзяць у так званыя чорныя спісы Мінкультуры. Але Радыё Мінск падпарадкоўваецца гарвыканкаму, таму парады пра блакаду асобных калектываў да яго не дайшлі, таму  нічога доўга і не чапалі.

Алег Хаменка – лідэр папулярнага фолк-рок гурта "Палац". Два гады таму гэтая каманда прыняла ўдзел у канцэрце на плошчы Бангалор. З таго часу музыкам перакрылі шлях на тэлебачанне і радыё. Дзіўна, як "Тузін гітоў" так доўга пратрымаўся на Радыё Мінск.

Ігнат Данілюк

Падазраванаму ў педафіліі выразалі нырку

Аператар АНТ трапіў на аперацыйны стол са следчага ізалятара.

Гэта інфармацыя выпадкова трапіла да журналістаў.

– Пацыент паступіў да нас з разрывам левай ныркі, – расказвае ўрач уралагічнага аддзялення Магілёўскай абласной лякарні Васіль Сахараў. – Ён казаў, што прычына цяжкай траўмы – падзенне. Для таго, каб выратаваць чалавеку жыццё, прыйшлося рабіць аперацыю. Ён ужо выпісаны і інвалідам не застанецца. Многія людзі шчасліва жывуць з адной ныркай ад нараджэння.

У аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Магілёўскага аблвыканкама пацвярджаюць: зняволены сапраўды трапіў у больніцу. Але што стала гэтаму  прычынай, не паведамляецца.

Нагадаем, навіна аб арышце чалавека, які падазраецца ў педафіліі, скалыхнула  месяц таму ўвесь Магілёў. Арыштаваны аказаўся аператарам тэлеканала АНТ. З сюжэта па мясцовым тэлебачанні гледачы зразумелі, што ён фатаграфаваў аголеныя целы падлеткаў, а часам і сам забаўляўся з імі на фотаздымках. Усе пацярпелыя былі непаўнагадовымі хлопчыкамі. За сексуальныя паслугі аператар дазваляў ім пагуляцца ў кампутар, набываў мабільнікі, а часам проста даваў грошы на марозіва.

Ігнат Данілюк

Фестиваль кино о гендерных проблемах

При обсуждении проблем полов мнения зрителей разделились: женщины постарше относятся к ним иначе, чем молодежь.

Идею мини-фестиваля предложило Витебское общественное объединение «Наш Дом». А помогали реализовать ее  гости из Минска: Наталья Кулинка, кандидат философских наук, Надежда Гусаковская, магистр гендерных исследований и Евгения Иванова, координатор центра гендерных исследований.

Все семь фильмов сняты на территории бывших советских республик. Белорусские кинематографисты за данную тематику пока не берутся.
Любопытно, что в заключительной дискуссии мужчины не участвовали. Зато представительницы «слабого» пола активничали, что называется, по полной программе.  При обсуждении вопроса «Кому сидеть в декретном отпуске по уходу за ребенком» дамы постарше «голосовали» за  женщин. А вот мамы помоложе считают, что за маленьким ребенком должен смотреть тот, кто меньше приносит домой денег.

Справка

Витебское объединение «Наш Дом» специализируется на решении коммунальных вопросов городского хозяйства. Оно создано на базе команды депутата витебского городского Совета народных депутатов Ольги Карач, и на данный момент является одним из самых влиятельных среди всех общественных объединений Витебска. «Наш дом» отличает нестандартный подход к насущным проблемам практически жителей города.

Вадим Бронек

Двухлетний ребенок упал с 14 этажа

Пьяных родителей отыскали через два часа после трагедии

Этот случай произошел в одной из многоэтажек по проспекту Победителей в столице. Фельдшеры "скорой" не смогли спасти ребенка. А милиция сразу же начала разыскивать его родителей. Через два часа нашли 37-летнюю женщину и 44-летнего мужчину. Оба еле стояли на ногах.

В прокуратуре Центрального района Минска ничего не рассказывают об этой страшной истории. Проверка еще не завершена. Но информационное агентство "Минск-новости" сообщает: "Работники правоохранительных органов отрабатывают несколько версий происшедшего. По одной из них, малыша выбросили в окно".

Мы дозвонились соседям этой неблагополучной семьи.

– Ребеночек упал с 14 этажа на крылечко... Прошло уже несколько дней, а весь дом и сегодня в шоке. Эта была нехорошая семья. Они пропивали все вплоть до унитаза, устраивали такие драки, что гремел весь подъезд. Когда их ребенок погиб, так называемых "родителей" забрали в тюрьму. Но представляете, на днях они снова появились в подъезде…

Игнат Данилюк

А.Ярошук: "Мы сильны в регионах страны"

Лидер БКДП считает, что власти не удастся уничтожить демократические профсоюзы.

– Александр Ильич, минская весна получилась довольно бурной в плане уличных протестов оппозиции. Но Белорусский Конгресс демократических профсоюзов не был замечен на улицах даже 1 мая – в День солидарности трудящихся…

– А мы ничего и не планировали проводить в столице, поскольку утратили здесь свое былое влияние. Еще на рубеже 2000-го власть сделала все, чтобы разгромить прежде мощные структуры на минских тракторном, автомобильном и моторном заводах… А вот в регионах БКДП по-прежнему весом. Один Независимый профсоюз горняков насчитывает более 4000 человек. 1 мая региональные организации Конгресса проводили мероприятия по собственному усмотрению, и сделали это успешно.

– Редкая организация, оппонирующая режиму, может похвастаться сейчас своими успехами… 

– Государственная политическая среда по отношению к нам исключительно агрессивна. И не мудрено: тоталитарная система не терпит ничего альтернативного...  На прошедшем в конце прошлого года пятом съезде Федерации профсоюзов Белорусской Александр Лукашенко без лишних экивоков заявил: "Меня тревожат не столько политические партии, сколько независимые профсоюзы". Фактически это была команда "фас! " И вот уже под прессом властей численность наших людей на Мозырьском нефтеперерабатывающем заводе сократилась с 800 до 500 человек…

– Почему власти так нетерпимы к независимым профсоюзам?

– Социально-экономическая ситуация в стране (и это уже ни у кого не вызывает сомнений) будет меняться к худшему. Со следующего года повышаются цены на энергоносители. Реальный сектор экономики до сих пор не задействован в нужной мере. Инвестиционный климат мрачный. Вкупе это означает, что заработные платы будут падать, недовольство в обществе может достичь критической точки. А наши профсоюзы обязаны защищать права трудящихся…

– И что? Прихлопнуть любую организацию для вертикали не такая уж сложная задача…

– При самом неблагоприятном развитии ситуации мы в состоянии аккумулировать профсоюзных активистов, преданных идеалам демократии.

– Почему же вы тогда фактически отстранились от работы со штабом единого кандидата от демократических сил во время и после президентской избирательной кампании?

– Во-первых, наш Конгресс по определению не ставит перед собой политических целей.

Во-вторых, как граждане, мы никогда не уклонялись от политики, потому что в противном случае обречены на забвение. Посему приветствуем участие своих активистов во всех без исключения значительных кампаниях. Представители Белорусского Конгресса демократических профсоюзов есть и в Партии коммунистов Белорусской, и в Консервативно-христианской партии БНФ Позняка и т.д.

В-третьих, мы не сотрудничаем только с теми силами и организациями, которые пытаются манипулировать нашими интересами (речь в данном случае не о штабе единого кандидата).

А вообще, каждый должен заниматься своим делом. Прошедший в конце 2005 года шестой съезд БКДП подвел черту под очень сложным периодом двенадцатилетней истории Конгресса. Вывод однозначный: мы выступаем активным игроком не только внутри страны, но и за ее пределами. Без ложной скромности могу сказать, что именно благодаря нашему объединению МОТ (Международная организация труда) трижды за последние пять лет внимательно изучала ситуацию с независимыми профсоюзами страны. Комиссия по расследованию этой организации выработала десяток рекомендаций белорусскому правительству… 

– А ему от этого ни холодно, ни жарко…

– Не скажите! Игнорирование может обернуться тем, что Еврокомиссия примет решение о временном приостановлении для Беларуси системы обобщенных преференций со странами Европейского Союза. А это сейчас ни много ни мало 300 миллионов долларов.

Справка

Белорусский Конгресс демократических профсоюзов насчитывает около 9000 человек и состоит из четырех самостоятельных объединений: Белорусского независимого профсоюза (руководитель Василий Коробов), Свободного профсоюза Беларуси (руководитель Геннадий Быков), Свободного профсоюза металлистов (руководитель Василий Левченков), Демократического профсоюза транспортников (Владимир Макарчук). 

Олег Ланюк

А.Петрашкевіч: “Я тройчы стаяў пад расстрэлам, а пашаны нуль...”

Чым далей ад вайны – тым больш крыўды ў тых , каго ў акупацыю называлі “мірным насельніцтвам”...

Людзі, якія перажылі акупацыю Беларусі без зброі ў руках, ужо 61 год лічацца толькі “сведкамі” супраціву нацысцкай навале, гераізму паўмільённай арміі беларускіх партызан і падпольшчыкаў. Сённяшняе святкаванне Перамогі не стала пераломным у адносінах да іх як уладаў, так і грамадства, лічыць драматург Алесь Петрашкевіч, адзін з ініцыятараў стварэння ўнікальнай кніжнай серыі “Памяць” – яна занатавала ваенную хроніку ва ўсіх раёнах Беларусі:

– Прачытаўшы 100 рукапісаў “Хронікі памяці” і выдаўшы 76, я пабачыў традыцыю, даўным-даўно выведзеную савецкімі і прылашчаную цяперашнімі ўладамі: дзяліць людзей па катэгорыях. Гэта і ў кнігах...

– Цяпер больш па пасадах розняцца…

–Ну, яна ў першую чаргу – пасада! А тады ўжо ўсё астатняе. Несправядліва... Перамогі вартыя ўсе ў роўнай меры. Кожны ветэран лічыць, што самая суровая вайна была супраць яго акопа, таму ён самы геройскі. Гэта натуральна – чалавек сваю вайну перажывае... 

– А якой яна бачылася вам з хлапчукоўскага “акопа”?

– Гм, хлапчукоўскага... Між іншым, я тры разы стаяў пад расстрэлам. Наша талачынская вёсачка паміж шашой Масква-Мінск і чыгункай. І аднойчы  партызаны звалілі эшалон з параненымі немцамі. Усіх вяскоўцаў выгналі на лужайку, паабставілі кулямётамі. А ў вёсцы гарнізон быў гітлераўскі. Тым не менш, раз мы бліжэй за ўсіх да чыгункі, значыцца, помста павінна быць нашай вёсцы. Камендант гарнізона і эсэсаўскі камандзір паміж сабой спрачаюцца. Наш камендант нас нібыта абараняе: “Што, я буду прывозіць сабе працоўную сілу з партызанскай зоны?!” І ў выніку адстойвае нас. Другі эшэлон – і нас ужо ставяць перад мішэнямі. Стаім гадзіну, стаім дзве – гэта вельмі складана расказваць, што такое стаяць пад растрэлам... А потым камендант праз старасту сказаў: “Як скончыцца вайна, я іх сам усіх расстраляю!

– Атрымліваецца, паводле савецкай патрыятычнай лёгікі вы – памагатыя немцаў?

– А як жа: бабы бялізну мылі, а дзяўчынкі ад дзевяці гадоў і вышэй дзень і ноч у дзве змены чысьцілі бульбу. Мы, хлапчукі, рэзалі дровы. Цяпер, калі я чую шморгат пілы, то мне становіцца блага. Першыя ассацыяцыі – з тым расстрэлам.

– Алесь Лявонцевіч, як склаўся ваенны лёс вашай сям’і?

– Бацька трапіў у палон пад Смаленскам. Кантужаным. Ваеннапалонным яго прыгналі да Коханаўскага перасыльнага лагеру – лічы, дадому. Так мы радаваліся! Пашчасціла: выкупілі за кош яек... А праз два месяцы немцы правялі зачыстку акупіраванай тэрыторыі: усіх ваеннаабавязаных пагналі ў Барысаўскі канцлагер. На развітанне маці аддала бацьку плашч, які насіў яе брат – капітан. З кубікамі, а на рукаве – зорачка камісарская.

Усё жыцьцё яна каялася, што па недарэчнасьці падштурхнула мужа – радавога чырвонаармейца – да сьмерці. Мама ездзіла ў Барысаў з выкупам (збіралі яго ўсёй вёскай), але спазьнілася:  Лявонцій Петрашкевіч быў залічаны ў афіцэры, яго спалілі жывым разам з камісарамі і лётчыкамі...

– І чым аддзячыла дзяржава салдату?

– Паколькі мы – чырвонаармейская семья, немцы ў нас першымі забралі карову. Не далі коней, калі дзялілі калгасных, і не далі зямлі. Перабіваліся паўгалодныя ўсю акупацыю. Калі прыйшло вызваленьне, маці, вядома ж, пайшла па начальству прасіць пенсію на чацьвёра дзяцей. А ёй: “Дзе муж загінуў”? “У лагеры, у палоне”.”Дык вось, даражэнькая, не там ён загінуў, дзе патрэбна было, і ніякай пенсіі вам не дамо”. Брацік мой малодшы з голаду ў хуткім часе ў сорак пятым і памёр...

– Але ж на гэтае9 Мая, акрамя вас, пра тое ніхто ня памятае?

– А Бог ім суддзя... Лёгіка дзяржавы цынічна-прагматычная: калі адзначаць усіх, дык трэба выказаць увагу, знайсці час ды сродкі на ўшанаванне прыблізна двух мільёнаў чалавек... Таму ідуць традыцыйным савецкім шляхам “патрыятычнай адсарбацыі”: славы, пашаны вартыя толькі тыя, хто страляў ці клеіў лістоўкі!

– Аднак у вас ды іншых прадстаўнікоў “мірнага насельніцтва” іншы погляд на праблему? Ці выправіць час несправядлівасць?

– Хутчэй за ўсё тады, калі ня стане нас, “мірных” ахвяраў вайны... Аднак у душы я спадзяюся на іншае: яшчэ пабачу, што грамдства зразумее – трагічная наша Перамога ў роўнай ступені была немагчыма як без таго, хто мае Залатую Зорку, так і без узнагароджанага нават сціплым медалём “За адвагу”...

Аляксандр Байчун

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: