Прынямонне № 3, чэрвень
|
Дзеля эканоміі мост у Горадні вырашылі не будаваць
Між тым гістарычны цэнтар гораду перапоўнены машынамі, а Стары рачны мост штодня закаркоўваюць доўгія транспартныя калёны Нядаўна сталічныя канструктары вызначылі, што перабудова Старога мосту зойме ня менш за год, але грунтоўна праблему ня вырашыць. Яны прапанавалі заняцца новабудоўляй. Гараджане ўздыхнулі з палёгкай. Публікацыя на гэтую тэму ў гарадзкой газэце мела рэкордную колькасьць наведвальнікаў на сайце выданьня. Паведамленьне абмяркоўвалі ў аўтобусах, у барах, на вуліцах. Але ўлады пачалі лічыць грошы і пакуль адмовіліся ад ідэі менчукоў. Стары мост існаваў яшчэ да Першай Сусьветнай вайны, але ў цяперашнім выглядзе пабудаваны быў у 1949 годзе і ня вельмі якасна, таму ў любым разе вымагае грунтоўнага рамонту. Горадня падзелена ракой амаль на дзьве аднолькавыя часткі, асноўная плыня транспарту ідзе цераз цэнтар. Уладзімір Харужык сёньня не карыстаецца аўтамабілем: рух стаў надзвычай напружаным. Ён лічыць, што ўлады ня ўмеюць вызначаць прыярытэты. Напрыклад, замест будаўніцтва мосту цэлы год займаюцца маштабнай рэканструкцыяй Савецкай плошчы, якая аказалася вельмі дарагой. Прычым галоўная матывіроўка была наступная: палепшыць транспартную схему якраз перад мостам. Дзеля чаго яго на пэўны час увогуле закрылі. Грамадзкі транспарт стаў хадзіць невядома як, людзі спазьняліся на працу... Вольга Сушкевіч у сваю чаргу разважае наступным чынам: калі мост закрыюць дзеля рэканструкцыі больш чым на год, ад гэтага рэальна страцяць і грамадзяне, і прадпрыемствы, і самі ўлады. На ўскрайках гораду існуюць яшчэ два аўтамасты, увесь транспарт скіруецца туды, а гэта пагражае, асабліва ўзімку, хаосам у рабоце грамадзкага транспарту. Дарэчы, Сяргей Чанстхоўскі зазначае: праз рэканструкцыю Савецкай плошчы транспартную схему удалося палепшыць вельмі нязначна, практычны нічога не памянялася: заторы на Старым мосьце, які мае па аднаму пасу ў кожны бок, ня зьменшыліся. Гараджане не задаволеныя тым, што ня будзе новага мосту. Усім даспадобы ранейшая аргумэнтацыя канструктараў: перабудова Старога мосту будзе толькі крыху таньнейшай ад узьвядзеньня новага. Таму людзі шукаюць варыянты ўзьдзейнічаньня на ўлады. Алесь Кавалёў
На Аўгустоўскі канал, магчыма, трапіць старажытная ладзьдзя
Удзельнікі міжнароднай экспэдыцыі праплывуць па Нёмане зь Беларусі ў Літву і спыняцца на Аўгустоўскім канале. У мінулыя выхадныя плянаванае адкрыцьцё Аўгустоўскага каналу не адбылося, бо ўсё рэспубліканскае начальства мела важнейшыя мерапрыемствы ў сталіцы. Але каналам ужо цікавяцца патэнцыйныя турысты, наведаць яго плянуюць удзельнікі міжнароднага сплаву па Нёмане, які адбудзецца ў ліпені. Сплаў на рацэ распачнецца каля Мастоў паблізу вёскі Навасёлкі. Мяркуецца, што ўдзельнікі прыблізна за восем дзён, мінуючы Горадню, даплывуць да Друскенік у Літве. Яны выкарыстаюць старажытнае судна з каўнаскага музэю. Удзельнічаць будуць літоўцы, беларусы, украінцы. Паводле галоўнага рэдактара газэты "Туризм и отдых" Сяргея Плыткевіча, па выніках сплаву выдадуць кніжку. Ініцыятарам рачной экспэдыцыі зьяўляецца літоўская амбасада. А ўдзельнічаць будуць, у прыватнасьці, літоўскія і, напэўна, беларускія дыпляматы. Наведваньне Аўгустоўскага каналу – частка маршруту экспэдыцыі, удзельнікі будуць спыняцца, каб агледзець нядаўна адбудаваны водны шлях. Дарэчы, гэтае цікавае мерапрыемства прымеркаванае да 650-годзьдзя стварэньня агульных органаў улады Ганзейскага саюзу, у які ўваходзілі таксама беларускія і літоўскія гарады. Калі ў Аўгустоўскі канал насамрэч заплыве старажытнае судна зь літоўскага музэю, гэта здарыцца ўпершыню, паколькі канал быў пабудаваны ў першай палове ХІХ стагодзьдзя. Чатыры пятых яго часткі знаходзяцца на польскай тэрыторыі і выкарыстоўваюцца ў турыстычных мэтах. Беларуская частка была занядбана, але цяпер адноўлена. Мінулым летам міжнародная навуковая экспэдыцыя на ладзьдзі пад украінскім сьцягам праплыла па Нёмане ад Балтыйскага мора да Горадні, дзе на некаторы час спынілася. Гараджанам незвычайнае судна спадабалася сваёй экзотыкай, а вось улады вельмі холадна паставіліся да візыту навукоўцаў. Я размаўляў тады з экіпажам ладзьдзі, навукоўцы гаварылі, што ў Літве іх паўсюль сустракалі і нават дапамагалі, разумеючы, што такія мерапрыемствы прыцягваюць турыстаў. Арганізатары цяперашняга сплаву з Мастоў да Друскенік улічылі гэта, таму далучылі да справы прадстаўнікоў уладаў і нават мытнікаў, памежнікаў, каб без праблемаў перасячы мяжу паміж Беларусьсю і Літвой, якая праходзіць па нёманскай вадзе. Алесь Кавалёў
На пьедестале – лайки Рыжаненковых
Рядом с собаками волковысский заводчик держит в вольерах медведя, волков и лисиц. Говорит – чтобы питомцы постоянно запах зверя чувствовали… В Мире прошла выставка охотничьих собак. На нее "съехались" больше 150-ти претендентов самых разных пород, чтобы завоевать право называться лучшей охотничьей собакой сезона. Первое место присуждено команде Волковысской районной организации общественного объединения БООР, в составе которой выступали лайки Ивана Рыжаненкова. Кто бы сомневался! Как рассказал сам воспитатель четвероногих чемпионов, на рынке охотничьих собак он около 10 лет. Основу своего питомника Иван собирал по всему бывшему Союзу, объездил в поисках чистокровных "братьев меньших" весь Север. Но лаек с истинной охотничьей кровью нашел, вырастил и завел. Купил хутор и оборудовал его под охотничью собачью академию. Рядом с вольерами для собак – вольеры с медведем, волками и лисицами. Это чтобы лайки постоянно чувствовали запах зверя. Арендует участок леса с болотом, где на воле пасутся кабаны. В естественных условиях здесь лайки проходят обучение, когда идет натаскивание на секачей. За это время Рыжаненков с помощью супруги вывел свою породу собак, которая не боится никакого зверя. Обнаружат – не отпустят никогда, хоть лапы – в кровь и раны на теле. К тому же рыжаненковские собаки, хотя стоят дорого, оправдывают себя за один охотничий сезон. Алесь Васильков
В Кореличах – автобусный "расизм"
Теперь билеты, скажем, до Гродно на автобусы гродненского парка продают только сами водители. Люди страдают - купить билет предварительно стало невозможно. Чем дальше в белорусскую глубинку – тем больше экономической импровизации, граничащей с абсурдом. На автостанции в Кореличах на мою просьбу продать билет до Гродно, кассирша автовокзала ответила: "А мы гродненским не продаем". Сначала не понял, посмотрел на себя, чтобы удостовериться, что со мной все в порядке. Видя мое замешательство, женщина уточнила: "Мы не продаем билеты на гродненские автобусы, а только на свои". Я опять не понял и хаотично начал соображать, когда это Гродно отсоединился от Беларуси? После долгих объяснений понял, наконец, что теперь пассажиров на автобусы гродненских автопарков обслуживают сами водители. Приезжает автобус и в нем начинается продажа билетов. Дискриминация налицо: в выигрыше всегда будут жители районного центра в отличие от тех, кому еще надо добираться до Корелич. Человек лишается уверенности, что уедет, еще и потому, что в этом случае нельзя приобрести билет предварительно. Новинка кореличских транспортников была понята после того, как в облавтоуправлении узнал, что таким образом гасится задолженность убыточной автостанции за счет уменьшения ставки кассира. Только вот пассажирам от этого никакого удобства. А страдают ведь они… Алесь Васильков
Газэтны рынак у Горадні зьбяднеў
Сёньня ў сталіцы Прынямоньня амаль няма недзяржаўных газэт, і горад нават пачалі называць “тэрыторыяй, свабоднай ад незалежнай прэсы”. Гарадзенскія журналісты, якія не працуюць у дзяржаўных СМІ, разам з прадстаўнікамі Беларускай асацыяцыі журналістаў падсумавалі вынікі дзейнасьці незалежнай прэсы. Паводле кіраўніка юрыдычнай службы БАЖ Міхаіла Пастухова, раней яна найлепей была разьвіта менавіта на Гарадзеншчыне. Але тут пачалі яе зьнішчаць таксама найбольш актыўна. Упершыню быў ужыты крымінальны перасьлед адносна журналістаў "Пагоні” – за паклёп на прэзыдэнта. У Горадні выходзілі газэты “Пагоня" і "Биржа Информации": першую закрылі праз суд, другую не бяруць у беларускіх друкарнях, таму яна не выходзіць і неўзабаве можа страціць рэгістрацыю. Улады не далі Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс працягваць выданьне сваёй газэты, якая цяпер ад часу да часу друкуецца ў Польшчы. Незалежныя выданьні выходзілі таксама ў Смаргоні, Мастах і Ваўкавыску. Нядаўна Андрэй Шантаровіч — былы рэдактар ваўкавыскай "Местной газеты" папрасіў ва Ўкраіне палітычнага прытулку. Адносна Горадні на журналісцкім сходзе гучалі пэсымістычныя ацэнкі кшталту "зона бязмоўя", "гарэлішча незалежных газэт". Сёньня ў абласным цэнтры выходзяць абласная "Гродзенская праўда", гарадзкая "Вечерний Гродно", былая раёнка "Сельская навіна", якая пераняла назву колішняй дэмакратычнай газэты часоў перабудовы і называецца цяпер "Перспектива". Дзьве апошнія акрэсьліваюць сябе як рэгіянальныя выданьні. Зараз адбываецца негалоснае змаганьне за чытачоў паміж незалежным штотыднёвікам "Вечерний Гродно" з накладам 22500 асобнікаў і "Гродзенскай праўдай", якая зьяўляецца тройчы на тыдзень з агульным накладам 27000 асобнікаў. Чытачы адразу заўважылі, што абласная перанесла свой першы выпуск з аўторка на сераду, каб выходзіць адначасова з вячэрняй газэтай, дарэчы, недзяржаўнай. На "полі змаганьня" за чытача адбыўся невялікі кур'ёз: каля рэдакцыі абласной газэты ад нядаўняга часу зьявіўся газэтны кіёск — адзіны ў горадзе, дзе не прадаецца "Вечерний Гродно", а толькі "Гродзенская праўда". Прадаўшчыца гаворыць, што кіёск часова перанесьлі з Савецкай плошчы, дзе адбываецца рэканструкцыя, і што раней у ім “Вечерка” карысталася вялікім попытам. Кіяскёрка таксама сказала, што мноства людзей ідуць міма на Цэнтральны рынак, шмат хто пытаецца пра вячэрнюю газэту, людзі абураюцца. Дайшло да таго, што чытачы напісалі скаргу ў "Аблсаюздрук", і там цяпер разьбіраюцца з гэтай справай. Алесь Кавалёў
Арсэнал сродкаў помсты абнаўляецца
У падвале дома аднаго з гарадзенцаў знойдзены сто грамаў адмыслова падкінутай ртуці, ратавальнікі праводзяць дэмэркурызацыю.
Людзі нядобрыя... Таму жанчына адразу зарыентавалася, у чым можа быць небясьпека. Неадкладна выклікалі ратавальную службу. У падвале выяўлены сто грамаў мэталю, ратавальнікі займаюцца ачысткай памяшканьня. Гаспадар у непаразуменьні: хто зрабіў яму такія непрыемныя неспадзеўкі? Адно што амаль відавочна: ртуць магла трапіць у падвал праз маленькае акенца. Сьледзтва не выключае, што такім чынам нехта мог адпомсьціць гаспадару, хаця невядома—за што? У любым разе суседзі хутчэй спачуваюць Міхаілу, бо кожны і не ўхваляе такой прыкрасьці, і ў глыбіні душы пабойваецца, каб самому такога не зрабілі. Вынікі цяжкія... Жыхарам Горадні вядома, што зусім нядаўна быў выкрыты такі ж выпадак: у Гарадзенскім раёне, дзе на дачы ў студні аказаліся трыццаць грамаў ртуці. Гаспадар стаў паліваць агарод пры дапамозе электранасосу і калі выпампаваў усю ваду, убачыў на дне мэталічныя шарыкі. Ратавальная служба ачысьціла студню наколькі магчыма, але карыстацца ёю ўжо нельга. Гэтаксама забараняецца ўжываць вырашчаную гародніну. Канечне, выпадкі з ртуцьцю не здараюцца кожны дзень. Але нярэдка можна прачытаць паведамленьне аб тым, што ў кагосьці знойдзена ёмістасьць з гэтым небясьпечным мэталям. Людзі на гэта рэагуюць спакайней: маўляў, нехта хацеў зарабіць такім спосабам, але хоць трымаў ртуць закрытай у слоіку. Праўда, у любым разе гэта выклікае няўхвальную рэакцыю. А вось што датычыць разьлітай ртуці, дык яе ўдаецца выявіць звычайна выпадкова. Таму ў шарагоўцаў застаецца непрыемны асадак і неспакой ад такіх паведамленьняў: на два выпадкі выкрыцьця ртуці можа быць некалькі нявыкрытых. Алесь Кавалёў
Новыя помнікі ахвярам 41-га году
У Гарадзенскім раёне адкрыты мэмарыяльны знак на месцы заставы, абаронцы якой загінулі ў першы дзень вайны.
Цяпер кіраўнік памежных войскаў генэрал Аляксандар Паўлоўскі адкрыў памятны знак — на паўночным захадзе Гарадзенскага раёну, дзе побач з Аўгустоўскім каналам была застава "Сонічы", якая існуе й сёньня. Аўтар — скульптар Генадзь Буралкін, ён стварыў раней мэмарыял у Горадні. Ня дзіва, што й зараз паўтарыў асноўны матыў гарадзенскага помніка — на вялізным валуне, апроч памятнай шыльды, памежны знак з савецкім гербам. У Горадні слупоў зь ім больш за дзясятак — паводле колькасьці заставаў, якія ў асноўным знаходзіліся на цяперашняй польскай тэрыторыі і належалі да Ломжынскага і Аўгустоўскага памежных атрадаў, што дыслякаваліся на тэрыторыі колішняй Беластоцкай вобласьці БССР. На іншай заставе Гарадзенскага памежнага атраду нядаўна адкрыты сучасны памятны знак з выявай камсамольскага значка, прысьвечаны БРСМ, "шэфу" памежнікаў — паводле распаўсюджанай у савецкія часы традыцыі. А ў Чарлене Мастоўскага раёну зьявіўся мэмарыяльны камень. Там 22 чэрвеня 1941 году ўпаў савецкі бамбавік, які, паводле сьведкаў, здолеў тараніць нямецкі самалёт-зьнішчальнік. Алесь Кавалёў
Тры гады таму памёр Васіль Быкаў
19 чэрвеня 1924 года Васіль Быкаў нарадзіўся. А 22 чэрвеня 2003, у гадавіну пачатку вайны, скончыўся ягоны зямны шлях. У гэтыя Быкаўскія дні мы пацікавіліся, як ушаноўваецца памяць вялікага пісьменьніка у Гародні – горадзе, які быў для Быкава родным. Вынік не надта парадаваў... Спроба ўсё ж такі зразумець хоць бы ў тэлефоннай размове, чаму афіцыйная Горадня ніяк не адзначае Дзень народзінаў вялікага беларуса Васіля Быкава, які не адзін год пражыў у гэтым горадзе, заканчвалася незразумелым маўчаньнем ці кароткім адказам: "Без каментароў". Асабліва ў сам Дзень народзінаў, які адзначаўся 19 чэрвеня. Сын пісьменніка, Васіль, на гэтае замоўчваньне памяці бацькі адрэагаваў па-філасоўску: – Ён вялікі і без улады, а можа, робіцца яшчэ больш значным і чыстым. Толькі ва універсітэце памяць народнага пісьменьніка ўшанавалі выкладчыкі і студэнты філялягічнага факультэту падчас абароны дыпломаў. Ды яшчэ толькі актывісты гарадзенскага гарадзкога аб'яднаньня ветэранаў вайны і працы, якое ўзначальвае Мікалай Мельнікаў. Як кажуць, ім сам Бог сказаў, бо ўжо некалькі год дэмакратычныя ветэраны па сваёй ініцыятыве адкрылі і ўтрымліваюць музей Васіля Быкава. Праўда, з цяжкасьцю, але стараюцца, як могуць, сталыя людзі. Гэта – як доказ грамадзянскай актыўнасьці, права на самастойнае меркаваньне, якое шырэй за афіцыйную ідэялёгію. А гарадзенскія чыноўнікі да гэтага часу не могуць нават усталяваць мемарыяльную шыльду на доме, дзе жыў пісьменьнік. Але пройдзе час, і напісанае Быкавым высьвеціцца вечнасьцю ў параўнаньні з імгненнасьцю сучаснай чыноўніцкай філасофіі. "Чаму маўчыце пра Быкава?" – пытаюся ва ўлады. А што ім гаварыць? Беларусь – краіна імавернасьцяў. Але будзе час, калі сёньняшнюю эпоху назавуць не ў гонар якіх дзяржаўных дзеячоў, чые заслугі перад нашай Бацькаўшчынай сумніўныя. Нам пашчасьціла, бо жывем мы ў эпоху Васіля Быкава. Пад зоркай Васілёваю. Алесь Васількоў
Тэрарысты з-за кардону будуць шкодзіць гарадзенскім калгасам
Прынамсі такі сцэнар быў адпрацаваны ў Воранаўскім раёне ў рамках буйнамаштабных вучэньняў "Шчыт саюзу-2006".
Адзін з начальнікаў зазначыў, што былі ўзгоднены дзеяньні таксама мясцовай улады, войска і КДБ – на выпадак надзвычайных сытуацый, выкліканых дзеяньнямі тэрарыстаў, што накіраваны на стварэньне тэхнагенных аварый. Гэтае прызнаньне выклікае наступныя асацыяцыі: улады мадэлююць сытуацыю 1941 году, калі за калючым дротам стаялі нямецкія дывізіі, гатовыя да паходу на Маскву. Праўда, ёсьць адрозьненьні: у той час Нямеччына была агрэсарам, які захапіў палову Эўропу, але адначасова зьяўлялася сябрам СССР, хоць і ненадзейным, як выявілася пазьней. Сёньня дэмакратычная Эўропа зьяўляецца гарантам міру і супрацоўніцтва на кантынэнце, але беларускія ўлады супрацоўнічаць не жадаюць, ствараючы сабе вобраз ворага паводле сцэнараў халоднай вайны. Што да тэхнагенных аварый, дык беларускі народ назаўжды запомніць Чарнобыльскую катастрофу, да якой замежныя тэрарысты ня мелі ніякага дачыненьня. Алесь Кавалёў
Гарадзенцы стали сьведками спробы самагубства
Гарадзенскія самагубцы кідаюцца з тэлевежы, з высокага нёманскага мосту, але некаторым з іх удаецца перашкодзіць ажыцьцявіць свой намер.
Зьнізу сабраўся натоўп, людзі абмяркоўвалі падзею. Магчыма таму, што вышыня была ня вельмі вялікай, некаторыя нават пасьмейваліся, напэўна лічачы такую спробу самагубства ня надта пераканаўчай. Праз некаторы час мужчыну ўдалося зьняць з карнізу. Яго даставілі ў псыханэўралягічны дыспансэр. Паводле некаторых зьвестак, ён беспрацоўны. Як расказаў мне сьведка здарэньня, выглядаў ён на аматара зазірнуць у кілішак. Гэты сьведка таксама лічыць, што калі проста скочыць з такой выгыні, можна хіба ногі зламаць, а вось калі кінуцца ўніз галавой, дык можна і загінуць. З ранейшых самагубчых здарэньняў гарадзенцам запомніўся сьмяротны скачок мужчыны з тэлевізійнай вежы. Чалавека, які скочыў са старога моста над Нёманам, удалося ўратаваць. А вось адзін чыноўнік выкінуўся з сёмага паверху аблвыканкаму і забіўся насьмерць. Алесь Кавалёў
В Мире не было ни хлеба, ни зрелищ
Прошедшие концерты у стен Мирского замка, организованные телеканалом ОНТ и Кореличским райисполкомом, заставили многих задуматься и о белорусской опере, и о нашей попсе.
Во-первых, зрители были разделены на сидящих, то есть чиновников, и на стоящих, то есть всех остальных. Почетные от "непочетных" были отделены милицейским кордоном. Простому народу сцена была видна только в профиль. Звук был шипящий, зато без фонограммы, как и обещали устроители концертов. Когда же на замок начал опускаться вечер, включили прожекторы. Они гудели так энергично и мощно, что заглушали звуки музыки и голоса артистов. Можно было подумать, что на Мир летит вражеская эскадрилья, и прожекторы стараются ее запугать. Белорусская эстрада и опера оказались бессильными перед мощью звукового хаоса. Один лишь ДиДюля пытался своей энергетикой донести гитарные аккорды фламенко до зрительского уха. В некоторые моменты его действительно можно было услышать. Для "всех остальных" установили большие экраны, чтобы они могли хоть как-то видеть происходящее на сцене. Но поскольку звука не было слышно, "немые" артисты на мониторах выглядели как персонажи фильмов Чарли Чаплина. Приехавшие на представления со всех ближайших к Миру районов, видя сцену только на расстоянии и звук только не скрипок и гитар, жаждали уже не зрелищ, а хлеба – то есть элементарно чего-нибудь покушать. Количество точек питания было ничтожно мало, поэтому после двух часов очереди лишь избранные добирались до шашлыков и хот-догов. Они садились прямо за крепостным валом и, изголодавшиеся, "запивали" трапезу немыми кадрами трансляции. К двум туалетам растянулась очередь, а те, кто не в силах был удержать в себе количество поглощенного пива, мчались под мост реки Миранки, которая в ту ночь стала полноводной, как после грозы. С центральной площади Мира замок, подсвеченный снизу, выглядел мощно и великолепно. Он жил сам по себе и ему было все равно, что там за писк раздается под его стенами. Но он слышал, что люди, копошащиеся муравьями у подножья, называли это "белорусской культурой"… Алесь Васильков 21.06.2006
Віктар Шалкевіч узнагароджаны Ордэнам усьмешкі
Актор, бард і проста цудоўны чалавек яшчэ не атрымаў узнагароду, але вельмі шчасьлівы ад гэтага знаку дзіцячай любові.
Як чалавек неардынарны, ён і патлумачыў узнагароду нечакана: –Працуючы ўсё жыцьцё на ніве беларускай культуры, лагічна было б чакаць нейкай удзячнасьці ад айчынных чыноўнікаў. Але не сумую і ня плачу, што маю творчасьць заўважылі суседзі-палякі. Адначасова гэта і стымул для далейшай творчасьці, гэтую ўзнагароду я ўспрымаю з аптымізмам". Падчас цырымоніі ўручэньня Ордэна ўсьмешкі Шалкевіч мусіць выпіць шклянку цытрынавага соку з усьмешкай на твары. Гэта яшчэ наперадзе. Пакуль жа ён чакае гэтай даты з усьмешкай, якая ніколі не пакідае гэтага таленавітага чалавека. Хутка ён выправіцца ў Польшчу, каб атрымаць з рук польскіх дзяцей гэтую ўзнагароду. Раней кавалерамі Ордэна ўсмешкі сталі пад восем соцень чалавек, у тым ліку Ян Павал II, Астрыд Ліндгрэн, Стывен Спілберг ды іншыя вядомыя грамадзкія дзеячы культуры, навукі… Увогуле, тыя, хто дорыць малечы ўсьмешкі. Алесь Васількоў 21.06.2006
Літоўцы ўкладаюць грошы ў cуседзяў
Інвестыцыі гэтыя невялікія, хоць Вільнюс зацікаўлены ў паляпшэнні эканамічных стасункаў з Беларуссю.
Аднак у цэлым заўважаецца абмежаванасць гандлёвых сувязяў паміж суседзямі. Напрыклад, на апошняй выставе-кірмашы "Эўрарэгіён "Нёман" у Горадні ўдзельнічалі памежныя рэгіёны Польшчы і Літвы. Аднак літоўскіх ды польскіх вырабаў не было. Адзін чыноўнік сказаў, што нават літоўскага піва і хлеба пакаштаваць не давялося, таму што на іх вялікія пошліны. Дарэчы, выкарыстоўваюць назву цяпер некаторыя хлебазаводы вобласьці, напрыклад, лідзкі выпускае хлеб "Паланга" і "Тракайскі", якія значна саступаюць сапраўдным. Жыхарам Горадні і вобласьці адпавядае разьвіцьцё сувязяў з Віленшчынай. Раней суседнія Друскенікі, а таксама Каўнас, Вільня былі для іх мясьцінамі, куды яны часта езьдзілі адпачываць альбо на шопінг. Потым сытуацыя зьмянілася. Безумоўна, ад гэтага пацярпелі абодва бакі. Адкрыцьцё сумеснага гандлёвага цэнтру крыху выпраўляе становішча, аднак большасць гарадзенцаў ня вераць, што ў сёняшніх эканамічных варунках Беларусі сытуацыю ўдасца палепшыць радыкальна... Шараговыя беларусы лічаць, што найперш вінаватая ў гэтым палітыка афіцыйнага Мінска. Алесь Кавалёў
Беларуская ПВА заўважае не ўсе літоўскія самалёты
Цывільнага літоўскага лётчыка спачатку ўспрынялі за паветранага шпіёна. Яго папярэніка дагэтуль лічаць крылатым кантрабандыстам.
Гісторыя з добрым фіналам У прэсе адразу з'явіліся ацэнкі вайсковых экспэртаў, паводле якіх Тадас разлічваў нібыта "прамацаць" сыстэму супрацьпаветранай абароны ўздоўж беларуска-літоўскай мяжы. Адзін такі экспэрт нават заявіў, што літовец заблытваў пільных вайскоўцаў, бо не паспрабаваў уцячы, а сеў на аэрадром, каб прадставіць інцыдэнт як звычайнае непаразуменьне. Аднак наверсе ўлады вырашылі, напэўна, не слухаць такіх экспэртаў і не разьдзімаць міжнародны скандал. У выніку суд памежнага Воранаўскага раёну аштрафаваў брата з сястрой кожнага на 150 базавых адзінак за незаконнае перасячэньне мяжы. Столькі ў Беларусі спаганяюць нават за тое, што пастаіш на вуліцы з партрэтам аднаго са зьніклых палітыкаў. Знаёмыя з Ліды спакойна ўспрынялі гэтыя падзеі. Ад літоўскай мяжы, кажуць людзі, 40-45 кіламетраў, а ў паветры няма памежных знакаў – цалкам можна было і заблукаць, страціць арыентацыю... Іншая рэч, што ў Беларусі у вайскоўцаў выхоўваюць пільнасьць адносна НАТО, таму літоўца маглі б і зьбіць, каб абставіны склаліся інакш. Напрыклад, каб ён заляцеў падчас буйных ваенных манэўраў, якія распачнуцца неўзабаве і якраз будуць прысьвечаны адбіцьцю нападу аднекуль з Захаду. Гісторыя з кепскім фіналам Два з паловай гады таму паляўнічы выпадкова знайшоў літоўскі спартовы самалёт з парэшткамі двух чалавек, які разьбіўся і праляжаў у лесе амаль восем месяцаў. І ніхто, ніякая супрацьпаветраная абарона яго не заўважыла. Гэта адбылося на поўначы Гарадзенскага раёну. Дарэчы, потым высьветлілася, што ад літоўскага боку паступаў запыт наконт зьнікненьня самалёту, але на яго не зьвярнулі ўвагі. Пасьля ў вайскоўцаў адбыўся "разбор палётаў" на тэму: як прапусьцілі чужы борт, што заляцеў углыб беларускай тэрыторыі амаль на 20 кіламетраў? Тады гаварылася, што такім чынам цалкам маглі перавозіць кантрабанду альбо нелегальных мігрантаў. Паводле вайскоўцаў, самалёт мог ляцець на нізкай вышыні, каб ня быць заўважным радарам. Але якраз малая вышыня і цёмная частка дня маглі стаць прычынай катастрофы. Алесь Кавалёў
Белорусские леса стали европейскими
На днях Островецкий лесхоз получил престижный европейский сертификат FSC. Теперь наши кругляки будут дороже продаваться по всему миру. FSC – Forest Steward Cousil – европейский попечительский совет по лесному хозяйству. Несколько дней назад он вручил Островецкому лесхозу свои сертификаты качества. А это означает, что лесное хозяйство в этом регионе поддерживает экологически чистое, социально ориентированное пользование лесом. Теперь островецкие работники леса обязаны поддерживать этот высокий уровень, ужесточать "лесные" требования на своей территории, особенно в плане качества ведения лесохозяйственной деятельности, не уходя от принятых международных стандартов. В этой оценке местным лесоводам есть одно немаловажное преимущество: теперь островецкие доски и кругляки будет гарантированно дороже продаваться на мировых рынках. А до этого аналогичные сертификаты получили еще 4 лесхоза области: Новогрудский, Щучинский, Гродненский и Волковысский. Подтягиваемся помаленьку к Европе! Алесь Васильков
Хорошо учишься – открывай счет
В Лидском районе выпускникам доплачивают за хорошую учебу. Премия значительная – 3,5 миллиона рублей. Праздник окончания учебного года в Ваверской и Красновской СШ подарил школьникам и выпускникам и хорошее настроение, и счета в банке. Лучших в этих школах, расположенных на территории СПК "Рассвет-Мыто" Лидского района, набралось 43 ученика. Они доказали сверстникам, что хорошая учеба конвертируется в рублях. По окончании учебного года прилежные школяры получили по 3,5 миллиона рублей. Именно такую сумму им вручил председатель сельхозкооператива Иван Блюдник. Как сообщил руководитель хозяйства, такое решение было принято на общем собрании в прошлом году. Кроме этой, в "Рассвете-Мытно" есть и другие интересные инициативы. Например, всем сотрудникам хозяйства, кто вступает в брак, выплачивается по 160 тысяч "подъемных", плюс подарок от кооператива. А он может быть даже в виде отдельной квартиры. Есть уже и 4 счастливые пары, которые их получили. Также подготовлены 10 квартир для будущих молодых семей. Значит, скоро будут свадьбы! Алесь Васильков
Савецкі танк у Старой Горадні застанецца на месцы
Улады пагаджаюцца толькі паднавіць пастамент і зрабіць яго ніжэйшым, каб жалезная махіна не панавала над пляцам.
Праекціроўшчыкі планавалі перавезці яго ў музэй бранятанкавай тэхнікі пад адкрытым небам, які існуе побач з гарадскім Курганам славы. Старшыня гарвыканкаму Аляксандар Антоненка неаднойчы раней заяўляў, што танк напраўду мяркуюць паставіць у іншым месцы. Сярод інтэлігенцыі гэта выклікала станоўчую рэакцыю, да апошніх дзён усе былі перакананыя: на месцы грознай баявой машыны з'явіцца больш камерны помнік. Напрыклад, вядомы гарадзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў прапанаваў статую аленя святога Губэрта, выява якога знаходзіцца на шчыце гарадзенскага герба. Аднак нечакана старшыня аблвыканкама Уладзімір Саўчанка заявіў, што па просьбе вэтэранаў усё застанецца як было. Атрымліваецца, гарадскія ўлады не маюць права голасу ў такіх справах... Па-другое, жаданні архітэктараў, гісторыкаў, інтэлігенцыі для ўладаў насамрэч нічога не значаць у параўнанні з меркаваннямі пенсыянераў. Досыць сказаць, што раней гараджане сабралі і перадалі ў гарвыканкам подпісы з прапановай замест ленінскай статуі паставіць помнік Кастусю Каліноўскаму, рашэньне аб якім прынята ўрадам яшчэ пры канцы 1980-х гадоў. Але ўлады папросту адмаўчаліся. Можна яшчэ дадаць, што памяць аб апошняй вайне вертыкальнікі схільныя ушаноўваць выбарачна. Вэтэраны вайны з уласнай ініцыятывы сабралі экспанаты і стварылі грамадскі музей Васіля Быкава. Яны звярнуліся ў гарвыканкам з просьбай надаць музэю афіцыйны статус. Замест гэтага адтуль прапанавалі перадаць экспанаты ў гісторыка-археалагічны музей. Асобны музей Народнага пісьменьніка Беларусі, вэтэрана вайны, які каля чвэрці стагоддзя жыў і працаваў у Горадні, здаўся не патрэбным... Алесь Кавалёў
Мікалай Аўтуховіч абвясціў сухую галадоўку
Магчыма ня піць ваду паўмесяца? Cпецыялісты лічаць: не. Але ваўкавыскі прадпрымальнік імкнецца даказаць адваротнае. За што ён пакутуе? Справа Аўтуховіча прыцягвае ўвагу грамадскасці. Аднак ён знаходзіцца ў ізаляцыі, за кратамі, да яго маюць доступ толькі адвакаты, і немагчыма ведаць усіх падрабязнасцей. З цягам працэсу, аднак, усё больш відавочнай становіцца сутнасць абвінавачваньняў, вылучаных супраць ваўкавыскага прадпрымальніка. Раней афіцыйна паведамлялася, што ён нібыта не заплаціў буйную суму падаткаў. Таму здавалася, што ўладальнік аўтатаксовак папросту змагаецца за ўласныя грошы, бо атрымліваў вельмі салідную выручку з двух дзесяткаў машын. Аднак па ходзе справы многія ў горадзе пачалі казаць, што Аўтуховіч — самы смелы прадпрымальнік ня толькі Ваўкавыска, але ўсёй краіны. Яму спачуваюць усе, хто разбіраюцца ў бізнесе: указы, якія ўдакладняюць адзін другі, няспынна мяняюцца, ідуць бясконцыя удакладненьні, змяненні... У выніку ствараюцца вельмі нестабільныя ўмовы. Аўтуховіч наймаў каля двадцаці кіроўцаў, але мусіў іх звольніць, бо новы ўказ забараняў яму як прыватнаму прадпрымальніку мець больш за тры чалавекі. Ён наладзіў працу на іншай аснове, зарэгістраваў дакумэнты ў падатковых органах і стаў працаваць. А цяпер яго судзяць за тое, што не стварыў фірму таксі, з якой дзяржава магла б мець значна большыя падаткі, чым сплочваліся. Штрафную суму налічылі на неіснуючае прадпрыемства. І за гэта Аўтуховіча могуць пасадзіць на сем гадоў, а маёмасць канфіскаваць. Ці сапраўды ён "на сухой"? У пятніцу адвакаты Аўтуховіча Галіна Іванова і Надзея Станкевіч наведалі яго ў турме. Вязень намераны паступова выходзіць з галадоўкі, якую па-ранейшаму лічыць сухой. Ад ежы прадпрымальнік адмовіўся яшчэ 13 красавіка на знак пратэсту супраць таго, што яго ўзялі пад варту. 23 траўня, пасля таго як суд адмовіўся змяніць меру стрымання, ён пайшоў на так званую сухую галадоўку. Праз некалькі дзён заявіў у судзе, што можа не дажыць да наступнага паседжаньня, але абышлося. Праўда, ён потым двойчы траціў прытомнасць, і яму ставілі кропельніцу, а значыцца насычалі арганізм разам з лекамі вадкасьцю, ратуючы ад абязводжвання. Гэтая працэдура паўтараецца апошнім часам штодня. З увагі на стан здароўя Аўтуховіча, слуханні па ягонай справе прыпыненыя, а частка гэтай жа крымінальнай справы, якая датычыць саўдзельніка, Юрыя Лявонава, выдзелена ў асобную вытворчасць. Сёньня ў Кастрычніцкім раённым судзе Горадні апошняму прад'явілі новае абвінавачанне. Што датычыць самога Аўтуховіча, то слуханні могуць аднавіцца толькі пасля таго, як турэмныя мэдыкі дадуць адпаведны давзвол суду. Ці галадае ён насамрэч? За апошні час з'яўляліся паведамленні аб тым, што Аўтуховіч, галадуючы, мог крыху падмацоўваць сябе, дадаючы ў гарбату мёд, які яму перадавалі ў турму. Скептыкі гавораць, што ў такім разе галадоўку нельга лічыць сапраўднай. Тым часам спэцыялісты зазначаюць, што гэта ўсё роўна галадоўка, якую, аднак, можна назваць няпоўнай. Дактары зазначаюць: нават каб Аўтуховіч вырашыў сёння спыніць галадоўку цалкам, яму яшчэ доўга нельга ўжываць звычайную ежу. Ён цяпер можа толькі максімум піць сокі. Чаго ён дамогся? Цяпер людзі сталі лічыць, што гэты чалавек змагаецца ня столькі за грошы, колькі за прынцыпы, за тое, каб прыватны бізнес мог нармальна існаваць. Па краіне збіраюцца подпісы, перш за ўсё сярод прадпрымальнікаў, накіроўваюцца лісты – самому Аўтуховічу, ягонаму суддзі Рачынскаму, у пракуратуру РБ. Мэта – уратаваць жыццё прадпрымальніку, заявіць, што крымінальная справа супраць распачата незаконна. Першыя вынікі ёсць: Аўтуховіч вырашыў піць. Хаця памерці ад абязводжвання яму ў любым разе не даюць турэмныя мэдыкі. Алесь Кавалёў
Разбураюць старадаўнюю Горадню!
Гараджане просяць міжнародную супольнасьць падтрымаць іх у еднасьці супраць дылетантскай рэканструкцыі цэнтральнай плошчы старажытнага горада. Мы ўжо паведамлялі, што грамадзкасьць Горадні незадаволена тым, як ідзе рэканструкцыя цэнтральнай плошчы горада – Савецкай. Гэтае непрыняцьце звязанае з адсутнасьцю разумных гістарычных абгрунтаваньняў тых ці іншых архітэктурных вырашэньняў новага аблічча пляца. Яно вылілася ў зварот беларускіх гісторыкаў, творчай інтэлігенцыі і ўвогуле гарадзенцаў да міжнароднай супольнасьці з заклікам падтрымаць іх ініцыятыву "Выратуйце Горадню!". Зварот стаў вядомы гарадзенцам 1 чэрвеня. І справа не толькі ў тым, што горад адыгрываў заўважную ролю ва ўсіх дзяржаўных справах, пачынаючы з часоў Вялікага Княства Літоўскага. Справа яшчэ і ў тым, што яго цэнтральная, старая частка гарадзкіх забудоў разглядаецца для ўнясеньня ў Сьпіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Нават пры ўмове, што шматлікія гістарычныя каштоўнасьці, як Палац Радзівілаў, Фара Вітаўта, гандлёвая плошча былі зьнішчаныя за савецкім часам. "Сёньня гарадзенскія ўлады, - гаворыцца у звароце, - імкнуцца зьнішчыць усё, што засталося. Рэканструкцыя Старога места праводзіцца без археалагічных раскопак, замест санацыі помнікаў вядзецца іх рэканструкцыя, усталёўваюцца на іх месцы дрэнныя копіі". Заклапочанасьць творчай інтэлігенцыі абвастраецца і той акалічнасьцю, што шматлікія звароты да гарадзенскіх уладаў ніякага плёну так і не далі. Савецкая плошча ўдарнымі, сапраўды савецкімі тэмпамі працягвае рэканструявацца без уліку меркаваньняў вучоных і гісторыкаў. За 6 дзён, калі зварот атрымаў галоснасьць, пад ім падпісаліся сотні мінакоў. Сярод іх ёсьць і госьці Горадні, грамадзяне Польшчы, Літвы, Індыі, Нямеччыны, Нідэрландаў ды іншых краін сьвету. Шкада толькі, што робім мы ўсё гэта, як у той знакамітай прымаўцы: "Пакуль навальніца не грымне, мужык не пажагнаецца". Алесь Васількевіч
Фэст нацыянальных культур краіны закончыўся лазерным шоў
Гарадзенцы прагнулі відовішчаў, але колькасць гледачоў часамі выглядала папросту небяспечнай. У свяце ўдзельнічалі 627 прадстаўнікоў 25 нацыянальных суполак. У старым Бадай самым вялікім госьцем стаў Віктар Казлоў – прэфэкт Паўночна-заходняй акругі Масквы. Ён заявіў, што чалавеку, які прыдумаў такое свята, трэба паставіць помнік. Дык вось аўтарам ідэі падчас працы намеснікам старшыні Гарадзенскага гарвыканкама разам з аднадумцамі з'яўляецца цяперашні лідэр аб'яднанай апазіцыі Аляксандар Мілінкевіч... Фэстываль традыцыйна выклікае надзвычайны энтузіязм гараджан. Паводле Шоў было прызначана на 23.30. Прыблізна з 23 гадзін натоўпы накіраваліся з гарадскога цэнтра, а таксама з мікрараёнаў да ракі. А яе правы бераг якраз найгорш прыстасаваны для вялікай колькасці гледачоў. Тут на некалькіх высокіх пагорках, якія ўзнімаюцца амаль ад самай вады, стаяць замкі, Каложская царква. Туды міліцыянты не пускалі, але публіка прарвалася загадзя. Напрыклад, на пляцоўку каля Новага замка, дзе няма нават агароджы. Моладзь лезла на пагоркі знізу. Людзі запоўнілі хіба ці не кожны сантыметр, а падцягваліся ўсё новыя і новыя, нярэдка з малымі дзецьмі, каляскамі. Пры ўсім гэтым на беразе панавала цемра, ліхтароў там няма. Мне даводзілася нават чуць, як некаторыя сталі змрочна жартаваць, успамінаючы менскую Нямігу. Дарэчы, большасці з прыблізна 60 тысяч гледачоў практычна нічога ўбачыць не ўдалося. Бо назіраць за шоў давялося на вялікай адлегласці, тым больш рака адразу за Старым замкам паварочвае ўбок. Усё, аднак, закончылася нармальна. У панядзелак у прэс-цэнтры УУС мне паведамілі: на свяце забяспечвалі ахову каля адной тысячы міліцыянтаў, улучна са сталічным спецаддзелам і патрульнымі аддзеламі з Ліды, Наваградака, Ваўкавыска і Слоніма. Іх падмацоўвалі таксама трыста вайскоўцаў. Урок апошняга сьвята: улады ня могуць прагназаваць колькасці наведнікаў і не ўсведамляюць, што стары цэнтр не разлічаны на такую колькасць людзей. Нават такая празаічная рэч: калі дзесяткі тысяч людзей захочуць наведаць паўтара дзесятка біятуалетаў, з гэтага нічога не атрымаецца. У выніку раён свята непазбежна ператвараецца ў грандыёзны туалет. Адзінае, што добра працавалі прыбіральшчыкі і кожнай раніцы ў горадзе было чыста... Алесь Кавалёў
"Тетя, привезите мне ножки…"
Так просила белорусская девочка из сиротского приюта волонтеров-испанцев.
А по дороге к родителям они не первый год везут с собой гуманитарный груз. В этом году выехали из Испании 26 апреля, специально в день 20-летия Чернобыльской катастрофы. Это знаменательно, ведь помогают они пожарным, которые работают в Чернобыльской зоне. И этому есть свое объяснение: Хесус работает в испанской службе по чрезвычайным ситуациям. На этот раз супруги везли с собой груз необычный – спецавтомобиль с 30-метровой лестницей и еще впридачу две машины "скорой помощи" для Министерства по чрезвычайным ситуациям в Минске. Последние от МЧС Испании, так как в Барселоне "скорая" входит в систему этого министерства. Этот гуманитарная колонна конечно же не шла порожняком, а была загружена до отказа. Например, в Бобруйск привезли кресла-каталки для деток-инвалидов. Одежду и обувь в различные детские учреждения Беларуси. А многочисленные игрушки и игры оставляли по пути в домах-интернатах. Конечно же, есть у испанских волонтеров и постоянные адреса помощи. В первую очередь это детский онкологический центр в Боровлянах, психиатрический госпиталь в Новинках, Ивановский дом-интернат. Чтобы понять масштаб этой испанской гуманитарной акции, почувствовать, с какой щепетильностью отбираются грузы для белорусских детей, достаточно лишь сказать, что на этот раз были учтены пожелания глухонемых ребят одного из сиротских домов. Им в подарок доставили компьютеры со специальной образовательной программой. По словам Ирины, в Испании существует множество гуманитарных организаций, но большинство из них сориентированы на испаноязычные страны Южной Америки и Африки. С Беларусью же сотрудничают только они. Конечно же, мне было интересно узнать, что движет Хесусом и Ириной, когда они вместо отпуска на море садятся в машину и везут "гуманитарку" больным белорусским детям. В ответ Ирина кивнула в сторону Хесуса: Алесь Васильков
В Гродно будут делать белорусско-немецкие кирпичи
Теперь новая линия по производству блоков работает с немецкой головой и белорусскими руками. Она "выдает" ячеистые стеновые строительные блоки и куплена Гродненским комбинатом стройматериалов у немецкой фирмы "Wehrhahn". Немцы остались довольны хорошей коммерческой сделкой, Беларусбанк успешно вложил деньги, а комбинат улучшил качество продукции и увеличил объемы выпуска. Сейчас линия выдает 120 тысяч кубов блоков в месяц, ее потенциальные возможности – 180 тысяч. Ну а потребители получат легкий, но прочный строительный материал. В этом заверил представитель немецкой стороны Клаус Бонеман на недавней пресс-конференции. К достоинствам продукции он отнес также пожаробезопасность и высокие изоляционные свойства бетона. Линия уже работает, а первые партии блоков поступили на строительные площадки Гродненской и Брестской областей. Клаус Бонеман, директор КСМ Леонид Лучина и начальник областного управления АСБ "Беларусбанк" Иван Гомон пожали друг другу руки в знак хорошей совместной работы. Алесь Васильков
Коложская Божья Матерь вернулась в Гродно
Копию иконы на торжественной литургии установили в намоленной Коложской церкви
Оригинал друзьям из Химок отыскать за это время не удалось и они решили заказать копию. Помогло, что сохранилось описание иконы. Она написана на медной доске вышиною 5 шириною 4 вершка (17 на 22см). Риза на ней "сребропозлащенная" 84 пробы, венцы украшены 14 гранатами, на венцах вырезаны ветхозаветные изображения, относящиеся к лицу Богоматери, а между ними 8 камней – 2 граната, 5 сердоликов и агат. А вся она обрамлена гранатами с золотыми зернами – до 45 на цепочке. Нынешний о |
У гарадзенскім прыгарадзе – у вёсцы Вішнявец у драўляным доме Міхаіла К. знойдзена ртуць. Жонка пайшла ў падвал, дзе выпадкова заўважыла мэталічныя шарыкі. Апошнім часам паведамленьні наконт ртуці пэрыядычна зьяўляюцца ў сродках масавай інфармацыі, яны на слыху.
Улады традыцыйна сьвяткуюць і ваенныя перамогі, і паразы, асабліва круглыя даты. Сёлета якраз былі 65-я ўгодкі нападу немцаў на СССР. Два гады таму ў Горадні адкрылі вялізны мэмарыял, прысьвечаны савецкім памежнікам. Тады прылятаў на вэрталёце сам прэзыдэнт Лукашэнка.
Воранаўскі раён выцягнуты ўздоўж мяжы з Літвой. Гэта ўскосна магло сьведчыць аб тым – адкуль улады чакаюць прыкрасьцяў – падпалу складу з ядахімікатамі, што пагражае хімічнай небясьпекай. Галоўную ролю у вучэньнях выконвала служба грамадзянскай абароны Міністэрства надзвычайных сытуацый, на іх прыехаў сам міністар Энвэр Барыеў. Была адпрацавана задача: разгортваньне дзеяньняў грамадзянскай абароны, перавод службы на "ваенныя рэйкі".
У чацьвер удзень у цэнтры Горадні мінакі сталі сьведкамі падзеі, якая нагадвала спробу самагубства. Мужчына прыблізна пяцідзесяці гадоў стаяў на карнізе будынка пошты, трымаючыся за лямпы асьвятленьня. На месца здарэньня прыбыла міліцэйская машына і пажарнікі. Да сьцяны прыставілі лесьвіцу, на якую залез міліцыянт, ён спрабаваў прымусіць мужчыну зьлезьці.
Накануне средства массовой информации расхваливали на все голоса: 4 концерта за 2 дня, и какие! Эстрадные "звезды" поодиночке и в дуэтах, гитарная музыка в исполнении Ирины Игнатюк и самого ДиДюли, вечер оперной музыки – выбирай на вкус и наслаждайся. Они и не подозревали, как оказались правы в определении "…и какие!" – наблюдалось полнейшее непонимание происходящего на сцене. Не было ощущения полноценных концертов и праздника музыки…
Навіну Віктару прынесьлі польскія журналісты, яны і павіншавалі першымі гарадзенскага артыста. У тлумачэньні да ўзнагароды сказана: "За частыя сустрэчы зь дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры". Як вядома, актор працуе ў гарадзенскім Тэатры лялек.
У панядзелак у Горадні адбылася закладка падмуркаў гандлёвага цэнтру на вуліцы Антонава. Наколькі вядома, у яго будзе ўкладзена 75 адсоткаў літоўскага капіталу, астатняя частка — беларускія грошы. Пакуль вырашана пабудаваць чатырохпавярховы будынак, але віленцы жадаюць, каб паверхаў было на два болей і, адпаведна, павялічыць гандлёвыя плошчы. Будуецца ён у вельмі зручным месцы — каля Цэнтральнага рынку. Дарэчы, у свабодную эканамічную зону "Гродна-інвэст" адным з першых прыйшоў менавіта літоўскі капітал.
Літовец Тадас Блажавічус з сястрой Індрэ выдалены з Беларусі. А шостага чэрвеня ўвечары іхні самалёцік быў пасаджаны на лідзкім аэрадроме з дапамогай беларускага штурмавіка.
У Горадні два асноўныя пляцы – Савецкі з танкам Т-34 і Леніна – з вялікай бронзавай статуяй правадыра аўтарства Заіра Азгура. Абодва помнікі стаяць на высокіх пастаментах. Маштабная рэканструкцыя Савецкай плошчы, якая закончыцца гэтым летам, прадугледжвала вынас танка, які не адпавядае месцу, дзе знаходзіцца. Нават у Менску такая баявая машына стаіць каля Дому афіцэраў, а не на ўезьдзе на плошчу Незалежнасці.
горадзе яны мелі магчымасць паказаць свае строі, танцы, шмат спявалі і частавалі гледачоў нацыянальнымі стравамі. Замежных турыстаў не было, хаця ўлады каторы год мараць ператварыць фэст у міжнародны.
намесьніка мэра Валянціна Лявонава, мінулым разам у ім удзельнічалі сто пяцьдзесят тысяч чалавек, хоць чакалі ўдвая менш. Гэтым разам меркавалася, што начным лазэрным шоў на Нёмане прыйдуць любавацца трыццаць-трыццаць пяць тысяч гледачоў.
В эти дни в Слониме гостят Хесус Ромеро Асеведо и его жена Ирина. Хотя супруги и приехали к родителям Ирины на побывку, но назвать это отпуском можноются с великой натяжкой. Как вы уже догадались, Ирина – слонимчанка и после замужества теперь живет в Каталонии, в Барселоне.
А привезли ее посланцы из города Химки Московской области во главе с мэром Владимиром Стрельченко и вручили как подарок православным верующим Гродно. Об исчезнувшей святыне москвичи узнали год назад во время подписания договора о сотрудничестве между городами-побратимами.