Прынямоньне № 5, жнівень
|
Скандал вакол магіл польскіх жаўнераў
Польскае Генконсульства папрасіла ўлады Горадні сьпілаваць два старыя дрэвы на старых каталіцкіх могілках. Зрабілі гэта вельмі нязграбна: крыжы пераблыталі, а некаторыя ўвогуле зламалі. Вернікі ў шоку. На прадпрыемстве грамадзянскага абслугоўваньня апраўдваюцца: усё рабілася прадумана – для пілаваньня выклікалі брыгаду альпіністаў ажно зь Віцебска, крыжы загадзя выцягнулі і пранумаравалі. Толькі вось бяда: дождж змыў надпісы. І траекторыю падзеньня не разьлічылі. Зараз нельга прайсьці да каплічкі. Дарэчы, усяго пахаваныя 151 жаўнер, якія пераважна загінулі ў 1920 годзе. Большасьць гарадзенцаў пагаджаюцца: ня так страшна, калі крыж з адной безназоўнай магілы трапіць на іншую, хаця гэта й непажадана. А вось калі пераблытаныя крыжы з падпісаных пахаваньняў – такога дараваць ужо нельга. Людзей супакойваюць: цягам наступнага месяца будуць прыбраныя літаральна ўсе магілы. Што да пашкоджаных крыжоў, дык іх таксама адрамантуюць, дзеля гэтага на прадпрыемстве грамадзянскага абслугоўваньня існуе бэтонны цэх. Але шмат хто ня вера ў такую апэратыўнасьць. Прыгадваюць, як вясной бура паваліла два помнікі, дык адміністрацыя ажно тры месяцы шукала спэцыяліста, які здолеў паставіць іх на месца. Бо яны важылі тону, а кран туды пад'ехаць ня мог. Яшчэ адзін папрок: летась добраахвотнікі замуравалі дзіркі ў цагляным плоце вакол могілак, але сёлета зьявіліся новыя... Сытуацыя абвастраецца і тым, што гарадзкія ўлады чатыры гады таму цалкам упарадкавалі суседнія праваслаўныя могілкі – паставілі новы мураваны плот, а за каталіцкія па-сапраўднаму так і не ўзяліся, хоць і абяцалі. Між тым яны зьяўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю. Алесь Кавалёў 31.08.2006
Ніводная бутэлька беларускай гарэлкі ня трапіла ў Маскву
Спадзяваньні ўладаў адразу наладзіць гарантаваны продаж у Маскве гародніны і гарэлкі ня спраўдзіліся. Расейскія чыноўнікі патлумачылі, што, напрыклад, гандаль гароднінай рэгулюе рынак, улады гэтым не займаюцца. Прыгарадныя гаспадаркі апэратыўна пастаўляюць ў сталіцу сьвежыя гуркі, памідоры, прычым на працягу дня тройчы мяняюць цэны, зьніжаючы іх. Вазіць гародніну ў расейскую сталіцу з Гарадзеншчыны і быць канкурэнтназдольнымі на маскоўскім рынку вельмі складана, зазначана на форуме. Праўда, міністэрства сельскай гаспадаркі накіруе ў маскоўскія гандлёвыя арганізацыі прапановы купляць беларускія яблыкі, бульбу, моркаўку, капусту. Што датычыць гарэлкі, дык паводле дырэктара мясцовага лікёра-гарэлачнага заводу, сёлета ў Маскву дагэтуль ня трапіла аніводная беларуская бутэлька. "Навошта тады падпісваць пагадненьні аб пастаўках, калі дамовы не выконваюцца?" – запытаўся ён. Адзін з масквічоў на гэта адказаў: хто вельмі хоча, таму ўдаецца... Але дзеля гэтага трэба скінуць цэны, нават спачатку прадаваць сваю прадукцыю ніжэй сабекошту, каб замацавацца на рынку. Толькі потым можна будзе спадзявацца не нейкі мінімальны прыбытак. Так што гарадзенцам давядзецца піць мясцовыя моцныя напоі самім, атрымаць за іх валюту пакуль не атрымлiваецца. Апошняй праблемай на шляху беларускай гарэлкі ў расейскую сталіцу стала пытаньне пра маркіроўку бутэлек новымі акцызнымі маркамі. Гэтай справай заняліся яшчэ паўгады таму, нарэшце пытаньне нібыта вырашана, як было зазначана ў Горадні. Трэба сказаць, што айчынная гарэлка вельмі доўга не трапляла на расейскі рынак. Справа зрушылася летась, калі, паводле газэты "Рэспубліка", у Маскву паступіла восем тысяч дэкалітраў нашай гарэлкі. Дзеля справядлiвасьцi трэба сказаць, што сёлета адзначана павелiчэньне гандлёвага абмену памiж Гарадзеншчынай i Масквой на 28 адсоткаў. Узаемны гандаль склаў 127 мiльёнау даляраў, прычым тры чвэрцi гэтай сумы – экспарт гарадзенскiх тавараў у расейскую сталiцу. Туды паступае, у прыватнасьцi, мэбля, электраабсталяваньне, малочныя ды мясныя вырабы. Аднак маскоўскi рынак аказваецца не ўсяежным, хаця старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзiмiр Саўчанка па-ранейшаму ўскладае на яго надзеi, маўляў, "у маскоўскiм мэгаполiсе дзесяць мiльёнаў жыхароў — столькi, колькi ва усёй Беларусi". Пасьля форуму заяўлена, што беларускі экспарт у Маскву павялічыцца ажно на дваццаць адсоткаў. Гарадзенскія ўлады на правах гаспадароў наладзілі для маскоўскай дэлегацыі пад адкрытым небам канцэрт беларускай і расейскай папсы з нагоды 10-х угодкаў узьяднаньня двух народаў, з часу якіх, між іншым, мінула амаль пяць месяцаў. На канцэрце бясконца паўтаралася, што ў беларусаў і расейцаў "адна кроў" і "адзін корань". На гэтай аптымістычнай ноце і закончыліся дзелавыя перамовы. Праўда, гараджане ў крамах выказвалі незадавальненьне: у сувязі з канцэртам раптоўна часова забаранілі прадаваць піва, віно і гарэлку, я сам чуў, як людзі абураліся нечаканай забаронай. Алесь Кавалёў 30.08.2006
Беларускае тэлебачаньне адмаўляюцца паважаць нават пажылыя людзі
У Горадні актывісту непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў А. Пачобуту далі дзесяць сутак арышту за "дробнае хуліганства": маўляў, ён перашкаджаў працаваць здымачнай групе абласнога тэлебачаньня. Дарэчы, сам Андрэй журналіст, рэдагуе польскамоўны часопіс. Дык што здарылася? У горадзе з царскіх часоў існуюць вайсковыя могілкі, вялікую якіх частку займаюць пахаваньні жаўнераў Войска Польскага (1918-1939). Каб ушанаваць іх памяць, там сабраліся пераважна пажылыя людзі з Саюзу палякаў, таксама былі ксёндз, Генэральны консул Анджэй Крэнтоўскі. Ускладалі кветкі, гаварылі прамовы, маліліся. Канфліктная сытуацыя ўзьнікла пасьля таго, як на месца прыбылі журналісты дзяржаўных газэт і тэлебачаньня. Адзін сказаў Пачобуту, што іх накіравала сюды ідэалягічнае упраўленьне. Гэта цалкам магчыма, бо нікога з прэсы не запрашалі, нават прадстаўнікі незалежных СМІ нічога ня ведалі пра падзею. І вось людзі з відэакамэрамі здымаюць, як прысутныя паўтараюць за ксяндзом словы малітвы, як кленчаць, выціраюць сьлёзы. І людзі пачынаюць цікавіцца: хто вы, адкуль? А тыя фактычна не рэагуюць… Тады ў сытуацыю ўмяшаўся Андрэй Пачобут – запратэставаў, каб не здымалі старых супраць іхняй волі. Праз тыдзень той эпізод стаў падставай для пакараньня яго арыштам... У судзе выступалі і самі журналісты, бо яны сапраўды былі з абласнога ТБ, хаця ня мелі "апазнавальных знакаў". Выступалі сьведкамі пажылыя актывісты Саюзу палякаў: 1924 году нараджэньня, 1927-га, 1935-га, усяго каля дваццаці чалавек. Часам іхнія сьведчаньні выглядалі крыху наіўна: – Што, я малпа, каб мяне здымаць? Мы чэсна маліліся з ксяндзом, а гэтыя людзі з камэрай хадзілі як хацелі, нават па магілах… Адна са сьведак сказала ў судзе, што іхнія мерапрыемствы часта здымаюць людзі, нікому не вядомыя, яны ніколі не прадстаўляюцца, ня просяць дазволу, лезуць з камэрай проста у вочы. Адзін з пажылых актывістаў СПБ заявіў: народ дрэнна ставіцца да дзяржаўнага тэлебачаньня, бо пастаянна бачаць па ім "фальшыўкі", змантажаваныя з кавалкаў апэратыўных і журналісцкіх відэаздымак, невядомай хронікі. Саюз палякаў на чале з Анжалікай Борыс паказваецца выключна адмоўна, у перакручаным выглядзе... Аднак гэтыя довады судзьдзяў не пераканалі. Пачобуту вынеслі прысуд, пасьля якога ў Горадні яшчэ больш людзей прынцыпова перасталі глядзець БТ. Алесь Кавалёў 24.08.2006
Шэсьць храмаў Гарадзеншчыны спынілі службы
Храмы ўсіх канфэсій тэрмінова былі правераны пасьля пажару у самым вялікім касьцёле вобласьці — гарадзенскім Катэдральным, у якім пад час начнога пажару згарэлі некалькі драўляных скульптураў алтара, створанага 269 гадоў таму. Там не была ўсталявана пажарная сыгналізацыя, інакш пажарнікі маглі б прыбыць на месца хутчэй і прадухіліць страты. Па выніках праверкі "прыпынена эксплюатацыя" Францішканскага касьцёла 17 стагодзьдзя. Дарэчы, у 18 стагодзьдзі там здарыўся пажар, пасьля чаго яго часткова перабудавалі. У касьцёле няма пажарнай сыгналізацыі і ўнутранага проціпажарнага водаправоду. Гэтая ж забарона датычыць у абласным цэнтры новазбудаванага касьцёла ў мікрараёне "Вішнявец", хрысьціянскага цэнтру, незакончанай царквы Сабору ўсіх беларускіх сьвятых, а таксама інтэрнацкага будынка Менскай духоўнай сэмінарыі ў Жыровіцах. Восемдзесят працэнтаў культавых будынкаў вобласьці ня маюць належнага пажарнага абсталяваньня. Звычайна сьвятары спасылаюцца на недахоп грошай. Я быў сьведкам, як інспэктар зазначыў, што новыя аўтаномныя паведамляльнікі гэткія чульлівыя, што рэагуюць нават на дымок ад цыгарэты. У адказ настаяцель храма сказаў: значыцца, яны могуць зрэагаваць на дым кадзіла, а ў нас на сьвяты зьбіраецца па некалькі тысяч чалавек, калі спрацуе сыгналізацыя, можа пачацца паніка… Пажарнікам даводзіцца шукаць паразуменьня са сьвятарамі. Напрыклад у вёсцы Дубна Мастоўскага раёну бацюшка спасылаўся на недахоп грошай, і яму далі бясплатна чатыры аўтаномныя паведамляльнікі. І калі празь некалькі месяцаў у тамтэйшай пяцікупальнай Сьвятамікалаеўскай царкве здарыўся пажар, дзякуючы сыгналізацыі прагарэлі толькі два квадратныя мэтры падлогі... Сымбалічны прыклад! Храмы наведваюць тысячы, дзясяткі тысяч вернікаў, і пытаньні пажарнай бясьпекі цэркваў, касьцёлаў напраўду датычаць мноства людзей. Зразумела, ахвяраваць грошы на аўтаматычную сыгналізацыю давядзецца самім прыхаджанам. Размова пра вялікія ахвяраваньні. Напрыклад, падлічана, што каб устанавіць усе неабходныя датчыкі ў Катэдральным касьцёле Горадні, спатрэбяцца каля дваццаці мільёнаў рублёў. Алесь Кавалёў Фота photo.alekm.net 23.08.2006
У Горадні ёсьць расейскія школы і адна польская, а беларускіх няма
Спачатку ў сябраў Таварыства беларускай мовы зьявіўся пэўны аптымізм: улады дазволілі адкрыць першыя клясы з роднай мовай навучаньня ў трох школах на кожны адміністрацыйны раён Горадні, агулам – у шасьці школах. Старшыня гарадзкой арганізацыі ТБМ прафэсар А. Пяткевіч гаворыць, што актывісты два гады хадзілі з такой просьбай да намесьніка старшыні гарвыканкаму В. Лявонава, які курыруе адукацыйную галіну. Нарэшце адбылося амаль неверагоднае – прыйшоў дазвол. Але гэта быў фармальны крок. Прафэсар Пяткевіч гаворыць: "улады ня надта хвалюе, ці будуць насамрэч створаныя такія клясы, іх не цікавіць, як рухаецца справа." Актывісты ТБМ наведалі школы і ўбачылі, што абвестак наконт беларускіх клясаў няма або яны вывешаны так, што малазаўважныя. На некаторых сходах бацькам, праўда, гаварылі пра такую магчымасьць. Але заяў да апошняга часу не было. Бо ў такіх умовах людзі цяпер баяцца беларускіх клясаў, яны разумеюць: гэта клясы – фактычна беларуская рэзэрвацыя ў расейскай школе. Адзін з сябраў таварыства мне сказаў, што ўлады настойліва і мэтанакіравана зьнішчалі беларускамоўную адукацыю, і пакуль яны ж самі афіцыйна не пачнуць яе аднаўляць, нічога ня будзе. Хадзіць і агітаваць запалоханых аматары і энтузіясты болей ня будуць, гэтаксама як і настаўнікі. Аматары беларушчыны стаміліся ад шматгадовага і беспэрспэктыўнага змаганьня зь дзяржаўнай машынай, якая няўмольна зьнішчае ўсе спробы супрацьстаяць русыфікацыі, спробы ажыцьцявіць свае правы на нацыянальную адукацыю для сваіх дзяцей. Па-другое, сказаў гэты актывіст, улады павінны разам зь беларускім школьніцтвам стварыць адначасова беларускамоўнае навучаньне ў вну, тады бацькі будуць ведаць, што іхнія дзеці таксама змогуць атрымаць унівэрсытэцкую адукацыю на роднай мове. Што датычыць школы N36 з польскай мовай навучаньня, дык летась, калі ўлады разгарэўся канфлікт з Саюзам палякаў, многія забралі заявы і аддалі сваіх дзяцей у першыя клясы расейскіх школ. У польскамоўнай быў створаны толькі адзін, з 13 вучняў. Сёлета шуміха вакол СПБ крыху прыціхла, і мне паведамілі, што ў першы кляс зноўку пададзены ўжо 25 заяваў. Школа з польскай мовай навучаньня існуе таксама у Ваўкавыску. Абедзьве пабудаваныя за грошы, выдзеленыя польскімі ўладамі. Алесь Кавалёў 22.08.2006
На Гарадзеншчыне памежнік уцёк з аўтаматам, але быў знойдзены
Жыхароў вобласьці папярэдзілі па радыё, што недзе хаваецца ўзброены салдат. Грамадзянаў таксама паінфармавалі, каб яны зьвярнуліся ў найбліжэйшы аддзел міліцыі, калі заўважаць штось падазронае ці ім стане вядома нешта канкрэтнае пра ўцекача. Салдат пакінуў варту 5 жніўня, 8-га яго знайшлі на сенавале ў адной зь вёсак Ашмянскага раёна (Смаргонскі атрад ахоўвае мяжу зь Літвой на тэрыторыі некалькіх раёнаў). Цяпер вайсковыя "чэкісты" будуць высьвятляць: чаму, зь якой мэтай памежнік пакінуў варту і зьнік, маючы зброю? Жыхары навакольля некалькі дзён жылі ў пэўным стрэсе. Хаця ўцякач нікога не забіў, уцёк з варты, як гэта нярэдка здараецца ў цяперашняй расейскай арміі. Аднак чалавек са зброяй, месцазнаходжаньне і мэты якога невядомыя, заўсёды выклікае страх. Алесь Кавалёў 09.08.2006
Зоопарк строится и обливается водой
Гродненский зоопарк переживает грандиознейшую реконструкцию в своей истории. С окончанием реконструкции площадь зоопарка увеличится с 3,4 до 5,3 гектара. Пока же зоопарк решает "летние" проблемы.
Хорошо, сейчас хоть дожди пошли, ведь в 30-градусную густошерстным приходилось трудно. Ну а большие кошки, известно, чистюли, поэтому их периодически поливают водой. Тем, кому это не по душе, увлажняют полы, чтобы животным дышалось легче. Самые великие купальщики – медведи, они "в баню" идут с величайшим удовольствием. И их, как детей, надо упрашивать прекратить это приятнейшее мероприятие. Все остальные от жары прячутся в своих летних домиках. Чтобы детвора все же могла полюбоваться на жителей зоопарка, здесь обустроили специальную площадку и назвали "Бабушкин дворик". Это так называемая контактная территория, на которой малыши могут свободно пообщаться с безобидными животными. Здесь можно дотронуться и погладить козлят, покормить кроликов, понаблюдать за дикими кабанчиками и морскими свинками с ежиками. Впрочем, зверушки уже настолько привыкли к таким контактам, что сами идут к детям, выпрашивая у тех то пучок свежей травы, то яблоко, то конфету. Чтобы не прекращать доступ посетителей к "братьям меньшим", старые постройки (некоторым по 100 и более лет) сносятся поэтапно. И в первую очередь те, которые рядом со входом. Он должен быть привлекательным, манящим и красивым. Поэтому около него уже вырисовываются кафетерий, аквариум, зоомагазин и павильон для попугаев. То есть те объекты, которые не так пахнут жильем зверей. По замыслу архитекторов "Гродножилпроекта", аквариум и кафетерий будут выполнены в виде сине-белого теплохода. А павильон для попугаев, как и они сами, будет разноцветным. С окончанием реконструкции площадь зоопарка увеличится с 3,4 до 5,3 гектара. Сколько на это будет израсходовано денег, не может сказать даже директор Целина Погерило. По ее словам, на сегодняший день не закончены даже проектные работы некоторых зданий. Но результат – современный европейский зоопарк – подстегивает коллектив этого "дома зверей" нет унывать в стремлении к совершенству. Алесь Васильков
Новыя падрабязнасьці пра пажар у Катэдральным касьцёле Горадні
Пра іх журналістам расказалі супрацоўнікі пажарнай службы і ксёндз-пробашч Ян Кучынскі. А сьледчы Аляксандар Кізілевіч распавёў пра некаторыя моманты сьледзтва, якое вядзецца з нагоды пажару. Пра здарэньне ў гэтым храме мы ўжо паведамлялі. Асноўная вэрсія сьледзтва — прычынай загараньня стала электраправодка. Што да магчымасьці падпалу, дык яна выглядае менш верагоднай, але адмовіцца ад гэткага тлумачэньня можна будзе толькі калі экспэртыза (яна працягнецца 1-2 месяцы) вырашыць, што на месцы пажару ня знойдзена сьлядоў рэчыва ці вадкасьці, з дапамогай якой маглі зьдзейсьніць падпал. Папярэдне вядома, што касьцёл быў замкнёны, і на замках няма пашкоджаньняў. А па-другое, магчымы падпальшчык загінуў бы на месцы, паколькі касьцёл моцна задыміўся і тэмпэратура ўнутры яго была вялікай. Аднак перад закрыцьцём храма абавязкова робіцца абход, бо некалі ўнутры пасьля апошняга набажэнства схаваўся хлопчык. Айцец Ян Кучынскі зазначыў: касьцёл не працаваў усяго суткі пасьля ЧП, а потым аднавіліся набажэнствы, на якія прыходзіць ня менш вернікаў, чым раней. Людзі адразу сталі прыносіць грошы на ўнутраны рамонт, прычым нават праваслаўныя. Бо касьцёл успрымаецца імі набыткам усяго гораду, усіх гараджанаў. Што датычыць стратаў, іх ацэняць яшчэ ня хутка – толькі пасьля рэстаўрацыі і рамонту. Сёньня некаторыя называюць суму ў 200 тысяч эўра, іншыя – 2 мільёны, але гэтыя лічбы ні на чым пакуль не грунтуюцца, гаворыць Ян Кучынскі. Паводле яго, ужо сёньня прыходзяць розныя майстры, у тым ліку разьбяры па дрэве, і прапануюць свае паслугі, многія выхваляюцца, што яны найлепшыя спэцыялісты, таму, маўляў, нікога больш ня трэба шукаць. Так няўдала дбаюць пра заробак? Пробашч мяркуе, што сапраўдны спэцыяліст такім чынам выказвацца ніколі ня будзе. Алесь Кавалёў 04.08.2006
Батюшка Андрей молится, чтобы вернуть икону
В Свято-Борисо-Глебской церкве Гродно будет звучать целая служба в честь иконы Матери Божьей Коложской. Отец Андрей специально написал песнопения, надеясь вернуть в церковь оригинал иконы.
Принимая во внимание бесценность ненайденной церковной реликвии, преклоняясь перед новоделами, специально им была написана целая служба с песнопениями. Над текстами, их музыкальной обработкой работает сейчас отец Андрей, который служит в Коложе. В миру Андрей Васильевич Бондаренко – композитор, лауреат Государственной премии РБ, лауреат Национальной премии "За духовное возрождение". По словам батюшки Андрея, это будет целый музыкальный цикл божественной литургии, объединенный темой бесценности Коложской иконы. Некоторые песнопения готовы, и пробуются петься хором Коложи. Но до завершения работы еще далеко. А взялся отец Андрей за канонические тексты в надежде, что это поможет вернуть настоящую икону в храм. Работает батюшка и над другими произведениями в надежде выпустить второй музыкальный компакт-диск с симфониями, кантатами и ораториями. Такой опыт у него есть, ведь написанная им опера "Князь Новогрудский" была поставлена на сцене Государственного Академического оперного театра Беларуси. Алесь Васильков
На Аўгустоўскім канале зьліквідаваны знакі памежнай зоны
Цяпер на адноўленую водную артэрыю стаў свабодным доступ турыстаў і жыхароў Горадні. Раней таму перашкаджалі памежнікі.
Памежная зона існавала ў паўночна-заходняй частцы Гарадзенскага раёну, якая мяжуе зь Польшчай і Літвой, з пасьляваенных часоў. Аўгустоўскі канал быў закрыты для наведваньня, стаў разбурацца і прыйшоў у заняпад. Рэканструкцыя адбылася паводле прэзыдэнцкага ўказу паскоранымі тэмпамі за два гады. Да цяперашняга часу гарадзенцаў, якія, ня маючы пропуску, заяжджалі ў ваколіцы каналу, памежнікі спынялі, складалі пратакол за парушэньне рэжыму знаходжаньня ў памежнай зоне, перадавалі яго ў адміністрацыйную камісію, і гэтых людзей штрафавалі. Усе абураліся, але ўлады не асабліва турбаваліся, іх прымусіў скасаваць памежную зону на канале толькі эканамічны разьлік. Алесь Кавалёў |
У Горадні адбылося паседжаньне Савету дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Масквы. Гарадзенскія ўлады спадзяваліся павялічыць свае пастаўкі на маскоўскі рынак.
Нелюбоў да БТ выклікае непрыхільнасьць да тэлежурналістаў, і часам канфлікт заканчваецца ў судовай зале.
Абсалютная большасьць храмаў на Гарадзеншчыне ня мае аўтаматычнай пажарнай сыгналізацыі, гэта выявіла праверка 408 культавых будынкаў.
Таварыства беларускай мовы спрабавала дамагчыся адкрыцьця ў горадзе першых клясаў зь беларускай мовай навучаньня, але cправа не паляпшаецца.
Салдат са Смаргонскага памежнага атрада пакінуў варту і зьнік, яго шукалі вайскоўцы і міліцыя.
К суматошной летней жизни прибавились заботы строительные, и работники зоопарка все эти дни на ногах. Звери тоже не очень уютно чувствуют себя от гула строительной техники, поэтому, убегая от шума и солнца, стойко переносят временные неурядицы в летних домиках.
Два месяца назад делегация Москвы, приглашенная на VI Фестиваль национальных культур в Гродно, в качестве подарка городу привезла копию иконы Божьей Матери, именуемой Коложской. Оригинал исчез в годы Первой мировой войны и до сих пор местонахождение его неизвестно. Однако это был второй новодел иконы, а первый изготовил Павел Жаров, минский иконописец.
Гарадзенскія абласныя ўлады зрабілі па сутнасьці "рэвалюцыйны" крок, скасаваўшы рэжым памежнай зоны на гэтай тэрыторыі. Яго патрэба была відавочнай. Беларускі адмежак Аўгустоўскага каналу ад Польшчай да ракі Нёман цалкам рэканструяваны. Аднак большасьць гарадзенцаў не маглі там адпачываць, для гэтага быў патрэбны спэцпропуск, якія выдавалі пераважна тым, хто прапісаны ў гэтай мясцовасьці, меў там родных альбо, напрыклад, лецішча. Гэта было і перашкодай для магчымых інвэстараў, бо цяпер трэба будаваць аўтазапраўкі, гатэлі, кавярні, каб прывабіць замежных турыстаў, на што вельмі спадзяюцца ўлады.