Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members steklo Полоцк Стекляшка № 5, июль
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Стекляшка № 5, июль

Грэка-каталікі дзяліліся духоўным досведам па ангельску

Учора,13 ліпеня, завяршылася чарговая – 16-я традыцыйная грэка-каталіцкая пілілігрымка з Віцебска ў Полацак.

За чатыры дні ўдзельнікі прайшлі каля 120 кіламетраў. Адметнасцю пілігрымкі гэтага году стаў яе міжнародны статус –  удзел у ёй прыняла моладзь  з Польшчы і Даніі. Традыцыйна бралі ўдзел грэка-католікі з Расіі і Ўкраіны.

Пад час пілігрымкі ўдзельнікі дзеляцца на групы для правядзення духоўных практыкаванняў. У гэтым годзе стварылася адна група "англамоўная", у якой сваім духоўным досьведам беларуская моладзь дзялілася з сябрамі з далёкага замежжа на зразумелай для іх усіх мове.

Пра тое, што гэта пілігрымка сталася папулярнай сярод маладых беларусаў, сьведчыць  узрост пераважнай колькасці ўдзельнікаў –  ім да 30 год. Высока ацанілі набыты духоўны досьвед маладыя, але ўжо  вядомыя многім палітык Павал Севярынец і  філосаф Пётра Рудкоўскі, якія разам з усімі пераадольвалі пешкі кіламетр за кіламетрам.

13 ліпеня ўдзельнікі маліліся ў невялічкай вёсцы Струнне, што ля самога Полацка, ў якой месцілася ў 18-стагоддзі рэзідэнцыя ўніяцкіх мітрапалітаў. Тут таксама  ўспаміналі апошняга экзарха беларускіх грэка-католікаў Антона Неманцэвіча, замучанага ў нямецкім гестапа роўна 65 год таму ў Менску.

Спевам "Магутны Божа" у полацкім Сафійскім саборы завяршыўся першы этап пілігрымкі. Сёння, 14 ліпеня, сьвята для пілігрымаў працягнецца ў грэка-каталіцкай царкве сьвятой Параскевы Полацкай.

Аляксей Іваноў

14.07.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: