Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members xrepbrest Брест Брестчанка № 2, июнь
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Брестчанка № 2, июнь

Каб адстойваць свае правы, трэба іх ведаць

Для гэтага арганізацыі прафсаюза РЭП прайшлі навучанне па працоўнаму заканадаўству.

Па словах прадстаўніка Берасцейскага рэгіянальнага аддзялення Беларускага прафсаюза РЭП Зінаіды Міхнюк, сябры арганізацыі самі вырашылі запрасіць юрыстаў, спецыялістаў з галаўной арганізацыі ў Менску.

Што замінае

Па-першае, гэта звязана з тым, што ў арганізацыі пакуль няма свайго юрыста. Па-другое, з агульным недахопам прававой культуры прафсаюзнікаў і надзённымі праблемамі арганізацыі.

Напрыклад, на брэсцкім заводзе "Цветатрон" кіраўніцтва прадпрыемства, не параіўшыся з пярвічкай прафсаюзу РЭП, выдала загад аб аднадзённым працоўным тыдні, і цяпер некаторыя работнікі атрымліваюць менш за 100 тысяч заробку, а некаторыя 40-60 тысяч. Гэта зусім не грошы, калі ўявіць, што ў сем'ях малыя дзеці. Людзі пастаўлены перад выбарам – не падпісваеш загад і з табою не працягваюць кантракт. Многім звольніцца з працы азначае пазбавіцца інтэрнату. Таму і церпяць прававое бязмежжа.

Як выправіць становішча

А можна паставіць пытаньне інакш. Напрыклад, чаму кіраўніцтва "Цветатрону" не параілася не толькі з прафсаюзамі, але і з работнікамі? І як мусіць дзейнічаць у дадзенай сітуацыі незалежны прафсаюз у плане абароны правоў работнікаў? І ўвогуле, што можа зрабіць любы чалавек, які трапіў у падобную сітуацыю? Напрыклад, як гэта стасуецца з іншымі прававымі актамі ў рэспубліцы, згодна з якімі працоўны павінен мець заработную плату не менш пражытачнага мінімума.

– Людзі загнаныя ў такую сітуацыю, што проста немагчыма не адстойваць саве правы, – адзначае Зінаіда Міхнюк.

Спецыялісты з Мінску – Алена Еськова і Аляксандр Яўдакімчык распавялі пра нормы міжнароднага і беларускага права, разабралі з прысутнымі некаторыя артыкулы Працоўнага Кодэксу, Закону аб прафсаюзах. І нават змадэліравалі розныя жыццёвыя сітуацыі. Ня дзіва, што трэнінг спадабаўся.

Што рабіць далей

Пасля яго многія актывісты падтрымалі рашэнне Брэсцкай гарадской арганізацыі прафсаюзу РЭП звярнуцца ў абласны Дэпартамент інспекцыі працы з патрабаваннем разабрацца з "Цветатронам".

Трэба адзначыць, што за мінулы год колькасць прадстаўнікоў прафсаюзаў РЭП у Берасці павялічылася і складае на сёння каля 120 чалавек. Кожны шосты – на тым жа "Цветатроне". Акрамя таго, у пярвічку РЭПа ўваходзяць яшчэ і былыя работнікі, якія таксама удзельнічаюць у справах арганізацыі. Па словах Зінаіды Міхнюк, у арганізацыю ўступае моладзь, таму берасцейцы збіраюцца ў бліжэйшы час стварыць маладзёвую арганізацыю прафсаюзу РЭП. Акрамя гэтага, рэпаўцы могуць прымаць у свае рады прадстаўнікоў іншых прадпрыемстваў і прыватных фірм.

Валянцін Сахарчык

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: