Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members zacharias Віцебск Прыдзьвінне № 11, люты
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Прыдзьвінне № 11, люты

Прызнанне ў ідэйна правільным каханні

Мяркуецца, што шмат хто з патрыятычнай моладзі Віцебска прызнаецца сёння ў любові да самога прызідэнта, а не нейкіх там Машы ці Пашы.

У Дзень сьвятога Валянціна на Плошчы Свабоды віцебскія "бээрэсэмаўцы" збіраюцца ўсталяваць вялікі шост, на які кожны ахвотны зможа прымацаваць уласную "валянцінку". Нехта набудзе яе ў краме ды напіша, што кахае Машу ці Сашу, а хтосьці размалюе стылізаванае сардэчка ў чырвоны ды зялёны колеры і прызнаецца ў любові да палітыкаў, улучна да першага нумара…

Менавіта да гэтага заклікала кіраўніцтва БРСМ моладзь праз мясцовыя дзяржаўныя выданьні. Як паведамляе незалежны інтэрнэт-рэсурс "Народныя навіны Віцебска", рамантычныя пачуцьці ў віцеблянаў выклікаюць вядомы тэнісіст Максім Мірны, тэлевядучы Сяргей Кухто і... 11-гадовая сьпявачка

Паколькі "валянцінкі" найчасьцей ананімныя, шчырасць пачуццяў аўтараў праверыць немагчыма. Але сумнявацца ў іх падставы ёсьць: летась напярэдадні 14-га лютага віцебскія школы атрымалі адмысловую разнарадку – каму і колькі "валянцінак" мусіць быць падрыхтавана і даслана. Так што пэўны досвед у збіранні  "лістоў кахання" віцебскі абкам БРСМ ужо мае і абяцае, што сёлета  самыя цікавыя прызнанні і пажаданні насамрэч будуць дастаўленыя адрасатам.

Акцыя БРСМа называецца "За любімую Беларусь!" Аднак у Віцебску, падобна, афіцыйна "любіць Беларусь", а таксама кахаць кагосьці ў прыватным парадку дазволена толькі сябрам гэтай арганізацыі. Прынамсі, гарвыканкам адмовіў прадстаўнікам Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў правядзенні ў Дзень святога Валянціна іншай святочнай акцыі – дыскатэкі ў гарадзкім парку каля плошчы Леніна.

Улады прапанавалі апазіцыянерам правесці сваю імпрэзу на дальняй ускраіне Віцебску – у парку імя Савецкай Арміі, куды ўзімку не толькі цяжка дабрацца, але й няма магчымасьці падключыць любое электрычнае абсталяванне. У лісьце з гарвыканкама гаворыцца, што менавіта гэтае месца прызначана для правядзення гарадзкіх масавых акцыяй. І толькі "бээрэсэмаўцам" дазволена публічна, у самым цэнтры Віцебска, прызнавацца ў ідэалагічна правільным каханні.

Алена Штраль

14.02.2007

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: