Прыдзьвінне № 13, красавік
|
На Витебщине "перетряхнули" деревенские театры
В области прошёл смотр народных театров "Тэатральныя далягляды вёскі", направленный на развитие культуры агрогородков. Однако участники считают, что сельские театралы сегодня во всех смыслах выброшены на социальную и культурную обочину. Всем культурным событиям 2007 года суждено, так или иначе, встать под юбилейные знамена 125-летнего юбилея со дня рождения Коласа и Купалы. Даже если к классикам событие имеет самое отдаленное отношение. О театре в этом смысле говорить не приходится – к нему народные поэты причастны еще как! Не раз их произведения воплощались на сцене, потому здесь логика была органично соблюдена. Как потом оказалось, многие коллективы не имеют ни достойного реквизита, ни технического оснащения, ни постоянной труппы. Тем не менее, нужно отдать дань энтузиазму отдельных руководителей деревенских театров. – В нашей повседневной жизни слишком мало интересных событий, – заметил руководитель Велешковичского сельского дома культуры Степан Мехов. – То, что такой фестиваль состоялся, огромная эмоциональная подпитка для всех участников и стимул для дальнейшего развития. Жаль, что сегодня во всех смыслах мы выброшены на социальную и культурную обочину. По словам моих собеседников, разрушающейся и опустошенной белорусской деревне театр необходим прежде всего для отчетности и полноты "картинки" якобы высокого роста культуры на селе. На самом же деле никакой естественной необходимости в этом жанре в провинции нет. Тем не менее, фестиваль полностью выполнил свою функцию, отрапортовав о высокой востребованности театрального искусства на селе. "Тэатральныя далягляды вёскі" проходили в апреле в два этапа – сначала в Лиозненском, а потом и Глубокском районах. Организатором выступил Витебский областной методический центр народного творчества. Сцены сельских клубов агрогородков Велешковичи и Ломашы на несколько дней превратились в театральные залы. На суд жюри, состоящем из культработников региона и профессиональных актеров Национального академического театра им. Я. Коласа, была представлена 21 постановка. Все они в большей или меньшей степени оказались однотипны. Зрители увидели новые версии классических белорусских пьес "Трибунал", "Черт и баба", "Прымаки", "Микитов лапоть", а также версию военной мелодрамы Алексея Дударева "Не покидай меня". Виктор Луков 27.04.2007
Вам заданьне: станьце калгасьнікам!
У Глыбоцкім раёне распачынаецца мясцовае рэаліці-шоў, якое будзе доўжыцца некалькі месяцаў і вызначыць лепшага вяскоўца сярод гараджанаў. Цэнтральная сядзіба ААТ "За Радзіму" Глыбоцкага раёну на адзін дзень ператворыцца у калгас савецкіх часоў: тут пройдзе першы этап конкурсу "Валадар сяла", які задумалі правесьці мясцовы аддзел райсельгасхарчу, моладзевыя арганізацыі і сямейны клюб "Выспа паразуменьня". Кіраўніца клюбу Марына Гараповіч распавяла, што арганізатары конкурсу прапануюць гараджанам – жыхарам райцэнтру – выпрабаваць сябе ў спрадвечнай сялянскай працы. – Удзельнікам нашага конкурсу давядзецца касіць сена, збіраць грыбы-ягады, даіць карову, лавіць рыбу, пячы хлеб, займацца народнымі рамёствамі. Да ўдзелу ў мясцовым рэаліці-шоў запрашаем сем’і ў поўным складзе, адзіная – каб дзецям было ня больш за 18 гадоў. "Уладарамі сяла" будуць прызнаныя тыя, хто пройдзе ўсе 18 этапаў конкурсу. Першае спаборніцтва адбудзецца ў вёсцы Удзела, прычым антураж гэтага этапу нетрадыцыйны. Паводле прапановы аддзелу сельскай гаспадаркі райвыканкаму, цэнтральная сядзіба сучаснага ААТ будзе ператвораная ў калгас часоў першых пяцігодак, дзе ўдзельнікам конкурсу давядзецца запрагаць коней, араць зямлю ды садзіць бульбу. Згадаўшы навыкі сялянскае працы з дапамогай геннай памяці або набыўшы іх у часе спаборніцтваў, апошні этап конкурсу ўдзельнікі мусяць правесьці на закінутым хутары, дзе трэба будзе прадэманстраваць навыкі выжываньня ў неспрыяльных умовах. Зрэшты, у арганізацыі падобных экстрымальных выпрабаваньняў сямейны клюб "Выспа паразуменьня" ужо мае пэўны досьвед: цягам мінулых 4-х гадоў у Глыбокім прайшлі ажно тры падобныя конкурсы, адны назвы якіх ужо гавораць самі за сябе – "Апошняя гераіня", "Мяжа трываласьці" і "Выхаваньне мужнасьці". Алёна Штраль 18.04.2007
Нестатутныя адносіны ня выкаранены
У элітнай віцебскай вайсковай частцы "дзяды" зьнявечылі нядаўняга прызыўніка. Малодшы сяржант зьбіў салдата-шарагоўца да такой ступені, што апошняму давялося ампутаваць селязёнку. Выпадак, паводле якога вайсковая пракуратура завяла крымінальную справу, адбыўся ў славутай 103-й мабільнай брыгадзе, дзе выхоўваюць дэсантнікаў – "эліту" сучаснага беларускага войска. Пасьля таго, як пацярпелы зьвярнуўся у медсанчастку, а адтуль быў тэрмінова дастаўлены на аперацыйны стол у аддзяленьне хірургіі Шпіталю хуткае дапамогі, у брыгадзе прайшла ўнутраная праверка. Яна была ініцыяваная самімі камандзірамі, якія пасля звароту да мэдыкаў ужо не маглі не прызнаць верагоднасьці нестатутных стасункаў у "элітнай" частцы. Аднак у інтэрвію газэце "Советская Белоруссия" намесьнік віцебскага міжгарнізоннага ваеннага пракурора Юры Смалянка паведаміў: нават у шпіталі зьбіты салдат не рызыкаваў прызнацца, што зь яго зьдзекваліся "дзяды". Праапэраваны хлопец, які прыехаў служыць у Віцебск зь Менскай вобласьці, найхутчэй будзе вызвалены ад далейшай вайсковай службы. Ягоны крыўдзіцель, жыхар Магілёву, на дадзены момант знаходзіцца пад арыштам, супраць яго заведзеная крымінальная справа за "перавышэньне ўлады, якое пацягнула за сабой цяжкія наступствы". У Віцебскай міжгарнізоннай пракуратуры падкрэсьліваюць: няшчасны выпадак замоўчаны ня будзе, і справа абавязкова дойдзе да суду. Паводле віцебскага праваабаронцы Леаніда Сьвеціка, факты нестатутных стасункаў у 103-й мабільнай брыгадзе былі вядомыя й раней, але сваякі салдатаў тэрміновае службы не вырашаліся скарзіцца ў адпаведныя органы. – Да мяне зьвярнуліся па параду знаёмыя хлопца, які некалькі месяцаў таму трапіў на службу ў Віцебск з аднаго з райцэнтраў нашае вобласьці. Яны распавялі, што "дзяды" змушаюць "навабранцаў" зьбіраць грошы на цыгарэты, выканваць нейкія дробныя даручэньні. Нядаўнія прызыўнікі пагаджаліся на ўсё гэта, пакуль старэйшыя "сябры" не пачалі іх зьбіваць". У мяне спыталіся: "Што нам рабіць?" Я сказаў, што дапамагу скласьці заявы ў вайсковую пракуратуру, калі самі хлопцы або іхныя сваякі наважацца гэта зрабіць. Аднак з гэтым пакуль да мяне ніхто не прыходзіў. На думку праваабаронцы Л.Сьвеціка, у людзей проста няма даверу ні да пракуратуры, ні да вайсковых камандзіраў, ні да саслужыўцаў іхных сыноў. Таму яны баяцца яшчэ больш нашкодзіць у гэткай сітуацыі нейкімі выкрывальніцкімі заявамі. Ня выключана, што пасьля пракурорскай праверкі ў 103-й мабільнай брыгадзе нестатутныя стасункі падпадуць пад пільную ўвагу і будуць перасьледвацца больш жорстка. Але пакуль дакладна сказаць можна толькі адно: за верагоднасьць усталяваньня належнага парадку ў вайсковым падраздзяленьні нядаўні прызыўнік заплаціў уласным здароўем. Алёна Штраль 10.04.2007
Сярод загінуўшых у Самалі – пяць віцяблян
Сярод 11 чалавек экіпажу самалёту ІЛ-76 EW-78849, зьбітага баевікамі-ісламістамі ў аэрапорце Магадзішы, было 5 жыхароў Віцебска. Гэта афіцэры запаса ордэна Суворава 339-га ваенна-транспартнага авіяпалка 3-й гвардзейскай ордэнаў Суворава і Кутузава ваенна-тарспартнай авіядывізіі Ігар Леанідавіч Вашкевіч — камандзір лётнага атрада, камандзір карабля, Аляксандр Віктаравіч Гаманькоў — памочнік камандзіра карабля, Генадзь Аляксандравіч Трашкоў — штурман карабля, Аляксандр Іванавіч Зярнін — штурман карабля, Міхаіл Іванавіч Баглоў — інжынер. Целы адзінаццаці загінуўшых лётчыкаў транспартным самалётам Іл-76 даставілі спачатку ў Менск, каб правесьці экспертызу. 31 сакавіка ў віцебскай Сьвята-Георгіеўскай царкве пайшла заўпакойная імша па загінулых земляках. На інтэрнэт-старонцы "Народныя навіны Віцебска" разьмешчаныя партрэты загінуўшых лётчыкаў. Дачка аднаго з ахвяраў трагедыі, вучаніца віцебскай гімназіі №2 выклала свае ўспаміны пра бацьку на Жывым Журнале. Гэта ўжо другая падобная трагедыя за апошні месяц: 9 сакавіка беларускі Іл-76 гэтаксама быў абстраляны падчас пасадкі ў аэрапорце Магадзішы, але экіпаж здолеў пасадзіць самалёт. Дарэчы, у складзе экіпажу таксама былі жыхары Віцебску. Цяпер, пасьля другога ўжо надзвычайнага здарэньня ў Самалі, кіраўніцтва кампаніі "Трансавіяэкспарт" прыняло рашэньне прыпыніць камандзіроўку беларускіх лётчыкаў ды тэхнічных супрацоўнікаў. Днямі яны павяртаюцца на радзіму. Алёна Штраль 01.04.2007 |