Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members zacharias Віцебск Прыдзьвіньне № 15, чэрвень
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Прыдзьвіньне № 15, чэрвень

Тацяна Севярынец ўступае ў Вольны прафсаюз

Тацяна Севярынец Грамадзянская справа віцебскай настаўніцы разглядаецца ад пачатку чэрвеня: праз суд яна спадзяецца дамагчыся аднаўленьня на працы.

Маці вядомага палітыка Паўла Севярынца судзіцца з Першамайскім аддзелам адукацыі Віцебску. Падчас чарговага паседжаньня яна заявіла, што праўладныя прафсаюзы не бароняць ейныя інтарэсы, а таму выходзіць з афіцыйных прафсаюзаў.

Настаўніцу расейскай мовы вышэйшай катэгорыі з 35-гадовым працоўным стажам звольнілі з працы нібыта за прагулы. Аднак спадарыня Севярынец  лічыць, што тое адбылося паводле палітычных прычынаў: у прыватных гутарках загадчык Першамайскага райаддзела адукацыі Уладзімер Шлома неаднаразова раіў ёй перастаць займацца палітыкай ды зьмяніць свае апазыцыйныя погляды.

Напрыканцы сакавіка спадарыня Севярынец напісала заяву на адпачынак за свой кошт. Загадчык раённага аддзелу адукацыі сьпярша даў згоду, але праз колькі дзён адмяніў сваё рашэньне. Вярнуўшыся з адпачынку, Тацяна Севярынец даведалася, што без прычыны прапусьціла шэсьць працоўных дзён.  

З 28-га красавіка Тацяна Севярынец беспрацоўная. Зараз хоча дамагчыся аднаўленьня на працы праз суд.

Пэўныя надзеі ўскладала на падтрымку абласнога галіновага прафсаюзу работнікаў адукацаі і навукі, а таксама на сябраў мясцовага прафсаюзу сярэдняй школы №40. Аднак гэтыя спадзяваньні ня спраўдзіліся.

– Абкам галіновага прафсаюзу фактычна адмовіў мне ў юрыдычнай дапамозе, – распавядае Тацяна Севярынец. – Я прасіла, каб мне даслалі юрыста для абароны, але неаднаразовыя просьбы так і не былі пачутыя. А школьны прафсаюз папросту стаў на бок адміністрацыі і аддзелу адукацыі. Інакш кажучы, падтрымаў дзяржаўныя структуры насуперак таму, што мусіць бараніць працоўныя і сацыяльна-эканамічныя правы сваіх сябраў. Я пераканалася, што гэтая пазіцыя мясцовых прафсаюзаў цалкам адлюстроўвае агульную пазіцыю Беларускай федэрацыі прафсаюзаў увогуле ў дачыненьні да шараговага работніка.

Проста падчас судовага працэсу Тацяна Севярынец заявіла пра свой выхад з афіцыйнага прафсаюзу, сябрам якога была цягам апошніх 36-ці год. Яна зьвярнулася ў суд, каб ёй далі магчымасьць аформіць гэта юрыдычна, а таксама каб урэшце рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на судовую абарону. Тацяна Севярынец спадзяецца атрымаць юрыдычную падтрымку ад Вольнага прафсаюзу, у які яна мяркуе ўступіць самым бліжэйшым часам.

Алена Штраль

15.06.2007

Да дрэнных бацькоў Фэміда прыедзе сама

Суд на домНа Віцебшчыне адобрылі практыку выязных судоў, якія на месцах – у вёсках, ЖЭСах будуць разглядаць справы нядбайных маці і татаў.

Прапанова ўвасобіць у жыцьцё незвычайную судовую практыку сыходзіць ад Віцебскага аблвыканкаму. Паводле намесьніка старшыні Іосіфа Палачаніна, гэткая мера мусіць мець станоўчы эфэкт.

Па-першае, будзе цяжэй ухіліцца ад судовае адказнасьці: калі раней у суд многія проста не прыходзілі, то цяпер суддзі прыдуць да іх самі.

Па-другое, на паказальныя пасяджэньні, да прыкладу, у вясковым сельсавеце будуць запрашаць тых бацькоў і мацярок, для якіх працэдура пазбаўленьня бацькоўскіх правоў таксама ёсьць ужо недалёкай пэрспэктывай. Так чыноўнікі спадзяюцца аказваць выхаваўчае ўздзеяньне на п’яніц, хатніх дэбашыраў ды іншых "небясьпечных катэгорыяў грамадзян", якія маюць няпоўнагадовых дзяцей.

Прапанова "выхоўваць" нядбайных маці ды татаў на чужым прыкладзе нарадзілася ў чыноўнікаў аблвыканкаму не на пустым месцы. Прычына вельмі банальная: матэрыяльныя, так бы мовіць, сродкі ўзьдзеяньня аказаліся менш пасьпяховымі.

Да прыкладу, у Віцебскай вобласьці выдаткі на ўтрыманьне дзяцей у інтэрнатах мусяць плаціць дзяржаве пяць тысяч бацькоў, а рэальна грошы плацяць толькі 44 адсотка, ды й тое ня ў поўным аб’ёме. Намесьніца старшыні абласной камісіі ў справах няпоўнагадовых Тамара Аляхновіч лічыць, што ў гэтым вінаватыя ня толькі гора-бацькі, але й нескаардынаванасьць дзяржаўных службаў. У выніку часам грашовую адказнасьць за ўтрыманьне дзяцей ускладаюць на непрацаздольных інвалідаў, а то й зусім на нябожчыкаў.

Дарэчы, уладкаваньне на працу нядобрасумленных бацькоў, паводле Т.Аляхновіч, выглядае асобнай праблемай. З аднаго боку, адпаведныя структуры службы занятасьці ня хочуць шукаць тых, хто ўхіляецца ад абавязковага працаўладкаваньня (сёлета з 212 знойдзены толькі 44 чалавекі). З другога, хоць ад пачатку гэтага году прыкладна палова "штрафнікоў" зьвярнуўся ў службу занятасьці, а працаўладкаваць зь іх здолелі ўсяго толькі кожнага другога.

Віцебскі аблвыканкам пакуль разважае, як варта караць кіраўнікоў прадпрыемстваў, што адмаўляюцца браць на працу бацькоў-алькаголікаў ды прагульшчыкаў. А вось пастанова праводзіць выязныя суды ўжо прынятая на апошнім пасяджэньні аблвыканкаму.

Алёна Штраль

01.06.2007

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: