Барометр № 6, кастрычнік
|
На патрыятызме бульбу не вырасціш
Скарачэнне колькасці падсобных гаспадарак пагражае эканамічнай бяспецы Пружанскага раёна. Сёння з 1270 гаспадарак у рэгіёне чвэрць падворкаў увогуле не трымаюць аніякай жыўнасці. У параўнанні з 2002 годам колькасць кароў зменшылася на 32 працэнты, свіней – на 45 працэнтаў . Імкліва зніжаюцца плошчы пад бульбу. Калі ў 2002 годзе другім хлебам было занята 380 гектар, то сёлета – толькі 261. На думку мясцовых дэпутатаў, якія прысвяцілі гэтаму нечарговае пасяджэнне, сітуацыя пагражае эканоміцы раёна. Сельгаспрадукцыя з падсобных гаспадрак састаўляе значную долю мясцовага рынка, а калгасы не могуць цалкам забяспечыць яго патрэбы. Галоўнай прычынай гэтага з'яўляецца старэнне насельніцтва. Маладое пакаленне не асабліва імкнецца да сялянскай працы і з'язджае ў гарады. Існуюць складанасці з забеспячэннем кармамі. Так, насенне дзяржавай выдзяляецца ў памеры адна тонна на цяля. Астатнія 1,5 тоны сельскі гаспадар павінен здабываць сам. Часта гэта робіцца незаконнымі метадамі. Наталля Антановіч, старшыня Шарашоўскага пасялковага Савета дэпутатаў пераканана, што адміністратыўныя меры ў адносінах да кіраўніцтва і патрыятычныя заклікі да насельніцтва жаданага выніку не дадуць. На яе думку, трэба зацікавіць сялян падняць закупачныя цэны, аказаць тэхнічную дапамогу гаспадаркам. Жыхар Пружан Раман Патапчук паведаміў: – Мая сям'я трымае некалькіх коз. Але пра магчымыя разнарадкі зверху і гаворкі быць не можа. Кожны гаспадар сам вызначае, што і як яму рабіць. Раман падкрэсліў, што ў большасці пружанцы не ведаюць пра клопаты дэпутатаў. Валянцін Сахарчык 22.10.06
Бей сваіх, каб чужыя баяліся
Самай жорсткай крытыцы падверглася канцэпцыя будаўніцтва жылля ў сельскай мясцовасці Брэстчыны. На пасяджэнні абласнога выканаўчага камітэта было адзначана, што план за трэці квартал сарваны: замест 1084 дамоў і кватэр здадзены толькі 1030. А 54 дамы засталіся на пеперы. Так, Столінскі раён не зябяспечыў увод 34 жылых дамоў, Пінскі – 15, Пружанскі – 8, Бярозаўскі – 7, Івацэвіцкі – 6, Камянецкі – 5, а Жабінскоўскі – 2 . Нізкімі тэмпамі засвойваюцца ільготныя крэдыты, якія накіроўваюцца на фінансаванне будаўніцтва жылля на сяле. На пачатку кастрычніка бягучага году засвоена 52,9% ад гадавога ліміту. Аднак самае галоўная нараканне было звязана з якасцю будынкаў. Па словах намесника губернатара Сяргея Ашмянцава ў будаўнікоў не хапае элементарнай дысцыпліны, хаця ўзровень зарплаты адзін з самых высокіх па вобласці. Старшыня камітэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласці Валянцін Абрамчук катэгарычна заявіў, што нярэдка якасць будаўніцтва дамоў мяжуе са злачынствам. Вялікае здзіўленне выклікаюць факты незасялення пабудаванага жылля на працягу года, і нават двух. Губеннатар Канстанцін Сумар быў вельмі жорсткім з кіраўнікамі раёнаў. Так старшыні пінскага райвыканкама Сяргею Гарагляду ён зазначыў: "Вы самі не гарыце, таму і работа не гарыць". Што тычыцца кіраўнікоў адстаючых раёнаў, то яны скардзяцца на маруднасць будаўнікоў, а тыя ў сваю чаргу на пастаўшчыкоў. Атрымліваецца замкнёнае кола. А тым часам пацярпелымі выступаюць простыя людзія, якія гадамі чакаюць жылля. Валянцін Сахарчык 20.10.06
Зніжэнне беспрацоўя праз прымусовае працаўладкаванне
Вялікія штрафы чакаюць усіх наймальнікаў, калі яны не будуць спрыяць стварэнню працоўных месцаў для сацыяльна неабароненных людзей. Новая рэдакцыя Закона "Аб занятасці насельніцтва" ад 4 мая дадае больш гарантый дзецям-сіротам, інвалідам, бацькам мнагадзетных і няпоўных сямей, а таксама тым, хто гадуе дзяцей-інвалідаў. Да гэтай катэгорыі адносяцца і тыя, хто звольніўся з мест пазбаўлення волі, а таксама тыя, хто ўпершыню шукае працу. Вырашыць праблему мусіць і Указ № 583 ад 25 верасня гэтага году. Згодна яму усе наймальнікі, незалежна ад формы ўласнасці, абавязаны спрыяць стварэнню працоўных месцаў для такіх людзей. Інакш іх чакаюць сур’ёзныя штрафы: фізічных асобаў у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь а юрыдычных да 100. А гэта больш за тры міл’ёна рублей. Грашовыя штрафы чакаюць наймальнікаў і за неабгрунтаваную адмову ў працаўладкаванні. На чарговым пасяджэнні гарвыканакама ўжо вырашана ўстанавіць у 2007 годзе 1000 рабочых месцаў для працаўладкавання сацыяльна-неабароненых грамадзян. Аднак ці кожны працадавец можа ўзяць такога работніка? Сёння ў Брэсце больш 980 грамадзян гэтай катэгорыі шукаюць сваё месца пад сонцам. У гэтым годзе сітуацыю нейкім чынам дапамагалі вырашаць такія буйныя, дастаткова паспяховыя прадпрыемствы, як "Брэстгазаапарат", "Брэсцкі электра-механічны завод", "Санта-Брэмар". Некаторыя прадпрыемствы знаходзяцца ў такім стане, што адпраўляюць людзей у вымушаныя адпачынкі. І такіх устаноў не становіцца меньш. Дробны і сярэдні бізнес арыентуецца, найперш, на развіццё, а таму там шукаюць здольных прафесійных работнікаў. Пакуль у Брэсце штрафы з наймальнікаў не спаганяліся. Рэгіянальны цэнтр занятасці дасылае ім адмысловыя лісты з просьбай браніраваць рабочыя месцы. Нікога не клапоціць, ці мэтазгодна гэта для прадпрыемстваў. Беспрацоўе – праблема, якую выкараніць у рынкавым грамадстве амаль немагчыма. Але у краінах сталых дэмакратый звычайна дзяржава бярэ на сябе адказнасць за сацыяльна неабароненых. Напрыклад, у Швецыі адзінокая маці з двума дзецьмі можа бязбедна і годна існаваць амаль да старасці. Ва ўмовах жа "рыначнага сацыялізму" пад прымысам указаў гэта перакладаецца на плечы іншых. Ці дапамогуць падобныя меры сацыяльна неабароненым – пакажа час. Валянцін Сахарчык 18.10.06
Кошт эканамічных санкцый за парушэнне Працоўнага кодэкса – 93000 рублеў
Наймальнікі брэсцкай швейнай фірмы прымушалі жанчын працаваць у выхадныя дні без іх згоды, а грошы за звышурочную работу не плацілі. Адмысловая праверка Ўпраўлення дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі выявіла шэраг фактаў злоўжывання ўладай на ААТ "Брэсцкая швейная фірма Надзея". Кіраўніцтва прадпрыемства выкарыстоўвала працу сваіх падначаленых з парушэннем працоўнага заканадаўства. Згодна Працоўнага кодэкса Беларусі наймальнік не можа прымусіць працаваць у выхадныя дні супрацоўнікаў, не атрымаўшы на тое ад іх згоды, асабліва, калі гэта тычыцца жанчын з дзецьмі да 14 гадоў. Таму інспектары выявілі тут парушэнні адразу па двум артыкулам кодэкса: 142 і 263 ч.2. За звышурочную працу ніхто плаціў. Больш таго, згодна з патрабаваннямі артыкула 265 ПК жанчынам, якія гадуюць дваіх дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, па заяве штомесяц прадастаўляецца адзін вольны дзень з аплатай на ўмовах прадугледжаных калектыўнай дамовай. Цікава, што гэтая норма права замацавана калектыўнай дамовай прадпрыемства. Аднак кіраўніцтва фірмы закрывала на гэта вочы. Самі работнікі баяліся паскардзіцца, каб не быць звольненымі. Тым не меньш, інфармацыя неяк дайшла да Абласнога ўпраўлення дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы. Пасля выяўленых парушэнняў наймальніку выдадзена прадпісанне і разам з ім прад’яўлены эканамічныя санкцыі ў памеры трох базавых велічынь або 93 тысячы рублеў. Напэўна, прыбытак ад скарыстання падначаленных значна перавышае азначаныя фінансавыя санкцыя. І калі работнікі будуць і надалей баяцца казаць пра парушэнні сваіх правоў, падобныя пакаранні наўрад ці выратуюць іх ад прыгнету дзяржаўных або прыватных наймальнікаў. Валянцін Сахарчык 17.10.2006
Як вялікая камунальная рэвалюцыя перамагла ў асобна ўзятым доме
Берасцейцы гадамі даказвалі: пад'езды павінны прыбіраць камунальникі. Эфект заставаўся нулявым, пакуль за справу не ўзялася Святлана Навасёлава. Каму не вядомы даўні "эксперымент" – жыхары дамоў плацяць за ўборку (графа "тэхнічнае абслугоўванне" у жыроўцы) і самі ж мыюць лесвіцы ў пад’ездах. Згодна з пастановай Саўміна РБ № 118 ад 4.02.2004 г. "Аб парадку аплаты насельніцтвам жыллёва-камунальных паслуг" плата за тая ўключае затраты па бягучаму ўтрыманню жылых дамоў, уборку і асвятленне дапаможных памяшканняў, пад якімі маюцца наўвазе лесвічные клеткі, ліфты і г.д. Дасканальна вывучыўшы нарматыўныя дакументы, Святлана Навасёлава вырашыла дабівацца праўды. З чэрвеня мінулага году яна разам з жыхарамі дому №10 па вул. Янкі Купалы павяла барацьбу за тое, каб усё было ў адпаведнасці з заканадаўствам. Чыноўнікі неаднаразова прызнавалі справядлівасць гэтых патрабаванняў, аднак ніякіх мераў не прымалі. Нават ліст з камітэта дзяржкантроля па Брэсцкай вобласці ў красавіку бягучага году, які прымушаў мясцовы ЖКГ "прыняць меры", застаўся без выніку. Толькі пасля таго, як Святлана Міхайлаўна запісалася на прыём адказнага чыноўніка спадара Пузырэўскага, справа зрушылася з мёртвай кропкі. Намеснік страшыні гарвыканкама Сільчэнка паабяцаў, што напачатку кастрычніка 2006 года ЖРЭУ Брэста будзе выконваць уборку лесвічных клетак дома №10 па вул. Я. Купалы. Ягоня жыльцы, зразумела, задаволеныя вынікамі амаль двухгадовай "барацьбы", аднак занепакоеныя тым, што вырвалі эксклюзіўнае права толькі для сябе, у той час як іншыя гараджане застануцца па-за межамі гэтага рашэння. Аднак спецыялісты прагназаюць: прэцэдэнт натхніць і іншых жыхароў. Што тычыцца мясцовых камунальнікаў, яны працягваюць настойваць на тым, што за лесвічнымі клеткамі павінны даглядаць самі жыхары. Акрамя таго, нагадваюць: аплочваюць брастаўчане ўсяго 40% ад сабекошту камунальных паслуг. Сур’ёзным аргаументам з'яўляецца тое, што на сённяшні дзень запазычанасць ЖРЭУ Брэста складае 1 млрд. рублёў, а больш за 620 млн. рублёў камунальнікі не могуць спагнаць з незаконапаслухмяных домаўласнікаў. Валянцін Сахарчык 11.10.2006
Столінскія вяскоўцы сотнямі бяруць крэдыты ў Эўропы
У раёне працуе адмысловы фонд, які падтрымлівае прыватную ініцыятыву і выручае гаспадарлівых сялян. Мясцовыя ўлады тут ні пры чым. А ўсё пачыналася ў мінулым годзе, з праекта "Сельскагаспадарчае і ўстойлівае эканамічнае развіццё", які рэалізоўваўся на Століншчыне па еўрапейскай праграме "CORE" і падтрымліваўся ААН. Улічваючы спецыфіку раёна (пацярпеў ад Чарнобыльскай катастрофы, аддалены ад абласнога цэнтра), мясцовыя чыноўнікі віталі ягоную дзейнасць. Аднак ніхто тады не верыў, што праект атрымае пастаянную прапіску. Каардынатары Віктар Велясніцкі і Пётр Вабішчэвіч і пачалі з падсобных гаспадарак – з тых хто малако на продаж вязе, агуркі і капусту ў цяпліцах вырошчвае. Яны разам з іншымі спецыялістамі паказалі як больш эфектыўна займацца раслінамі і цяпліцамі. Паралельна гэтаму праект прадугледжваў і субсідзіраванне гаспадарак. Нядаўна вырашана адкрыць у райцэнтры адмысловы Фонд "Цэнтр падтрымкі сельскага развіцця і прадпрымальніцтва". Cярод яго заснавальнікаў былі фізічныя і юрыдычныя асобы, дробныя сельгасвытворцы і індывідуальныя прадпрымальнікі. Дырэктар Фонду Віктар Велясніцкі падкрэслівае, што цэнтр – некамерцыйная арганізацыя, мэта якой – садзейнічанне сацыяльна-эканамічнаму жыццю раёна. Аднак, ён перакананы – "гэта не магчыма без падтрымкі прыватнай ініцыятывы". Дапамагаюць супрацоўнікі цэнтра і беспрацоўным. Тым, хто гатовы прадэманстраваць сваю гаспадарлівасць, спецыялісты цэнтра вырашылі выдзяляць мікракрэдыты. Задзейнічаны ў гэтым працэсе пакуль тры вёскі Столінскага раёна: Белавушы, Альманы і Гарадная. Сярэдняя сума крэдыта – тысяча долараў ЗША. Сёлета 34 прыватных гаспадарак атрымалі крэдыт (летась 31). Нягледзячы на малады ўзрост, арганізацыя мае на сваім рахунку нядрэнныя вынікі. Ужо аказана падтрымка больш чым 300 прыватным гаспадаркам па ўкараненні новых тэхналогій, сартоў і ўдабрэнняў, спецыяльных сродкаў апрацоўкі агародніны ад шкоднікаў. Актывісты з ліку сельгасвытворцаў наведваюць разам са спецыялістамі рэспубліканскія выставы. А нядаўна патрапілі на міжнародную сельскагаспадарчую экспазіцыю ў Францыю. Сёння Цэнтр падтрымкі сельскага развіцця і прадпрымальніцтва спрабуе рэалізаваць праект, звязаны з рацыянальным выкарыстаннем лясных прадуктаў. Пакуль што ён знаходзіцца на разглядзе ў Глабальным экалагічным фондзе. Валянцін Сахарчык 10.10.2006
Раней у Польшчу езьдзілі гандляваць, цяпер – працаваць на паноў
Каля 75% беларусаў з рабочай візай едуць на будоўлі, астатнія – прадпрымальнікі, настаўнікі замежных моў, сельгасработнікі. У 2004-м беларусам выдалі 235 рабочых віз, а на 6 верасьня 2006 – 286. М.Яшчук, ураджэнец Брэсцкага раёну, вучыўся ў Польшчы. – Польшча па еўрапейскім меркам краіна небагатая, – распавядае Міхаіл. – Аднак для сярэдняга беларуса польскія заробкі ў два-тры разы вышэйшыя, чым на Радзіме. Дарэчы, многія беларускія студэнты падчас вучобы падрабляюць барменамі, трэнерамі – ніхіто не забараняе, бо ў іх ёсць від на жыхарства. Не зважаючы на факт, што ў Польшчы ўзровень беспрацоўя складае амаль 12% ад працаздольнага насельніцтва, заўжды існуе магчымасць легальна ўладкавацца на працу. Беларусам для гэтага трэба спярша дамовіцца з будучым працадаўцам. Той у сваю чаргу звяртаецца да мясцовага Ўпраўленьня Працы з просьбай аб дазволе. Калі працадаўца пераканае чыноўніка, што такі спецыяліст ягонай фірме неабходны, тады беларус атрымлівае праз польскае консульства ў Беларусі адпаведную візу і прыяжджае ўжо з дазволам на працу і жыхарства. Нядаўна беларускім сезоннікам стала лягчэй. Згодна новымі нормамі польскага заканадаўства, сельскагаспадарчыя рабочыя з Беларусі не абавязаны атрымліваць дазвол ад мясцовых уладаў на выкананне работ працягласцю больш за тры месяцы. Адзін з такіх рабочых, брастаўчанін Аляксей, у гэтым годзе ўжо пабываў на заробках у суседняй краіне. Ён зрабіў пашпарт, аформіў візу ў консульстве, паехаў у складзе брыгады і займаўся рознай сельскагаспадарчай працай у Трускаўках. За 7-8 злотых на гадзіну займаўся зборам клубніцы. Алесь лічыць: па польскіх мерках – гэта грошы невялікія, аднак іх хопіць на некалькі месяцаў нармальнага жыцця. – Палякі не хочуць працаваць, – распавядае брэсцкі навуковец. – Тамтэйшыя настаўнікі, як і ўсе бюджэтнікі, вельмі мала зарабляюць. Чалавек, які валодае англійскай, або нямецкай мовай, не можа працаваць настаўнікам за 250 даляраў на месяц. У польскіх ВНУ сітуацыя кардынальна нічым не адрозніваецца. Тым не менш задавальняе беларускіх спецыялістаў, якіх асабліва на ўсходзе Польшчы працуе шмат. Ёсць у Польшчы і так званыя нелегалы. Яны, як кажуць мясцовыя жыхары, прыехалі працаваць "na czarno". Колькі іх, сказаць немагчыма. Але ў адрозненне ад той жа Расіі, у заходняй суседцы з гэтым больш строга: назіраюць органы кантролю за нелегальнай занятасцю, а таксама паліцыянты і прадстаўнікі мытных органаў. Хто прагарэў падчас праверкі разам са сваім гаспадаром, можа пазбавіцца візы. Трэба адзначыць, што пэўны ўплыў на сітуацыю апошнім часам аказвае і беларускае заканадаўства. Так, згодна з патрабаваннямі Дэкрэта ад 09.03.2005 г. №3 "Аб некаторых мерах па супрацьдзеянні гандлю людзьмі", юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія накіравалі грамадзян за мяжу, павінны прадастаўляць аб іх інфармацыю ва ўпраўленні па грамадзянству і міграцыі аблвыканкамаў. Таму многія, асабліва кабеты, апошнім часам адмаўляюцца ад наведвання суседняй краіны. Хаця попыт, напрыклад, на хатніх гаспадынь ў Польшчы апошнія гады ўстойліва расце. На думку аналітыкаў, галоўны ўплыў на выбар ахвотных да працы ў Польшчы будзе залежыць ад эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Відавочна, што людзі едуць на заробкі не ад добрага жыцця. Але вось факт: у польскіх консульствах на Беларусі чакаюць павялічэння колькасці выязджаючых на працу беларусаў. Валянцін Сахарчык 03.10.2006
Столінскія вяскоўцы сотнямі бяруць крэдыты ў Эўропы
У раёне працуе адмысловы фонд, які падтрымлівае прыватную ініцыятыву і выручае гаспадарлівых сялян. Мясцовыя ўлады тут ні пры чым. |