Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members zacharias Брест Барометр № 8, жнівень
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Барометр № 8, жнівень

Ля адрамантаванай радзільні – звалка сьмецьця

Пінск, радзільняУ Пінску марнуюць бюджэтныя сродкі, затое расьце колькасьць платных паслугаў.

Сталы наведнік нашага сайту жыхар Пінска Юры Бахцераў даслаў бясспрэчныя доказы скандальнай безгаспадарчасьці на будаўнічай пляцоўцы Пінскай радзільні. На шматлікіх фотаздымках – мора вады і горы сьмецьця.

Пінск, радзільня1Рамантуе будынак "Установы аховы здароўя "Пінскі міжраённы радзільны дом" тамтэйшы будаўнічы трэст №2. Як вынікае, прадпрыемства не атрымала заданьне на пракладку ліўневай каналізацыі. Таму нават пасьля дробнага дажджу лужы стаяць на тратуарах і асфальце. Акрамя таго, некранутымі засталіся колішнія гаражы для спэцаўтатранспарту. Брама агароджы – насьцеж. На лужку ля гаражоў – звалка мэдычнага абсталяваньня. На першы погляд цяжка вызначыць, ці яшчэ спраўныя лядоўні, шкляныя шафы, мэбля і іншае. Пінск, радзільня2Не выкарыстоўваюцца й гаражы. На пэрыяд капітальнага рамонту радзільні яны засталіся без аховы. Аўтатранспарт пераведзены на вулічную стаянку ля цэнтральнай лякарні па вуліцы Першамайская.

У Пінскім гарвыканкаме даведваюся, што мясцовыя лякарні і паліклінікі перажываюць капітальны рамонт ад 2004 году. Чыноўнікі інфармуюць: за мінулы час на гэта былі накіраваныя калясальныя сродкі – 9,5 мільярда рублёў! Прычым, асноўная сума  – зь мясцовага бюджэту і толькі мільярд з абласнога.

На меркаваньне спэцыялістаў, з-за таго, што структурныя падразьдзяленьні радзільні працяглы час месьцяцца ў розных будынках гораду ( Спартыўная,4; Цэнтральная, 29; Карасёва, 1; Каржа, 13 і іншых), гэта ўскосна паўплывала на зьніжэньне нараджальнасьці. Па дадзеных галоўнага ўрача радзільні Алены Сьліжэўскай, у 2007 годзе колькасьць родаў зьменшылася на 200, сёлета таксама назіраецца адставаньне.

На жаль, у Пінску не паляпшаецца такі паказчык, як здароўе парадзіх. Алена Сьліжэўская канстатуе:

– "Памаладзелі" захворваньні нырак, шмат захворваньняў страўнікава-кішэчнага тракту, не зьмяншаецца колькасьць інфэкцый.

Спадарыня Сьліжэйўская больш ахвотна гутарыць пра пэрспэктывы сваей установы. Маўляў, пашырыцца штат, дадатковыя кадры спатрэбяцца ў аддзяленьне дзіцячай рэанімацыі. Для гэтага ўжо атрымана сучаснае абсталяваньне на 500 мільёнаў рублёў. Упершыню зьявіцца рэанімацыя для дарослых. Будуць дзейнічаць тры палаты з сучаснай падводкай мэдычных газаў, кансоляў, і тут жа будзе змантажавана апэрацыйнае абсталяваньне.

Не ўтойвала суразмоўца і тое, што ў пінскай радзільні пашырыцца кола платных паслугаў. Мяркуецца, зьявіцца індывідуальны мэдычны пост у родах, дадатковы сястрынскі догляд пасьля апэрацыі Кесарава сячэньне, знаходжаньне ў больш камфортнай сэрвіснай палаце...

Былы дэпутат Пінскага гарсавету Юры Бахцераў падлічыў, што толькі ад арэнды кінутых цяпер гаражоў ля радзільні можна было за год атрымаць не мінімум чатыры мільёны рублёў.

– Менш б давялося прыдумляць,за якія паслугі пацягнуць такія сродкі з парадзіх, – упэўнены спадар Бахцераў.

Галіна Баравая

28.08.2008

Дзяўчаты імкнуцца быць далей ад гарачых хлопцаў

Пінскі гарадзкі штаб дружынаў правапарадку скардзіцца на байкот прыгожай палавіны. Ня хочуць ісьці ў "кузьню грамадзянскасьці" і ўсё тут!

Роўна пяць гадоў таму – у 2003-м Пінскі гарвыканкам заснаваў штаб добраахвотнай дружыны.Тады гэта было зроблена па ініцыятыве мясцовага аддзелу ўнутраных спраў. Міліцыянты скардзіліся, што не хапае сваіх супрацоўнікаў для кантролю за правапарадкам на вечаровых вуліцах. Нагадвалі пра дапамогу ім у СССР. Спасылаліся на амаль пяць тысяч актывістаў у добраахвотных народных дружынах (ДНД).

Палкоўнік Мікалай Лебядзеўскі, які ўзначальваў Пінскі ГАУС, выказваўся:

– Толькі сілавымі мэтадамі праблему злачыннасьці не адолець – неабходна прыцягваць шырокія колы грамадзкасьці. І паколькі ўжо само сяброўства ў дружыне зьяўляецца мэтадам выхаваньня законапаслухмянага грамадзяніна, то ідэальным выглядае залічыць у дружыны ўсё насельніцтва працаздольнага ўзросту. У Пінску такіх амаль 40 тысяч чалавек.

Ці спраўдзіліся спадзяваньні? Пытаньне высьвятляю на так званым базавым прадпрыемстве ў Пінску ААТ "Палесьсе", пад крылом якога тры фабрыкі. Тлумачыць намесьнік галоўнага інжынэра і ён жа старшыня добраахвотнай дружыны Вадзім Жырноў:

– Цяпер у нас чатыры тысячы трыкатажнікаў, а дружыньнікаў толькі 31. І так склалася, што сябрамі ДД прызначаюцца толькі інжынэрна-тэхнічныя працаўнікі, майстры і старшыя майстры. На жаль, моладзі няма. І гэтаму ёсьць прычына. Да прыкладу, на фабрыцы аб’ёмнай пражы ў асноўным працуюць маладыя жанчыны. Мы спрабавалі іх далучыць, аднак марна.

За працу з моладзьдзю ў аб’яднаньні адказвае Андрэй Тамашук. Яго меркаваньне:

– Добраахвотную дружыну называюць кузьняй для грамадзяніна. Напэўна, так і ёсьць. Але дзяўчыны цяпер стараюцца трымацца далей ад гарачага. Абразьлівыя жарцікі за чырвоную павязку на руцэ палохаюць іх.

Аксана Бардок, прадзільшчыца:

– Бадзяцца ў кампаніі з мужчынамі і міліцыянтам па вуліцы? Гэта не для мяне.

Ніна Дыдышка, швачка:

– Я жыву ў інтэрнаце, што ў Паўночным мікрараёне. А дзяжурыць трэба ў іншых канцах гораду. Пасьля 23 гадзінаў паспрабуй дабрацца дахаты! Ад страху сканаеш...

Маральныя аспэкты ў фарміраваньні ДД дасьледуе на Берасьцейшчыне Павал Белавус. У гутарцы ён адзначае, што міліцыянты цяпер напіраюць на ўладу, каб прадпрыемствы і навучальныя ўстановы выдаткоўвалі грашовыя сродкі для матэрыяльнай зацікаўленасьці дружыньнікаў.

– Адміністрацыя Ленінскага раёну Берасьця разам з Берасьцейскім дзяржунівэрсытэтам ужо ў адкрытую прапануюць студэнтам 1-3 курсаў працу, – кажа Павал Белавус.– Яны мусяць назіраць і ахоўваць мерапрыемствы, што арганізоўвае ўнівэрсытэт.За кожную пісьмовую справаздачу маладыя "шасьцёркі" атрымліваюць па 20 далляраў у месяц.

Наша даведка. Артыкул 21. Закону "Аб удзеле грамадзянаў у ахове правапарадку" вызначае сумы грашовых выплат. Калі дружыньніку былі нанесеныя цяжкія ці менш цяжкія цялесныя пашкоджваньні, то ён атрымае 30 і 15 базавых велічыняў адпаведна. У выніку гібелі (сьмерці) сям'я загінулага ці той, каго ён утрымліваў, атрымаюць 250 базавых велічыняў.

Галіна Баравая

25.08.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: