Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members capriche Гомель Сож № 6, жнівень
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Сож № 6, жнівень

Кандыдату ад улады было асаблівае вылучэнне

Як і паўсюль, у Хойніцкай выбарчай акрузе "ўладнаму" кандыдату аганізавалі вылучэнне ад працоўнага калектыва. Іншыя мусілі вылучацца толькі зборам подпісаў.  

У дэпутаты тут вылучаліся саветнік старшыні Гомельскага аблвыканкама Г.Дашкевіч, майстар Хойніцкага вузла сувязі А.Казлоў і прававы інспектар незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Л.Судаленка.

– На паседжані прыстунічаў Алег Казлоў, Таццяна Кулакоўская – кіраўнік ініцыятыўнай групы Георгія Дашкевіча, а таксама назіральнік Алег Карбалевіч з Рэчыцы ад Гомельскай абласной арганізацыі Партыі БНФ, – паведаміў Леанід Судаленка. Разам з кіраўніком сваёй ініцыятыўнай групы Мікалаем Ісачанкам ён таксама быў сярод прысутных.

З 2500 подпісаў выбаршчыкаў, здадзеных за вылучэнне Г.Дашкевіча, камісія прызнала несапраўднымі 0,55 адсоткаў, з 1333 подпісаў за А. Казлова – 14,7, з 1119 подпісаў за Л.Судаленку – 7,5.

– Нібыта за мяне былі падпісныя лісты з подпісамі жыхароў як з Хойнік, так і з вёсак, а трэба асобна. Хоць я асабіста правяраў подпісы і ўпэўнены, што такіх лістоў няма, у мяне маюцца  копіі, – гаворыць Л. Судаленка.

З усіх кандыдатаў толькі Георгій Дашкевіч вылучаўся не толькі шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў. Для яго вылучэння, як і для кандыдатаў "ад улады" ў іншых акругах, быў праведзены сход працоўнага калектыву – у агрокамбінаце "Холмеч" Рэчыцкага раёну.

Па А.Казлову праводзілася дапаўняльная праверка, паколькі ў першых двухстах правераных подпісах колькасць несапраўдных перавысіла норму. Усе вылучаныя кандыдаты ў акрузе зарэгістраваныя. На 15 і 19 верасня прызначаны іхнія выступы адпаведна па абласным радыё і тэлевізіі.

Арсень Даніловіч

29.08.2008

Выбары татальна кантралююцца ўладай

У Рэчыцы вылучаюцца дэпутатамі райвыканкамаўка Ала Ісачанка і прадстаўнік дэмсіл Валерый Пуціцкі. Ва ўчастковых камісіях 32 прадстаўнікі ўлады  і 3 – АДС.

Астатнім 21 чалавеку, якія былі вылучаны ад дэмсіл, месцаў у камісіях не хапіла. Таму што туды вельмі хацелі патрапіць медыкі мясцовай бальніцы і работнікі аддзялення "Белдзяржстрах".

На Лячэбным выбарчым участку з 9 членаў камісіі ўсе – медработнікі. На Маладзёжным участку, які месціцца ў раённым аддзяленні "Белдзяржстраха", у камісіі – 12 чалавек. Калі верыць страхаўшчыкі. Сакратар камісіі Наталля Стрэльчанка вылучана ад самога "Белдзяржстраха", а старшыня Людміла Чыжык – ад райвыканкама.

Ледзь не з боем прарываліся ў камісію і работнікі ўпраўлення "Рэчыцанафта". Інакш чым патлумачыць, што з 11 членаў камісіі на Пралетарскім выбарчым участку 10 вылучаны гэтым калектывам. І толькі Л.Кавалеўская –  шляхам збору подпісаў. Але і яна – работнік гэтага ж прадпрыемства.

Прадстаўнікі апазіцыі цвердзяць, што камісіі з работнікаў-кантрактнікаў адной арганізацыі знаходзяцца ў залежнасці ад начальства, якое, у сваю чаргу, падпарадкаванае ўладзе. Маўляў, гэта дазваляе маніпуляваць падлікам галасоў.

Затое ўлада сцвярджае, што чэснасць выбараў гарантуюць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, якія працуюць у камісіях. Сапраўды: 19 чалавек – ад афіцыйных прафсаюзаў, і 12 – ад Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Арсень Даніловіч

27.08.2008

У камісію не ўключылі і на ліст не адказалі

Гомельскія абласныя ўлады не адказалі на скаргу жыхаркі Рэчыцы Алены Агафонавай.

Вертыкаль вырашае на сваё меркаваньне, каго з вылучаных кандыдатур уключыць у акруговыя камісіі – такое права ім дае беларускае заканадаўства. У выніку ў Рэчыцкай камісіі няма ніводнага прадстаўніка апазіцыі.

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Валерый Пуціцкі, які вылучаецца ў дэпутаты ў гэтай акрузе, лічыць: гэта выклікае недавер да выбараў. Бо канкурэнтам Пуціцкага з’яўляецца начальнік фінансавага аддзелу Рэчыцкага райвыканкама Ала Ісачанка, а ўся выбарчая камісія складаецца з людзей, падабраных уладай.

А.Агафонаву ў акруговую камісію Рэчыцкай выбарчай акругі  вылучыла  Гомельская абласная арганізацыя Партыі БНФ. Аднак прэзідыум аблсавета (старшыня Валерый Сяліцкі) і Гомельскі аблвыканкам (старшыня Аляксандр Якабсон) не ўключылі яе ў камісію.

Скаргу актывістка падала два месяцы назад, аднак насуперак закону адказ так і не атрымала.

Міхаіл Мікіціч

26.08.2008

Выйшаў рэгіянальны бюлетэнь "Выбары-2008"

Яго аўтары – незалежныя журналісты і праваабаронцы Гомельшчыны. Бюлетэнь бясплатна распаўсюджваецца сярод насельніцтва.

Галоўны матэрыял выпуску – "Паляванне на подпісы". У ім распавядаецца пра тое, як прайшоў збор подпісаў выбаршчыкаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, пра выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу за кандыдатаў ад улады”.

Артыкул Барыса Асадчага са Светлагорскага раёна "Краіна без выбараў" надрукаваны ў рубрыцы “Меркаванне”. "Беларусь – гэта краіна, дзе апошнія 100 гадоў – цэлы век, чатыры пакаленні людзей! – не было і няма свабодных і чэсных выбараў у парламент", – лічыць аўтар.   

Бюлетэнь выдадзены ў рамках кампаніі "Праваабаронцы – за свабодныя выбары" і асвятляе ход выбарчай кампаніі ў пяці выбарчых акругах: Жлобінскай (асноўная тэрыторыя Жлобінскага раёна), Рагачоўскай (Кармянскі, Рагачоўскі і частка Жлобінскага раёна), Светлагорскай (Светлагорскі р-н), Рэчыцкай (асноўная тэрыторыя Рэчыцкага раёна), Хойніцкай (Брагінскі, Лоеўскі, Хойніцкі і частка Рэчыцкага раёна). Гэта – болей за трэць вобласці па тэрыторыі.

Арсень Даніловіч

23.08.2008

Рагачоўская ўлада ціснула на зборшчыка подпісаў

Аднак паўтарыць тое, што атрымалася ў суседняй Жлобінскай акрузе, тамтэйшая вертыкаль не здолела.

Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Максім Камароўскі вылучаецца кандыдатам у дэпутаты ў Рагачоўскай выбарчай акрузе.

– На аднаго чалавека з маёй ініцыятыўнай групы ўлада аказала ўціск, – распавёў сп.Камароўскі. – Спачатку гэта рабіла кіраўніцтва ў яго на працы, затым – раённы выканаўчы камітэт. Патрабавалі, каб адмовіўся ад збору подпісаў.

Тысячу подпісаў за вылучэнне ў дэпутаты трэба было здаць да 18 жніўня.

– Чалавек, на якога аказалі ціск, не адмовіўся ад удзелу. І ў выніку мы здалі ў акруговую выбарчую камісію 1002 подпісы выбаршчыкаў, – паведаміў М. Камароўскі.

Яго канкурэнт, вылучэнец ад улады Уладзімір Міхасёў – начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі выканаўчага камітэта Гомельскай вобласці.

У Жлобінскай выбарчай акрузе адзін з тых людзей, хто збіраў подпісы за вылучэнне ў дэпутаты Валерыя Рыбчанкі, адмовіўся ад сабраных подпісаў. Здарылася гэта пасля таго, як на яго быў аказаны ўціск па месцы працы. Негледзячы на гэта, сябра Партыі камуністаў Беларускай В.Рыбчанка задаволены:

– Яшчэ 15 жніўня мая ініцыятыўная група прадаставіла ў акруговую выбарчую камісію 1079 подпісаў.

Уладным кандыдатам тут з’яўляецца Уладзімір Батан – начальнік цэха Беларускага металургічнага заводу.

Міхаіл Мікіціч

21.08.2008

Мінідэмакратызм зараз выгадны ўладзе

Збор подпісаў прайшоў без праблем, лічыць Леанід Судаленка, які ў Хойніцкай выбарчай акрузе вылучаецца ў Нацыянальны сход. Настроены на рэгістрацыю і Валерый Пуціцкі ў Рэчыцкай акрузе.

За сябра Партыі БНФ Валерыя Пуціцкага падпісаліся каля 1150 выбаршчыкаў. Нагадаем, што подпісаў мусіць быць не меней тысячы. Вылучэнцы збіралі іх "з запасам", таму што частку подпісаў могуць "забракаваць" акруговыя выбарчыя камісіі. Але В. Пуціцкі вылучаны кандыдатам у дэпутаты і на з’ездзе сваёй партыі. Этап вылучэння кандыдатаў завяршыўся ў панядзелак 18 жніўня.

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Л. Судаленка кажа, што свае дакументы на рэгістрацыю здаў яшчэ ў пятніцу 15 жніўня: 1118 подпісаў. У яго канкурэнта – Георгія Дашкевіча, саветніка старшыні абласнога выканаўчага камітэта – подпісаў, можна меркаваць, больш. Бо прадстаўнікі Дашкевіча збіралі подпісы ў людзей проста на працы, пасля чаго казалі грамадзянам: за іншых кандыдатаў падпісвацца ўжо нельга. Прынамсі, так распавялі Л. Судаленку самі выбаршчыкі.

– Я думаю, што рэгістраваць будуць усіх кандыдатаў – разважае Л. Судаленка. – Сёння уладзе гэта выгодна. Таму што Лукашэнка хоча нармалізаваць адносіны з Захадам. Памілаванне Казуліна – таксама з гэтага шэрагу.

Міхаіл Мікіціч

20.08.2008

На тры раёны – адзін прадстаўнік апазіцыі

Ва ўчастковыя камісіі Жлобінскай выбарчай акругі не ўключаны ніводны прадстаўнік дэмакратычных сіл. У суседняй Рагачоўскай акрузе у камісію патрапіў толькі адзін прадстаўнік апазіцыі.

Як паведаміў сябра Рады Гомельскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Віктар Раманішка, ў Жлобінскай выбарчай акрузе ва ўчастковыя камісіі вылучаліся 22 прадстаўніка Аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі. 16 з іх былі вылучаны ад Партыі камуністаў беларускай, 5 – ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі і 1 – ад грамадзян шляхам збору подпісаў. Нікога з іх раённы выканаўчы камітэт пад старшынствам Леаніда Апанасюка ў склад камісій не ўключыў. Жлобінская выбарчая акруга № 40 – гэта Жлобінскі раён за выключэннем Луцкага, Пірэвіцкага і Стараруднянскага сельскіх Саветаў.

У Рагачоўскай выбарчай акрузе, па словах Віктара Раманішкі, ва ўчастковыя камісіі былі вылучаны 13 прадстаўнікоў дэмсіл: 10 – ад Партыі камуністаў, 1 – ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі і 2 – ад грамадзян шляхам збору подпісаў. З усіх гэтых кандыдатур толькі Фёкла Паўлюкова ад камуністаў прайшла ва ўчастковую камісію ў в. Гадзілавічы – гэта цэнтр сельсавета. Іншых прастаўнікоў апазіцыі райвыканкам, які ўзначальвае Віктар Банчук, у камісіі не дапусціў. Рагачоўская выбарчая акруга № 45 ахоплівае Кармянскі і Рагачоўскі раёны.

Арсень Даніловіч

17.08.2008

Зборшчыкі подпісаў адчулі палёгку

У Рэчыцы галасы за вылучэнне дэмакратычнага кандыдата ў дэпутаты Валерыя Пуціцкага праведзены ў адным з буйных інтэрнатаў горада.

А ля гарадскога палаца культуры агітаваў вядомы палітык Аляксандр Мілінкевіч.  

Паводле выбарчага заканадаўства, збор подпісаў можа праводзіцца па месцы жыхарства выбаршчыкаў. Але падчас прэзідэнцкіх выбараў улады імкнуліся не прапускаць у інтэрнаты тых, хто збіраў подпісы за вылучэнне дэмакратычных кандыдатаў. Назіральнікі расцэньвалі гэта як адно з парушэнняў заканадаўства, таму што інтэрнаты – гэта таксама месца жыхарства.

Цяпер у Рэчыцы збіраюць подпісы за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сябра Партыі БНФ Валерыя Пуціцкага. Яго ініцыятыўная група вырашыла наведаць інтэрнат заводу "Рытм". Пры ўваходзе Вольга Агафонава і Аляксандр Ганчарэнка паказалі свае пасведчанні вахцёру, патлумачылі, за каго збіраюць подпісы, і бесперашкодна прайшлі ў інтэрнат.

– Падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў у гэтым жа інтэрнаце каменданта ледзь не звольнілі з працы з-за таго, што там быў праведзены збор подпісаў за Аляксандра Мілінкевіча, – распавяла Алена Агафонава, сябра Партыі БНФ з Рэчыцы.

Тым часам сам А. Мілінкевіч 11 жніўня наведаў Рэчыцу. Ён уваходзіць у ініцыятыўную групу па збору подпісаў за вылучэнне В.Пуціцкага кандыдатам у дэпутаты. Лідэр руху "За свабоду" прысутнічаў пры зборы подпісаў выбаршчыкаў на адной з вуліц гораду, каля гарадскога палаца культуры.

– Мілінкевіч гутарыў з людзьмі, яго спазнавалі, подпісы давалі ахвотна – тыя, у каго былі пашпарты, падпісваліся. Людзі размаўлялі з Мілінкевічам з задавальненнем, – кажа А. Агафонава.

Міхаіл Мікіціч

15.08.2008

Подпісы за афіцыйных вылучэнцаў збіраюць на працы

У Рэчыцкай і Хойніцкай выбарчых акругах вылучаюць як дэмакратычных, так і афіцыйных кандыдатаў у дэпутаты. За першых з іх подпісы выбаршчыкаў збіраюць па месцы жыхарства, за другіх – і на працы.

Распавядае Алена Агафонава, сябра Партыі БНФ з Рэчыцы:

– У нас дзейнічае ініцыятыўная група грамадзян па вылучэнню кандыдатам у дэпутаты Валерыя Пуціцкага. Ён раней працаваў на чыгунцы, але некалькі месяцаў таму з ім не працягнулі кантракт, таму цяпер – беспрацоўны. Пуціцкі – старшыня Рады Гомельскай абласной арганізацыі Партыі БНФ, жыве ў Рэчыцы. У яго ініцыятыўную групу ўваходзіць 30 чалавек, якія збіраюць подпісы выбаршчыкаў па месцы жыхарства. Ёсць у акрузе і "афіцыйныя" вылучэнцы, подпісы за іх збіраюць і на працоўных месцах.

Ініцыятыўная група з 32 грамадзян, якія збіраюць подпісы за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Леаніда Судаленкі, дзейнічае ў суседняй Хойніцкай выбарчай акрузе. Л.Судаленка – сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, жыве ў Гомелі і працуе прававым інспектарам прафсаюза РЭП. Распавядае Л. Судаленка:

– Прыблізна кожны трэці выбаршчык гаворыць, што ўжо падпісваўся на працы, і там сказалі, каб болей ні за каго не падпісваліся. У нашай акрузе збіраюць подпісы за вылучэнне яшчэ двух кандыдатаў. Першы з іх – Георгі Дашкевіч, саветнік старшыні выканаўчага камітэта Гомельскай вобласці, да выхаду на пенсію ён быў першым намеснікам старшыні абласного выканкама. Другі – Алег Казлоў, супрацоўнік Хойніцкага вузла сувязі. Нам часта гавораць, што адзін і той жа чалавек браў у людзей подпісы на працы за абодвух гэтых вылучэнцаў.

Міхаіл Мікіціч

13.08.2008

Рэчыца: камісія засталася без апазіцыі

Жыхарка Рэчыцы Алена Агафонава звярнулася да абласных уладаў з просьбай патлумачыць, чаму яе не ўключылі ў склад Рэчыцкай акруговай выбарчай камісіі.

У суседняй Хойніцкай акрузе ў камісіі ёсць адзін прадстаўнік дэмакратычных сіл.

А.Агафонава  – сябра Партыі БНФ, і ў камісію яе вылучыла Рада. Аднак прэзыдыум Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў і выканаўчы камітэт, якія ўтваралі акруговыя камісіі, яе кандыдатуру адхілілі.

Згодна заканадаўству, улады вырашаюць на сваё меркаваньне, каго з вылучаных кандыдатур уключыць у акруговыя камісіі. "Атрымалася, што ў нас няма ніводнага прадстаўніка ад дэмакратычных сіл. Усе члены камісіі падабраныя ўладай", – лічыць А. Агафонава.

У суседняй Хойніцкай акрузе з прадстаўнікоў дэмакратычных сіл у акруговую выбарчую камісію быў вылучаны Уладзімір Церамецкі. "Яго вылучылі ў камісію і шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў, і ад Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі", – паведаміў Леанід Судаленка, сябра гэтай партыі з Гомеля. Хойніцкая выбарчая акруга ахоплівае Брагінскі, Лоеўскі, Хойніцкі і частку Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

Арсень Даніловіч

12.08.2008

Мозырчанки делятся рецептами здоровья

Прошла встреча активисток кампании "Здоровое питание", которую с начала весны реализуют члены ОО "Белорусская организация трудящихся женщин".

Организатором и ведущей выступила активистка Екатерина Павленко.

– Я понимаю, что мое здоровье складывается из каждодневных усилий по его сохранению и укреплению. И организация здорового питания – очень важная часть здорового образа жизни вообще. Надеюсь, в дальнейшем наши активистки включатся в пропаганду этой идеи, – рассказывает Екатерина.

Встреча включала дегустацию блюд, приготовленных по "здоровой" рецептуре, и обсуждение некоторых аспектов темы организации здорового питания.

Принципы здорового питания, которые разделяют БОТЖевки, включают приверженность цельным и естественным, не рафинированным и не содержащим пищевых добавок продуктам; уменьшение количества потребляемой пищи; своевременное очищение организма естественным путем; ограничение в потреблении соли и мясных продуктов; соблюдение правил совмещения различных видов пищи.

На сегодня тему здорового питания активистки Белорусской организации трудящихся женищин пропагандируют в 11 регионах страны – в Минске, Дзержинске, Слуцке, Мозыре, Речице, Микашевичах, Бобруйске, Кличеве, Ганцевичах, Верхнедвинске, Бресте.

Некоторая информация по этим вопросам, а также дневники питания, которые ведут активистки БОТЖ, доступны в Живом журнале "Здоровое питание"

Влада Березина

12.08.2008

Жыхарцы Рэчыцы не прыносяць "Ленінскі сцяг"

Алена Агафонава выпісала некалькі афіцыйных газет, якія выдаюцца ў Гомельскай вобласці. Начальнік рэчыцкага вузла паштовай сувязі запытаўся: "А навошта яны Вам патрэбныя? "  

– Я і мае сябры цікавімся кампаніяй па выбарах у Палату прадстаўнікоў – не толькі ў сваім раёне, але і ў іншых. Таму 3 чэрвеня я выпісала на свой хатні адрас афіцыйныя газеты Рэчыцкага, Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкга раёнаў. З таго часу брагінскі "Маяк Палесся" мне даставілі толькі чатыры разы, лоеўскі "Серп і молат" – тры, а хойніцкі "Ленінскі сцяг" – увогуле толькі адзін," – распавяла А. Агафонава, сябра Партыі БНФ.

Заснавальнікамі такіх газет з’яўляюцца раённыя выканаўчыя камітэты і раённыя Саветы дэпутатаў. Магчыма, гэтыя выданні карыстаюцца такім вялікім попытам сярод мясцовага насельніцтва, што для рэчыцкай падпісчыцы не хапае экземпляраў?

– Прад’яўляла прэтэнзіі на пошце, цмяных адказаў не атрымала. Звярталася да начальніка Рэчыцкага раённага вузла паштовай сувязі – адказ такі ж: нічога зрабіць не можам, і ўвогуле, навошта гэтыя выданні Вам патрэбныя, – кажа А. Агафонава.

Канстытуцыя Беларусі і выбарчае заканадаўства сцвярджаюць, што грамадзяне маюць неабмежаваны доступ да інфармацыі аб вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты і іншых этапах выбарчай кампаніі. Днямі А. Агафонава зноў звярнулася ў рэчыцкі РВПС. Там паабяцалі разабрацца з праблемай.

Арсень Даніловіч

07.08.2008

Лявон Баршчэўскі гатовы вылучацца ў прэзідэнты ў 2010 годзе

Сход Гомельскай абласной арганізацыі Партыі БНФ прайшоў у Гомелі. На сходзе абмеркаваны ўдзел у выбарах 2008 года ў Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь.

Сход абраў таксама дэлегатаў на з’езд Партыі БНФ, дзе будуць вылучацца кандыдаты ў дэпутаты.

Усяго сабраліся 24 сябры партыйнай арганізацыі (статут не вызначае кворуму для правядзення абласных сходаў). Прысутнічалі таксама госці: Лявон Баршчэўскі –  старшыня ПБНФ, Аляксей Янукевіч – яго намеснік старшыні, Уладзімір Лабковіч – адказны сакратар Управы. Кіраваў дэбатамі Валерый Пуціцкі з Рэчыцы – старшыня Рады абласной партыйнай арганізацыі.

З грунтоўнай прамовай, у якой быў прадстаўлены аналіз перадвыбарчай абстаноўкі ў краіне, выступіў Л.Баршчэўскі. Ён паведаміў таксама, што гатовы вылучыць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах 2010 году. Сваімі меркаваннямі падзяліліся ў выступах прадстаўнікі Гомеля, Мазыра, Рэчыцы і іншых раёнаў вобласці.

Паводле нормаў прадстаўніцтва на з’езд, ад абласных партыйных арганізацый абіраюцца па 3 дэлегаты. На сходзе былі вылучаныя 5 кандыдатур. У выніку адкрытага галасавання дэлегатамі на з’езд абраныя Мікалай Бусел з вёскі Дуброва Светлагорскага раёна, Тэльман Маслюкоў са Светлагорска, Анатоль Паплаўны з Гомеля. Яшчэ двое прадстаўнікоў абласной арганізацыі будуць дэлегатамі з’езда ў якасці сябраў Сойму – цэнтральнага кіруючага органу партыі.

Асаблівая ўвага прысутных была звернута на факты ўціску з боку ўладаў на сям’ю Юрыя Чаранкова, сябра Партыі БНФ у Мазыры. Сход даручыў старшыні абласной партыйнай арганізацыі падрыхтаваць зварот па гэтым пытанні, які накіруюць у адпаведныя дзяржаўныя органы.

На сходзе адбылася дыскусія пра Алеся Міхалевіча, намесніка старшыні Партыі БНФ, якога выключыў з партыі яе цэнтральны кіруючы орган – Сойм. А.Міхалевіч, які таксама прысутнічаў на сходзе, выступіў са сваімі тлумачэннямі. Па ініцыятыве Т.Маслюкова прысутныя прынялі зварот да А.Міхалевіча з прапановай публічна прызнаць свае памылкі, і зварот да з’езда з прапановай перагледзіць рашэнне Сойма аб выключэнні А.Міхалевіча.  Пазачарговы з’езд запланаваны на 9 жніўня ў Менску.

Арсень Даніловіч

06.08.2008

Особенности белорусского юмора

В начале августа в шестой раз состоится  Всебелорусский фестиваль народного юмора "Автюки-2008". Пока не все причастные к  этой деревеньке юмористы получили на него приглашение.

Кто не знает, что в России столица юмора – это Одесса, несмотря на ее украинский паспорт. Этот же титул в Болгарии  заслуженно носит Габрово. Есть столица юмора и в Беларуси, только об этом мало кто знает, но тем не мене в начале августа, уже в шестой раз, состоится  Всебелорусский фестиваль народного юмора "Автюки-2008". Получится ли он таким же смешным, как первоапрельские «Юморины» в Одессе или фиесты в Габрово сказать трудно, потому  как смех дело тонкое, а у нас за него взялись ни кто-нибудь, а Министерство культуры, Гомельский областной и Калинковичский районный исполнительные комитеты. Сразу скажу, что на территории последнего и находятся те самые легендарные Автюки, где, по мнению организаторов фестиваля, и живут самые веселые в Беларуси люди.

Возможно, что так оно и есть. Во всяком случае, согласно статистическим данным, Большие Автюки почему-то меньше Малых Автюков ровно на полтораста дворов. И вот чисто тамошний анекдот:

Два автюковца спорят, кого можно назвать дураком.

– Дурак – это человек, который выражает свои мысли так, что другие его не понимают. Понял?

 – Нет, – отвечает второй автюковец.

Популяризатором Автюков и его остроумных жителей стал белорусский писатель Сергей Трахименок, написавший оригинальный святочный детектив "Миллениум в Авсюках", намеренно изменив одну букву в названии села, дабы не обижать серьезных автюковцев.

В чем драматургия заметки, спросите вы? А как раз в том, что именно этого писателя, который сотворил, пожалуй, единственную смешную книгу об Автюках и его веселых жителях, оргкомитет на фестиваль почему-то не пригласил. То ли это обычное чиновничье безразличие по отношению к творческим людям, то ли просто особенности национального юмора.

Евгений Крестовский

01.08.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: