№ 4, апрель
|
Хакеры супраць апазыцыйных сайтаў Беларсі
"Антырэжымныя" рэсурсы блякаваліся падчас маршу не на ўзроўні "Белтэлекаму", а праз крымінальную DDOS-атаку. Напярэдадні і ў часе правядзеньня "Чарнобыльскага шляху" супраць шэрагу інтэрнэт-сайтаў былі ўчыненыя хакерскія атакі, у зьвязку з чым некаторыя рэсурсы, уключна з сайтам Беларускай службы Радыё Свабода, не працуюць дагэтуль. Яшчэ 25 красавіка тэхнічныя службы сайту “Хартыя-97” зафіксавалі паўгадзінную DDOS-атаку (Distributed Denial of Service) з выкарыстаньнем нязначнай колькасьці IP-адрасоў. Атаку ўдалося адбіць, але, як расказвае галоўны рэдактар Натальля Радзіна, ад раніцы 26-га праца сайту была заблякаваная. Запрацаваў рэсурс толькі 27-га: “Характар атакі паказвае на тое, што беларускія ўлады працягваюць блякаваць свабоду інфармацыі ў інтэрнэце. Гэта бывае падчас акцый пратэсту, выбарчых кампаній. Але гэтым разам, што цікава, адбылося не блякаваньне рэсурсу на ўзроўні “Белтэлекаму”, а была DDOS-атака. Гэта сьведчыць, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць крымінальныя мэтады супраць апазыцыйных сайтаў. Таму што DDOS-атака — гэта крымінальны спосаб барацьбы з інфармацыяй у інтэрнэце. Тэхналёгія DDOS-атакаў наступная. Спэцыяльна падрыхтаваным вірусам заражаюць вялікую колькасьць кампутараў па ўсім сьвеце. Такім чынам хакер стварае сетку кампутараў, якія могуць выконваць яго загады. Калі трэба заблякаваць нейкі сайт, хакер уводзіць дадзеныя і накіроўвае загад на атаку ўсім ІР-адрасам у інтэрнэце. І такім чынам карыстальнікі ня могуць выйсьці на гэты сайт, бо ідзе вельмі шмат запытаў да яго з усяго сьвету”. Апроч Радыё Свабода, дагэтуль блякаваны сайт “Беларускі партызан”. На пачатку году на рэсурсы беларускага парталу TUT.BY і хостынг-правайдэра HOSTER.BY, дысьлякаванага ў Расеі, была зьдзейсьненая самая магутная ў гісторыі беларускага інтэрнэту хакерская атака. Для карыстальнікаў гэта выглядала як рэзкае замаруджаньне загрузкі старонак электроннай пошты ды іншых сэрвісаў парталу. У зьвязку са шматлікімі прэтэнзіямі з боку кліентаў старшыня Рады дырэктараў парталу TUT. BY Юрый Зісер накіраваў заяву ва Ўпраўленьне “К” МУС Беларусі па прыкметах наўмысных дзеяньняў, клясыфікаваных Крымінальным кодэксам як “злачынства супраць інфармацыйнай бясьпекі”. Які быў адказ? “Рэакцыя была. Але справа ў тым, што калі яны спрабуюць разабрацца, то трэба мець на ўвазе: крыніцу DDOS-атакі знайсьці немагчыма ў прынцыпе. Прычым гэта вельмі танна каштуе — можна за 100 даляраў на дзень “замовіць кліента” абсалютна спакойна. То бок гэта нічога не каштуе. І крыніцу знайсьці немагчыма. У нас дасьледаваньне скончылася тым, што мы выйшлі на правайдэра выспы Барнэо. Нібыта там стаяла праграма, якая ўсё гэта рассылала. Зразумела, што там нічога ўжо не стаіць і ўсё зьнікла з канцамі. З Барнэо — звычайная “падманка”, пазьдзекаваліся і ўсё. Нават бессэнсоўна шукаць”. Ці рэальна штосьці супрацьпаставіць хакерскім атакам? Юрый Зісер мяркуе, што так. Але дзеля гэтага неабходная супольная праца прафэсійнай каманды: “Калі нас заблякавалі, там трафік быў такі, што ў маршрутызатара “дах паехаў”: пачаў няправільна, не па тых сэрвэрах, раздаваць запыты. Тэхнары сьмяяліся, што такога ня можа быць. Каб у той момант хто запытаў мяне, дык такога насамрэч ня можа быць. Але мы гэта бачылі на ўласныя вочы. Але адрэгулявалі трафік — і ўсё. Гэтым трэба займацца. Перадусім патрэбны нармальны хостынг. Бо нашы сыстэмныя адміністратары з дапамогай расейскіх адмінаў справіліся з гэтым за тры гадзіны. Хостэру элемэнтарна гэты трафік “зарэзаць”. Ён павінен паглядзець, адкуль ідзе гэты трафік, і ўрэгуляваць яго. Гэта абсалютна вырашальнае пытаньне”. Шанцы на станоўчы вынік расьсьледаваньня нават адмыслоўцы называюць “невысокімі”. Як паказвае досьвед, раскрыць хакерскія атакі надзвычай складана. Паколькі запыты дасылаюцца фальшывыя, то ў лепшым выпадку можна знайсьці выканаўцаў “Сіламі аднаго праграміста, калі чалавек будзе сядзець і проста за гэтым сачыць пастаянна, адсочваць, якія ідуць запыты, адкуль, у якой колькасьці і калі будуць стаяць фільтры, можна зрабіць, каб праблемаў не было. І з такой навалай вы справіцеся пры дапамозе дасьведчанага праграміста. Нават не праграміста, а вопытнага адміністратара. Калі ён пачытае адпаведную літаратуру і ад пачатку падрыхтуецца, пытаньняў узьнікнуць не павінна”. Адметна, што хакерскія атакі і блякаваньне сайтаў недзяржаўных арганізацый і СМІ найчасьцей супадаюць па часе з масавымі акцыямі пратэсту апазыцыі. Ігар Карней, Радыё Свабода 28.04.2008
"Чарнобыльскі шлях" – правал альбо посьпех?
Сайт Радыё Свабода svaboda.org ад суботы недаступны. На сайт вядзецца няспынная масіраваная скаардынаваная атака. Тысячы наведнікаў пазбаўлены доступу да інфармацыі і магчымасьці выказаць свае меркаваньні. На знак салідарнасьці і дзеля падтрымкі свабоды ў Cеціве мы будзем разм зь іншымі інтэрнэт-выданьнямі разьмяшчаць найбольш актуальныя матэрыялы калегаў са Свабоды на нашым сайце. Пра высновы, якія можна зрабіць, падводзячы вынікі сёлетняга "Чарнобыльскага шляху," разам з аглядальнікам Свабоды Віталем Цыганковым разважалі Віктар Марціновіч і Алесь Лагвінец. Адзін з удзельнікаў нашай перадачы, журналіст Віктар Марціновіч, лічыць гэту акцыю правальнай, іншы, палітоляг Алесь Лагвінец, здавальняючай. Адзін называе ідэю збору подпісаў супраць АЭС шляхам у нікуды, іншы – неабходнасьцю. Цыганкоў: "Як можна ў цэлым ацаніць "Чарнобыльскі шлях?" З аднаго баку, акцыя прайшло спакойна, зь іншага – колькасьць удзельнікаў зусім не адпавядае значэньню "Чарнобыльскага Шляху", які праходзіць штогод і традыцыйна становіцца адной з найважнейшых акцыяў апазыцыі?" Самы правальны "Чарнобыльскі шлях" за ягоную гісторыю? Лагвінец: "Я лічу, што акцыя была праведзена здавальняюча. Можна пералічыць шэраг чыньнікаў, якія паўплывалі не тое, што яна не было такой шматлікай, якой хацелася б чакаць. Гэта і запалохваньні, і сілавая рэакцыя ўладаў на сьвяткаваньне 25 сакавіка, і прэвэнтыўныя затрыманьні друкаванай літаратуры (падкрэсьлю, ня ўсёй, як перадавалася ў прэсе, а толькі часткі), і цёплае надвор’е, і сёньняшні перадвелікодны дзень. Але ў кожным разе, такія акцыя варта праводзіць, да таго часу, пакуль будзе існаваць колькасьць людзей, якія хочуць удзельнічаць у гэтых акцыях, выказваць сваю грамадзкую пазыцыю. Новым аспэктам "Чарнобыльскага шляху" стаў яго антыядзерны, анты-АЭС аспэкт". Марціновіч: "На маю думку, гэта самая правальная акцыя апазыцыі сёлета, і самы правальны "Чарнобыльскі шлях" за ягоную гісторыю. "Шлях" зьяўляецца брэндам, і рабіць зь ім тое, што было зроблена ў гэтым годзе – немагчыма і нельга. Можна колькі заўгодна казаць па запалохваньні, ці пра Вялікдзень, – але гэта сьмешна. Бо запалохваньні і надвор’е (добрае ці дрэннае), – гэта ёсьць кожны год. Але ніколі не было такой сьмешнай колькасьці ўдзельнікаў. Я лічу, што акцыя павалілася не з-за зьнешніх чыньнікаў, а з-за ўнутраных, якія характарызуюць цяпер апазыцыю. Не было праведзена аніякай інфармацыйнай кампаніі, тыя вельмі нешматлікія ўлёткі, што былі ўсё ж зроблены, былі сканфіскаваныя – што таксама зьяўляецца вынікам дрэннай працы. Было прынята проста ідыёцкае рашэньне з нагоды маршруту. Той маршрут, якім мы ўсе сёньня прайшліся – гэта здрада тых людзей, якія трапілі на нары. Тое, што арганізатары бегалі з мэгафонам і прасілі людзей заставацца на ходніках – гэта вельмі прыкры для мяне факт. Бо задача арганізатараў – вывесьці людзей і зрабіць пратэст відочным, бачным. Яны ж рабілі ўсё, каб зрабіць гэты пратэст ня бачным, а нешматлікім, прычэсаным і "канструктыўным". "Наша грамадзтва не гатова пратэставаць" Лагвінец: "Давайце казаць пра канкрэтныя рэчы і глядзець адэкватна на сытуацыю ў краіне. Сёньня нашае грамадзтва, нават калі яно ў бальшыні супраць будаўніцтва АЭС, нават калі ўсьведамляе тыя пагрозы, якія нясе сёньняшняя палітыка да наступстваў аварыі на ЧАЭС – яно не гатовае пратэставаць. Можа, канешне, павялічыць (але ня вельмі істотна) колькасьць удзельнікаў акцыі пратэсту больш інтэнсіўная інфармацыйная кампанія – але не настолькі шмат, як хацелася б. Відавочна, колькасьць людзей, што сёньня прыйшлі на акцыю, пакідае жадаць лепшага. Але даваць такія агульныя ацэнкі і казаць, што сёньняшняя акцыя правальная і адрозьніваецца ад іншых, якія рыхтаваліся дэмакратычнымі сіламі – то гэта самае меншае перабольшваньне. Што да маршруту, то ён вызначаўся большасьцю ў аргкамітэту. Хацелася, каб удзельнікі акцыі не патрапілі пад дручкі АМОНу, тым больш што гэта акцыя смутку і жалобы, якая мусіць ушанаваць памяць тых людзей, якія загінулі і пацярпелі ад наступстваў Чарнобылю. Я сам паходжу з Чарнобыльскага рэгіёну і разумею, што людзі, напрыклад, з маёй вёскі (якая ў 50-ці кілямэтрах ад станцыі, я сам перажыў эвакуацыю і цудоўна ўсё ведаю), нават усьведамляючы наступствы аварыі, неабавязкова гатовыя пратэставаць і проста ўвесь час пра гэта памятаць. Бо людзі звычайна чакаюць лепшага і хочуць думаць пра нешта сьветлае, а не пра трагічнасьць сытуацыі". Ці аб’яднае апазыцыю збор подпісаў супраць АЭС? Цыганкоў: "Выступаючы на мітынгу каля Акадэміі Навук, Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што рух "За свабоду" пачынае кампанію збору подпісаў супраць будаўніцтва ў Беларусі АЭС. Вядома, аднак, што нават сярод апазыцыі няма еднасьці ў гэтым пытаньні – некаторыя даволі вядомыя асобы лічаць, што АЭС неабходна. Наколькі для апазыцыя гэта паліталягічна слушная, выйгрышная тэма – уздымаць насельніцтва супраць будаўніцтва АЭС?" Марціновіч: "Як вы ўжо адзначылі, гэтая тэма для апазыцыі ня ёсьць кансалідуючай, адназначнай тэмай. А цяпер у апазыцыі такая сытуацыя, што кансалідацыя вельмі патрэбна, і любая новая ініцыятыва не павінна разьядноўваць. Але і чыньнікі дасягненьня гэтай мэты ня есьць відавочнымі. “"бор подпісаў" – гэтыя словы я чую ўжо столькі гадоў. Калі нейкая партыя заяўляе пра кампанію збору подпісаў, то я думаю, што ня будзе зроблена нічога. Збор подпісаў у нашых прававых і юрыдычных умовах – гэта шлях у нікуды. Калі ты хочаш дамагчыся чагосьці, трэба ісьці на вуліцу. Успомнім сытуацыю з жыхарамі вуліцы Карла Маркса, якіх хацелі перасяліць. Яны выйшлі на вуліцы, дамагліся таго, што іхні голас быў пачуты. Яны рабілі гэта па пэўных правілах, але дамагліся свайго. Збор подпісаў – гэта мэханізм, які працуе ў дэмакратычных краінах, дзе ёсьць удзел нізавых актывістаў у публічнай палітыкі. У нас няма публічнай палітыкі, у нас не магчыма ўнесьці у Палату прадстаўнікоў, пад якім проста сабраныя подпісы. Таму і мэта і шлях яе дасягненьня зьяўляюцца вельмі спрэчнымі для мяне". Лагвінец: "Калі паслухаць спадара Марціновіча, то вынікае, што пакуль у нас няма публічнай палітыкі, то ўвогуле нічога ня варта рабіць, нейкім чынам узьдзейнічаць не рэжым. Мы адстойваем беларускія нацыянальныя інтарэсы і лічым, што будаўніцтва АЭС вельмі шкодзіць нашых нацыянальным інтарэсам. Гэта фатальнае рашэньне для нашай незалежнасьці. Бо Беларусь пры прыняцьця рашэньняў сёньняшнім рэжымам заганяецца ў яшчэ большую залежнасьць ад Расі. Ня кажучы ўжо пра тую пагрозу, якую нясе ў сябе ядзерная энэргетыка. Адна з задачаў збору подпісаў – гэта таксама інфармаваньне грамадзянаў пра нашу пазыцыю і пра тое, якім чынам мы можам узьдзейнічаць на ўлады. Відавочна, што няма адзіна правільнай і дасканалай формы змаганьня з аўтарытарным рэжымам. Але тыя 50 тысяч сабраных подпісаў у падтрымку патрабаваньняў вернікаў – яны сталіся элемэнтам грамадзянскай кампаніі, і за іх штрафуюць людзей, і ўлада адчувае, што яны аб’ядналі пэўную грамаду. І тут трэба працягваць дзейнічаць, абараняючы правы вернікаў. Вяртаючыся да пытаньня будаўніцтва АЭС. Узьвядзеньне АЭС, нават калі яно нібыта адпавядае нашым нацыянальным інтарэсам, немагчымае ва ўмовах сёньняшняга дыктатарскага рэжыму, калі няма ніякай транспарэнтнасьці, калі грамадзтва ня мае доступу да інфармацыі. Мяркую, што калі ўлада вызначыцца з месцам пабудова, то ня варта доўга чакаць, калі там узьнікнуць нейкія акцыі пратэсту”" Марціновіч: "Я не кажу пра тое, што ня трэба рабіць нічога. Я кажу пра тое, што апазыцыі трэба працаваць эфэктыўна. Відавочна, што збор подпісаў не зьяўляецца эфэктыўным сродкам…" Лагвінец: "Не відавочна, прабачце". Марціновіч: "Мне відавочна. Бо не было ніводнай апазыцыйнай ініцыятывы, якая скончылася посьпехам, калі яна ішла шляхам збору подпісаў. Адзіным эфэктыўным мэханізмам дасягненьня сваіх мэтаў у такім грамадзтве як Беларусь зьяўляецца толькі вуліца. Прадпрымальнікам удалося дасягнуць прынамсі таго, што пра іх загаварылі. Тое, што сёньня адбылося – гэта быў вельмі ціхі і нябачны пратэст. Пратэст ня можа быць нябачным". 28.04.2008
За рубеж едут исключительно "правильные" артисты
Первый за пределами родной страны концерт общественно-культурной акции "Мы – беларусы" пройдет в Санкт-Петербурге. "Нелояльных" туда не берут. Об этом сообщил художественный руководитель акции народный артист Беларуси Анатолий Ярмоленко. Белорусские артисты будут выступать в одном из лучших залов Санкт-Петербурга – "Октябрьском". Зрители смогут оценить мастерство ведущих мастеров белорусской эстрады. В культурную столицу России приедут заслуженный коллектив Республики Беларусь ансамбль "Сябры", государственный ансамбль "Песняры", ансамбли "Хорошки", "Свята". Свои лучшие песни исполнят Явига Поплавская и Александр Тиханович, Инна Афанасьева, Ирина Дорофеева, юное дарование, победительница детского конкурса "Евровидения" Ксения Ситник и другие артисты. Следующий концерт запланирован на 15 мая. Он состоится в Риге. Кроме того, идут переговоры об организации выступления белорусских коллективов и солистов в Польше. В Киеве гостей из Беларуси будут встречать осенью нынешнего года. Всего во время общественно-культурной акции "Мы – беларусы!", начавшейся в марте нынешнего года, пройдут 50 концертов. Об этом на пресс-конференции в Минске сообщил генеральный директор Белорусской государственной филармонии Александр Гарбар и добавил, что если сравнивать сегодняшнюю ситуацию с 2004-м годом, то количество выступлений беларусов за пределами республики увеличилось в 13 раз. Если в прошлом году Минск все 12 месяцев был украшен растяжками, плакатами и иными возможностями пиар-компании, проходившей под лозунгом "За независимую Беларусь! ", то в нынешнем – появился новый слоган. Следует ли последовательность смены озвученных приоритетов воспринимать как логику сближения позиций Минска и Москвы – покажет время, равно как и то, будут ли "Сябры" Анатолия Ярмоленко и другие белорусские коллективы петь на Красной Площади у храма Василия Блаженного – это было обнародовано в белорусских СМИ. Евгений Крестовский 14.04.2008
Окно одно, да дверей много!
Скажите, сколько времени понадобится частному предпринимателю, чтобы арендовать себе помещение под офис у государственного учреждения? Можете не гадать, ибо конкретного срока нет. Например, вы договорились с руководителем госучреждения об аренде комнаты. Подписали договор и чтобы вам не бегать по инстанциям (а это и есть принцип одного окна и дебюрократизация), тамошний юрист берет ваши документы, начинает их отправлять по инстанциям: в МЧС, санитарную инспекцию, профильное министерство, исполнительные органы и даже в Совбез страны. Один предприниматель, фамилию которого не сообщаю потому, что он боится негативной реакции со стороны вышеперечисленных серьезных учреждений, решил арендовать помещение во вполне приличной гостинице, по вполне доступной, как ему показалось, цене. С руководством предприятия все было оформлено быстро, но потом... Три месяца подряд он звонит юристу гостиницы и слышит стандартный ответ: "Документы на согласовании. Свяжитесь со мной через неделю". В последний раз ему сообщили – дело по аренде 13-метровой комнаты находится в соответствующей структуре Совета безопасности республики, и это уже последняя инстанция! Смотрите что получается: со времени начала оформления договора прошло ровно три месяца, а гарантировать предпринимателю вселение в офис в апреле никто не может – Совбез все-таки проверяет! Вот тут-то и хочется спросить: а кому оно нужно, это ваше "одно окно", если теперь не проситель ходит по кабинетам, а госслужащие таскают документы от двери к двери, а вернее, отправляют их по почте. Раньше, при острой необходимости, проситель пусть и сидел часами у различных кабинетов, но хотя бы дело мог реально ускорить. Вот и ждут теперь граждане у "окна" хорошей погоды. Только, похоже, наступит она еще не скоро. Теперь представьте себе, сколько бы уже заплатил этот предприниматель за аренду помещения? А какова утраченная выгода самого государства, которое недополучило в бюджет сотни миллионов рублей, в результате того, что тысячи мелких и средних предприятий не могут развить свою деятельность, ибо ждут месяцами разрешительных уведомлений многочисленных учреждений? А сколько площадей в это время попросту "гуляет", хотя могли использоваться по назначению. Впрочем, а "гуляют" ли? Может быть, вскорости появятся новые "оборотни", сделавшие свой бизнес на финансовых сквозняках "одного окна"? Евгений Крестовский 03.04.2008
Так есть у нас "День единения" или нет?
Никакого ажиотажа в прессе и на телеканалах, ни даже флагов двух стран на столичном проспекте Независимости за сутки до "праздника" не наблюдалось. Лишь на площади Бангалор власти разрешили концерт и митинг, да и то, данное мероприятие является инициативой части членов БСДП (Грамада). Что это – очередное похолодание отношений между Москвой и Минском? Или как у старых любовников – жалко на цветочки зря тратиться? Организатором митинга, посвященного "Дню единения" двух братских народов, выступают экс-депутаты Палаты представителей генерал Валерий Фролов и политик Сергей Скребец. В свое время они организовали внутри ПП ПС депутатскую группу "Республика", которая была в оппозиции действующему в Беларуси режиму личной власти Лукашенко, устраивая голодовки, пикеты, депутатские запросы и расследования – то есть явили пример того, как можно отстаивать свое мнение, противное мнению главы государства. В день 2 апреля планируется выступление музыкантов, речи политиков, другие мероприятия. Главным идеологическим постулатом мероприятия станет следующее Обращение: "…Мы, граждане Беларуси, живем в суверенной стране с провозглашенной демократией и имеем право выражать свою волю, которую и чиновники, и силовые структуры, и глава государства обязаны исполнять. Это мы, избиратели, своими голосами наделяем достойных граждан нашей страны властью, и мы же вольны эту власть передать другим. Сегодня нашей волей пытаются манипулировать, указывая путь то на Запад, то на Восток! Хватит, нам надоели марши в никуда! Доколе нам будут "прочищать мозги" противопоставлениями исторических событий от битвы под Оршей и провозглашения БНР до нынешнего строительства Союза Беларуси и России. Все это было, и мы не отрекаемся от нашей истории, которую никто не смеет переписывать и фальсифицировать. Это правда, что предки белорусов и русских бывало воевали друг с другом, но гораздо чаще, от битвы под Грюнвальдом до взятия Берлина, вместе противостояли общему врагу и побеждали. Сегодня, в быстро меняющихся условиях современных международных отношений, несущих с собой мощный заряд ненависти и агрессивности, белорусы и россияне должны сообща отстоять свое право быть независимыми и суверенными государствами, равными в семье других стран мира. Россия наш стратегический союзник! Запад – стратегический партнер! В этом есть наша правда и сила! " Воззвание подписал заместитель председателя БСДП (Грамада) Валерий Фролов. Следует заметить, что действующая власть, мягко говоря, ныне прохладно относится к "Дню единения". Такое отношение к дружбе с Россией, скажем, партии БНФ – понятно, но то, что режим Лукашенко, который постоянно кричит о единении двух народов, не стал вывешивать даже флажки двух стран на столичном проспекте – это весьма символично. То есть дружба с Россией для белорусского лидера есть не цель, а средство. Тогда зачем вся эта риторика? Похоже, не только Запад, но и Россия убедились в том, что с официальным Минском надо говорить конкретно: "Утром деньги, вечером – стулья!" И никак по-другому. Евгений Крестовский 02.04.2008 |