Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members kola Магілёў Магілеўскі далягляд № 5, травень
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Магілеўскі далягляд № 5, травень

Падсудны дабіваўся сабе найбольшага пакараньня

Адзін з мэтадаў дабраахвотнага лячэньня наркаманіі – патрапіць за краты. Юнак з Магілёву, які залежыў ад наркотыкаў, у судзе прасіў даць яму як мага большы тэрмін.

Жыцьцё 22-гадовага Ігара рэзка зьмянілася яшчэ ў 2007 годзе, калі ягоныя сябры прапанавалі паспрабаваць наркотыкі. Залежнасьць хутка пачала разьвівацца. Неўзабаве, у стане наркатычнага ап’яненьня, ён падпаліў суседзкі дом, і ў жніўні 2007 года быў асуджаны на пяць месяцаў так званай "хіміі". Паралельна праходзіў лячэньне ў Менскім наркалягічным дыспансэры. Аднак гэта яму не дапамагала. Залежнасьць ад наркотыкаў – рэч вельмі складаная. Па словах ўрачоў, шанцаў вылечыць залежнасьць ад ужываньня мэтадону амаль аніякіх.

Юнаку было вельмі цяжка. Ён неаднойчы зьвяртаўся да адміністрацыі ВУАТ-43, каб яго пасадзілі, бо вылечыцца, нават з мэдычнай дапамогай, гэтак і ня мог. Па матэрыялах справы, з 13 верасня мінулага году, асуджаны спэцыяльна парушаў рэжым абмежаваньня волі, каб патрапіць за краты.

У зале суду бяз слёзаў не абышлося – маці ўвесь час плакала і прасіла зьмягчыць пакараньне. Па яе словах, наркаманія – гэта хвароба, цяжар якой больш адбіваецца на маці. Аднак сын у апошнім слове прасіў прызначыць як мага большае пакараньне, каб болей не быць залежным ад наркотыкаў. У выніку яму далі тры гады...

Саша Заяц

28.05.2008

Вінаваты пажарнікі?

Ад пачатку году ў інтэрнатах Магілёўскага ўнівэрсітэта харчаваньня пажарнікі зачынілі ўсе пакоі для паленьня. Вынік – пажар. Бо студэнт мусіў паліць у прыбіральні.

Каля дванаццаці гадзін ночы ён вырашыў папаліць. Аднак пакоі для паленьня ва ўнівэрсытэцкіх інтэрнатах даўно зачыненыя пажарнымі службамі (да слова, бадай ужо ні ў адным інтэрнаце такіх пакояў няма). А на вуліцу пасьля адзінаццаці вечара выходзіць нельга. Вось і прыстасаваўся хлопец у прыбіральні. А непатушаны недапалак выкінуў у сьметніцу, якая потым загарэлася.

У выніку прыезду пажарных атрадаў эвакуіравалі ўсіх жыхароў, а гэта прыблізна 600 чалавек, і крыніца пажару была ліквідаваная. Студэнтам, якія жывуць з "падпальшчыкам" у блоку далі вымовы, маўляў, за тое, што адразу не засьведчылі, хто паліў, а сам учыньшчык пажару зь інтэрнату выселены.

Аднак шмат у каго пасьля гэтай гісторыі адказ на пытаньне: "Хто вінаваты?" – зусім іншы. Яны вінавацяць пажарнікаў і адміністрацыю студэнцкага гарадка. Бо калі недзе нешта зачыняеце. То мусіце прапанаваць альтэрнатыўныя варыянты. А гэтага не зрабілі. Ну а небарака-студэнті стаў "стрэлачнікам".

Саша Заяц

27.05.2008

Любоў да Радзімы ацанілі ў 30 базавых велічынь

Магілёвец сарваў дзяржсьцяг у міліцыі і – дадому. Выпадак патрыятызму, ці крымінальнае злачынства? Вырак суду: "Зьнявага дзяржаўнай сымболікі".

Кур’ёзны выпадак адбыўся ў Кастрычніцкім РАУСе Магілёву. Спачатку грамадзяніна затрымалі за дробнае хуліганства. А пасьля таго, як яго адпусьцілі, знаходзячыся ў нецьвярозым стане, за сваю свабоду вырашыў "адзьдзячыць" міліцыянтаў – сарваў дзяржаўны сьцяг, што вісеў над Дошкай гонару, і панёс дадому. У выніку ізноў быў затрыманы і падпаў пад артыкул Крымінальнага кодэксу.

Кастрычніцкі суд спачатку разглядваў гэтае злачынства пааводле артыкулу 339 ч.1 "Парушэньне парадку ў грамадзкім месьце", аданак у выніку быў прызначаны штраф у памеры 30 базавых велічынь згодна з артыкулам 370 Крымінальнага кодэксу "Зьнявага дзяржаўнай сымболікі".

Саша Заяц

26.05.2008

Піва і камсамол – несумяшчальна?

БРСМ прапанаваў увесьці адміністрацыйную адказнасьць за ўжываньне піва ў грамадзкіх месцах. Захапленьня такая прапанова не выклікае нават у шараговых чальцоў арганізацыі.

На трэцяй магілёўскай канфэрэнцыі ГА "БРСМ", у прысутнай моладзі была магчымасьць задаць пытаньні старшыні гарвыканкаму Віктару Шорыкаву. Усе былі загадзя падрыхтаваныя, вычытаныя, завучаныя і ўзгодненыя. А ніхто незаплянаваны да мікрафону не падыходзіў.

Галоўны спэцыяліст гарадзкога камітэту БРСМ Аляксандр Шлык у сваім выступленьні, якое тычылася моладзевых дабраахвотных дружынаў, унёс прапанову да мэра: уключыць піва ў шэраг сьпіртовых напояў, а не алькагольных. Такім чынам, чалавека, які будзе ўжываць піва ў грамадзкіх месцах, можна будзе ня толькі папярэджваць, а прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці.

Мэр анічога не адказаў і ніяк не прарэагаваў. А заля, у якой прысутнічала амаль толькі моладзь, зашумела.

– Вось з-за такіх потым уся моладзь і пакутуе. І ўсё гэта з-за прымусу. Трэба было штосьці прапанаваць, а калі аніякіх праблемаў БРСМ ня мае, дык давайце прапануем гэта. Штосьці ж трэба прапаноўваць... Я думаю, спадар Шлык сам неаднойчы, седзячы дзе-небудзь на лаўцы, выпіў піва бутэльку-другую, – узрушаецца дэлегат канфэрэнцыі.

А што яшчэ можна было прапанаваць, як не забарону? Вядома, пралукашэнкаўскі камсамол жыве савецкімі часамі, "сухімі законамі", прымусамі і абмежаваньнямі.

Саша Заяц

19.05.2008

Лёду стане болей

У Магілёве зьявіцца яшчэ адзін хакейны палац. Пра гэта паведаміў старшыня гарвыканкаму Віктар Шорыкаў.

На канферэнцыі БРСМ у сваім пытаньні мэру прадстаўнік моладзі адзначыла, што ў Кастрычніцкім раёне гораду не хапае спартыўных пляцовак, а езьдзіць па горадзе, каб займацца спортам, дорага, тым больш адмененыя льготы.

У адказ на гэта спадар Шорыкаў пералічыў усе спартыўныя пляцоўкі, і адзначыў, што ў плянах – пабудаваць яшчэ адзін лядовы палац. Маўляў, лёду не хапае на ўсіх жадаючых. Грошы на палац знайшлі ў гарадзкім бюджэце.

Саша Заяц

16.05.2008

Зьнішчыць нельга скардзіцца

У сярэдзіне працоўнага дня, больш за 70 жыхароў выйшла пратэставаць супраць будаўніцтва АЗС па вуліцы Сіманава. Некаторыя прыходзілі проста з працы. Гучалі заклікі нават зруйнаваць будаўніцтва сваіма сіламі.

Напярэдадні па району былі разклееныя абвесткі, з анонсам сустрэчы. Цэнтральнай падзеяй сустрэчы быў прыезд дзяржаўнага тэлебачаньня.

Нагадаем, што пачынаючы з 23 красавіка папросту пад вокнамі будынку па вуліцы Сіманава № 69 пачаліся будаўнічыя работы. Замоўнікам будаўніцтва ёсьць РУП "Белнафтахім", "Белоруснефть". Выканаўцам – ТАА "Трансстрой".

Сход адбыўся ля будынку № 69. Падчас акцыі грамадзяне зьбіралі подпісы пад заявай ў раённую пракуратуру й пад грамадзкім дакумантам, які мае вызначыць іхную думку наконт будаўніцтва АЗС, паводле дзеючага заканадаўства.

Грамадзяне выказалі сваю думку дзаржаўнаму тэлебачаньню без залішніх комплексаў: гучаліў нават заклікі ўзарваць АЗС. Але галоўнымі аргуманамі было тое, што проста не сумленна будаваць гэтакій аб’ект у 15 мэтрах ад жытловага будынку. Дарэчы, гэты катэгарычна забаронена інструкцыямі МНС і Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя.

Сустрэча праходзіла пры непасрэднай падтрымцы Творчай групы "Наш Магілёў".  Адзін з каардынатараў ТГ "Наш Магілёў" заклікаў жыхароў да канструктыўнай барацьбы за свае законныя інтарэсы:

– Варта рыхтавацца да шматмесячнай перапіскі: раённая пракуратура хутчэй за всё адмовіць, на абласную – надзеі таксама мала, але Гэнеральная пракуратура абавязкова звярне ўвагу на галавацяпства мясцовага чынавенства. Мова тут ідзе не пра хабары Шорыкаву й Батуры, але пра тое, што яны нават не падумалі калі пад вокны Вам уціснулі гэтую заправку. Пры гэтым, праз гэтае будаўніцтва, прыйдзецца пераносіць дарогу, што вядзе на Грэбянёва, а гэтае па-просту ёсьць злачынным выкарыстаньнем бюджэтных сродках у інтарэсах асобных прадпрыемстваў.

Юры Ермаловіч, выканаўца працы з боку ТАА "Трансстрой" да грамадзянаў не выйшаў, але нашаму карэспандэнту распавёў, што такую самую АЗС ён будаваў на мікрараёне "Ювілейны":

– Я гарантую, што аб’ект будзе бясьпечным, - пры гэтым Ермаловіч адмовіўся каментаваць дазвол гарвыканкаму на будаўніцтва, але даў зразумець, што небясьпекі для жыхароў не бачыць.

Жыхары засталіся настроенымі рашучы, пры гэтым пяцёра дэлегатаў у гэтый жа дзень накіраваліся на прыём да старшыні гарвыканкаму Шорыкава. Жыхары мяркуюць, што барацьба ня можа прынесьці імгненных вынікаў, але пагадзіліся "ісьці да канца":

– Хоць кожны дзень будзем зьбіраць подпісы, прыцягнем да наше праблемы ўвесь раён, а калі спатрэбіцца – і увесь Магілёў, - гэтак адняслася да праблемы Ірына, жыхарка будынку № 69, настаўніца школкі № 5.

Тым часам, Юры Ермаловіч паведаміў, што пры будаўніцтве АЗС на "Ювілейным" у іх былі праблемы з фізычным разбурэньнем жыхарамі будаўніцтва. Ён запэўніў, што на пляцоўцы па вуліцы Сіманава працуе кваліфікаваны вартаўнік.

Андрэй Воўкаў

15.05.2008

Маці ледзь не атрымала штраф за "абарону" сына

Новы мэтад абараніць падсуднага – нецэнзурная лаянка. Цярплівасьць магілёўскіх судзьдзяў проста ўражвае!

Пачуць адборныя "пэрлы" давялося ў зале Кастрычніцкага суду Магілёва. Разглядалася там наступная справа.

16 лютага ў нецьвярозым стане абвінавачваемы 1981 году нараджэньня каля крамы "Алімп" зьбіў жыхара з бульвара Няскораных. Вярнуўшыся дахаты, пацярпелы міліцыю выклікаць ня стаў. Раззлаваны сын пацярпелага са сваімі сябрамі вырашыў выйсьці да крамы і знайсьці сьведак. Замест іх натрапілі на самога злачынцу, які набываў сабе "дагонку". Пасьля непрацяглай спрэчкі пацярпелі ўжо сын і ягоныя 15-гадовыя сябры.

Суд цягнуўся чатыры з паловай гадзіны безь перапынку. Аднак падсудны (ён ужо тройчы пабыў у турме) сваёй віны не прызнаў. Паседжаньне вырашана адкласьці на 26 траўня.

Яшчэ больш зьдзівіла маці падсуднага. Яна расказала, што сын пастаянна патрабуе набываць алькаголь і цыгарэты. Маўляў, ты абавязаная і кропка!

Здавалася б, пашкадаваць трэба матулю. Аднак… Лексіка ды паводзіны ня вельмі адрозьніваліся ад паводзінаў сына.

Зь месца ў залі пастаянна абражала сьведкаў і пацярпелых брыдкаслоўем. Ёй было ўсё адно, дзе яна знаходзіцца. Не спыніла жанчыну і тое, што судзьдзя ня раз пагражала штрафам. Зразумела, што і сын вырас такім...

Усё часьцей у апошні час хлопцам ад 18 да 22 гадоў выносяць прысуд па 107 артыкуле Адміністратыўнага кодэксу: прымусовае лячэньне ад алькагалізму.

Саша Заяц

14.05.2008

Ці перамогуць шараговыя магілёўцы багаценькі "Нафтапрадукт"?

Больш за 250 подпісаў сабралі жыхары дамоў, побач зь якімі будуюць аўтазапраўку. Ужо пададзена больш за тры звароты да ўладаў і структураў.

Адказаў пакуль не было. Аднак жыхары працягваюць выказвацца "супраць".

З пачатку траўня ў 10 мэтрах ад дамоў №65 і 69 па магілёўскай вуліцы Сіманава будуюць аўтазапраўку, аднак побач разьмяшчаецца дастаткова вольнае поле. Заказчыкам будаўніцтва зьяўляецца "Магілёўнафтапрадукт".

Узрушаныя жыхары на месцы сядзець не сталі. Звароты з копіямі сабраных подпісаў накіравалі ў Упраўленьне архітэктуры гарвыканкаму і экалягічную міліцыю. У шэрагу памагатых аказаліся і дзяржаўныя СМІ. Лісты са зваротам накіравалі на дзяржаўнае тэлебачаньне і ў рэспубліканскія газэты. У бліжэйшыя дні скарга будзе пададзена ў пракуратуру Кастрычніцкага раёну. Акрамя таго, прадстаўнікі грамадзян, што падпісаліся пад зваротам, пойдуць на прыём да старшыні гарвыканкама Віктара Шорыкава.

– На мой погляд, гэтыя паходы да Шорыкава ні да чаго не прывядуць, – адзначае Андрусь Воўкаў, каардынатар  Творчай группы "Наш Магілёў", якая дапамагае жыхарам змагацца за свой дабрабыт. – Паход на прыём проста бескарысны. Неразумна хадзіць да таго чалавека, з санкцыі якога, мабыць, і распачата будоўля. Праблему можа вырашыць толькі абласная ці рэспубліканская пракуратура, а надзейней за ўсё – адміністрацыя прэзыдэнта. На раённым і гарадзкім узроўні ўсё "схоплена".

– Гэтая будоўля парушае шмат законаў. І парушэньні апісаныя ў нашай скарзе. Таму галоўнае спадзяваньне на адпаведныя дзеяньні пракуратуры. Мы верым, што свайго даб’емся. Тым больш, ад боку нашага дому да будоўлі крыху болей за 10 мэтраў, – адзначаюць жыхары 69-га дому.

Між тым, на месцы заплянаванай будоўлі трактар ужо зачысьціў паверхню глебы.

Саша Заяц

13.05.2008

Прэвентыўнае затрыманне

У Магілёве падчас афіцыйнага дзяржаўнага мітынга прысвечанага Дню працы быў затрыманы рабочы-будаўнік, сябра БСДП (Грамады) Мікола Расюк.

– Я дамовіўся сустрэцца са сваім працоўным калектывам каля "Дом Быта", але быў затрыманы на падыходзе да яго, – распавядае Мікола Расюк. Адзін з міліцыянераў сказаў, што я падазраюся ў нейкім злачынстве і што для разбіральніцтва мне неабходна прайсці ў Ленінскі РАЎС. Пасля таго, як я зразумеў, што маім планам, прайсціся са сцягам Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі разам з мітынгуючымі не ўдасца здзяйсніцца, я дастаў сцяг і абматаў яго вакол сябе. На дзіва, міліцыянты не мелі нічога супраць.

У Ленінскім РАЎСе Міколу Расюка пратрымалі крыху больш чым за дзве гадзіны. Міліцыянты запытвалі яго, ці быў ён некалькі дзён назад у Пінску, дзе адбылося злачынства, якое здзейсніў чалавек, які знешне вельмі падобны на Міколу Расюка. На гэта Мікола патлумачыў, што ў гэты час знаходзіўся ў Магілёве.

– У мяне было каля двух дзесяткаў асобнікаў газеты "НАШ Магілёў", якія мне вярнулі пасля дагляду рэчаў. Некалькі асобнікаў узялі быццам бы для азнаямлення. Партыйны сцяг таксама не забіралі. Я таксама распавёў супрацоўнікам міліцыі пра тое, што такое дэмакратыя і якія павінны быць узаемаадносіны на працы паміж начальнікам і падначаленым. Яны слухалі і згаджаліся, – гаворыць рабочы-будаўнік.

Пасля таго як мітынг скончыўся, Міколу Расюка адпусцілі.

Вітольд Няўрыда

01.05.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: