Прыбужжа № 8, жнівень
|
Клеркі адступаюць, але не здаюцца
Аляксандра Меха зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты, і на гэтай падставе адмовілі ў крымінальным перасьледзе падпалкоўніка КГБ А.Басько. Звольненаму за ўдзел у выбарах актывісту апазыцыі Меху прыйшоў адказ з Брэсцкай міжгарнізоннай ваеннай пракуратуры. Каронная фраза чэкістаў "Либо Вы с нами, либо Вы против нас" набыла новую трактоўку. У свой час Аляксандр Мех зьвярнуўся ў Кобрыньскую пракуратуру з заявай, дзе прасіў прыцягнуць кіраўніка Кобрыньскага УКГБ Андрэя Басько да крымінальнай адказнасьці за перашкоды ў ажыцьцяўленьні выбарчых праў. Маёр юстыцыі Дымша, старшы памочнік Брэсцкага міжгарнізоннага ваеннага пракурора, піша ў адказе: "Як растлумачыў Басько, ён насамрэч прамовіў гэтую фразу (альбо Вы з намі, альбо Вы супраць нас). Сэнс гэтага выразу зводзіўся да таго, што Мех у ходзе выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў павінен дзейнічаць строга ў адпаведнасьці з заканадаўствам". Не як пагроза, а як канстатацыя факта прадстаўленая ўжо і фраза Басько, што Мех ня знойдзе працы ня ў Кобрыні нават – ва ўсёй Беларусі. У Польшчы хіба. А як тады казка пра чароўную краіну Беларусь? А вось як: "На цяпер Мех зарэгістраваны у акруговай выбарчай камісіі Кобрыньскай выбарчай акругі №12 у якасьці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. … . якіх-небудзь скаргаў на парушэньні выбарчага заканадаўства з боку Меха ў выбарчую камісію не паступала". І вось як чорнае выдаецца за белае: "… пытаньне звальненьня Меха паміж Галашка (кіраўнік Кобрыньскай філіі "Белтрансгазу", у кабінеце якога 4 чэрвеня адбывалася размова з элементамі шантажу) і Басько наогул не абмяркоўвалася. …прычыны звальненьня Меха Басько невядомыя, прафэсійнай альбо асабістай цікавасьці для яго не прадстаўляюць і зусім не зьвязаныя зь ягонай службовай дзейнасьцю". Юрыст прафсаюза РЭП Уладзімір Малей кажа: – Важна тое, што бярэцца да разгляду фанаграма размовы, запісанай Мехам на дыктафон. Кожны малы клерк ня хоча браць на сябе цалкам усю адказнасьць, пакідае сабе пэрсанальную магчымасьць да адступленьня ў будучым. Адмову пракуратуры будзем абскарджваць, як і адмову суду ў аднаўленьні на працы. Нагадаем, што з боку пракуратуры гэта ўжо другая адмова. У ліпені кобрыньскі раённы пракурор сп.Запарошчанка ня ўбачыў складу злачынства ў пагрозах расправы, скіраваных на мабільнік Меха нейкім Філіновічам, памочнікам дзейнага дэпутата "палаткі" Кучынскага. Пётра Васілеўскі 29.08.2008
"Высокі суд" апынуўся нізкім
У Кобрыні вынесены прысуд у справе Алеся Меха, які быў звольнены два месяцы таму за ўдзел у выбарах. Ягоны іск не задаволены. Судзьдзя Бабаскін не ўзяў да ўвагі нават прызнаньне кіраўніка Кобрыньскай філіі "Белтрансгазу" Ўладзімера Галашкі: так, Мех быў звольнены з працы за ўдзел у выбарах. Высьветлілася і роля прадстаўнічкі пракуратуры Валянціны Лідчык. Яна адмяла ўсе зафіксаваныя парушэньні права на працу аднаго зь лепшых працаўнікоў, рупліва ўстаноўленыя юрыстам прафсаюзу РЭП Уладзімерам Малеем. Прадстаўнік Алеся Меха ў судзе часта ўжываў зварот "Высокі суд". Выходзіць, перацаніў? – На цяпер зло атрымала верх, – кажа спадар Малей. – Прыкра, бо ўсе факты паказваюць на тое, што рашэньне павінна было быць процілеглым. Будзем абскарджваць. Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі: – На мой погляд, супрацьстаяньне ў Кобрыні мае пакуль мясцовы характар і не інсьпіраванае зь Менску. Удзельнічаюць у ім тры бакі: мясцовыя ўлады, дзейны дэпутат Віктар Кучынскі і Алесь Мех. Кучынскі абрыд уладам, але і Меха яны ня хочуць. Верагодна, рашэньне Кобрыньскага суду ляжыць у рэчышчы наладжаных кантактаў Кучынскага зь берасьцейскімі кадэбістамі. Сьведчаньні таму візыт мясцовага чэкіста ў кабінэт Галашкі дзеля запалохваньня Меха 3 чэрвеня і пагрозы па мабільніку Меху памочнікам Кучынскага Філіновіча. Усё было зафіксавана, але пакрыта на мясцовым узроўні. Адзін берасьцеец, які езьдзіў на суд напярэдадні, азначыў па-літаратурнаму: – У Кобрыні ну… гадзюшнае правасудзьдзе. І наогул. Суворавым гэтым цкуюць беларусаў бязь меры, а цяпер яшчэ і чорнае назвалі белым. Сам Аляксандр Мех кажа, што дзесьці прадчуваў такі ход падзей: – На шляху да свабоды ня будзе лёгка. Але ж нельга, каб нягоднікі маглі рабіць усё, што ім заманецца. Будзем змагацца. Улады наступілі на зону спрацоўваньня гэтай пасткі. Палітычны капітал кобрыньскага апазыцыянэра будзе цяпер расьці ў гэамэтрычнай прагрэсіі. Ці будзе ён канвэрсаваны, залежыць ад кобрыньскай філіі беларускага народу, дэмакратычнай супольнасьці і найперш ад самаго Алеся. Цікаўныя – сочым за падзеямі. Неабыякавыя – дапаможам чалавеку ў бядзе. Пётра Васілеўскі 23.08.2008
Справа Алеся Меха: зноў няма рашэньня
Судзьдзя Кобрыньскага суду сп.Бабаскін запатрабаваў з акруговай выбарчай камісіі дакумэнты. Наступнае паседжаньне суда па справе звольненага за ўдзел у выбарах інжынэра Меха заўтра, у пятніцу, зноў а 9-й гадзіне. – Рашэньне для мяне абсалютна нечаканае, – кажа Алесь Мех. – Справа становіцца ўсё больш палітычнай. Значыць, і рашэньне будзе палітычным ці палітызаваным. – Гэта добры сігнал, – не пагаджаецца юрыст прафсаюзу РЭП Уладзімер Малей. – Судзьдзя хоча ўпэўніцца, што Мех насамрэч усур’ёз вырашыў браць удзел у выбарах. Але – час пакажа. Пётра Васілеўскі 21.08.2008
Сёньня а 9-й раніцы пачаў фінішаваць суд па праве А.Меха
Справа звольненага за ўдзел у выбарах актывіста БНФ прыцягнула ўвагу Кобрыньскай пракуратуры. Яе прадстаўнік выступіць у спрэчках з раніцы 21 жніўня. Рэзанансная справа Справа Меха прэцэдэнтная. Калі да гэтага апазыцыянэраў выкідалі з працы без аніякага, дык тут найшла каса на камень: у кабінэце Ўладзімера Галашкі, кіраўніка Кобрыньскай філіі фірмы "Белтрансгаз" гаспадар памяшканьня і начальнік Кобрыньскай управы КГБ Андрэй Басько 16 хвілін нагаворвалі на дыктафон Меха ўсё, што напрамую забараняе Канстытуцыя, а менавіта: пад пагрозай звальненьня з працы змушалі Меха адмовіцца ад удзелу ў выбарах, казалі, што ён ня знойдзе працы ва ўсёй Беларусі, ціснулі на тое, што ў Меха ёсьць сям’я – малыя дзеці і жонка… Прадстаўнікі дзяржавы, як кажуць, былі схопленыя за руку ў часе злачынства. Менавіта таму 20 жніўня ў залі Кобрыньскага суда знаходзілася практычна ўсё кіраўніцтва Партыі БНФ, да дзесяці партыйцаў з суседняга Берасьця і прыкладна 15 журналістаў. Адрэагавала і дзяржава: месца за асобным столікам у залі паседжаньняў заняла прадстаўнічка пракуратуры Валянціна Лідчык. Разгляд па сутнасьці Юрыст прафсаюзу РЭП Уладзімір Малей апынуўся ўедлівым. Ён прадставіў суду пяць падставаў да аднаўленьня інжынера Меха на працы. Па-першае, безумоўна, гэта палітычная матывацыя непрацягненьня кантракту з інжынерам Мехам, прызнаная самім Галашкам на папярэднім разглядзе справы. Па-другое, гэта замацаванае ў сакрэтнай дагэтуль калектыўнай дамове абавязацельства заключаць з чальцамі прафсаюзу кантракт на тэрмін легітымнасьці дзейнага прафкаму, а ён сканчаецца толькі ў 2009 годзе. З Мехам кантракт у 2007 годзе быў працягнуты толькі на год. Да таго ж выразныя падробкі тэксту калектыўнай дамовы, кожная старонка якой падпісана рознымі асобамі, і нават ёсьць двайныя старонкі з розным тэкстам. Старонкі, "выгадныя" для звальненьня А. Меха, падпісаныя чыноўнікам, які санкцыянаваў звальненьне Меха з Менску. Па-трэцяе, прыняцьцё рашэньня кіраўніцтвам аб звальненьні Аляксандра Меха бяз згоды прафсаюзнага камітэту – той фактычна быў пастаўлены перад фактам, пра што сьведчаць даты ўзгадненьняў з начальнікамі розных узроўняў і запозьнены – 20 чэрвеня, і фармальна няўцямны разгляд прафсаюзам. Па-чацьвёртае, Аляксандр Мех ня меў дысцыплінарных спагнаньняў – толькі заахвочваньні, што адзначае і сам Галашка ў апублікаванай у "Народнай Волі" раздрукоўцы дыктафоннага запісу. Па-пятае, прафсаюз практычна ўхіліўся ад функцыі абароны: – На вынятцы з пратаколу паседжаньня няма ні колькасьці прысутных, ні вынікаў галасаваньня, ні абгрунтаваньня. Ня быў запрошаны на паседжаньне і сам Алесь Мех, – націскаў Малей. Адказчык па зыску выглядаў дастаткова бездапаможна. Намесьнік юрыдычнай службы "Белтрансгазу" Аксана Мельнікава ўпірала на тое, што Мех не выказаў за два тыдні да заканчэньня кантракту ў пісьмовай форме жаданьня працягваць працу. Свайго роду прэзумпцыя вінаватасьці. Гэта выклікала нават у судзьдзі Бабаскіна некалькі гіранічных рэплік. І некалькі пытаньняў пракурора Лідчык. Яна відавочна пачувалася не зусім у курсе, – не была на папярэднім разглядзе. Можа, таму аб’яўлены судзьдзём перапынак быў такі вялікі – тры гадзіны. Чорны прафсаюз Паабедзе слухалі старшыню цэхавай прафсаюзнай арганізацыі Міхаіла Касмовіча. Адзін слухач аж здранцьвеў на лаве, калі Касмовіч стаў усур’ёз напіраць на тое, што Мех пісьмова не зьвяртаўся да яго па абарону ад звальненьня і "на працы заўсёды ўхіляўся гаварыць аб працы". На перапынку ўражаны слухач падыйшоў да Касмовіча і выдыхнуў яму ў твар: – Профсоюзы должны защищать своих людей от увольнений – за это платят вам профсоюзные взносы, а вы как иуды, что угодно проштамповать готовы. Затое Касмовіч выбіў з каляіны Малея. Гаварыў коратка, напірыста, нахабна, і няйначай сівы вэтэран узгадаў сваю бытнасьць прафсаюзным лідэрам Свабоднага прафсаюзу на берасьцейскім "Цьветатроне", калі разабралі яго трохсотгаловую каманду такія вось касмовічы і галашкі з баськамі … І Малей паплыў – стаў напіраць на тэхнічныя памылкі пры афармленьні пратакола, нейкія дакументы рэгіянальнага характару, прытым што прафсаюз "Белтрансгазу" мае менскае падпарадкаваньне. Потым сам Алесь Мех і Малей сталі настойваць на праслухоўваньні дыктафоннага запісу. Быў цэлы абсяг, дзе юрыдычная мова саступіла мітынговай палітрыторыцы. У судзьдзі Бабаскіну прачнулася гіронія, амаль непрыязь да прадстаўніка Меха: – Дык Вы ж чулі, як адказаў Мех пра запіс: здабыў тайна. Павінны ведаць, што згодна з законам такія доказы ня маюць юрыдычнай сілы. У кулюарах Як заўсёды, нямала цікавага прагучала ў перапынках. Мясцовыя распавялі: Уладзімер Галашка быў пры саветах начальнікам ідэалагічнай управы райкаму КПСС. Ягоны цяперашні аклад сягае нібыта за тры мільёны. І думае, падобна, савецкімі катэгорыямі. Рэагуючы на словы бацькі Меха пра тое, што пакінуў яго ўнукаў без кавалка хлеба, адпарыраваў: – А кепска было ў пустыню ехаць і потым на "Волзе" дахаты? (Меў на ўвазе, што Мех-старэйшы працаваў пры Саюзе ў Афганістане і зарабіў там на аўтамабіль). Старшыня Партыі БНФ Баршчэўскі сказаў пра аналягічнае звальненьне ў Гарадку: – Там таксама звольнілі за ўдзел у выбарах нашага актывіста Аўтухова. Я сказаў яму, каб як Мех змагаўся да канца, хоць у яго сытуацыя горшая – няма такіх жалезных доказаў, як у Алеся. Тэрор супраць апазыцыі У размовах на лаўках з першых вуснаў даведаўся прыкрыя рэчы. Журналістка зь Бярозы спн.Шчапёткіна кажа: звольнілі з пасады кіраўнічкі натарыяльнай канторы яе дачку. Нават не дазволілі працаваць шараговым натарыюсам. Так і сказалі: за тое, што маці займаецца апазыцыйнай дзейнасьцю. У дачкі таксама малыя дзеці. З-пад Драгічына прыехаў Уладзімер Казека, таксама кандыдат на выбары ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Мне, кажа, вясной спалілі аўтамабіль. Праз тры дні знаёмы кагэбіст у Берасьці падзяліўся: ідэя "канторы", а выканалі міліцыянты – сьпілавалі ўначы замок на гаражы і ўкінулі "пеўня". Потым спрабавалі зьвінаваціць у крадзяжы накладных на 30 мільёнаў, але ня выйшла. Пабаяліся зьвязвацца, бо наняў юрыста і падаў быў сустрэчны зыск удвая большы. Спадар Казека вельмі сымпатызуе незарэгістраванаму (у чацьвёрты раз) "Руху за Свабоду". У судовай залі былі заўважаныя і Юрась Губарэвіч са Зьмітром Шыманскім, намінальныя фронтаўскія кіраўнікі, але і намінальныя пасьлядоўнікі звольненага з ПБНФ "за калябарацыю зь Мілінкевічам" Алеся Міхалевіча. Вось і добра, што хоць у гэтай судовай залі старэйшая беларуская апазыцыйная арганізацыя-юбіляр адзіная: няйначай салідарна дапамогуць сьмеламу кобрыньцу Алесю Меху. – Можаце не хвалявацца – рашэньне суду ўжо прынятае па тэлефоне, – дзяжурна пажартаваў хтось у кулюарах. Што ж, неўзабаве даведаемся, ці была ў гэтым жарце доля жарту. Пётра Васілеўскі 21.08.2008
У справе Алеся Меха акрэсьліліся новыя павароты
У Кобрыні звольнены за ўдзел у выбарах інжынэр змагаецца на двух франтах: хоча прайсьці ў парлямэнт і аднавіцца на працы ў "Белтрансгазе". Але найперш да руціны выбарчай кампаніі. У суботу наведалі ўчастковую камісію. – Не здаём усе назьбіраныя – гэта каля 4 тысяч подпісаў. Так лепш для справы, – кажа спадар Мех. – У ініцыятыўнай групе 25 чалавек. Але хапіла б некалькі зацятых. "На рахунку" бацька, дзякуй яму, за 400. 500 подпісаў – пэнсіянэр Аляксандр Сямёнавіч Елісееў. – Я б і тысячу назьбіраў, – упэўнены спадар Елісееў. – За ўвесь тэрмін лёгка. – Людзі ня любяць несправядлівасьць, таму сёлета падпісваліся наперабой, – распавядае жонка Аляксандра Меха Натальля. Яна таксама назьбірала каля 200 подпісаў. Але яшчэ лепш правярае назьбіранае другімі: як настаўніца, адразу бачыць памылкі. – Апошнія два дні займаліся толькі тым, што вычытвалі. Ні адной памаркі не прапушчана. Подпісы вычытаныя па некалькі разоў, – кажа кандыдат у дэпутаты. За прамінулы тыдзень у справе Аляксандра Меха два сігналы. Не зарэгістраваны ні адзін з кандыдатаў каманды Меха ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. З другога боку, на зьезьдзе Партыі БНФ у суботу 9 жніўня старшыня патрыі Лявон Баршчэўскі падзяліўся навіной: зь ім на працягу 20 хвілінаў гутарыў галоўны рэдактар "Советской Белоруссии" Павел Якубовіч і абяцаў дабіцца аднаўленьня на працы няпраўна звольненага. Разгляд справы па сутнасьці ў Кобрыньскім судзе адбудзецца 20 жніўня. Пачатак а 10-й гадзіне. Але і папярэдні разгляд ужо ўстанавіў, што прычынай звальненьня спадара Меха быў удзел у выбарах. Пётра Васілеўскі 18.08.2008
На брестской Стене Правды появился новый лозунг
"Президент – штампует указы, а власть с бодуна ни хрена не может понять". Круто! Но – не сносят. Хотя на частном заборе есть надписи и позабористее. Стена Правды Это на самом деле железный забор перед частным домовладением по улице Есенина. Уже около года бывшая деревня Вычулки включена в городскую черту Бреста. Микрорайон престижный, много богатых коттеджей. Убогий одноэтажный домишко хозяина этого участка виднеется вдалеке за забором через пустырь, где там-сям затеряны в траве кучи металлолома. Надписи сделаны на металлических планшетах и прикреплены к забору и гаражу. Рядом с домом выстрелила в небо сложная радиоантенна. Всё сходится: на гараже с выездом на улицу красуется шильда с крупной надписью "ЦЕНТР ДЕМОКРАТИИ". Руководителю такого Центра по должности положено слушать "голоса". Но не все надписи на политические темы. Многие стилизованы под афоризмы и подписаны "Народная мудрость". Ранее, здесь и далее мною полностью сохранены орфография и пунктуация: "Хочешь нажить врага – одолжи деньги, хочешь хорошего соседа – построй хороший забор"; "Чистосердечное признание смягчает вину перед Богом, но увеличивает срок в тюрме"; "На четырех ногах – друг, на двух – свинья, собака". А вот образчик фольклора с аллюзиями: "Кто врёт, тот лучше всех живёт, но недолго"; "Если нашу власть посадить в психушку, то наш народ жил бы лучше всех в мире"; "Власть покровительствует воров, мошенников, бандитов и издевается над законопослушными людьми"; "Согласно закона, власть не решает вопросы без взятки". Подписаны изречения соответственно: "Верующие", "М.Н. Лукашевич", "Народ" и "А.Г. Лукашенко". – Так ему уже говорили убрать, – делится молодой сосед, копаясь с беременной женой на грядках. – Даже снимали планшеты все, так он их болтами прикрутил. Он с начала "перестройки" с властями на ножах. Даром, что ему справку выписали – поговорить с ним интересно. Получить агреман у президента этой автономии было несложно: номер телефона подписан под номером дома и крупным шрифтом продублирован на Стене. Назвавшись доверенным лицом BBS и Reiters и спросив, говорю ли я с господином М.Н. Лукашевичем, автором трех афоризмов на Стене Правды, я добился разрешения на аудиенцию. Лукашевич Хозяин резиденции – это на самом деле Михаил Николаевич Лукашевич, нестарый еще мужчина. На сухощавом торсе шорты и опрятная рубашка-безрукавка, на лице щетина с проседью "под мачо", на голове соломенная, по сезону, шляпа. Глаза хитровато-блуждающие. Он признал авторство подписанных афоризмов и посетовал, что милиция пробует втюрить криминал, вменяя кражу 10 тысяч долларов у какой-то хитрой бухгалтерши, которой он якобы продал свою дачу и которая будто бы хотела развести его на несовпадении заявленной и реальной стоимости. В цифрах путается, но говорит определенно: отсидел в подвале Ленинского РОВД трое суток. На то, что заставили снять часть надписей, не в претензии, а остальные у него якобы задокументированы. Лукашевич поведал, что работал инженером-энергетиком еще при Союзе, и его упекли в психушку за то, что обращался с разной разностью во французское посольство, а КГБ читало письма. – Полтора месяца отсидел в Москве и с тех пор пожизненный дурак, – говорит он. – Живу с того, что собираю металлолом, и были проценты с аренды дачи, а теперь вот продал. Похоже, сдает он и гаражи: один в глубине двора и другой маленький с выездом непосредственно на улицу. Но еще более похоже, что над ним опекуном отец, наверное, совсем уже старый. Это проистекает из нашей беседы на темы, отвлекаться на которые не буду. А что милиция? Звоню начальнику службы охраны общественного порядка Московского района, ожидаю выйти на подполковника Степанова, хорошо знакомого с плохой стороны по истории годичной давности с презентацией книги Павла Северинца. Приятная неожиданность – Степанова понизили до старшего участкового. Юрий Михайлович Степусюк был краток: – Лукашевич? Да приезжали мы к нему по поводу этих надписей, комиссия целая была, из горисполкома, санстанция и мы. Оставшиеся надписи в рамках права, ибо не призывают, скажем, к насилию, к изменениям каким-нибудь. Частное владение, человек имеет право. – А разве хозяин не психически болен? Соседи так говорили, хоть и хорошо о нем отзывались. – Да нет вроде. Нету здесь никаких нарушений. Что из этого следует Выходит, никого особо такая творческая самодеятельность не колышет. Зато стоит появиться граффити "ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!" или флагу с колерами на балконе – и с гарантией будет и шум, и ярость, и казенная краска поверх крамолы. Звучит парадоксально, но согласитесь, логика есть. "Почему не убирают "Стену Правды" в Бресте? " – этот вопрос был поставлен пяти брестским руководителям оппозиционных партий и инициатив. Но публиковать ответы подожду. Ваши версии, дамы и господа, а также – у коммунистов проще – товарищи! Проверим, кто из политиков дальше всех оторвался от народа. Анализ этого контента блоком войдет в следующее сообщение от "Стены Правды" через недельки две, ближе к сентябрю. А если ее уберут – разумеется, будет BREAKING NEWS. Петр Василевский 13.08.2008
Похоже, "озимбабвление" белорусов придется отложить
На выходных уезжавшим из Бреста в Кобрин гражданам раздавали листки с рассказом об увольнении с работы активиста оппозиции Александра Меха. Текст настолько короткий, что его стоит привести целиком: Как из Беларуси делают Зимбабве В Кобрине за участие в выборах уволен с работы инженер Александр Мех. Диктофонную запись "наезда" на него государственных рэкетиров – руководителя предприятия В. Галашко и начальника Кобринского КГБ А. Басько читайте на сайте "Народнай Волі" NV-ONLINE.INFO Я понял, что в эту мизансцену обязательно должен вписаться журналист. К "голосовавшим" на обочине шоссе Брест-Минск без получаса "репатриантам" или гостям славного города Кобрина у меня было только два вопроса: 1. Знаете ли Вы, кто такой Александр Мех и как он был уволен? 2. Как Вы относитесь к политически обоснованным увольнениям? Отрицательно ответили на первый вопрос все опрошенные. Ответы на второй вопрос были поразнообразнее. Девушка-медсестра свое незнание даже объяснила: мол, не живу теперь в Кобрине, еду к родителям, а они ну совсем не интересуются политикой. Политически обоснованные увольнения объяснила охраной устоев и нашла в этом и плохую, и, как ни странно, хорошую сторону: нарушаются права человека, но ведь наше общество еще не готово к перемене системы, а то, что есть, – какая бы ни была, но система хозяйствования. Потом добавила, что, как и родители, к политике равнодушна. Спросил, пойдет ли на выборы? "Придется", – ответила она и сразу замялась. Поняла, видимо, что проговорилась. Молодой мужчина уже на первый вопрос вообще удивленно спросил в свой черед: разве можно за такое увольнять? Женщина средних лет сказала, что, конечно же, это очень печально. В общем, однозначно похвалить такую практику властей ни у кого не повернулся язык. Не было и таких, кто боялся бы говорить. Видимо, непросто не вести такой контингент вслед за цивилизованным миром. Так что же тогда – озимбабвление, откладывается? Петр Василевский 11.08.2008
Супрацьстаяньне ў Кобрыні: ЦВК выступіць супраць КДБ?
З даручэньня Цэнтральнай Выбарчай камісіі старшы сьледчы Кобрыньскай пракуратуры Васіль Дзешка сёньня дапытаў звольненага за ўдзел у выбарах Аляксандра Меха. Мяркуючы па рэакцыі адміністрацыйных структураў, якія спраўна дасылалі заяўляльніку сігналы, скарга кандыдата ў кандыдаты Меха на ўціск трапіла з ЦВК у Генэральную пракуратуру, адтуль у Берасьцейскую абласную пракуратуру і нарэшце акрэсьлілася ў Кобрыньскай. – Сьледчы ўзяў зь мяне тлумачэньне пра абставіны справы , – сказаў спадар Мех. Ці пацікавіўся сьледчы Васіль Дзешка пра выснову, здабытую ў панядзелак судзьдзём Кобрыньскага суду А. Бабаскіным, а менавіта прызнаньне кіраўніка Кобрыньскай філіі ААТ "Белтрансгаз" Ул. Галашкі ў тым, што матывам звальненьня быў удзел у выбарах. – Я мусіў сам зьвярнуць на гэта ўвагу, – адказаў звольнены палітык. Сьлед нагадаць дзьве рэчы. Па-першае, кіраўнічка ЦВК Лідзія Ярмошына ў свой час сказала, што яна, нібыта, ня ведае пра гэтае звальненьне, але калі ў справе Меха ўсё так, як пішуць газэты, то тады яго трэба аднаўляць на працы. Па-другое, на днях Алесю Меху прыйшоў адказ зь Берасьцейскай абласной управы КДБ за подпісам кіраўніка гэтай структуры Л.Дзядкова. Маўляў, у дзеяньнях кіраўніка управы КДБ па Кобрыньскаму раёну Андрэя Басько, які прысутнічаў пры размове кіраўніка і падначаленага 4 чэрвеня і актыўна ціснуў на спадара Меха, парушэньняў заканадаўства няма. – Цэнтральная выбарчая камісія мусіць даць адказ у месячны тэрмін, – пракамэнтаваў юрыст прафсаюзу РЭП Уладзімер Малей. – Мы зьвярталіся туды напрыканцы ліпеня. На працу больш завязаны судовы разгляд, і там большая роля кіраўніка прадпрыемства Галашкі. Адказ з КДБ… У любым выпадку мы рыхтуем скаргу у Міжнародную камісію па правах чалавека пры ААН. Пётра Васілеўскі 08.08.2008
Не пакідайце Радзімы, каб не спустошыць душу
Беларус Калюта дзесяць гадоў таму зьехаў зь сям’ёй па прытулак. Сёлета на месяц у Беларусь прыехаў ужо чэх Калюта зь беларускамоўнымі дзецьмі. – Прынцыпова гавару па-беларуску. Таму у КДБ на мяне вялі дасье мо з восьмай клясы, – кажа мой выпадковы суразмоўца. – І дзеці вось – дачка і сын. Ходзяць у чэскую школу, усюды маюць часаць па-чэску, а дома мы гаворым па-свойму. Ён філёляг з адукацыі, вывучаў беларускую і расейскую мовы ў Белдзяржунівэрсытэце завочна. Паралельна працаваў грузчыкам у Берасьці. На эміграцыю выправіўся з Кобрыні – аўтаспынам у Чэхію, потым вярнуўся па сям’ю. Прытулак атрымаў адразу. А вось з працай доўга ня шчасьціла. Няведаньне мовы пакідала толькі працу на будоўлі, ды і тое з казусамі. – Аднойчы сказалі мне падаць нейкі інструмант, дык я перабраў усе дзесяць прыладаў, што там ляжалі, і толькі апошняй патрэбную, – сьмеючыся кажа ён. – Быў у Бельгіі. Там толькі легальны рынак працы. Цяпер вось працую ў школе ў Празе бібліятэкарам. Праца на год. Потым зноў конкурсны адбор, і зусім не абавязкова я застануся. У Кобрынь Адась прыехаў з файнай рыбалкі ў Дывіне. А так ужо блізу месяца езьдзіў з двума сваімі дзяцьмі і дачкой украінскіх знаёмцаў па Беларусі. Пабываў ля магілы маці ў Нароўлі, адкуль адсялілі ў 1986. Хутка ў Чэхію. – Праца забірае мяне ўсяго, – дзеліцца ён. – Здымаю кватэру за 103 кіламетры ад Прагі – так таньней. Пакуль туды, пакуль назад – пара ўжо на сон, а назаўтра той самы калаварот. Пытаю пра беларускае кола ў Чэхіі. Ёсьць, кажа Адась, свае, робяць тое-сёе. Запрашаюць нашы гурты, даюць ім крыху зарабіць. Самі з гэтага нічога ня маюць, адно – задавальненьне, што паслухалі сваё і далі другім. Адзін спрабаваў мастакоў запрашаць, дык збанкрутаваў амаль на гэтым. У галерэю ня надта кагосьці загоніш. Ён чытае ў Празе інтэрнэт, у курсе ўсіх падзей, але не гарыць. – Хачу, – кажа, – проста жыць. Таму дзесьці і шкадую, што зьехаў, бо набыць шмат не атрымалася. Беларусы за мяжой амаль ніхто не багатыя, а ў мінусе, што ня дома. І тут, і там есьці ёсьць што – дык тут на месцы зрабіць нешта латвей, чым седзячы ў чужыне. А парадкі нашыя – дык ніц няма вечнага. Прыйдуць новыя людзі, схамянуцца: а як жа "ЗА БЕЛАРУСЬ!" і без беларускай мовы. Нават простае выкананьне дзьвюхмоўя дасьць вось як шмат. Вось у Бельгіі – у школках вывучаюцца абедзьве мовы, надпісы і шыльды вядуцца на абедзьвюх, і чыноўнікі у Флямандыі па-француску, а ў Валёніі мусяць шваркаць па-валёнску. І ні ў кога пашчэнка не адвісае як тут, калі я гавару па-беларуску. – Цяпер шмат хто вохкае, калі чуюць мяне ды асабліва яшчэ і дзяцей, што во шчабечуць па-нашаму. А я на сёньня дык бязь лішніх сантымэнтаў. Проста жыву, – памаўчаўшы, дадае ён. Спадар Калюта паліць моцныя цыгарэты. Калі недапалак ужо добра грэе палец, тушыць яго і распавядае, што хацеў бы выдаць чэска-беларускі і беларуска-чэскі слоўнікі, але ня мае пакуль надзейнага фінансавага апірышча. У яго разьвітальных словах чуецца прытомленае, але пэўнае "Будзьма жыць!", і яно, канешне, іншае, чым нядаўні інтэрнэтаўскі навінавы гіт з Магілёву, здаецца, ці зь Менску, калі ачмурэлы ад піва падлетак з крыкам "Будем жить!" скочыў з даху дзевяціпавярховіка і… застаўся жывы. Сымпатычнае і цёплае яно, вось. Да пабачэньня ў нашай глабальнай вёсцы, Адась Калюта! І няхай вернецца табе станоўчая энэргія, якую спрамяняеш на людзі! Пётра Васілеўскі 07.08.2008
Супрацьстаяньне ў Кобрыні працягваецца
У судзе адбыўся папярэдні разгляд справы па скарзе "фронтаўца" Аляксандра Меха на няпраўнае звальненьне з працы. Актывіст Партыі БНФ Аляксандар Мех быў звольнены месяц таму з Кобрыньскай філіі фірмы "Белтрансгаз" за ўдзел у восеньскіх выбарах у Палату прадстаўнікоў у сьпісе 110 дэпутатаў ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. 28 ліпеня ён накіраваў у суд заяву, дзе абскардзіў звальненьне як няпраўнае, бо палітычна матываванае. Сёньня адбыўся папярэдні разгляд справы. Паседжаньне суду 4 жніўня... Судзьдзя Кобрыньскага суду Аляксандр Бабаскін даў два станоўчыя сігналы. Ён удакладніў у кіраўніка Кобрыньскай філіі "Белтрансгазу" Ўладзімера Галашкі, ці была размова з матывацыяй "альбо выбары, альбо праца" і атрымаў станоўчы адказ. Таксама ён спраўдзіў у юрысконсульта галаўнога прадпрыемства "Белтрансгаз", якая таксама прадстаўляла наймальніка, ці меў інжынэр Мех спагнаньні па працы. Калі ўведаў, што не было, то спытаў, чаму кантракт заключаўся некалькі раз толькі на год і чаму ён не працягнуты цяпер. Адказ быў: "Такое права наймальніка" і "Ня ведаю". Можна было б залічыць судзьдзі Бабаскіну ў актыў тое, што ён дапусьціў у якасьці прадстаўніка заяўніка юрыста прафсаюзу РЭП Ўладзімера Малея, каб не ягоная рэпліка "Што, зноў з Вамі спрачацца будзем?" Міравое пагадненьне, прапанаванае Малеем, было адхілена. Гэта значыць, заяўнік па-ранейшаму настойвае на аднаўленьні на працы, аплаце вымушанага прагулу, маральнай кампэнсацыі ў 500 тысяч беларускіх рублёў за палітычна матываваную дыскрымінацыю на месцы працы. Суд задаволіў хадайніцтва Аляксандра Меха аб прадастаўленьні яму для азнаямленьня калектыўнай дамовы, заключанай у 2004 годзе, у чым адмовілі пры звальненьні. А мог бы, як хадайнічаў юрыст Малей, абавязаць "Белтрансгаз" прадаставіць арыгінал, паколькі менская прадстаўніца фірмы прывезла з сабой вытрымкі зь яго і прапаноўвала чытаць інтэрнэт-версію(!). Выходзіць так – працаўнікі ня маюць магчымасьці прачытаць калектыўную дамову, бо яна, як адказалі Меху, "знаходзіцца ў галаўным прадпрыемстве ў Менску". Таксама задаволеныя хадайніцтвы аб выкліку ў суд сьведкаў. У дакумэнтах фігуруе публікацыя дыктафоннай размовы Аляксандра Меха 4 чэрвеня з кіраўніком філіі сп.Галашкам і кіраўніком Кобрыньскай раённай управы КДБ сп.Басько, надрукаваная ў "Народнай Волі", з элемэнтамі шантажу і пагрозаў. Наступнае паседжаньне суда прызначана на 22 жніўня а 10 раніцы. ... і вакол яго – Судзьдзя Бабаскін мае ці выканальную місію, – камэнтуе адзін з прысутных на судзе актывістаў ПБНФ. – З аднаго боку, палітычную матывацыю звальненьня неабвержна засьведчыў дыктафонны запіс, зроблены спадаром Мехам у кабінэце Ўладзімера Галашкі. Справа шырока растыражаваная незалежнымі мас-медыя і народным тэлеграфам. З другога боку, мясцовая ўлада ўжо абазначыла сваю пазыцыю. Спадара Меха выклікалі ў міліцыю, дзе нібыта ў сувязі са справай аб выбуху 3 ліпеня ўзялі адбіткі пальцаў і нават спрабавалі ўзяць аналіз сьліны на ДНК. Калі памочнік дзейнага дэпутата ад Кобрыні сп.Філіновіч прадпрыняў спробу затэрарызаваць Аляксандра Меха пагрозамі па тэлефоне і быў злоўлены на гарачым, Кобрыньскі пракурор Запарошчанка спусьціў справу на тармазах. Звальненьне і суд як каталізатар выбарчай кампаніі Жыхары Кобрыні амаль усе ведаюць пра "наезд" на мясцовага апазыцыянэра. Адбываецца выразнае дзяленьне на дзьве партыі. Найлепш гэта бачна падчас збору подпісаў за вылучэньне кандыдатам на выбары. Двое мужчынаў – адзін дома зь сям’ёй, другі госьць – адразу ажыўляюцца, калі да іх завіталі зь ініцыятыўнай групы Аляксандра Меха: – Дык яго што, звольнілі-такі з кампрэсарнай? Давайце, падпішам! Гаспадар шукае пашпарт, а госьць ідзе ў суседні пад’езд па свой. Маладая сям’я ў наступным доме чытала публікацыю. Муж занёс пашпарт на працу і забярэ празь дзень. Просіць абавязкова прыйсьці. У жонкі Сьвятланы аказваецца рэгістрацыя ў вёсцы, і яна шкадуе. Аднак абяцае дапамагчы потым, чым зможа. На прадпрыемствах людзі дзеляцца інфармацыяй, самаарганізуюцца ў групы і падпісваюцца дзясяткамі. Агулам назьбірана каля дзьвюх тысячаў подпісаў, і неўзабаве пасьля праверкі самыя надзейныя будуць перададзеныя ў выбарчую камісію. – Захочуць зарэгістраваць – зарэгіструюць, не захочуць – знойдуць як адмовіць. Зноў людзьмі пакарыстаюцца, як пры звальненьні, – кажа спадар Мех. Пра суд ён дадае больш пэўна: – Дзякуй вось людзям, дапамагаюць. Чаго ў кобрыньскім супрацьстаяньні ў любым выпадку не пазьбегнуць, дык гэта дзьвюх рэчаў. Першая: бяз стратаў улады ўжо ня выйдуць. Мінімальнымі яны былі б пры поўным аднаўленьні інжынэра Меха на працы і належнай рэгістрацыі яго як кандыдата ў дэпутаты. Другая: калi нават Аляксандр Мех будзе зьняты з выбарчай дыстанцыі альбо сьпісаны алоўкам уціхую ўначы 28 верасьня, – ён усё роўна можа стаць фактычным народным дэпутатам і пры наяўнасьці належнай падтрымкі з боку дэмакратычнай супольнасьці зможа плённа працаваць на карысьць людзей. Прыкладам, як праваабаронца. Пётра Васілеўскі 05.08.2008
Нашел свой университет в Швеции
Брестчанин Виктор Назарук проучился первый семестр в университете Умео. Чтобы поступить, преодолел жесточайший конкурс в 300 человек на место и – не жалеет! Хочет не жалеть и о своем интервью, поэтому мы с должной осторожностью пересказываем содержание разговора читателям Bulletinonline.org. Почему учиться хочется У шведского студента два занятия в день. Два выходных в неделю. Это не значит сутками лежать или даже сидеть перед телевизором. Студент наперед получает программку каждого предмета, где расписано содержание каждого занятия. Следует самому читать учебники, а на рандеву с профессором раз в неделю приходить с вопросами. Преподаватели – друзья студентов: вместе шутят, смеются и даже пьют пиво. Но могут нешуточно, хоть и очень доброжелательно, выставить из универа. Экзамен интерактивный. Получаешь тему – как правило, статью из газеты, – и должен с партнером в течение получаса ее обсуждать. Вопросы и ответы должны раскрывать суть материала, а язык должен быть в работе 80 процентов времени. Почему не по справедливости, почему не 50 процентов? А за счет особенности шведского языка. В нем собеседник должен постоянно давать языковые сигналы: мол, понимаю, слушаю. Для иностранцев первых два семестра отводятся на шведский. После языкового экзамена на уровень С2 ты полноправный студент. Высокий конкурс среди иностранцев – в прошлом году на 30 мест для соискателей стран СНГ было подано 9000 заявлений – объясняется не только качеством образования. Оно полностью бесплатное. Поэтому учиться в Швецию охотно едут, к примеру, даже молодые немцы. Государство дает студентам много материальных бонусов. К примеру, они (правда, почти исключительно шведы) получают стипендию в 300 евро. Можно взять в банке беспроцентную ссуду – тоже 300 евро в максимальном размере. Студенческий билет – своего рода дисконтная карта. По нему положена не только 50-процентная скидка стоимости проезда – даже некоторые товары можно купить со скидкой. Например, хороший комп за полцены. Виктору шведское государство сочло возможным оплачивать полную стоимость проживания в кампусе, в одноместной комнате. Также он автоматически, в связи с длительным сроком обучения в университете, получил вид на жительство, что почти уравняло его в правах с гражданами Швеции. Университет В универе городка Умео (110 тысяч жителей) учатся 35 тысяч студентов. По количеству он шестой – в самом большом обучаются 60 тысяч студентов. По качеству образования первое место держит Королевский университет в городе Упсала (20-е место среди 100 лучших университетов в мире). За прошлый год совершил рывок в сотню лучших и университет в Умео, переместившись со 149 места вплотную к сотому. Сходство с Беларусью … Шведы любят бульбу с мясом, – на севере едят почти исключительно эту комбинацию. Там же в деревнях дома накрыты такими же, как и у нас, двускатными крышами. Характер у них, как и у нас, открытый. Это подтверждается, кстати, обоими языками. В шведском не принято слушать собеседника, как египетская мумия – ты постоянно должен давать сигналы понимания. В белорусском об открытости говорят полногласность (паўнагалосьсе) и обилие открытых гласных <a> и всякого рода мягких согласных, а также замена хитрого и скрытного <и> на открытое „шчырае“ <ы>: вада, галава, пахаваць; шыба, прыйшоў жывы. …и разница Шведы не любят, когда смотришь в глаза. Могут среагировать резко. Не спешат. Если ты бежишь по городу, наверняка спросят, что у тебя случилось и не нужна ли помощь. Тщательны в еде и относятся к ней как к ритуалу. Готовят разные приправы, соусы, в крайнем случае покупают в магазине. Что почем Цены на продукты такие же, как в Беларуси, а кое-что и подешевле. Промтовары немного дороже, но очень хорошего качества. И – все можно купить гораздо дешевле на распродажах. К примеру, настоящие "Armani" лишь за 50 долларов. В магазине биопродуктов можно приобрести экологически чистую говядину за день-два до истечения срока на санитарном штемпеле за каких-то 5 евро килограмм. Есть и такие, как у нас, продукты без экосертификата. Они в разы дешевле биопродуктов. Разница в подходе к профессии Естественно, она видна уже в системе обучения. Если больше брать формальную сторону, то по-разному выглядит сдача экзаменов, и это не только интерактивный их характер. В Швеции так: провалил один экзамен – пересдавай всю сессию. По существу следующее. Если студент не согласен с "неудом", его делом займется студенческий профсоюз. Профсоюзы вообще играют в Швеции большую роль, и это признание социальной справедливости и работы как краеугольного камня общества. Короче, реальный социализм. Самое малое, что делает студенческий профсоюз в Швеции – это выпуск своей достаточно зубастой газеты. Но случаи апелляций по результатам экзаменов бывают редко. Оценивание на экзамене многоаспектное, выверенное и поэтому достаточно объективное. Существенна разница и в материальной "оценке" труда – в зарплате. Обладатели диплома бакалавра получают в 2-2,5 раза больше, чем имеющие аттестат средней школы и пару крепких, мускулистых рук. Магистры – а это дополнительный год учебы в университете – получают еще прибавку в 30 процентов. У дипломированных специалистов короче рабочая неделя. Шведский профессор имеет около 5000 евро в месяц. При этом у него совсем мало лекций, в разы меньше, чем у наших. Одевается профессура почти как студенты – джинсы да рубашка. После универа постоял во дворике, поболтал с коллегами ли, со студентами, потом забросил ногу на велосипед и покатил себе домой. Но дом у него уж никак не "хрущевка", ему по карману и дорогое авто, яхта, отпускное путешествие на Канары. Совсем разное Например, у нас с ними совсем разное отношение к природе. Во многом это результат деятельности сильного среднего класса – элиты, выращенной благодаря системе образования. В Умео на одного жителя приходится 3,5 велосипеда. В городке 180 километров велодорожек. Около озер в окрестностях можно встретить таблички "Питьевая вода". В водах много рыбы, в лесах зверя. Рыбалка и охота платная, по специальным относительно недорогим карточкам. Если швед выловил больше рыбы, чем прописано в ней, он пойдет в магазин и доплатит. Шведы устроили свое общество так, что могут жить наивно и открыто, как дети, не отравляя жизнь всякими взрослыми хитростями и подлостями. Поэтому средняя продолжительность жизни у них 86 лет у женщин и 80,5 у мужчин. Норденсоюз Швеция не лучшая в северном неформальном сообществе стран. На первом месте по уровню жизни Норвегия. Многие шведы ездят туда на заработки, а в Швеции полно финнов. Почти все финны говорят по-шведски. Финляндия, где один из самых высоких уровней жизни в Евросоюзе, замыкает пятерку стран Норден. На третьем месте Исландия, на четвертом Дания. Можем ли мы так Выжить в Швеции нашему брату трудно. Прежде всего потому, что там нет черного рынка труда. Во-первых, не берут без знания шведского языка (уровень В2). Во-вторых, высокие штрафы за разные нарушения условий найма и стандартов труда. Халтура карается жесточайше, ведь это вредительство по отношению к священной корове шведов – ЗДОРОВЬЮ ЧЕЛОВЕКА. И в учебе выходцы из Восточной Европы часто "не тянут". Из 30 человек, набранных в прошлом году, не сдали сессию с первого раза 18. Такая же группа на четвертом курсе насчитывает 11 человек. – Но я сделаю все, чтобы довести дело до получения диплома, – заключает рассказ Виктор Назарук. Петр Василевский 04.08.2008 |