Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Брэст Прыбужжа № 11, лістапад
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Прыбужжа № 11, лістапад

10 килограммов "Arche" государство оставит себе

Месяц тому назад брестская таможня не пропустила в Польшу опасный груз: 10 экземпляров толстенного – 1082 страницы – журнала.

Таможенница Рената Недбаева посчитала: там могут быть сведения, наносящие вред белорусской державе. И журнал лёг на экспертизу.

На нее в этом ведомстве отводится именно 30 дней. Они истекли 24 октября. Назавтра я заглянул в таможенную службу. Предварительно положил в сумку следующий за конфискованным – самый свежий – номер журнала. Чтобы говорить предметно. Потому что в нем, этом номере, изложена история конфискации издания.

Для тех, кто не читал "Arche": это белорусскоязычный "навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі" ежемесячник. Как говорится, без картинок, но с фотографиями. И с обилием текстов. Журнал замахивается на элитарность, и это ему чаще всего удаётся. Почему удаётся? Много переводных текстов по-настоящему элитарных авторов зарубежья, и свои – редакторы держат планку. Если на первых порах были болезни роста, то после 10 лет становления – издание выходит с сентября 1998 года – журнал читать интересно.

И последняя экзотически наша деталь: "толстяка" можно выписать по индексу 00345. Вот только купить в киосках пока нельзя. А если можно было бы – как тогда конфисковывать?

– Не конфисковывать. Его взяли на экспертизу, – поправил меня человек со звездочками полковника на погонах таможенной форменки  в кабинете на втором этаже желдорвокзала.

Кажется, он не очень-то был осведомлен про этот случай. Зато его подчиненный, тоже с тремя звездами, но на одном просвете, захотел показать знание дела:

– Это не тот журнал, – уверенно сказал он. – Тот был "Arche-Пачатак".

Его начальник полистал начало, ознакомился с мнением редактара Андрея Дынька, что касаемо изъятия, и остался недоволен.

– Няпраўда, што тут пішуць, – перайшоў ён на белмову. – Выдаюцца ў нас выданьні па-беларуску.

Я вымушаны быў зь ім пагадзіцца: сапраўды, тут у нас аблвыканкам заснаваў толькі беларускую газэту "Народная трыбуна". Абачлівы крок быў у свой час, вы мяне разумееце?

– Затое тэлебачаньне і радыё зрусіфікавалі, а гэтага не было і пры камуністах, – запярэчыў я.

Мой визави, человек видимо неглупый, не стал оспаривать. Сказал, что насколько ему известно, журнал не будет возвращен владельцу. Даже позвонил в центральный офис Брестской таможни, куда передан многострадальный "Arche" для экспертизы. Появился спортивный интерес? Нечасто бывают такие, как я? Не стал интересоваться. А ему не ответили: был как  раз обеденный перерыв.

Не ответили и мне. Может, и в самом деле у таможенников перед Новым годом финансовых вопросов невпроворот. Какой уж тут "Arche"…

Пётр Василевский

26.11.2008

Юрась Хадыка: "Ахвотных у прэзыдэнты зашмат: аж да сьмеху!"

У Берасьці абласным сходам  адзначылі 20-я ўгодкі БНФ "Адраджэньне". Прадстаўнікоў пазьнякоўскага ампутаванага крыла заўважана не было

Арганізатары наракалі, што дазвол на арэнду залі (чытай: на сустрэчу і "прослушку") далі за пару дзён да прызначанага тэрміну. Прыйсьці\прыехаць змаглі\наважыліся каля 50 сябраў гэтай старэйшай арганізацыі дэмакратаў. Іх віталі партнэры па кааліцыі абласнога калібру – аб’яднанаграмадзяне (АГП), сацыял-дэмакраты "Грамады" не Шушкевіча, не Статкевіча, а цяпер ужо і не Казуліна, і  "парлямэнцкія" камуністы з ПКБ.

Зь Менску прыехалі Юрась Хадыка, старшыня партыйнай камісіі па этыцы, і Юрась Губарэвіч, намесьнік старшыні ПБНФ. Іх сумеснае сядзеньне за адным сталом у прэзідыі назіраць было нязвыкла: занадта розныя лініі вэтэрана і маладога аб’екта ягонай крытыкі. І лініі гэтыя неўзабаве выразна абазначыліся пад тонкай скурай сьвяткавальных формулаў – бы той мазоль, каторы баліць.

А і яшчэ б не балеў. Палітыкай і так, паводле расхожай формулы палітолягаў, займацца ў сучаснай Беларусі немагчыма. А тут такія недасхавальныя, хібныя супярэчнасьці. Хадыка плястычна зьвёў іх да панятку "палітычная культура". Адназначна маючы наўвазе яе адсутнасьць.  

Губарэвіч вельмі строга ставіцца да "парлямэнцкіх" камуністаў, папракаючы іх за "нераскаянасьць". Публічна закідваў Хадыку тое, што ён меў у часы Саюзу партыйны білет. Вэтэран БНФ раней парыраваў, што кааліцыя з ПКБ патрэбная ў сёньняшняй беларускай сытуацыі – "сіл замала". Што і апраўдвацца няма ў чым, бо афіцыйна выйшаў з КПСС.  А сёньня  цярпеньне ягонае лопнула,  і ўлупіў з галоўнага калібру: "А Мілінкевіч таксама быў у КПСС і ў сыстэме ўлады той" (Губарэвіч займае яшчэ пасаду намесьніка ў "Руху за Свабоду"); больш за тое, "у Алжыры ён кіраваў групай гасьцявых савецкіх выкладчыкаў, а гэтага не магло быць без супрацы з КДБ".  

Спадар Хадыка наківаў маладым за дэмарш: нібыта тыя падмітусіліся і вылучылі ў рэгіёнах да дзясятка кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ў 2011 годзе. Агулам жа іх назьбіралася ў Фронце аж 14.

– Зашмат для адной арганізацыі. Нагода пабочным з нас пасьмяяцца...

– Гэта афронт старшыні Баршчэўскаму, які заявіў пра намер ісьці на прэзідэнцкія выбары, – сказаў мне адзін з прысутных у кулюарах. – Каб захаваць сваю счэпку зь Мілінкевічам, Міхалевічавы пазасталыя сэгменты ў Партыі БНФ высаджваюць Баршчэўскага.

Маладыя – Губарэвіч ды й Шыманскі, якому першы перадаў стырно абласной Рады ПБНФ, – напіралі на вартасьці беспартыйнага на сёньня Мілінкевіча ды й на гарантыі ягонай падтрымкі на Захадзе, калі пойдзе на прэзідэнцкія выбары. Уручалі вэтэранам ружы  і казалі, што добра, калі ёсьць каму пераняць сьцяг (сябе мелі наўвазе, няйначай).

А сьцяг той вісеў-вісеў на сьцяне дый упаў – скоч ня вытрымаў. І не было каму яго пераняць.

Затое засталіся вісець фатаграфіі, якіх багата назьбіралася  за дваццаць гадоў. На іх пікеты, арышты, выхад з сутак. Мітынгі, вандроўкі і помнікі… Многіх з тых, хто на фота, ужо няма сярод нас. Рамантыкаў першай хвалі, людзей сьветлых.

На такой больш мажорнай ноце закончу свой аповяд. А ранейшае – іначай ня мог. Журналіст як акын: сьпявае пра тое, што бачыць.

Пётра Васілеўскі

24.11.2008

Гламур на дорогах пахнет смертью

Наконец-то и у нас продают "Антиполицай"! У иностранных журналистов глаза удивленные-удивленные… А у родных "полицаев" – никакого удивления.

Таблетки, убивающие запах алкоголя, мне предлагали в аптеках и супермаркетах Бреста. Около кассы, на видном месте. На выезде из города, где центральная улица с символическим названием Московская переходит в трассу М1, за 3,5 тысячи можно приобрести четыре таблетки "Антиполицай".

На упаковке таблеток размером 4х2 девка в мегаминиюбке, с удлиненными, видать, Прокрустом ногами,  на верхней части тулова у ней форменный китель офицера ГАИ, на голове фуражка. В руке девка держит полосатый жезл… постой, судя по игривой улыбке и опытнющим глазам, не жезл это, а…, прости Господи!

И какое такое движение регулирует эта дамочка? А, покупателей у автомагистралей, временно ставших пешеходами. Чтобы, если под шафэ, загрызть таблетку-другую. Чтобы настоящий сотрудник ГАИ не смог определить запах алкоголя.

Конечно, вся наша жизнь – театр, и мы в ней лишь актёры, но хотя бы жанр пъесы, в которой ты занят, хочется определить самому! И кто же эти безбашенные  игроки в драму с трагедией, кто это нас тащит в свою яму?

Большой проницательности не надо. Именно этой породы ну о-о-очень удивленные лица мелькают на российских телеканалах: ну как это нас отключили в Украине и Прибалтике?

Да за безбашенность и отключили, хлопцы! Ибо полным-полна гламуром коробушка, и неча отравлять соседям жизнь.

Glamour это вообще-то блеск в переводе с ненаших языков. Но в быту это понятие стойко ассоциируется сегодня с деньгами и праздностью, прожиганием жизни.

Проверено по Интернету: девка с "антиполицая" – продукт из России. Очевидно, это новое их средство противостоять  соединению в атомную смесь плохих дорог и пьяных водителей. Чтобы стремились сочетать заправку автомобиля с самозаправкой алкоголем и заправкой  – мне полный бардачок! –  "Антиполицаем". Был водитель, а стал драйвер. От американского  –  to drive – вести автомобиль, но и:  "drive" – удовольствие от азартного дела.

Датский журналист, с которым мне случилось на днях поговорить с глазу на глаз, – у него этот глаз был ну о-о-о-чень удивленный. Оба были удивленными. Как это так – полиция, ну пусть милиция, это структура государственная, речь идёт о жизни и смерти граждан, а какие-то прохиндеи зарабатывают свои деньги на антигосударственной рекламе и противодействии усилиям право- и жизнеохранительных органов государства! Дас ист фантастиш…

Так же отреагировал и знакомый журналист из Голландии по НЕТу. Нету у них такого, нету.

Проверил кликом. Antipolizei прописался в Эстонии в Интернет-аптеках. Понятно. Там русских местами доходит до сорока процентов. Больше нигде, tovarishchi.

Пошел я в местное областное ГАИ. Начальника не было. Бухгалтерша пристала – ей интересно: чужой человек к начальнику. А может, упрежу неприятность, порадею Ему Высокому! Я ее и спрашиваю:

– Что Вы можете сказать про таблетки "Антиполицай"?

– Убивают запах изо рта, – говорит. – Но вот то, что на коробочке, мне не совсем нравится.

Начальники ее пришли вскоре, и они были го-раздо терпимее. Заместитель начальника областной Госавтоинспекции Сергей Талатынник сказал, что ничего такого в продаже около автомагистралей таблеток, убивающих запах алкоголя, не видит. Начальник службы Aндрей Мехед обронил:

– Напридумывали тут всякого. В первый раз слышу!

Статистика из этого же ведомства такова: за 10 месяцев текущего года на дорогах погибли 175 человек, из них по вине пьяных водителей 35, или 20 процентов. Каждый пятый.

Гламур на дорогах пахнет смертью.

Петр Василевский        

20.11.2008

Падарунак да юбілею губэрнатара Берасьцейшчыны

Дэпутаты вобласьці працягнулі шэраг льгот для "лепшых людзей". Напрыклад, штогадовую дапамогу ў 40 базавых велічынь і бясплатную пуцёўку.

Усяго некалькі месяцаў застаецца да 60-годзьдзя цяперашняга старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму Канстанціна Сумара. Ураджэнец вёскі Вічын Лунінецкага раёну меў у жыцьці кар’ерны ўзьлёт ад загадчыка сельскага клюба да чыноўніка дзяржаўнага маштабу – зь верасьня 2001 па сакавік 2004 году кіраваў міністэрствам па падатках і зборах.

На ніве партыйнай і дзяржаўнай дзейнасьці аграном па адукацыі Канстанцін Сумар зарабіў толькі мэдаль "За працоўную доблесьць". Якіх-небудзь прывілей гэтая ўзнагарода не гарантуе. А ўжо час змушае думаць пра жыцьцё на пэнсіі, бо прэзыдэнт Лукашэнка старажылаў ля сябе асабліва не песьціць. Дастаткова ўзгадаць пра першага губэрнатара Берасьцейшчыны Ўладзімера Заламая. З-пад яго выбілі крэсла літаральна ў дні урачыстасьцяў уласнага юбілею.

Пакуль малавядома, як рыхтуецца да непазьбежнай адстаўкі Канстанцін Сумар. Але некаторыя намеры, як гаворыцца, не прыхаваеш. Да прыкладу, нядаўна дэпутаты абласнога савету працягнулі праз галасаваньне Інструкцыю аб парадку прысваеньня званьня "Ганаровы грамадзянін Берасьцейскай вобласьці". Зацьверджана, што званьне "зьяўляецца вышэйшай ступеньню прызнаньня жыхароў Берасьцейшчыны і прысвойваецца пры жыцьці грамадзянам, якія жывуць на тэрыторыі вобласьці, а таксама жыхары іншых рэгіёнаў і замежных дзяржаваў".

І гэта яшчэ не канец цытаты, бо інструкцыя далей тлумачыць, што прэтэндэнты на званьне вызначаюцца літаральна ва ўсіх  галінах чалавечай дзейнасьці. Яно і зразумела. Сярод выхаванцаў Берасьцейшчыны касманаўт Пятро Клімук, ягоны аднаклясьнік – галоўны банкір краіны Пятро Пракаповіч, старшыня ўсебеларускага саюзу аграрыяў Аляксей Скакун... Сьпіс найбольш верагодных прэтэндэнтаў можна працягваць.

Дык з-за чаго турбуюцца шаноўныя? Чытаем інструкцыю далей.

"Асобе, якая ўшанаваная званьнем "Ганаровы грамадзянін Берасьцейскай вобласьці" ўручаецца дыплём, памятная лента, пасьведчаньне, а таксама грашовае ўзнагароджваньне ў памеры 100 базавых велічыняў ( цяпер гэта 3 500 000 рублёў). Таксама з абласнога бюджэту захоўваюцца ільготы: штогадовая матэрыяльная дапамога ў памеры 40 базавых велічыняў, пуцёўка ў санаторый і пазачарговая ўстаноўка тэлефону".

Між тым падчас фінансавага крызысу на Берасьцейшчыне эканамісты прагназуюць павелічэньне беспрацоўных да 80 тысяч чалавек. Намінальны заробак можа зьнізіцца да 430 тысяч рублёў. Павялічыцца таксама колькасьць малазабясьпечаных сем’яў.

Галіна Баравая

19.11.2008

"Зойдэш в магазын – очі на лоб лезуть такі цэны"

Жыхар Медна (Маларыччына) жыве ў "прэзідэнцкім" доме, мае жонку, двое малых дзяцей і ня мае рады, як стачыць канцы з канцамі.

Паперлі былі грыбы. А я на іх запаў, як Шарыкаў з "Сабачага сэрца" на катоў. Толькі не "душыць, душыць, душыць", а "рэзаць, рэзаць, рэзаць".

Так што на велацыпер, трыццаць кіламетраў шашой – і вось яны, лепшыя ў ваколіцах Берасьця лясы.

Тут якраз вадападзел – з масіўных балотаў частка ручаёў-рэчак бяжыць у Мухавец, частка ў  бок Польшчы, у Заходні Буг. Вакол паселішча Медна азёры, азярыны і непралазныя лясы, лясы-паркі – на любы густ. І на дзясяткі кіламетраў.

Паехаў на будні, каб не штурхацца локцямі. Набраў на адной з сваіх "градак" ладную, як пацягнуць сумку, грыбощ, нясу ссыпаць у мех. Як тут матацыкліст.

Пабачыў мяне – пад'ехаў. У кошыку на дне. Белыя па дарозе змахвае.

– Ці ты, – пытае, – такі бэрэш як я. О цэ коза, мы такі бэрэм, а цэ шо за грыб?

– Дык добры, – кажу, – зайчыкамі ў нас клічуць, а па-вучонаму рашэтнік альбо падрашэтнік.

Але хлопцу карцела другое. Прапанаваў мне закурыць. Я не палю, дык даў мне сушанага карася, а сам зацягнуўся і кажа:

– От ты бачно шо городзкы. Моя жонка так говорыть як ты по-беларуску. З Пынска йона. Скажы мнэ, як выжыты?

– Я і сам, – кажу – … мне грошы дахаты не прывозяць.

– А я от на такой роботе шо ноччу, днём можно открэпытыся, то ежжу от грыбы збыраю. А порося, тэлёнка не трымав бы – не выжыть.

Падумаў троху, потым рашыўся на большую шчырасьць:

– Зойдэш в магазын – очі на лоб лезуть такі цэны. А двое малых дома – за садок заплаты, у садок выправы. Мы з жонкой працюем а зоробку того… в тэстя з тэшчэй пэнсыі в повтора разы більш. І то што остайэтся то на продукты не ліпші…

Далей малады жанаты прачытаў мне лекцыю пра каўбасы. Маўляў, калі коштам ніжэй за дзесяць тысяч, дык купляць нельга, бо туды розную дрэнь сыплюць вёдрамі замест мяса – ягоны сваяк на мясакамбінаце працуе, дык усе сакрэты яму выдаў. Туалетную паперу лічы кідаюць! А дарагая каўбаса цьвёрдая, робіць дзіркі ў сямейным гаманцу.

– Жыву я в прэзыдэнцком доме, от колхоза, – працягваў нечаканы суразмоўца. – А тэй дом  в його вкласты ешчэ стілько трэбо скілько йон офіцыйно коштуе. Труха ця. "Отстойныком" у нас называють. А зоробкі…Чэсно сказавшы… – зірнуў на мяне выпрабавальна,  –  в тым колхозэ красты більш нэчэго.

– А на лесапавал у вас тут можна, – праверыў я.

– За двэсты-трыста рублёв у мэйсац?

– Дык не, – кажу, – работа то цяжкая і небясьпечная.

– Так от і кыдаемоса по лесу. Там йагоду подымэш, там грыба…

Дапамагчы яму я ня мог, ды і трэба было ўжо ехаць: дарога дальняя, а матацыкла ў мяне не было,  і праспаўшы я крыху быў па прычыне стомленасьці апошніх дзён. Так што пачаставаў хлопца "даўгайгральнай" цукеркай у адказ на ягонага карася і разьвітаўся.

Учора прачытаў у НЭЦе міліцэйскую зводку: у Медна цыганы абабралі пэнсыянерку. Калі гэта хлопцава цешча, дык ці ёсьць у яго яшчэ дзіркі на рамяні?

Пётра Васілеўскі

18.11.2008

Махляры тут правяць баль

Міліцыя б'е трывогу: Берасьце апанавалі прайдзісьветы! Гэтаму ёсьць тлумачэньне: жыць становіцца ўсё горш, вось і выкручваюцца, хто як можа.

На сайце Берасьцейскага аблвыканкаму у падкаталогу Ўправы ўнутраных справаў  "Здарэньні" зьмешчанае папярэджанне людзям спаважнага веку. Ім настойліва раяць не падтрымліваць кантактаў з каржакаватым сярэдняга веку мужчынам, які да іх загаворыць і пакажа добрае веданьне родзічаў.

1-га, 3-га і 5-га лістапада названы злодзей уцёрся ў давер да пэнсіянэраў і пад выглядам таго, што больш маладыя родзічы даверлівых  старэчаў нібыта даручылі яму купіць і даставіць бацькам патрэбныя тавары, вымантачыў агулам паўтара мільёны беларускіх рублёў.

– Пры гэтым ён у адкрытую казаў, што частку грошай возьме сабе як узнагароджаньне за выкананую працу, – адзначыў супрацоўнік прэсавай службы УУС Берасьцейскага аблвыканкаму спадар Ляўковіч.

Але гэта кропля ў параўнаньні з морам, калі перайсьці да махлярства ў сфэры жыльля. Паводле  афіцэра Ляўковіча, выбуховы рост коштаў на кватэры, попыту на іх прывялі да парадкавага росту махлярстваў у гэтым сэктары рэальнай эканомікі.

– Летась нават адзін мой знаёмы паддаўся на спакусу абаперціся на кагосьці ў вырашэньні жыльлёвай праблемы, – наглядна і шчыра падзяліўся міліцыянт. – У нас такіх спраў многа. Звычайна махляры кажуць, што дапамогуць, каб пад лепшыя ўмовы крэдытаваньня чалавек трапіў. Пэўны працэнт абумоўліваюць сабе "за работу", але забіраюць усё  і… . Быў чалавек –  абяцаў вырашыць праблему, ня стала чалавека – праблемы падвоіліся.

Калі летась зь вясны на лета і далей у восень Берасьце стаяла на вушах з-за маньяка, які рэзаў нажом не палічыўшы да двух, дык цяпер вось больш карысьлівыя пайшлі злачынцы.

Пётра Васілеўскі    

17.11.2008

У Берасьці канцэртаваў унук Янкі Скрыгана

Ян Скрыган-малодшы не пісьменьнік, як ягоны вядомы дзед, а гітарыст. Цяпер заканчвае навучаньне ў Нямеччыне, якое спалучае ўжо з прафэсійнай кар’ерай гітарыста.

Ягоны выступ у экстрэмальна еэўрапейскай кропцы краіны падвёў рысу пад першым фэстывалем клясычнай гітары

– Квіткі былі прададзеныя за некалькі тыдняў да канцэрта, – кажа адзін з арганізатараў фэсту "Восеньскія сустрэчы гітарыстаў" Эдуард Куфко. Эдуард кіраўнік гарадзкога Таварыства гітарыстаў. Кажа, што ў значнай меры  дзеліць ляўры посьпеху Ларыса Навіцкая, супрацоўніца Тэатру драмы і музыкі, дзе якраз і праходзіў аншлягавы апошні канцэрт.

Ян Скрыган малады яшчэ чалавек, але пасбпеў многа: закончыў тут музыкальную вучэльню, потым кансэрваторыю,  і вось у лютым сыходзяць два гады "пасьляадукацыйнай адукацыі" – такая праца накшталт стажыроўкі прадугледжаная ў Нямеччыне для тых, хто  вучыўся ў музычнай акадэміі і хоча быць прафэсійным музыкам. Пазалетась Ян стаў лепшым гітарыстам ФРГ сярод студэнтаў, якія навучаюцца музыцы.

Акрамя таго, летась Ян Скрыган выдаў дыск "Ліцьвінскія фантазіі" (паводле аднайменнага цыклу музыкі для гітары ягонага беларускага прафэсара Валер'я Жывалеўскага). У альбоме 23 саўндтрэкі ў выкананьні Скрыгана. Акрамя Жывалеўскага, прадстаўленыя творы Яўгена Грыдзюшкі, Галіны Гарэлавай і Ўладзімера Захарава. Будучы маэстра мае свой сайт.

– У замежжы трэба прабівацца самому, – кажа Ян. – Не нахвалюся на жонку Кацю. Яна таксама прафэсийны музыкант, але мае лепшыя за мае мэнэджарскія здольнасьці. Дзеля яе вучобы мы й паехалі ў 2002-м у Вупэрталь, дзе паводле інтэрнэту акрэсьлілася музычная Вышэйшая вучэльня, наша агульная з Кацярынай alma mater.

Па-нямецку малады Скрыган гаворыць няблага, але па-беларуску лепш. На радзіме бывае даволі часта, аднак цэніць замежжа за тое, што ягоная прафэсія там запатрабаваная.  Тым ня менш адзываецца пра нашую публіку крыху парадаксальным чынам больш пазытыўна. Маўляў, людзі адкрытыя, усё на твары напісана, калі слухаюць.

Мяркуючы па тым, што фэстываль і без падтрымкі ўладаў: адно ўласнымі сіламі  доўжыўся аж тры дні – заняў усе чырвоныя камуністычныя дні календара і нават выйшаў за чырвань – у яго можа быць будучыня.

Пётра Васілеўскі        

12.11.2008

У них едят не все боровики!

Пришли новости от Виктора Назарука, который  выдержал конкурс в 300 человек на место и учится в шведском университете в Умео.

Во-первых, Виктору наконец удалось найти работу. Точный характер её он не раскрывает, боится сглазить. И бояться есть чего: за час зарабатывает 10 евро!

– На работу стало возможно претендовать только после получения сертификата по шведскому языку уровня В2, – делится Виктор. – Я раньше думал – хватит английского, но его  недостаточно оказалось. Ведь я не турист. Работать в сфере обслуживания, где больше всего и заняты подрабатывающие студенты, можно только с приличным знанием шведского.

И он рассказывает случай полугодичной давности, когда попробовал начать в баре. Терпел его хозяин пару дней, потом вежливо так сказал: приходи мол, через пару месяцев.

Клиент здесь специфический, не всегда членораздельно говорит, но в любом состоянии опьянения он – король, и ты должен понимать, что тот хочет.

И еще одно происшествие поразило белоруса.

– Ехал как-то с учёбы в кэмп, а возле тропинки боровиков в лесочке высыпало немеряно, – рассказывает Назарук. – Я, само собой, собрал их подчистую все в куртку, привёз домой, почистил и сварил да поджарил с алеем и лучком, как дома в Бресте. Позвал знакомых шведов. Те: о, боровики, хорошо, хорошо! А потом один и спрашивает: а откуда они у тебя? Я говорю, мол, гарантия железная, сам собрал в лесочке там и там. Тут они дружненько так и говорят: "Так тогда на них нету сертификата экологического. Не можем мы их есть. Надо, чтобы в магазине были куплены".

С учёбой у Виктора всё в порядке. Хоть и пришлось выкручиваться с ограничением на учёбу за границей для его категории граждан нашей лучшей в мире страны, но желание как можно дальше продвинуть учёбу в Швеции победило. Ещё год обеспечен. А боровики съел сам.

Петр Василевский     

11.11.2008

У Берасьцейскім тэхунівэрсытэце прэзэнтаваны зборнік вершаў

"І фізыкі, і лірыкі" – гэта чацьвёрты па ліку калектыўны твор студэнтаў, супрацоўнікаў і выпускнікоў.

Выкладчыца Тацяна Шульга, якая апекавалася гэтым праектам, лічыць, што адораныя людзі ёсьць паўсюль.

…Вёска Палесься стаіць прад вачыма:

Ціхая вуліца з пахам лучыны….

Толькі рабінка, гуляючы зь ветрам,

Ціха жыве, ня бачачы сьвету.

І не заўважылі, як яна вырасла,

распрыгажэлася і зажурылася…

Гэта Віталь Сарока, студэнт машынабудаўнічага факультэту. Ён і прасьпяваў публіцы яшчэ адзін хітовы твор, кароткі зьмест якога зводзіцца да таго, што закаханыя – гэта дзьве зоркі.

І словам, і песьняю адзначыліся Дзяніс Шынок з будаўнічага факультэту і здольны блюзмэн Анатоль Верамяюк з "машынкі".

Было чытана і многа  вучнёўскага, "как бы стихов", але важна другое. Як сказаў запрошаны на прэзэнтацыю Мікола Папека, паэт-пчаляр з-пад Пружанаў і заснавальнік штогадовай Мядовай літаратурнай прэміі:

– Добра, што ў кіраўніцтва тэхнічнага як-ніяк ВНУ знаходзяцца сродкі на падтрымку таго, што дазваляе чалавеку заставацца чалавекам. У другім Берасьцейскім універсітэце,  імя  Пушкіна, дзе ёсьць філялягічны факультэт і факультэт замежных моваў, з гэтым  бадай што бядней.

Сам спадар Мікола, адзін з самых першых ляўрэатаў прэміі "Гліняны Вялес",  скупа абмовіўся перад публікай, пачынаючы свой выступ:

–  Я быў паэт, цяпер не.

І прачытаў некалькі сваіх вершаў з ранейшых зборнікаў. Цяпер ён цалкам паглыбіўся ў гісторыю. У "Жырандолі", сёлетнім альманаху Берасьцейскага аддзялення Саюзу беларускіх пісьменньнікаў, некалькі старонак займаюць ягоныя камэнтары да знойдзеных ім самім фібулаў – старабытных пячатак. Але мне думаецца таксама і тое, што Папекава маўчаньне як паэта мае прыроду маўчаньня салаўя, калі ён заняты пошукам корму.

А некаторым корму шукаць і ня трэба – ён сам ідзе  ім у рукі. Любоў Красіцкая, намесьніца кіраўніка Берасьцейскага аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, сказала, кіўнуўшы на Папеку, што яны сябруюць зь неафіцыйным Саюзам беларускіх пісьменьнікаў, і аб’явіла пра некалькі літаратурных конкурсаў да ўгодкаў клясыкаў расейскай літаратуры, падтрыманых іхнім Саюзам, і пра літаратурныя конкурсы, аб’яўленыя ў Маскве, "Палажэньне пра якія ёсьць у рэктараце".

Так што трымайся моцы, роднае слова…

Пётра Васілеўскі        

04.11.2008

У Берасьці ўшанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

На Трышынскіх могілках да помніка закатаваных былі ўскладзеныя кветкі. Бралі ўдзел каля паўсотні чалавек.

Амаль выключна прысутнічалі чальцы Асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Адносна маладых сярод іх мала: сталінскія часы ўсё больш аддаленыя.

Адзіны палітык, прысутны на ўрачыстасці – старшыня гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Яўген Бяласін сказаў, што ў Берасьці яшчэ ня ўсю сваю гісторыю раскрылі турмы НКВД на тэрыторыі Берасьцейскай крэпасці і ў сутарэннях банка па вуліцы Леніна, яшчэ не даследаваная гісторыя ўрочышча Дуброўка, дзе паводле расказаў жыхароў у сталінскія часы праводзіліся расстрэлы.

Старшыню Асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсій Таліну Дзмітрыеўну Акулінічаву дзесяцімесячнай у 1951-м  выслалі з роднымі ў Іркуцкую вобласць: бацька, які ваяваў у складзе арміі генерала Андэрса, быў зьвінавачаны ў шпіянажы на карысьць Польшчы. Спадарыня Акулінічава падзякавала хворым і нямоглым людзям за тое, што прыйшлі на ўскладаньне кветак, што плацяць складкі, бяруць удзел у агульнай справе.

– Гэта нашымі намаганьнямі паўстаў адзіны ў Берасьці помнік ахвярам палітычных рэпрэсій, – сказала спадарыня Таліна. –  У нейкай форме рэпрэсіі гэтыя  вяртаюцца нават на галовы нашых старых і нямоглых ужо людзей. Цяпер вось забралі ільготы. Няма на што купляць лекі. Пішам звароты, даходзіць усё да ўзроўню прэзыдэнта. Адтуль іх апускаюць на мясцовы ўзровень, а тут кажуць: "Дамо вам – мусім тады і другім даваць, бо такіх, як вы, многа".

На ўрачыстасьці сьвятарамі праваслаўнай царквы была адслужаная паніхіда за ўпакой душы вялікай колькасьці рэпрэсаваных.

На Дзяды гэтае ды іншыя месцы грамадзкай памяці зьбіраюцца наведаць моладзевыя актывісты Берасьця.

Пётра Васілеўскі      

01.11.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: