Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members prapeler Прапелер № 15, май
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

№ 15, май

Павал Севярынец: "Маладафронтаўцы – не гарматнае мяса"

Павел СеверинецУчора каля чатырохсот чалавек цэлы дзень правялі пад сьценамі суду, дзе ішоў працэс над маладафронтаўцамі. Такой масавай акцыі нязгоды зь дзеяньнямі ўлады не было даўно. Яе душой стаў нядаўна вызвалены зь "хіміі" Павал Севярынец.

– Чаму ўлада масава перасьледуе толькі маладафронтаўцаў?

– Справа ў іхняй ідэйнасьці. Яны ня тыя, хто дзейнічаюць дзеля выгады, асабістых інтарэсаў альбо выпадковага пратэсту. Гэта людзі, якія маюць у сэрцы Беларусь і ў большасьці сваёй вераць у Бога. Для такіх няма перашкодаў, іх немагчыма перамагчы. І таму нават калі ёсьць арганізацыі, якія таксама арганізуюць вулічныя акцыі, працуюць у сфэры творчых, крэатыўных пачынаньняў, у сфэры адукацыйных праграмаў, дык яны не настолькі небясьпечныя для рэжыму, як "Малады Фронт".

– Ці не падаецца Вам, што маладафронтаўцаў выкарыстоўваюць у якасьці гарматнага мяса, даруйце за такі выраз.

– Не, не падаецца. Калі людзей выкарыстоўваюць, яны не добраахвотнікі пэўнага выбару, у тым ліку й ахвярнасьці. Ахвярнасьць маіх малодшых сяброў – гэта шчырая самаахвярнасць. І гэтым яна каштоўная. Калі на яе няздольныя сталыя мужыкі ў Беларусі і калі гэта робяць падлеткі, 16-18-гадовыя юнакі, тым вастрэй уся нацыя павінна адчуць: трэба змагацца з рэжымам гэтаксама бескампрамісна, як маладафронтаўцы.

– Чым мусяць займацца зараз, пасьля Кангрэсу, моладзевыя структуры ў рэгіёнах?

– Калі казаць шырока і глябальна, то са стварэньня базы зьвестак па ўсіх дэмакратычных прыхільніках, якія хоць калі-небудзь падпісваліся за кандыдатаў у прэзыдэнты, ўдзельнічалі ў нейкіх грамадзка-палітычных кампаніях... Сорам сказаць, але за трынаццаць гадоў змаганьня з дыктатурай у дэмакратаў няма базы зьвестак пра гэтых людзей – а іх два ці нават тры мільёны! Далей варта заняцца наладжваньнем кампаніяў за укараненьне салідарнасьці у кожнай зьяве грамадзкага пратэсту – ад страйку мэханізатараў да суду над маладафронтаўцамі. Учора жыхары сталіцы пабачылі, як годна мы падтрымлівалі сваіх таварышаў. Гэта першы крок. Трэба выпраўляць становішча, калі апазыцыя змагалася сама па сабе, а людзі паралельна.

– А калі, Павал, вы хоць крыху адпачнеце пасьля Сітна?

– Адпачынак ужо быў – два гады працы на сьвежым паветры...

– Як вы ацэньваеце тое "перавыхаваньне", куды ўлады ўпарта пасылаюць вашых паплечнікаў?

– О-о, "хімія" – гэта сыстэма згаршэньня людзей, прычым жахлівая. Малады чалавек, які туды трапляе, адразу ж робіцца аб’ектам навучаньня з боку блатных, прафэсійных алькаголікаў – тых, хто разбэшчвае маладыя душы. Гэта, на мой погляд, адна з самых страшных зьяваў, пэнітэнцыярную сыстэму трэба будзе мяняць усю цалкам. Грунтавацца яна павінна на тым, каб пакінуць чалавека сам насам з уласным сумленьнем і Богам: сьвятары, Біблія – толькі гэта!  

– Але вернемся да вашых плянаў...

– А цяпер якраз праца: дапамагаць Аляксандру Мілінкевічу ў стварэньні руху "За свабоду", рабіць Беларускую хрысьціянскую дэмакратыю вядучай палітычнай партыяй Беларусі, усімі сіламі дапамагаць малафронтаўцам. Праз усё гэта – распачынаць ініцыятыву "Нацыянальнае абуджэньне", сутнасьць якой ёсьць хрысьціянізацыя беларусаў і беларусізацыя хрысьціянаў праз кампакт-дыскі, шоў Беларушчыны, дзі-джэйскія курсы... Ну і, безумоўна, аб’ехаць усіх беларусаў якія ліставалі мне на "хімію", прыяжджалі ў Малое Сітна... Людзкая салідарнасьць была проста бяспрыкладнай, паверце! Дарма цьвердзяць, што беларусы – несалідарная нацыя.

– Што вы скажаце пра дзікунскія разбурэньні помнікаў дойлідзтва ў Менску, Горадні, Віцебску? Наш сайт рэгулярна зьвяртаецца да гэтай тэматыкі.

– На дзень Эўфрасіньні Полацкай, пятага чэрвеня, хочам сабраць некалькі соцень віцьбічаў на супольную малітву. Самы эфэктыўны спосаб супраціву гэтаму татальнаму дзікунству – салідарнасьць. Прычым маштабовая. Як пры абароне Курапатаў – тых крыжоў, таго нацыянальнага нэкропалю. Мы стаялі восем месяцаў і ўлады адступілі. Толькі так можна абараніць і гарадзенскі цэнтар, і Віцебск. Калі адстойваць горад бяруцца самі гараджане, яны ў гэтай салідарнасьці самі прапануюць найбольш моцныя хады выратаваньня муроў.

– Павал, калі б раптам вы апынуліся пры ўладзе – ці будзеце талерантным да атэістаў, тых, хто ў мастацтве праяўляе крытычныя да сьвятога пісаньня пазыцыі... Напрыклад, беларуса Кулінковіча, расейца Шнура?.. Ці ня стане гэта хрысьціянская дыктатура з мэтай палепшыць маральны стан нацыі?

– Калі хрысьціянская дэмакратыя прыходзіць да ўлады, яна прызнае права кожнага чалавека вызнаваць любую рэлігію альбо не вызнаваць ніякай. То бок атэізм. Але разам з тым прапагандаваць антыхрысьціянскія погляды, прапагандаваць грэх і грахоўнасьць дзяржава пры кіруючай ролі хрысьціянскай палітыкі, безумоўна, ня будзе. Яна стане ўсяляк перашкаджаць духоўнаму разбурэньню грамадзтва і нацыі. Гэта клясыка хрысьціянскай дэмакратыі па ўсім сьвеце. Немаральная палітыка, збудаваная не на хрысьціянскіх каштоўнасьцях, адрывае ў нас, беларусаў, глебу з-пад ног. Яна шкодзіць нацыянальнаму адраджэньню, якое тады не атрымлівае апірышча. У Беларусі немагчымы трыюмф лібэральнай дэмакратыі, альбо нават сацыяльнай. Бо ўсе карані, уся сутнасьць беларускай нацыянальнай ідэі, на маё глыбокае перакананьне, ёсьць хрысьціянскае.

– Як сказанае вамі стасуецца са словамі апостала Паўла пра неабходнасьць скарэньня ўладам?

– "Усялякая ўлада ад Бога"... Усё правільна: улада Лукашэнкі – гэтаксама кара за нашыя грахі, пакараньне за нашую няздольнасьць узяць зараз уладу. І да тых пор, пакуль беларусы не пакаюцца і ня зьвернуцца да Хрыста як нацыя, Лукашэнка альбо іншыя падобныя палітычныя фэномэны будуць сутнасьцю беларускага жыцьця. Змаганьне, паводле таго ж апостала Паўла, ідзе ня з плоцьцю і крывёю – інакш кажучы, не з кіроўнымі беларускімі асобамі, а з духамі злосьці паднябеснай. Хрысьціянскія дэмакраты змагаюцца ня супраць асабіста Лукашэнкі – яны змагаюцца зь цемрай у людзкіх сэрцах і душах, якія Лукашэнку спарадзілі і трымаюць. Як там пачнуць панаваць свабода, любоў і вера, тады й рухне рэжым, зьнікнуць падставы для імпэрскай палітыкі ў Беларусі. Біць трэба не па стодах й ідалішчах, якія вытаркаюцца зь сёньняшняга рэжыму, а па людзкіх сэрцах, дзе гэты страх гняздуе.

– Якое месца на палітычнай мапе краіны можа заняць рух "За свабоду", дзе вы бачыце нішу для яго?

– Калі размаўляць пра нішы, дык, можа, якраз нішы для яго і няма. Затое ёсьць у беларускай палітыцы цэлая плоскасьць! Тая самая, якую некалі займала польская "Салідарнасьць". Рух, які яднае самых розных прадстаўнікоў грамадзтва, але які грунтуецца на беларускай салідарнасьці. У яго сэрцавіне мне бачацца беларускія нацыянальныя і хрысьціянскія каштоўнасьці, прычым яго патэнцыял можна параўнаць з тым, што меў БНФ напрыканцы 1980-х. Калі рух будзе стварацца як адна са шматлікіх апазыцыйных структураў, ён, на мой погляд, сэнсу ня мае. Калі ж – як менавіта шырокая альтэрнатыва, што ахоплівае ўвесь супраціў, то, безумоўна, гэта можа стаць і выратаваньнем для Беларусі.

– Якія моцныя і слабыя бакі лідэра руху, Аляксандра Мілінкевіча?

– Моц – у ягонай эўрапэйскасьці, беларускасьці. Глыбокаўгадаваных, нетэатральных. Аднак жорсткасьць, зь якой улады душаць любы супраціў, вымагае ад лідэра цьвёрдасьці, прынцыповасьці – як у Пазьняка. Каб яны ўдвох сталіся камандай, гэта было б нешта падобнае, нібыта Юшчанка зь Цімашэнка на Ўкраіне. Гэта сапраўды магло б зьяднаць агромністую масу патрыётаў.

– Як вам, спадар Павал, паводзіны Лябедзькі зь Вячоркам у кангрэсавых раскладах?

– Па шчырасьці – проста не разумею. У крытычны момант беларускай гісторыі левыя на чале з камуністамі бяруць рэванш у дэмакратычных сілах, а кіраўнікі вядучых правых партыяў глядзяць на гэта... ну, мякка скажам, паблажліва... Можна сьпісаць усё на тое. што недаацэньваюць пагрозы. Але ж спадар Лябедзька ўжо наступаў на гэтыя граблі ў гісторыі з Лукашэнкам.

– Што дае вам моц і цепліць надзею?

– Вера ў тое, што нават сёньня, нават цяпер магчымыя хуткія перамены да лепшага. Маладое пакаленьне, якое вядзе зараз "Малады Фронт", урэшце рэшт ня толькі ачысьціць краіну, але й ператворыць Беларусь сутнасна.

Аляксандар Байчун

29.05.2007

Да ўлады прыйшло "Палітбюро"

Кангрэсу аб’яднаных дэмакратычных сілаў не ўдалося вырашыць праблему лідэрства. Ён падзяліўся на дзьве плыні – праэўрапейскую і прарасейскую.

Пераход улады ад Генсека да Палітбюро. Альбо ад прэзыдэнта да парлямэнту. Гэтыя дзьве фармулёўкі найчасьцей гучалі з вуснаў палітолягаў ды журналістаў, якія камэнтавалі вынікі Кангрэсу АДС, што праходзіў 26-27 траўня.

Зьнешне гэта выглядае сапраўды так. Праблема лідэрства вырашаная на карысьць "Палітбюро". Аляксандар Мілінкевіч, які раней быў адзіным лідэрам аб’яднаных дэмакратычных сілаў, цяпер мусіў стаць разам зь Вінцуком Вячоркам, Сяргеем Калякіным, Анатолем Лябедзькам ды Анатолем Ляўковічам адным зь пяці сустаршыняў.

Мілінкевіч на гэта не пагадзіўся. І, паводле ягоных словаў, не таму, што ён ня хоча дзяліцца ўладай. Аляксандар Уладзімеравіч глыбока перакананы: вяртаньне да калектыўнага кіраўніцтва – гэта крок назад. Але працаваць на дэмакратыю Мілінкевіч будзе і надалей, хоць ужо як шараговы ўдзельнік гэтага бясконцага працэсу.

Ля рулю цяпер чатыры сустаршыні – яны ж партыйныя лідэры. Хто зь іх чым будзе канкрэтна займацца, стане вядома ў сераду, калі Палітрада зьбярэцца на сваё паседжаньне. Але, падобна, да смага апошняга моманту "квартэт" спадзяваўся, што Мілінкевіч ад іх не адыдзе. Сьведчаньне гэтаму – галоўных напрамкаў працы вызначылі пяць. І як цяпер пяць будуць дзяліць на чатыры, невядома.

Праблему лідэрства зьмены ў кіраўніцтве дэмсілаў, на мой погляд, ня вырашаць. Бо, здаецца, ужо ўсе пагадзіліся з тым, што лідэра (ці лідэраў) не абіраюць. Ён (ці яны) альбо ёсьць, альбо няма. Мілінкевіч лідэрам быў. І пра гэта ўжо ведалі многія людзі. Прэзыдэнцкая кампанія дапамагла раскрутцыт ў нацыянальным маштабе.

Дрэнным ці добрым правафлянговым быў Мілінкевіч – гэта асобная справа. На шалі вагаў тут можна класьці і адно, і другое. Але зьдзіўляе іншае: чаму калегі, сябры Мілінкевіча не дапамаглі яму стаць больш вядомым краіне? Перашкаджала палітычная зайздрасьць?  

Можа таму адназначнага аўтарытэту ў дэмакратычных сілаў Беларусі пакуль няма. Сустракаліся, праўда, спробы апошнім часам аб’явіць такім самога сябе. Прыкладам, Мікалай Статкевіч не адзін раз казаў, што ўлады ніколі ня выпусьцяць яго на волю да кангрэсу. Маўляў, баяцца. Але ж выпусьцілі. І што? А нічога. Значыць, не баяцца.

Такім чынам, можна канстатаваць – праблему лідэрства Кангрэс ня вырашыў. Ды ён, як ужо зразумела, і ня мог гэтага зрабіць. На першыя ролі патрэбна выходзіць самастойна. Каму гэта па сілам? Мабыць, Аляксандру Казуліну. Ці можа маладзейшым, пра што казаў з трыбуны Кангрэсу паважаны Ніл Гілевіч. Ён нават прозьвішчы некаторыя назваў – Паўла Севярынца, Юрася Губарэвіча – палітыкаў маладых, самалюбівых, людзей зь імпэтам. Але ж набіраць ход яны мусяць ужо сёньня, а ня заўтра ці пасьлязаўтра.

Гэта размова пра лідэрства. А што чакае беларускую апазыцыю ў бліжэйшай пэрспэктыве? Палітычны аналітык, доктар філязофскіх навук Вячаслаў Оргіш перакананы: Кангрэс дэмсілаў паказвае, што існуюць два прыцягальных напрамкі – адзін на Захад, у аб’яднаную Эўропу, і другі на Ўсход – у Расею:

– Сёньня, як бы там ні садзіліся камуністы, агэпэшнікі, сацыял-дэмакраты, бэнээфаўцы, відавочна, што працэс разьбяганьня апазыцыйных сілаў адбываецца і будзе працягвацца. Тут прычыны розныя. Але, на мой погляд, адна з асноўных палягае ў тым, што канкрэтна вызначыліся два кірункі зьнешнепалітычнай, эканамічнай, культурнай арыентацыі. Адны цягнуцца на Ўсход, другія – на Захад. І на мой погляд, у бліжэйшай і сярэднетэрміновай пэрспэктыве гэта й будзе вызначаць сытуацыю ў беларускай апазыцыі.

– А Ваша асабістая думка, куды трэба рухацца?

– Канечне, было б цудоўна, каб удалося інтэграваць два падыходы. І пры гэтым захаваць галоўнае – сувэрэнітэт і дэмакратыю, разьвіваць іх далей. Але, мне падаецца, скіраванасьць пэўнай часткі апазыцыі на Ўсход хавае ў сябе пэўную небясьпеку. Справа ў тым, што ў Расеі існуюць палітычныя колы, якія б хацелі кантраляваць Беларусь. І дачыненьні з гэтымі сіламі могуць прывесьці да адчувальных страт, што тычыцца сувэрэнітэту, эканамічнай самастойнасьці і г. д.

Таму, на мой погляд, пры ўсіх іншых падыходах трэба за аснову браць эўрапейскі накірунак. 

Уладзімер Глод

28.05.2007

Народныя майстры: сялянскія багі Івана Супрунчыка

У музэі столінскай вёскі Цераблічы на Берасьцейшчыне сабраныя экспанаты да народных паданьняў. Усё тут высечана з дрэва народным майстрам.

Шасьцідзесяцігадовы спадар Супрунчык заявіў пра сябе як сукульптара яшчэ напачатку 1980-х.

Упершыню зь яго творчасьцю давялося пазнаёміцца на выставе ў Берасьці. Уразіла: мастак высякаў скульптуры звычайнай сякерай са ствалоў дрэваў. Тым і тлумачыцца, што ягоныя багі вузлаватыя, у іх адсутнічае анатамічная дакладнасьць прапорцыяў. Але важныя дэталі пададзеныя надзвычай умела.

Некаторыя працы Івана Супрунчыка можна заўважыць ля дарогаў Палесься і на перакрыжаваньнях. Збавіцель на крыжах – у пачуцьці смутку. Маці Божая, Іаан Прадцеча зафіксаваныя на знак замілаваньня і болю. Пятро й Павел згадваюць прысадзістыя сялянскія фігуры з моцнымі жылістымі рукамі і заклапочанымі тварамі.

Натуральна, што ў савецкі пэрыяд ўлады не віталі майстраў кшталту Супрунчыка. Мастак зарабляў у агародніцтве ды вучыў дзяцей ствараць казкі. Паслухайце фрагмэнт адной зь іх – на палескім дыялекце:

– Ось жыў чоловек, малады, але вельмі розумны. Прозвалі яго Ліхван Ліхваненя. Забіў ён шчіколотком целя, і ўсё чысто падзеліў па родох так, як бы даў ім кожнаму роду халакцерысціку. Клубам – прысы, бо Еўмен лысы, Кошеўскім – рогі, бо не ўступаюцца з дарогі...

Так арыгінальна тлумачыць Іван Супрунчык паходжаньне вясковых прозьвішчаў – Коўбасы, Козакі, Ліхваны, Клубы, Макады, Кормэльцэ ды іншыя.

Некаторы час таму вясковы мастак атрымаў больш шырокую вядомасьць. Ён выстаўляўся ў Менску, Маскве, Варшаве, Кіеве, у розных рэгіёнах Беларусі. А найбольш твораў сабрана ў вясковым музэі, што пад адным дахам зь бібліятэкай. Гаспадарыць тут сам Іван Супрунчык. Заробак нізкі, пэнсія – слабая. Падсабляюць ў жыцьці заказы ад сельсаветаў, музэяў, зьбіральнікаў.

Прыяжджайце ў Цераблічы: паслухаеце міты Івана Філіпавіча ды набудзеце драўляную цацку ці этнаграфічную рэдкасьць. Запэўніваю: не пашкадуеце, што выбраліся ў дарогу – яна цікавая!

Галіна Баравая

19.05.2007

Финал "Евровидения": триумф славян и Фрейда

ЕвровидениеВывод первый: лидерами стали неопределившиеся по половому признаку. Вывод второй: победу дарят соседи. Вывод третий: фестивалю нужна реформа.    

Практически все прогнозы букмекеров, сделанные накануне,  оправдались. В десятке передовиков оказались страны, на которые делались ставки: Сербия, Украина, Россия, Беларусь и неожиданно примкнувшая к ним Болгария. Подвел предсказателей разве что вылетевший еще в полуфинале Израиль.

Чары Дмитрия Колдуна оказались действенны: Беларусь прыгнула выше головы, приземлившись на шестой позиции в финале "Евровидение-2007".

Прозорливость букмекеров во многом базируется на предсказуемости зрительского голосования. "Западники" и нынче тусовались где-то сами по себе, стараясь быть хоть относительно объективными. Зато "восточники" традиционно давали волю эмоциям. 12 баллов незатейливо летели из Минска в Москву и обратно, по такому же сценарию Белград оценивал Сараево, а Вильнюс – Ригу.

Пожалуй, единственной приятной неожиданностью для Колудна стала максимальная оценка, отпущенная из Тель-Авива. С другой стороны, опять же как ни крути, а "бобруйские анекдоты" – отнюдь не плод народной фантазии.

Разве что нонсенсом в духе политической капитуляции выглядели 12 баллов Таллинна, "отгруженных" Кремлю. К слову, складывалось впечатление – Россию даже на "Евровидении" не столько уважают, сколько боятся.    

Показательна и тенденция, которая прослеживается в последнее время – определенная физиологическая озабоченность, переносимая на сцену.

Сербскую победительницу Марию из телерубки БТ как только ни обзывали – и 30-летним Гарри Поттером, и корейским мальчиком... Впрочем, с первой попытки определить, что под мужским костюмом действительно скрывается нечто женственное, и впрямь было достаточно сложно.

Половая принадлежность украинца Андрея Данилко после стольких лет в народном образе "сиськастой Сердючки" также оставляет много вопросов.

Шведский конкурсант лишь после того, как сбросил пиджак с перьями, поставил точку в кухонном споре: мужик это или "оно". Обескуражили своей неестественной жеманностью разодетые в розовое французы. Для полного боекомплекта не хватало лишь датской "Драмы Квин", из-за отсутствия скандинавской солидарности покинувшей импровизированный гей-парад на стадии полуфинала.

К слову, и белорусский Колдун отдал дань современной моде, посетив хельсинкский гей-клуб, где заручился поддержкой местной "голубизны".

Традиционно на сексуальность напирала женская половина артистического сообщества. Участницы российского трио "Серебро", опять же, взяли не столько талантом, сколько прямой ассоциацией с объектами педофилии. У всякого рода извращенцев школьная форма – первейшая вещь в гардеробе.

Молдованка Наталья Барбу также открыла новое направление в моде: после двух просмотров так и осталось неразгаданной тайна – это ее штаны упали так низко или колготки были натянуты до подмышек?

Образец антисексуальности продемонстрировала разве команада Дмитрия Колдуна. Словно желая угодить активно помогавшим ему россиянам, бэк-вокалисткой на сцену водрузили девушку из группы еще одного Димы – Билана. А утонченными формами та явно не блещет.

В следующем году "Евровидение" в последний раз пройдет по привычному сценарию. С 2009-го устроители обещают изменить формат проведения конкурса. По-видимому, им тоже надоело оправдываться перед домохозяйками за сомнительную объективность зрительского голосования.

Участников полуфинала разделят на две группы. Формальной необходимостью такого шага называется все большее количество претендентов на участие в фестивале.

Однако в кулуарах истинной причиной считают неприкрытое землячество, которое процветает на "Евровидении" уже не один год. Еще задолго до того, как прозвучат последние аккорды песни, ясно: балканские страны щедро одарят очками друг друга, не поскупятся на приношения соседям балты и прибалты, опять же, не останутся в долгу братья-славяне.

Кто в этой ситуации страдает, так это "западники": хоть и объединились под брэндом Евросоюза, а корпоративной солидарности – ни на грош. Поэтому уже столько лет подрят британцы, французы, немцы и другие гранды неизменно финишируют в конце итогового протокола.

Все усиливающаяся профонация идеи объективности и послужила поводом к тому, что в 2009-м сербов разлучат с хорватами, русских с белорусами, латышей с литовцами, а киприотов с греками. Объединять их тогда будет разве что бессмертный дедушка Фрейд...

Гарик Кармен

13.05.2007

Собрание под открытым небом

Тюльпаны на снегуПервого мая после митинга в парке Дружбы народов прошло собрание Инициативной группы по сбору подписей за внесение изменений в трудовое законодательство.

Из разных городов Беларуси на собрание приехало около 300 из 450 зарегистрированных в Инициативной группе человек.  Это означает, что встреча и её решения легитимны.

На собрании было принято  решение  о создании Инициативной группы.Бабушка Выбрали её председателя и заместителя. Ими стали Геннадий Федынич, председатель профсоюза РЭП и Елена Еськова, лидер женской партии "Надзея". Так же избрали координаторов по областям и городу Минску.

Документы, которые необходимы для регистрации в соответствии с законом "О порядке реализации права законодательной инициативы гражданами Республики Беларусь" будут поданы в Центральную избирательную комиссию. В течение месяца ЦИК будет идти проверка и после этого будет принято решение регистрировать или нет.

- Если нашу Инициативную группу зарегистрируют, - прокомментировал собрание Александр Бухвостов, сопредседатель профсоюза РЭП, - то мы уверены, что нам удастся собрать 50 тысяч подписей для внесения изменений в законодательство Беларуси. Хотя уже на сегодняшний день мы столкнулись со множеством препятствий. Например, Инициативной группе не разрешили провести собрание в помещении. Мы вынуждены проводить собрание под открытым небом. Люди сегодня очень замерзли.

Собрание инициативной группы планировалось провести еще в апреле, но городские власти отказали в предоставлении помещения.

В настоящее время сбор подписей за внесение изменений, но уже в закон "О свободе совести" начали и протестанты.

Маёвка

В Международный день солидарности трудящихся на площади Банголор по сведениям разных СМИ собралось от 1500 до 2000 человек.  Перед людьми выступили лидеры левых демократических партий и общественных организаций.

В перерывах между выступлениями лидеров и участников митинга людей пытались поддержать своим творчеством белорусские исполнители.

В конце была принята резолюция с требованиями к властям: отмена контрактной системы, недопущение отмены социальных льгот, освободить политзаключенных и других.

Павел Сердюк

01.05.2007

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: