Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members zacharias Брест Барометр № 6, чэрвень
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Барометр № 6, чэрвень

Брестчане поселятся в "неперспективных" деревнях

На районном аукционе горожане раскупили все участки, даже несмотря на их невыгодное положение.

Всего на торги выставлялось пять земельных участков. И все они были проданы по цене намного выше стартовой: на каждый лот нашлось несколько претендентов. Первый же названный аукционистом земельный участок в деревне Чернавчицы при начальной цене в 3 млн. "ушёл" почти за 20 млн. рублей.

Самым дорогим оказался участок в пятнадцати километрах от Бреста – 25 млн. рублей. Все деревни, где находятся проданные участки, значатся в числе "неперспективных". Однако участников аукциона это не смущало.

– Природа там хорошая, – хором подхватывают молодожёны. – Земля намного дешевле, а Брест почти рядом.

Однако самыми довольными остались организаторы: заселили "мёртвую зону" молодыми семьями, к тому же Чернавчицкий сельсовет получил прибавку в бюджет почти 70 млн. рублей.

Теперь, уверяют чиновники, поступившие деньги пойдут на развитие территории.

Следующие торги состоятся через месяц, и участки будут предлагаться на территории аж трёх сельсоветов.

Фёдор Агафьев

26.06.08

"Беларусь: нация на коротком поводке"

Так звучала главная тема авторитетного профсоюзного журнала МФМ "METAL WORLD". В Брест его привезли шведские коллеги рэповцев.

Во встрече со шведскими коллегами из Международной Федерации Металлистов (МФМ) в Минске от Брестской области принимали участие руководитель регионального отделения профсоюза РЭП Зинаида Михнюк, председатель профкома Брестской городской организации Александра Гурина и председатель профкома РУПП "Завод Цветотрон" Василий Жирнов.

Прямо не верится, что Швеция, которая сейчас является лидером по уровню жизни в мире, еще век назад была беднейшей страной в Европе: средний уровень жизни людей составлял 47 лет. 

Каждая страна нарабатывает свой опыт. В 1888г. в Швецию пришло вдохновение из западной Германии – возникло рабочее движение, а затем и первые профсоюзные организации. Чтобы добиться перемен к лучшему, активисты стали создавать партию, проделали большую политическую работу, чтобы обеспечить свои интересы и свои права.

За ту хорошую жизнь, которую они имеют сейчас, рабочий класс заплатил большие жертвы. Так, еще в 1909 году профсоюз организовал длительную забастовку. Конфликт на рынке труда возник из-за условий работы и главное, рабочие требовали увеличение заработной платы. Забастовка потерпела поражение, профсоюз потерял половину своих членов. Потребовалось десять лет, чтобы возродиться по численности. Профактивисты Швеции считают, что смогли справиться с этой ситуацией благодаря международной солидарности рабочего класса.

Они сегодня с нами потому, что наш профсоюз РЭП притесняют. Значит, мы правильно ставим вопросы, волнующие трудящихся, и стараемся их решать.

Сейчас в РЭПе сформированы списки инициативной группы по возвращению льгот. Нам позвонили сотни граждан и выразили свою поддержку.

По Белорусскому телевидению можно услышать, что цены в Беларуси европейские. Только все умалчивают, что средняя зарплата по стране (примерно 830 тысяч рублей)  далеко не европейская.

Большинство участников прошедшей встречи являются членами инициативной группы по созданию партии трудящихся. Многие из них задавали вопросы, связанные с тем, как изменилась  ситуация с уровнем жизни шведов после последних выборов, когда вдруг социал-демократы проиграли.

Магнус Палмгрен ответил: "Народ за последние годы привык жить хорошо, поэтому не подумал, что может жить хуже. Поверили обещаниям. Но произошли большие изменения в налоговой системе не в пользу среднего класса. После поражения мы сразу начали готовиться к следующим выборам".

Примечательно, что на кануне встречи прислали в РС ежеквартальный журнал МФМ "METAL WORLD". Главной темой номера стала "Беларусь: нация на коротком поводке". Профсоюзная активистка завода "Цветотрон" на обложке крупным планом. Интервью с цветотроновцами Василием Жирновым и Татьяной Сологубик, а также с Владимиром Карпухиным с МАЗа, все оценили как правдивое.

Встреча закончилась торжественным вручением лидером профсоюза РЭП Геннадием Федыничем знамени Брестской городской первичной организации, которое получила председатель профкома Александра Гурина. 

СОБ.ИНФ.

30.06.2008

Пінскія "чарнілы" аблепліваюцца мэдалямі

Доля вінаграднага віна на беларускім рынку алькаголю складае ўсяго тры працэнта. Перавага за гарэлкай – 42 працэнта. Крыху адстаюць пладова-ягадныя віны – 35.

Рэклямуецца нават, што 16-градусныя напоі становяцца ляўрэатамі міжнародных конкурсаў. У прыватнасьці такі "гонар" выпаў навінцы пінскага канвэера – віну пладоваму моцнаму салодкаму "Вячэрняя ілюзія".

– Гэты напой прыгатаваны з соку чарнаплоднай рабіны пры мінімуме штучных кансэрвантаў і араматызатараў, – тлумачыць галоўны тэхноляг ААТ "Пінскі вінаробчы завод" Святлана Навумчык.

Спэцыяліст адзначае, што віно "Вячэрняя ілюзія" атрымала сёлета залаты мэдаль на ХІ Міжнародным конкурсе "Віно і напоі-2008" ў Менску. Другое месца і срэбную ўзнагароду займела яшчэ адно пінскае "чарніла" і таксама з далікатнай назвай – "Чорная жамчужына".

Са словаў Святланы Навумчык, цяпер на этыкетках зьявяцца выявы менскіх мэдалёў. Зазначу, гэта дазваляе накінуць на кошт адной пляшкі 300-400 рублёў звыш цяперашняга.

Увогуле, пінскія вінаробы – майстры ў прапагандзе сваіх "чарнілаў". У рэкляме прадпрыемства афішыруецца, што такія гатункі віна, як "Цыганскае каханьне", "Зорка", "Камэлія", "Алеся" дэгуставаліся на конкурсах у Ялце і Маскве і таксама вярталіся з мэдалямі. Зрэшты, за запрашэньне да ўдзелу і атрыманьне сымбалічных узнагародаў даводзілася плаціць у цьвёрдай валюце.

У Берасьцейскім аблвыканкаме даведваюся, што "Пінскі вінзавод" забясьпечвае цяпер 66,4 працэнта ад агульнага спажываньня віна ў рэгіёне. Уласна на Піншчыне доля прадпрыемства 90 працэнтаў. Астатні попыт задавальняюць вінзаводы Берасьця, Іванава, Століна, Драгічына і г.д. Паводле эканамічнага прагнозу, у сярэднім на кожнага жыхара Прыбужжа (ад малога да вялікага) сёлета будзе выраблена і прададзена ня менш як па 16 пляшак віна. Доля вінзаводаў у забесьпячэньні грашовых паступленьняў у абласны бюджэт перакрые 18 працэнтаў.

Існуе і іншая статыстыка. Цяпер доля вінаграднага віна ў агульным спажываньні алькаголю ў Беларусі складае ўсяго тры працэнта. Перавага за гарэлкай – 42. Доля пладова-ягаднага віна – 35 працэнтаў. А ёмістасьць беларускага рынку віна – 3,5 мільёна пляшак у месяц!

Галіна Баравая

19.06.2008

У Пінску адновяць царкву найстарэйшага кляштара

Фундатарам абяцае быць старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Пётар Пракаповіч.

Да свайго службовага пасьведчаньня кіраўнік Нацбанку атрымаў нядаўна яшчэ адно. У ім напісана, што Пётр Пракаповіч цяпер яшчэ і "Упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Берасьцейскай вобласьці".

Менавіта ў гэтай ролі чыноўнік ладзіў прыём наведнікаў у Пінску. Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфаній скарыстаў магчымасьць сустрэцца. Сьвятар папрасіў аб дапамозе ў аднаўленьні праваслаўнай царквы на месцы былога Сьвята-Усьпенскага (Лешчынскага) кляштару. Паводле летапісу, храм быў заснаваны вялікім кіеўскім князем Уладзімерам, які хрысьціў Русь. Лешчынскім кляштар назвалі паводле ўрочышча Лешча, у якім ён мясьціўся.

Запытваю ў архіепіскапа Стэфанія пра спадзяваньні. Ён кажа, што Пётр Пракаповіч ухваліў прапанову. Пажадаў, каб пры ўзьвядзеньні храма "было максымальна адноўлена яго гістарычнае аблічча".

Пра першапачатковыя фінансавыя складкі Нацбанку ці асабістае ахвяраваньне яго старшыні сьвятар нічога не паведаміў. Магчыма, з-за перасьцярогі. Яшчэ ў 1977 годзе, калі Пінску споўнілася роўна 900 гадоў, сьвятары і паства ўсталявалі камень з напамінкам пра кляштар і інфармацыяй – сьвятыня паўстане зноў. Штогоду 28 жніўня вернікі чыняць сюды хросны ход, моляцца на ласку боскую і шчодрасьць тых, хто пры ўладзе. Ці атрымае сёлета словы падзякі Пракаповіч?

Уяўленьне пра Усьпенскую царкву дае архіўны інвэнтар. Храм быў складзены з абсечаных брусоў у так званы слуп – стойкі падганялі вэртыкальна адну да другой. Сьцены ўнутры і са зьнешняга боку абшытыя дошкамі. Дзьверы фарбаваныя, завесы – каваныя, замок – унутраны. За імі – прытвор, які расьпісаны. А ў ім – тры іконы. У інвэнтары 1595 году пазначана, што царква была з трыма вярхамі (купаламі), адзін зь якіх "белым жалезам абабіты".

Захавалася гравюра Напалеона Орды, зробленая ім пры жыцьці ў 1865 годзе. Празь 40 гадоў царква згарыць пры пападаньні ў яе маланкі.

– Цяпер гэтая гравюра – узор для праектантаў, – удакладняе архіепіскап Стэфаній. – Мы ўжо прызначылі сьвятара, які будзе ўладкоўваць прыход і аднаўляць сьвятыню.

Галіна Баравая

11.06.2007

Каб ня кралі, за работніцамі цікуюць сабакі

Для аховы Пінскага трыкатажнага аб’яднаньня выкарыстоўваюцца злосныя чацьвяраногія ахоўнікі – найлепшыя ў вобласьці.

Пінскае трыкатажнае аб’яднаньне "Палесьсе" – гэта тры фабрыкі на адной тэрыторыі: камвольная, аб’ёмнай пражы і верхняга трыкатажу. Раней тут працавала больш як восем тысяч чалавек, пераважна – жанчыны. Цяпер колькасьць калектыву зьменшылася больш як на палову. Але на складах тавараў ня менее. Тут асядае прадукцыя, якая не знаходзіць попыту. Страту канкурэнтаздольнасьці спэцыялісты тлумачаць тым, што амаль 95 працэнтаў абсталяваньня фізычна і маральна зношанае, патрабуе замены.

Паколькі заробкі на прадпрыемстве мізэрныя, то падвышаецца колькасьць крадзяжоў. Паводле справаздачы ведамаснай аховы, сёлета амаль паўсотні жанчынаў былі затрыманыя на прахадной пры спробе вынесьці спартовы касьцюм, кофту ці майку. Здаралася, што з тэрыторыі камбіната, якая складае 250 тысяч квадратных мэтраў, працаўнікі выкідвалі за агароджу пакункі з гатовай прадукцыяй. Іх падбіралі кампаньёны злодзеяў.

ПТА "Палесьсе", дарэчы, вырабляе ў суткі каля 8 тысяч трыкатажных рэчаў, альбо 2 мільёны ў год. Каб прыпыніць крадзеж, адміністрацыя ўдасканальвае сыстэму аховы. Яе кіраўнік Міхаіл Новак кажа, што, служба ахоўных сабак – адна зь лепшых на Берасьцейшчыне.

– Нашы гадаванцы ахоўваюць усю тэрыторыю па пэрымэтру. Замянілі паставыя будкі. І замест кароткіх павадкоў нацягнулі доўгія тросы. Цяпер кожная сабака можа перасоўвацца на значныя адлегласьці – ад 50 да 100 мэтраў. Усіх сабак больш як 20.

Са словаў Міхаіла Новака, у ахове ПТА "Палесьсе" выкарыстоўваюцца пародзістыя сабакі. Купляюць іх у прафэсійных заводчыкаў. Плацяць за кожнага больш, чым сярэднемесячны заробак станочніцы на прадпрыемстве.

– Мы дамагліся, каб сабакі атрымлівалі добрую ежу. Цяпер просім сродкі на спэцыяльныя трэніроўкі іх, – удакладняе спадар Новак.

Як высьвятляецца, адкормленыя вартаўнікі-сабакі маюць хібы ў сваім выхаваньні. Да прыкладу, ірвуць ланцуг і заліваюцца брэхам, калі па той бок агароджы зьяўляецца кот альбо іншы сабака. Дражняць сабак дзеці. Правакуюць іх і дарослыя.

Цікава, што на інструктажах па тэхніцы бясьпекі пінскіх трыкатажніц навучаюць, як бараніцца ад сабакі з аховы. У прыватнасьці  нагадваюць: "Будзеце ўцякаць – дагоніць дакладна. Зваліць, патопча і пакусае. Таму не хадзіце па прамысловай зоне прадпрыемства ў цемнаце. Не лезьце за агароджу".

Я зьвярнулася ў Пінскую вэтэрынарную станцыю. Яе начальнік Уладзімер Манько паведаміў, што сёлета ў горадзе сабакі пакусалі амаль 20 чалавек.

– Трое зь іх – працаўнікі ПТА "Палесьсе", – удакладніў спадар Манько.

Галіна Баравая

04.06.2008

У Беларусі высьпяваюць 40 гатункаў вінаграду

Найбольш значнай – пінскай калекцыі спаўняецца 60 гадоў. За гэты час яна распаўсюдзіла па ўсёй краіне паўмільёна чаранкоў і саджанцаў.

Афіцыйным пачаткам навуковай працы зь вінаградам у Пінску лічыцца 1948 год. Тады пастановай ураду быў арганізаваны пункт Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту бульбаводства і агародніцтва. Гэта дзякуючы першапачатковаму досьведу па прыручэньню вінаграду аматарам-садаводам Іванам Іванавічам Шаўчуком (1887-1965).

Чалавек, якога тады пінчукі называлі палескім мічурынцам, на невялікім лапіку гарадзкой тэрыторыі ў 0,8 гектара заклаў першы ў Беларусі вінаграднік. Яго плошча не павялічаная і да сёньня. Але за мінулы час тут выпрабавана больш як 300 гатункаў вінаграду. 40 зь іх высьпяваюць у адкрытым грунце ў Беларусі і ў краіне распаўсюджана да 500.000 чаранкоў і саджанцаў.

Іван Шаўчук атрымаў у спадчыну драўляны домік бацькоў ля чыгуначнай станцыі Пінск. Сам ён быў капіравальшчыкам архітэктурных праектаў, працаваў у гарадзкой управе. Але яшчэ ў маладосьці выявілася хвароба вачэй. Мужчына быў змушаны пакінуць працу. Каб пракарміцца, заняўся агародніцтвам. Як і іншыя землякі вырошчваў раньнія агуркі і памідоры. Адначасова зь гэтым практыкаваў зь вінаградам, а таксама зь іншымі цеплалюбівымі культурамі. У прыватнасьці, высьпявалі ў гаспадара абрыкос, пэрсік, арэх грэцкі.Саджанцы прывозіў з Украіны, выпісваў костачкі з паўднёвых раёнаў Расеі. З Польшчы па яго просьбе дапамагалі сваякі.

У пасьляваенны сталінскі пэрыяд узьнікла пагроза зьнішчэньня досьледнага саду Івана Шаўчука. Той, хто яму зайдросьціў, сыгналіў наверх пра нібыта непрацоўныя прыбыткі прыватнага агародніка. Знайшліся, аднак, і добрыя людзі. Гэта былі вучоныя зь Менску, якія ня мелі досьведу ў вырошчваньні паўднёвых культураў. Па іх намаганьнях у Пінску і стварылі апорны досьледны пункт па вінаграду. Афіцыйнай датай заснаваньня лічыцца 3 чэрвеня 1948 году.

Я загадзя наведала сядзібу-плянтацыю на пінскай вуліцы ў цэнтральнай частцы гораду. Домік, у якім нарадзіўся, жыў і працаваў Іван Шаўчук, маленькі і аблезлы. Гніюць вокны, струхнелыя нават падваліны. Цяперашняя даглядчыца ўчастку Ганна Бут-Гусаім кажа, што ва ўсе папярэднія дзесяцігодзьдзі мясцовая ўлада адмахвалася ад просьбаў аднавіць хатку. Цяпер нібыта на гэта складае дакумэнты Пінскі праектны інстытут мэліярацыі. Прадугледжваецца, што тут зьявіцца мэмарыяльная дошка і нават музэй палескага вінаградарства.

У Пінскім гарвыканкаме спраўджваюць інфармацыю аб плянуемай мадэрнізацыі гаспадаркі на вуліцы Чарняхоўскага, 87. Чыноўнікі кажуць, што гэты аб’ект будзе ўключаны ў турыстычную праграму.

Галіна Баравая

02.06.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: