Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members capriche Гомель Сож № 2, красавік
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Сож № 2, красавік

Няма грошай у прэзыдэнта – зьбярэм усім народам!

13-гадовы Антон Дабрасельскі жыве ў Гомелі. Яму патрэбна тэрміновая перасадка сэрца, якую можна зрабіць толькі ў Нямеччыне. Чыноўнікі ў гэтым адмовілі.

Пасля таго, як Міністэрства аховы здароўя вырашыла, што накіраванне Антона за мяжу "немэтазгоднае", спадзявацца застаецца толькі на дапамогу ўсіх, хто прачытае аб яго бядзе.

У Нямеччыне падобныя аперацыі робяцца ўжо 30 год. Каштуе аперацыя 250 тысяч еўра, у гэтую суму ўваходзіць і 30-дзённае лячэнне. Можа спатрэбіцца таксама 250 тысяч для імплантацыі дапаможных прылад. Але для таго, каб пачаць лячэнне, дастаткова сабраць 100 тысяч перадаплаты. Зараз не хапае 50 тысяч – астатнія 45 у Гомелі ўжо сабралі.

"Часу катастрафічна мала! Трэба дзейнічаць разам. Адным бацькам не справіцца! Сястра з мужам дадуць 5 тысяч еўра. Мы сям'ёй у сукупнасці – 1 млн. 500 тыс. руб. Бацькі Антона звярталіся ў прэзідэнцкую дабрачынную арганізацыю і атрымалі адмову: сказалі – няма сродкаў. Увогуле, як даходзіць да грошай... Збіраюся схадзіць у нашы цэрквы ў Гомелі, можна плакат зрабіць з фатаграфіямі, і размясціць каля варот цэркваў, вернікаў-то шмат. Я думаю, збярэм, для першага ўнёску ўжо 50 тысяч еўра толькі не хапае" – піша ў сваім звароце адзін з тых людзей, хто дапамагае бацькам Антона.  

Летась у Менску Антону зрабілі аперацыю, за якую бацькі заплацілі 20000 еўра. Яна павінна была падоўжыць жыццё на некалькі гадоў – за гэты час бацькі спадзяваліся сабраць патрэбную суму. Але нядаўна стан хлопчыка пагоршыўся – лекары кажуць, што яму засталося пару месяцаў. Маецца падрабязная інфармацыя і копіі медыцынскіх дакументаў, там жа апублікаваны і рахунак, на які можна пералічыць грошы.

Досьвед нямецкіх лекараў настолькі высокі, што пасля трансплантацыі людзі займаюцца спортам, жанчыны нараджаюць дзяцей і г. д.

"Тут галоўнае, каб чалавек, які хоча, каб хлопчык жыў, не проста выдаткаваў грошы, а яшчэ паведаміў сваім сябрам, сваякам і знаёмым. І растлумачыў, што гэта не "вутка", а сапраўднае гора простай сям'і. А дзяржава іх кінула сам-насам з іх горам. Таму мы, простыя людзі, павінны ўсё разам дапамагчы ім", – лічыць аўтар звароту.

Тэльман Маслюкоў

15.04.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: