Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members capriche Гомель Сож № 3, травень
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Сож № 3, травень

Свабоду Беларусі прынясе Чарнобыльская зона

Менавіта ў ёй пачнуць займацца вытворчасьцю этанолу. Плянуецца, што кожная шостая тона аўтамабільнага паліва ў краіне будзе зь расьлінаў.

Такім чынам, Беларусь пачне актыўна пераходзіць на біяпаліва.

У Бабруйску і Мазыры мясцовыя ўлады падтрымалі праекты ірляндзкай фірмы "Грынфільд" на інвэстыцыі ў тутэйшыя прадпрыемствы. Утвараюцца сумесныя прадпрыемствы "Грынфілд Этанол Бабруйск" і "Грынфільд Этанол Мазыр". Дэкляруецца, што на вытворчасьці этанолу ў якасьці дабавак да паліва на ўнутраным рынку ў Беларусі ўжо на першым этапе дазволіць эканоміць каля 1 мільёну тон бэнзіну, пры яго штогадовым спажываньні 6 мільёнаў тон.

Старшыня савету дырэктараў кампаніі "Грынфільд" Энн Маклейнн ужо заявіла, што "этанол – свабода для Беларусі". Пры гэтым ён бярэ пад увагу 200 тысяч гектараў зямлі, якія найбольш пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Па перакананьню пані Маклейнн, брудная на радыяцыю зона можа быць "добрым палігонам для выпрабаваньня альтэрнатыўнага віду паліва".

Этанол – біяпаліва, якое атрымліваюць пры адпаведнай перапрацоўцы сельгаскультур зь вялікім утрыманьнем крухмалу ці цукру. У Беларусі гэта бульба, цукровыя буракі, кукуруза, ячмень, пшаніца, рапс. Ля вытворчасьці біяэтанолу падыходзяць драўніна і нават салома.

Ёсьць таксама разьлікі, што вытворчасьць кожнага мільёну літраў біяэтанолу стварае 38 непасрэдных працоўных месцаў. Пэрспэктыва занятасьці людзей у новай вытворчасьці – 38 тысяч чалавек.

Аднак ужо сёньня спэцыялісты адзначаюць: ня ўсё, аднак. так проста. У прыватнасьці, прадстаўнік канцэрну "Белнафтахім" Максім Кулькоў гаворыць, што "на сёньня ў краіне не існуе ўнутраны рынак паліўнага этанолу і яго ўнутранае спажываньне".

Дырэктар ААТ "Новаельнянскае міжрайзабесьпячэньне" Аляксей Скіба адзначае, што ў краіне адсутнічае ўсё: нарматыўна-прававая база, стандарты, тэхналёгія выкарыстаньня паліва ў якасьці дабавак, адпаведныя запраўкі.

Да нядаўняга часу на прадпрыемстве Аляксея Скібы працавала ўстаноўка магутнасьцю 2 тысячы тон біялягічнага паліва ў год. Тут адшліфоўвалі тэхналёгію перапрацоўкі рапсу. Паводле вынікаў, паліва ня мела паху, выкід азоту зьменшыўся на 20 працэнтаў, угарны газ і злучэньні серы – да нулю.

Аднак пачатак справы абярнуўся яе канцом. У міжраённага прадпрыемства не хапіла грошай на працяг новай справы. Усё абсталяваньне ўлада перадала ААТ "ГроднаАзот".

Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іван Нікітчанка скептычна ставіцца да плянаў замежных інвэстараў раскруціць свой бізнэс на чарнобыльскай тэрыторыі ў Беларусі. Вучоны лічыць, што цяперашняе кіраўніцтва Беларусі не адмовіцца ад спакусы нагрэць рукі на ўзрастаючым у сьвеце попыце на прадукты харчаваньня.

– За нібыта ажыўленай прапагандай сваіх намераў у рэабілітацыі забруджанай глебы праз вырошчваньне сыравіны для біяпаліва, цяперашняя ўлада будзе засяваць кожны кавалачак. Збожжам і караняплодамі пачнуць карміць жывёлу, а мяса і малако – гнаць у ненасытную Расею, – гаворыць акадэмік Іван Нікітчанка.

Са словаў суразмоўцы, у ЗША вытворчасьць біяпаліва прызнана нацыянальнай задачай. У Нямеччыне ўжо цяпер 100 працэнтны біядызэль прадаюць 2000 заправак. Швэцыя заявіла, што празь 15 гадоў цалкам адмовіцца ад нафты на карысьць біяэнэргетыкі. Вадзіцелі аўтамашын на біяэталёне ўжо цяпер бясплатна ўяжджаюць у цэнтар Стакгольму і не плацяць за паркоўку.

Галіна Баравая

23.05.2008

БРСМ "прачнуўся" і пачаў паборы на дабрачынасьць

Пасьля таго, як бацькам хворага 13-гадовага хлопчыка Антона Дабрасельскага адмовіла дзяржава і пачалі дапамагаць шарагоўцы, "лукамольцы" ўспомнілі былых калегаў.  

Рэч у тым, што раней Алег Дабрасельскі – бацька цяжка хворага на сэрца хлапчука – займаў пасаду сакратара Гомельскага абласнога камітэта БПСМ. Улічваючы яго былую працу, грошы на лячэньне прымусова пачалі зьбіраць з БРСМу.

– Каб вы ведалі, як надакучылі ўсе гэтыя паборы. Разам з грашыма на суботнік сказалі здаць і ахвяраваньні на лячэньне хлопчыка. Ды нам жа не шкада дапамагчы малому і выратаваць яго жыцьцё. Аднак прымусы адбіваюць усё жаданьне  рабіць гэта ад чыстага сэрца. Каб ня ціск, я б і болей аддаў, – распавядае адзін з шараговых апаратчыкаў.

"Просім аднесьціся з паразуменьнем да бяды, што звалілася на нашага былога калегу, хто стаяў на вытоках адраджэньня моладзевага руху ў нашай вобласьці, і арганізаваць збор сродкаў, неабходных для правядзеньня апэрацыі", – зьвяртаецца да калегаў у сваім лісьце сакратар Гомельскага абласнога камітэта У. Дарашчэнка.

"Што напісана на паперы – ня вырубіш і сякерай" – гучыць народная прымаўка. Калі з павагай зьвярнуцца да беларускага народу, – тады й людзі пачнуць адказваць болей. А старыя савецкія мэтады дапамогі праз "збор сродкаў" толькі адбіваюць жаданьне стаць чалавечным.

Сбор сродкаў праходзіць у "лепшых" традыцыях БРСМу – працоўнікам не вядомы аніякія банкаўскія рэквізіты рахунку. У лісце сакратара Гомельскага абкама БРСМ замест нумара рахунка толькі радок: "Уся неабходная дадатковая інфармацыя будзе накіравана па электроннай пошце".

Саша Заяц

01.05.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: