Сож № 5, ліпень
|
Жлобін: апазіцыі ў камісіі няма!
А вось у двух суседніх раёнах – Рагачоўскім і Светлагорскім – у акруговыя камісіі ўключаны па аднаму прадстаўніку дэмакратычных партый. Анатоль Папоў – беспартыйны, актывіст руху "За свабоду" – быў вылучаны ў акруговую камісію Жлобінскай выбарчай акругі шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў. Аднак прэзідыюм выканаўчага камітэта Гомельскай вобласці не дазволіў дамагчыся задуманга. Затое ў акруговую камісію Рагачоўскай выбарчай акругі ўключаны Уладзімір Тамковіч – сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Ён вылучаны шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў. У Светлагорскую акруговую камісію ўвайшла член Партыі камуністаў Беларускай Ірына Сарычава. Яна вылучана як шляхам збору подпісаў, так і пленумам Цэнтральнага камітэта гэтай партыі. Паводле заканадаўства, акруговыя камісіі фарміраваліся прэзідыумамі абласных выканкамаў. Наступны этап – утварэнне ўчастковых выбарчых камісій. Іх будуць фарміраваць раённыя выканаўчыя камітэты. Міхаіл МІкіціч 18.07.2008 |