Рэха № 16, лістапад
|
Жодинские предприниматели предпочитают "индивидуализм"
Кампания по переходу предпринимателей в частные унитарные предприятия в Жодино, как и по всей стране, сильно буксует. В городе насчитывается около тысячи ИП. По данным городской налоговой инспекции, документы на переход в ЧУП подали только 83 предпринимателя, еще десять регистрацию в новом качестве уже прошли. Остальные возлагают большую надежду на иную схему легального ведения бизнеса. Это когда наемные работники, которые не являются родственниками предпринимателя, сами будут зарегистрированы ИП. В пользу такой версии говорит факт, что за последние несколько месяцев в городе стало на 222 индивидуальных предпринимателя больше. Особенный всплеск регистрации ИП был замечен в октябре – 42 человека решили стать "индивидуалами". Валерия Рубина 28.11.2007
Экс-мэра Барысава высяляюць у прымусовым парадку
Былы старшыня Барысаўскага гарвыканкама Васіль Бургун абабівае цяпер парогі судоў і адвакатаў. Ён рупіцца пра свае прэтэнзіі на ўласнасьць трохпакаёвай службовай кватэры ў доме па вуліцы Арджанікідзе, 53 у Барысаве. Праваабаронца Аляксандар Абрамовіч, які паведаміў навіну, тлумачыць, што раней Васіль Бургун жыў у Менску і меў там кватэру. Пра гэта ж сьведчыць і ранейшыя інтэрвію Васіля Бургуна. Да прыкладу, 31 траўня 2005 года ён інфармаваў чытачоў газэты "Комсомольская правда в Белоруссии": "Да прызначэньня ў Барысаў я працаваў у Менскім аблвыканкаме. У мяне два сыны. Дзеці засталіся жыць у Менску. У Барысаве з жонкай Галінай мы атрымалі кватэру, якая пабудаваная па ўказу прэзыдэнта для старшыні райвыканкаму". Нядаўна, 5 лістапада, судзьдзя Барысаўскага раёну Юры Кобец патлумачыў выкліканаму на паседжаньне былому мэру Васілю Бургуну, што ён страціў права на пражываньне ў службовай кватэры. Ініцыятар пазову – Менскі аблвыканкам, які мае патрэбу забясьпечыць кватэру іншаму чыноўніку. У судзе прадстаўніца аблвыканкаму Людміла Гарошка даводзіла, што спрэчнае жыльлё – дзяржаўнае, належыць спэцыяльнаму жыльлёваму фонду. Супрацоўніца пракуратуры Барысаўскага раёну Натальля Ленартовіч таксама заявіла: маюцца ўсе падставы для задавальненьня пазову. Інтарэсы дзяржавы ў дадзеным выпадку абараняе Жыльлёвы кодэкс. А ў ім дакладна запісана, што службовае жыльлё прадстаўляецца чыноўнікам кіруючых пасадаў на пэрыяд дзяржаўнай службы. Цяпер Васіль Бургун – дырэктар сумеснага беларуска-нямецкага прадпрыемства "ФрэБор" – ляўрэата прэміі ўрада Беларусі. Гэта ўнікальная вытворчасьць па выпуску штучнай ныркі. Адзін з заснавальнікаў СП "ФрэБор" – усясьветны лідэр у галіне дыялізу нямецкая фірма "Fresenius Medical Care"(FMC). Заснавальнік трымаў у Барысаве дырэктара немца да таго часу, як спатрэбілася пасада адстаўному вэртыкальшчыку Васілю Бургуну. – Калі фірма і надалей мае патрэбу ў дырэктары Васілю Бургуну, то яна адразу ж паклапоціцца пра кватэру для яго і жонкі, – заяўляе загадчыца сэктару прававой працы з насельніцтвам Менаблвыканкаму Людміла Гарошка. Верагодна, што не ўяўляе бізнэсмэна бяздомным і судзьдзя Юры Кобец. Ён прыняў рашэньне выселіць Васіля Бургуна разам з жонкай у прымусовым парадку без прадстаўленьня іншага памяшканьня. На Галіну і Васіля Бургуноў таксама ўскладзены абавязак аплаціць судовыя расходы ў суме 93 тысячы рублёў. 15 лістапада заканчваецца тэрмін падачы касацыйнай скаргі. Мы паведамім, ці працягне былы мэр Барысава спрачацца з Законам. Галіна Баравая 14.11.2007
Хочешь выпить вечером – беги к самогонщику
Жодинские магазины и киоски всех форм собственности обязаны прекращать торговлю алкоголем после 21.00. Власти Жодино решили в качестве средства борьбы с алкоголизацией населения использовать сокращение времени продажи винно-водочных изделий. Сделан уже третий "шаг" на этом пути. Дважды в течение полугода горисполком принимал решения о сокращении времени продажи алкогольных напитков: сначала запретили торговлю ими после 23.00, потом не разрешили киоскам продавать пиво после восьми вечера. И вот с 12 ноября новый запрет – отныне магазины и киоски всех форм собственности обязаны прекращать торговлю алкоголем после 21.00. При этом в городе не иссякают самогонные "источники" – только за десять месяцев текущего года милицией изъято 1900 литров браги и 350 литров фальсифицированных спиртных напитков. Однако свой новый запрет местные чиновники считают не только оправданным, но и буквально обреченным на успех – мол, вон сколько сивухи изъяли! В общем, все хорошо: вертикаль отчитывается перед облисполкомом об успехах на ниве борьбы с пьянством, милиция и вовсе сыплет статистикой успехов в войне с самогоноварением. А жодинцам приходится только разводить руками – хочешь выпить после девяти вечера, беги к самогонщику. То есть, самогон – forever! Валерия Рубина 14.11.2007
Горсовет состарил Жодино на триста лет
Депутаты приняли "историческое" решение на весьма и весьма формальных основаниях. Все дело в том, что в новом году намечался 65-летний юбилей Жодино. Однако кому-то показалось не очень солидным править таким молодым городишкой. Тогда и был послан запрос в институт истории НАН Беларуси с просьбой определить, когда именно на месте сегодняшнего города появилось хоть какое-нибудь селение. Оказалось, люди обитали здесь издавна. Более того, в архивах найдена запись: еще в 1643 году где-то в теперешних жодинских местах было начато строительство поселения Богуслав Поле, принадлежащего Радзивиллам. На ноябрьской сессии Жодинского городского Совета депутатов перед народными избранниками стояла "историческая" задача - решить, сколько летний юбилей отмечать в 2008 году. Единогласно депутаты "состарили" Жодино аж на триста лет, приписав год рождения 1643-й. Не иначе, как для солидности. Валерия Рубина 13.11.2007
Помнік героям Слуцкага збройнага чыну
Узняты на вышыню больш за сем метраў, ён, як ветразь, плыве над старадароскім музеем выяўленчага мастацтва Анатоля Белага. Яшчэ ў 1993 годзе навуковец Анатоль Белы звярнуўся да суайчыннікаў з прапановай увекавечыць памяць паўстанцаў. Водгукі ў творчым асяродку былі, як, зразумела, былі і праекты помніка. Лепшыя з іх з аб’ёмнай формы перавялі ў плоскую, затым выбралі адзіны. Анатоль Белы зрабіў малюнак, а мастак і сябра клубу "Спадчына" Уладзімір Каравацкі па ім стварыў кардонны макет. Далей сам спадар Белы з дапамогай свайго стрыечнага брата Міхала выразаў газавай рэзкай выявы на метале. Атрымаўся графічны ліст з жалеза, як бы выціканка па метале, памерам 2,5х2,17 метра. На ім бачна выява паўстанца 1920 года, які памірае, але рукой прыкрывае крыж Ефрасінні Полацкай з выявай Пагоні. І побач надпіс: "Тым, хто пайшоў паміраць, каб жыла Беларусь". Ён абапіраецца на гістарычную праўду: у свой час жанчыны з Гародні вышылі з гэтымі словамі сцяг і паднеслі паўстанцам. Вось адзін з іх на помніку быццам лунае і з’яўляецца нібы перамычкай крыжа Ефрасінні. Урачыстае адкрыццё помніка адбудзецца 24 лістапада, і ў Старыя Дарогі могуць прыехаць усе жадаючыя. Аднак, трэба зазначыць, што гэта толькі першы этап помніка. Анатоль Белы імкнецца яшчэ таксама ў метале стварыць вобразы людзей, якія бралі ўдзел у паўстанні. І гэта будзе ўжо 42 па ліку помнік знакамітым і шчырым беларусам, якія да гэтага часу замоўчваюцца ў краіне. Гледзячы, як завіхаецца славуты гісторык над стварэннем сваёй гісторыі Бацькаўшчыны, сапраўды згаджаешся з тым, што ў Старых Дарогах створаны Пантэон беларускасці. І нагадваюцца словы, якія пакінуты адным наведвальнікам у кнізе водгукаў: "У старажытнасці сцвярджалі, што хто не наведаў Рым – асёл. Цяпер я гавару, што хто не наведаў музей Белага – не беларус". Алесь Васількоў 10.11.2007 |