Магілёўскі далягляд № 7, ліпень
|
Улады гуляюць ў "абяцанкі-цацанкі"…
Магілёўскі гарвыканкам паабяцаў зрабіць рамонт дарог жыхарам двух вуліц спачатку ў трэццім квартале 2007 года, потым у 2008-м, а зараз перанёс час працаў на невызначаны тэрмін. У пачатку 2007 года жыхары дамоў № 21 па б-ру Ювілейнаму і вул. Наталлінскай горада Магілёва зьвярнуліся да ўладаў адрамантаваць дваровыя пляцоўкі, бо карыстацца ўшчэнт разьбітымі дарогамі між дамоў было ўжо немагчыма. Патрабавалі жыхары зрабіць хаця б падсыпку ды прафілактычныя работы. Улады быццам бы пайшлі насустрач. 24 ліпеня мінулага года начальнік упраўленьня жыллёва-камунальнай гаспадаркі сп. Дубчонок афіцыйна паабяцаў – у трэццім квартале 2007 года рамонт будзе выкананы. Толькі жыхары яго не дачакаліся ані ў трэцьцім, ані ў чацьвёртым квартале. Вядома, адкрыты падман чыноўніка не прымусіў доўга чакаць. Жыхары дамоў накіравалі ліст да старшыні гарвыканкама Віктара Шорыкава ў надзеі вырашэньня праблемаў. У адказе мэра значыцца, што "падсыпка і прафіліроўка праезда паміж указанымі дамамі будзе зьдзейсьнена МГКУ дарожна-маставым прадпрыемствам у траўні 2008 года, у чэрвені-ліпені 2008 года будзе выкананы ямачны рамонт пакрыцьця дваровых тэрыторый, што знаходзяцца побач". Жыхары ізноў пачалі чакаць. І чакалі да таго моманту, калі скончыўся тэрмін, паабяцаны мэрам. – Не адзін з пералічаных у адказе Шорыкава пунктаў не выкананы і па сёньняшні дзень, – скардзіцца жыхар Іван. Затое каля элітных дамоў №13 і 13а па вул. Б.Машэкаўская кожныя паўгады ідзе рамонт дарог. Пасьля чарговага падмана, зноў было вырашана накіраваць ліст да старшыні гарвыканкама. Маўлаяў, можа гэта бязьдзейнасьць з боку падначаленых? Аднак чарговы адказ узрушыў жыхароў яшчэ больш – працы ізноў перанесены. Прычым на невызначаны тэрмін. – Працы па выкананьню ямачнага рамонта дваровага праезда дамоў 19 і 21 па б-ру Ювілейнаму будуць разгледжаны пры фарміраваньні плана па дабраўпарадкваньню на 2009 год, – адзначаецца ў адказе мэра. Саша Заяц 29.07.2008
Правозащитники отстаивают права выборщиков
Могилёвские активисты подали жалобы в Прокуратуру и Центризбирком по процедуре и механизму формирования окружных избирательных комиссий в Могилёвской области. В их жалобе говорится, что формирование окружных избирательных комиссий во время совместного заседания президиума областного Совета депутатов и членов облисполкома 14 июня 2008 года прошло с нарушениями. На совместное заседание вышеуказанных структур в качестве независимых наблюдателей были допущены члены общественного объединения "Могилёвский правозащитный центр" Борис Бухель и Рыгор Костусев. Ими были зафиксированы нарушения, связанные с процедурой голосования и механизмом принятия решений, не предоставлением информации о каждом члене окружных комиссий и способом их выдвижения. Кроме этого, председатель могилёвского облисполкома Борис Батура сообщил, что первые организационные заседания всех созданных 13-ти окружных избирательных комиссий пройдут в один и тот же день. Однако и он, и предполагаемые докладчики заседания – начальник управления организационно-кадровой работы облисполкома Сиваев А.Н. и главный специалист этого управления Макаренко Л.В. отказались предоставить информацию о времени проведения пятью окружными избирательными комиссиями своих первых организационных заседаний. – В администрациях Ленинского и Октябрьского районов Могилёва и Могилёвского райисполкома, - говорит Борис Бухель, - наблюдатели столкнулись с откровенным нежеланием ответственных работников этих администраций принять от наблюдателей протоколы общественных объединений и партий, направивших их в качестве наблюдателей на заседания окружных избирательных комиссий, и сообщить наблюдателям точное время первых заседаний этих комиссий. По сути, там был допущен повсеместный обман наблюдателей которым сообщалось ложное время заседания. На самом деле заседания проходили в другое время. По мнению правозащитников, все должностные лица незаконно и умышленно препятствовали присутствию наблюдателей на первых заседаниях соответствующих комиссий и тем самым грубо нарушили права, свободы и законные интересы граждан. Витольд Неврида 24.07.2008
Магілёўскіх донараў заваляць палёгкамі
Мясцовыя гарвыканкамы і райвыканкамы ў Магілёўскай вобласці цяпер будуць самастойна вырашаць пытанне сацыяльных льготаў донарам. На прыканцы чэрвеня адбылося пасяджэнне пастаяннай камісіі па сацыяльных пытаннях, якая дзейнічае пры магілёўскім абласным Савеце дэпутатаў XXV склікання. Падчас пасяджэння гэтай камісіі быў распрацаваны шэраг рэкамендацый розным установам і арганізацыям па заахвочванню донарства і яго папулярызацыі сярод насельніцтва. – Так, напрыклад, старшыням гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў у бліжэйшы час неабходна разгледзець на пасяджэннях пытанне аб магчымасці прадастаўлення права бясплатнага праезда на сваіх адміністратыўных тэрыторыях донарам, якія ўзнагароджаны знакам "Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь" альбо асоб, якія прыраўнаваныя да іх, – гаворыць старшыня магілёўскага грамадскага аб'яднання "Кропля жыцця", ганаровы донар Рэспублікі Беларусь Ігар Каваленка. – Такім чынам, – адзначае спадар Каваленка, – мясцовыя гарвыканкамы і райвыканкамы ў Магілёўскай вобласці цяпер будуць самастойна ў індывідуальным парадку вырашаць пытанне сацыяльных льготаў донарам. Якія льготы даць донарам, у якім памеры кампенсоўваць аплату праезда і г.д. Адзін райвыканкам можа прыняць адно рашэнне – другі, зусім іншае. У лісце, які атрымаў грамадскі актывіст Ігар Каваленка ад пастаяннай камісіі па сацыяльных пытаннях, таксама гаворыцца аб тым, што даны рэкамендацыі Магілёўскаму абласному аб'яднанню прафсаюзаў дабівацца ўключэння ў калектыўныя працоўныя дамовы наступных пунктаў: прадастаўлення адпачынку ў зручны для донараў час, прадастаўлення часткова аплачваемай пуцёўкі для аздараўлення, прадастаўлення дадатковага адпачынку с захаваннем сярэдняй зарабатнай платы ў памеры двух дзён, а таксама заахвочвання донараў у міжнародны дзень донара 14 чэрвеня. Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі па Магілёўскай вобласці неабходна арганізаваць работу па прыцягненню сябраў арганізацыі БРСМ у шэрагі донараў, матэрыяльнаму і маральнаму заахвочванню сябраў арганізацыі БРСМ, якія з'яўляюцца актыўнымі донарамі. Таксама даны рэкамендацыі па правядзенню акцый па прыцягненню працоўнай і студэнцкай моладзі да донарства, выпуску і распаўсюду вырабаў з донарскай сімволікай – сувеніраў, значкаў, паштовак і г.д. Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага грамадства "Чырвонага крыжа" неабходна заняцца вырабам сродкаў нагляднай агітацыі – паштовак, буклетаў, плакатаў і г.д., а таксама спрыяць вырабу сувеніраў і іншых вырабаў з донарскай сімволікай – кепак, значкаў, маек. Акрамя гэта неабходна арганізаваць акцыі па донарскай тэматыцы ў вучэбных установах Магілёўскай вобласці. Галоўным лекарам установам аховы здароўя – актывізаваць працу па арганізацыі аўтадонарства. – Наш аблсавет пайшоў яшчэ далей у донарскім пытанні, чым я сабе ўяўляў, – адзначае Ігар Каваленка, – Я ўжо цэлы дзень хажу пад уражанне ад рашэння пастаяннай камісіі па сацыяльных пытаннях. Толькі ў Магілёўскай вобласці на пытаннях донараў акцэнтуюць увагу і спрабуюць іх вырашаць. – Я, як старшыня донарскай арганізацыі "Кропля жыцця", – адзначае ганаровы донар, – цяпер буду кантраляваць вышэйпазначаныя рэкамендацыі пастаяннай камісіі, то бок – як яны будуць выконвацца. Вітольд Няўрыда 23.07.2008
Вступай в БРСМ – не будет проблем!
Среди могилевских членов Белорусского республиканского союза молодежи увереннее всех чувствуют себя его функционеры. Стоит перейти пересечение площади Звезд и Комсомольского скверика, как увидишь памятный знак с изображением созвездия Большой Медведицы, на котором размещается соответствующее светило БРСМ. Функционеры в интервью местным госмедиа неоднократно утверждали, что, благодаря их знаку можно реализовать свои наилучшие пожелания. Мол, надо только дотронуться да Большой Медведицы, и это будет способствовать развитию большой карьеры. БРСМомвцы с каждым годом становятся похожими на предшественников- комсомольцев, но никто не вспоминает их историю, в частности того же Комсомольского скверика. В 1921 году местные молодые активисты стали протестовать против Шкловского базара, который действовал на территории теперешнего Комсомольского скверика: категорично утверждали, что при советской власти торгошам там и делать нечего. Вот и появился скверик с клумбами, которые стали изображать лица Ленина и Сталина. У могилевских вождей БРСМ все еще впереди, а пока они используют тактику семейственности. Так получилось, что первые секретари обкома и горкома БРСМ Сергей Ладышев, Инна Короткевич и начальник отдела по делам молодежи Могилевского облисполкома Ирина Дорофеева почти одна семья. Это, во всяком случае утверждают рядовые члены. В обком БРСМ даже устроился сын Дорофеевой – Дмитрий. – О какой демократии может идти речь, если Ландышев дал устное указание никого не принимать на работу без согласования с ним, – поделился своими впечатлениями один из активистов БРСМ, Андрей. Аппетиты у функционеров БРСМ с каждым годом растут. Сейчас горком организации требуют для себя новое помещение. В июле возвели Ратушу и музей истории города переселяется туда с надеждой сохранить старое, чтобы расширить свои экспозиции. Не тут-то было. Инна Короткевич на сессии горсовета, а она является депутатом, утверждает, что музей, дескать, проявляет малую активность, и ему хватит одного помещения, а вот горком должен переехать в дом 13 на улице Ленинской! Площади у горкома БРСМ до сих пор были, но стоило принять решение о переезде музея в Ратушу, аппетит появился сразу. Конфликт между научным заведением и горкомом продолжается. Александр Васнецов 22.07.2008
"Масоўку" чэкісты забяспечылі з дапамогай пісталетаў
18 ліпеня ў Магілёў на другое за апошні месяц адкрыццё Ратушы прыязджаў Аляксандар Лукашэнка. Гараджан папросту замучылі праверкамі і паказушнымі вітаннямі. У выніку прыезда прэзідэнта горад быў цалкам перакрыты – рух грамадскага і ўласнага транспарту прыпыніўся амаль на дзве гадзіны. Людзі былі вымушаны пешкам дабірацца з аднаго канца горада ў другі. – Пакуль я дайшоў з цэнтра да прыпынку "Пушкінская", а гэта вялікая адлегласць ад цэнтра, – гаворыць Віктар, – абшукалі тры разы і столькі ж разоў праверылі дакументы. Са мной быў маленькі празрысты пакет, у якім нёс свае ўласныя рэчы, якія, чамусці, выклікалі ў супрацоўнікаў спецслужбаў падазрэнні. У гэты час таксама даглядалася вельмі шмат іншых людзей. Cа словаў Зміцера, які таксама апынуўся ў гэты час у горадзе, абласны цэнтр быў напічканы супрацоўнікамі спецслужб "пад завязку". – Яны стаялі з рацыямі ледзь не кожныя пяць метраў, – адзначае Зміцер. – Адзін мужык пачаў крычаць, маўляў, чаго вы сюды наляцелі і ствараеце нязручнасці. Ён некалькі разоў ужыў непрыстойныя словы. Праз імгненне людзі ў цывільным пад ручкі вывелі яго ў невядомым напрамку. – У маёй знаёмай, – адзначае Віктар, – якая апынулася ў цырульні, што ў доме, вядомым як "кітайская сцяна", справа абстаяла ўвогуле драматычна. Туды ўварваліся супрацоўнікі ў цывільным і сказалі, каб усе ішлі разам з імі. Раздалі нейкія плакаты, якія яны павінны былі несці і трымаць. Між іншым, некаторых кліентаў цырульнікі не здолелі да канца дастрыгчы, і яны – недастрыжаныя, з мокрымі валасамі мусілі рушыць на адкрыццё Ратушы. Не чаплялі толькі тых, якія ў гэты час фарбавалі свае валасы, бо гэта б выглядала ўвогуле вельмі смешна. – Нехта з кліентаў цырульні пачаў супраціўляцца такой нахабшчыне, – працягвае Віктар, – у выніку адзін з чэкістаў дастаў пісталет, схапіў яго за шкіркі і прыціснуў да сцяны, пры гэтым прыставіў дула да галавы, а затым ультыматыўна сказаў: "У цябе няма выбару! " І чалавек скарыўся. Вітольд Няўрыда 21.07.2008
Дырэктар адпачыў за кошт прадпрыемства
Па зьвяртаньню грамадзян Камітэт дзяржаўнага кантролю разам з упраўленьнем Дэпартамента фінансавых дасьледваньняў арганізавалі праверку РУВП "Магілёўхлебпрам". Вынік – трыста мільёнаў рублёў шкоды дзяржаўнай маёмасьці. А дакладней – неасэнсаваныя выдачы крэдытаў на будоўлю жыльля, больш за сем мільёнаў рублёў – адпачынак за мяжой генэральнага дырэктара прадпрыемства сп.Маёрава, кветкавыя кампазыцыі – на 14 мільёнаў рублёў, аказаньне мецэнацкай дапамогі без дазволу вышэйшага кіраўніцтва, выплаты адзінаразовых дапамог, заахвочваньняў, незаконныя выдаткі на адукацыю і камандзіроўкі на Бабруйскім хлебзаводзе, які ўваходзіць у склад РУВП "Магілёўхлебпрам", а таксама псаваньне гатовай прадукцыі. Акрамя незаконных фінансавых выдаткаў, на прадпрыемстве выяўленыя і прыпіскі. У мінулым годзе кіраўніцтва нібыта зэканоміла 31 мільён рублёў з-за пераводу ацяпляльнага абсталяваньня з газу на дровы. Аднак насамрэч гэтае абсталяваньне заўжды працавала на дровах. Ці супадзеньне, ці так і павінна быць, аднак генэральны дырэктар хутка зьмяніуўся – надыйшоў пенсійны ўзрост. Цяпер выконваючым абавязкі гендырэктара прызначана былы камерцыйны дырэктар – спадарка Падлесных. – Калі-небудзь дабяруцца і да нашага прадпрыемства, – спадзяюцца супрацоўнікі суседняга прадпрыемства "Магілёўхлебапрадукт". Аднак тут не ўсё так проста. Па словах супрацоўніка, генэральны дырэктар прадпрыемства сп.Іваноў мае сваі рычыгі – брат жонкі працуе ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі, якому падпарадкоўваецца таварыства. Саша Заяц 15.07.2008
Знялі з пасады за апазіцыйнасць
Уладзіміра Юрчанку, старшыню Магілёўскай раённай Кастрычніцкай арганізацыі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) знялі з пасады брыгадзіра будаўнічага упраўлення энергетыкаў "Лаўсанбуд". Аб гэтым ён паведаміў аўтару Bulletinonline па тэлефону. – Да мяне на працу прыйшоў супрацоўнік міліцыі, які пачаў распавядаць майму начальніку, што ёсць непарадкі ў маёй працы, – кажа Ўладзімір Юрчанка. – Нібыта праблемы тут і там, хаця нічога такога да гэтага моманту не было. Далей – больш. Ён прапанаваў кіраўніцтву мяне звольніць. Гэтае пытанне вырашалася некалькі дзён. Кіраўніцтва прыйшло да высновы – не звальняць, але зняць мяне з пасады брыгадзіра вартаўнікоў. У выніку такога рашэння апазіцыянер будзе губляць прыблізна 100 тысяч рублёў ад свайго былога заробка штомесяц. – Тое, што да мяне раптоўна прыйшоў супрацоўнік міліцыі і кіраўніцтва пасля яго прыходу мяне ледзь не звольніла, – гаворыць Уладзімір, – на маю думку, з’яўляецца вынікам маёй палітычнай дзейнасці. Вітольд Няўрыда 14.07.2008
Магілёўская "Панарама" можа раскалоцца
Розныя камісіі маюць на гэта розныя меркаванні. А тым часам і магілеўчане, што сотнямі кожны дзень наведваюць "Панараму", і працуючыя там прадаўцы знаходзяцца пад пагрозай. Гандлёвы цэнтар "Панарама" быў здадзены ў эксплуатацыю ў 2005 годзе. Заказчыкамі яго будаўніцтва былі прыватныя асобы. Іх каля 80 чалавек. Выканаўцы будаўніцтва – шэраг дзяржаўных будаўнічых арганізацыяў. Аднак ужо на пачатку 2007 года трохпавярховы каркасны будынак пачаў "разыходзіцца па швах". У траўні гэтага года была створана камісія па вызначэньню тэхнічнага стану пабудовы. У склад камісіі ўвайшлі кампетэнтныя навукоўцы – сп.Корбут, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, загадчык кафэдры "Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва", сп.Шутаў, старшы выкладчык кафэдры "Будаўнічыя канструкцыі і пабудовы" Беларуска-Расейскага унівэрсітэта ды інш. Выснова іх дасьледваньняў паказвае: будынак знаходзіцца ў перадаварыйным стане, аб’ект трэба тэрмінова зачыняць і мяняць канструкцыі. Аднак крыху пазней "Панараму" наведала менская экспэртная камісія, старшыня якой дацэнт тэхнічных навук, прафэсар кафэдры "Жалезабетонныя і камянёвыя канструкцыі" БНТУ сп.Пецольд. Аднак дэталёва праверыць стан будынка яны не сьпяшаліся. У выніку візуальнага дасьледваньня камісія пацьвердзіла наяўнасьць "недапрацовак" і праблемаў, якія носяць лякальны характар. "Значныя дэфекты элементаў каркаса будынка, якія ўплываюць на яго трываласць, не знойдзеныя" – запісана ў пратаколе дасьледваньня. Па сутнасьці, дзьве розныя камісіі, дасьледаваўшы адзін і той жа будынак са шчэлінамі (а іх відаць "няўзброеным вокам") маюць два розных супрацьлегых выніка. Аднак у гэтай сітуацыі знайшоўся і трэці бок. У сьнежні 2007 года кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, закадчык кафэдры "Геатэхніка і экалёгія ў будаўніцтва" БНТУ сп.Нікіценка, прааналізаваўшы вынікі дзьвух камісій і працоўныя чарцяжы, зрабіў свае высновы. Навуковец сьцьвярджае, што акрамя фактаў нераўнамернага асяданьня падмурка і апораў, ёсьць яшчэ і іх гарызантальны рух, таму што будынак знаходзіцца на склоне, а мерапрыемствы па папярэджваньню гарызантальныгы руху не прадугледжаны. Такім чынам, аб’ект можа проста раскалоцца. "Зараз на месцах шчылін стаяць "маячкі", якія мусяць паказаць зьмяненьні ў горшы бок, аднак надалейшага руху няма. А будаўнікі выпраўляюць недахопы", – супакойвае адміністрацыя гандлёвага цэнтра. А пакуль адзінай і дакладнай высновы навукоўцаў няма, не вызначаныя ані небясьпека наведваньня цэнтра, ані лёс "Панарамы". Саша Заяц 11.07.2008
Вынікі цэнтралізаванага тэставаньня на Магілёўшчыне
Горш за ўсё магілёўскія абітурыенты здалі фізіку. Cярэдні паказчык па прадмету склаў 19,83 балы. Лепшы сярэдні бал – 32,28 – па геаграфіі. Па фізіцы восем абітурыентаў атрымалі нулі, і толькі адзін дайшоў да ста балаў. Сярэдні бал па матэматыцы – 22,19. Руская мова атрымалася найбольш складаная, чым у мінулым годзе. 25,81 – сярэдні бал, пры тым што ў мінулым годзе ён склаў 41,77. На сто балаў рускую мову на Магілёўшчыне не ведае аніхто. Вышэйшая адзнака – 99 балаў, на нуль здаў адзін чалавек. А вось с роднай мовай справы лепш: тры абітурыента здалі іспыт па беларускай мове на 100 балаў. Сярэдні бал тут склаў 32,19 (у мінулым годзе ён быў 38,95). Увогуле, лепшы паказчык – 32,28 – па геаграфіі. Аднак вышэшая адзнака па гэтаму прадмету – 88 балаў. Іспыт па гэтаму прадмету здавала ўсяго 136 чалавек. Узровень удзельніцтва ў тэставаньні на магілёўшчыне лічыцца высокім. З амаль 53 000 зарэгістраваных удзельнікаў не прыйшло толькі 2 тысячы. Па дадзеных Камітэта дзяржаўнага кантролю, пад час правядзеньня ЦТ прысечана адна спроба прайсьці тэставаньне падстаўной асобай, шэсць абітурыентаў былі выдалены з аўдыторыяў за парушэньне забароны пранасіць і выкарыстоўваць мабільны тэлефон. Нагадаем, што рашэньнем Міністэрства адукацыі зьніжаны ўзровень здавальняючай адзнакі з 20 балаў наступным чынам: – па гісторыі Беларусі й сусьветнай гісторыі – да 17 балаў; – па прадмету "Чалавек. Грамадства. Дзяржава." – да 16; – па хіміі і замежным мовам – да 16; – па рускай і беларускай мовах – да 13; – па фізіцы і матэматыцы – да 8. Тым, хто набраў менш за гэтую колькасць балаў, у 2008 годзе дзяржава не прадастаўляе магчымасьці паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія прымаюць толькі вынікі цэнтралізаванага тэставаньня. Трэба адзначыць, што абітурыенты таксама не маюць магчымасьці ані азнаёміцца са сваімі памылкамі, ані, тым больш, аспрэчыць сваю адзнаку. Саша Заяц 10.07.2008
Пад кантролем грамадзтва
Магілёўскія актывісты звярнуліся да прадстаўнікоў магілёўскай улады з просьбай паведаміць месца, дату і час сумеснага пасяджэння аблвыканкама і прэзідыума аблсавета, на якім будзе зацвярджаны спіс сябраў выбарчых акругаў. Сярод заяўцаў праваабаронца Барыс Бухель, лідэр абласной партыі камуністаў беларускіх Валеры Беразіенка і старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ Рыгор Кастусёў. – Я падаваў заяву на імя Прэзідыума аблсавета і аблвыканкама. Валеры Беразіенка – на імя старшыні аблвыканкама Барыса Батуры, - гаворыць Барыс Бухель. Валеры Беразіенка, адпаведна закону, мае поўнае права прысутнічаць на гэтым пасяджэнні, бо з’яўляецца адным з вылучэнцаў у склад акруговай выбарчай камісіі ад сваёй партыі Адказ, адпаведна закону, мусіць быць падрыхтаваны ў трохдзённы тэрмін. Вітольд Няўрыда 10.07.2008
Магілёўскім донарам будуць выдаваць праяздныя
Такое рашэнне прыняў Магілёўскі гарадскі Савета дэпутатаў 25 склікання. Адпаведна гэтаму дакументу донары губляюць магчымасць бясплатнага праезда ў горадзе Магілёве. Рашэнне ўступіла ў сілу 1 ліпеня 2008 года. Згодна яму донарам, якія ўзнагароджаны знакам пашаны "Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь" і пражываюць у горадзе Магілёве, будзе прадастаўляцца сацыяльная дапамога ў выглядзе аплаты праяздных білетаў на адным з відаў гарадскога пасажырскага транспарта агульнага карыстання (аўтобус альбо тралейбус). – Іншымі словамі, – гаворыць старшыня грамадскага аб’яднання "Кропля жыцця" Ігар Каваленка, – будуць выдавацца звычайныя праяздныя. Раней можна было ездзіць бясплатна ў любым грамадскім транспарце. Дастаткова было паказаць укладыш з донарскага пасеведчання. Цяпер жа нашыя правы зноў крыху ўрэзалі, бо трэба будзе выбіраць, якім транспартам карыстацца – аўтобусам, ці тралейбусам. Агульныя праяздныя білеты выдавацца не будуць. Негледзячы на такое рашэнне гарвыканкама, спадар Каваленка не бачыць тут нічога катастрафічнага, бо выдача праяздных на выбар гэта ўсё ж такі лепей чым пастаянная плата за праезд. Наадварот, ён поўны аптымізма, бо 18 ліпеня павінна адбыцца пасяджэнне абласнога Савета дэпутатаў, на якім будзе вырашацца пытанне аб выдачы праяздных усім донарам, якія пражываюць у Магілёўскай вобласці. – Я лічу, – кажа Ігар Каваленка, – хай гэта будзе і не вельмі сціпла, што пытанне якое вынесена на разгляд абласным Саветам дэпутатаў ёсьць заслуга нашага грамадскага аб’яднання. Ва ўсёй Беларусі, за выключэннем горада Магілёва донарам плазмы і крыві адмянілі льготы, у тым ліку і на праезд у грамадскім транспарце. А зараз можа атрымацца прэцэндэнт, калі ўсім донарам магілёўскай вобласці (а ні толькі тым, якія ўзнагароджаны знакам пашаны "Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь") будуць выдавацца праяздныя на карыстанне іх у грамадскім транспарце. Вітольд Няўрыда 09.07.2008
28 кандыдатаў на 13 выбарчых акругаў
У Магілёўскай вобласці дэмакратычнымі кандыдатамі закрыты ўсе 13 выбарчых акругаў. Гэта стала вядома ў выніку размовы з кіраўніком выбарчага штабу па Магілёўскай вобласці Юры Новікавым. – 28 кандыдатаў, – гаворыць Юры Новікаў, – гэта колькасць ад усіх дэмакратычных сіл, якія існуюць у Магілёўскай вобласці. На сучасны момант закрыты ўсе выбарчыя акругі ў вобласці, але колькасць удзельнікаў выбарчай гонкі можа зменшыцца пасля рэгістрацыі кандыдатаў. Некаторых могуць проста незарэгістраваць. Юры Новікаў адзначае, што ўжо пачаўся ціск на патэнцыйных кандыдатаў. Так, напрыклад, старшыні Бабруйскай гарадской арганізацыі БСДП (Грамады) Таісіі Кабанчук прапанавалі напісаць заяву на звальненне па асабістаму жаданню, калі яна будзе ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі. Вітольд Няўрыда 08.07.2008
Адбудавалі ўзарваны ў 50-я годы помнік архітэктуры
У афіцыйны Дзень Незалежнасці Беларусі 3 ліпеня ў Магілёве адбылося ўрачыстае адкрыццё сёмай у Беларусі Ратушы. На цэрымоніі адкрыцця прысутнічалі старшыня аблвыканкама магілёўскай вобласці Барыс Батура, старшыня гарвыканкама Магілёва Віктар Шорыкаў і каля трох тысяч гледачоў, якія назіралі за ўрачыстай цэрымоніяй. Пад час цэрымоніі сабраўшымся зачытваліся старонкі з Магілёўскай гісторыі, прысвечаныя сімвалу мясцовага самакіравання - Ратушы. На цэрымоніі выступалі рыцары, конны пажарны экіпаж, творчыя народныя калектывы, будаўнікі і мяшчане ў адзеннях часоў Рэчы Паспалітай. Былі таксама і імправізаваныя імператрыца Расійскай імперыі Кацярына ІІ разам з аўстрыйскім імператарам Іосіфам ІІ, якія падчас сваёй сустрэчы ў Магілёве разглядалі яго з вежы тагачаснай Ратушы і вырашалі лёс Рэчы Паспалітай. Мураваная гарадская ратуша, што знаходзілася на Гандлёвай (цяпер Савецкая) плошчы Магілёва, была адным з лепшых помнікаў грамадзянскай архітэктуры Беларусі. Яе пабудавалі ў 1679—1698 гг. мясцовыя майстры Феська і Апанас з удзелам дойлідаў Ігнація, Недасека, Ваські, Андрэя і Грышкі. У 1698 годзе ўзвялі новы будынак ратушы з васьміграннай вежай. Ратуша, якая мела простыя і строгія формы, стала вертыкальнай дамінантай горада. Яе вышыня разам са шпілем складала 46 м. Вежа завяршалася гранёным купалам са шпілем, мела балкон з металічнымі кратамі, вялікі гадзіннік. Аконныя праёмы з невялікімі круглаватымі шыбамі мелі прыгожыя алавяныя рамы-аканіцы. Галоўны і дваровы ўваходы вылучаліся ганкамі, а сам будынак, накрыты плоскай чырвонай дахоўкай, быў аздоблены пазалочанымі флюгерамі-ветранікамі на франтоне, на дахах ганкаў і на вежавым шпілі. У 1773 г. ратушу капітальна перабудавалі, дах накрылі бляхай. Архітэктура фасадаў стала адпавядаць архітэктуры дамоў губернатара і віцэ-губернатара, узведзеных побач у стылі класіцызму. Нягледзячы на тое, што ў час вайны ратуша была моцна пашкоджанай, у 1952 годзе было прынята рашэнне аднавіць яе. Рашэннем гарвыканкама ад 11 верасня 1953 года яна была аб’яўлена помнікам архітэктуры, быў вызначаны канчатковы тэрмін рэканструкцыі будынка. Але нечакана для магілёўцаў у адзін ліпеньскі дзень ратушу ўзарвалі, а яе вежу разбурылі з дапамогай тросаў і двух трактароў. 23 траўня 1992 года адбылася сімвалічная закладка 1-га камня на месцы будучай ратушы і яго асвячэнне на ўрачыстым малебне. Аднак рэальна ўзнаўленне ратушы пачалося толькі ў лістападзе 2007 года. Трэба спадзявацца, што адбудова ратушы стане першай у шэрагу крокаў па вяртанні Магілёву яго гістарычнай памяці, яго страчанай спадчыны. Трэба адзначыць, што ў Беларусі ў аўтэнтычным выглядзе, захавался ўсяго пяць ратуш, якія размешчаны ў Слоніме, Віцебску, Шклове, Нясвіжы і Чачэрску. Шостая ратуша была адбудавана ў Менску ў 2003 годзе. Сёмая, цяпер з’явілася і ў Магілёве. Восьмай можа стаць Ратуша ў Брэсце. Але ў любым выпадку, ёсць лічба да якой трэба імкнуцца каб адрадзіць страчаную беларускую спадчыну, якая сягая за лічбу 60. Менавіта столькі гарадоў сучаснай Беларусі мела тагачасны сімвал мясцовага самакіравання. Вітольд Няўрыда 04.07.2008 |