Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Магілёў Прыдняпроўе № 1, студзень
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Прыдняпроўе № 1, студзень

Власти спросят мнение горожан

В Могилевской области решили проводить общественное обсуждение архитектурных проектов новостроек. Идея стоящая. Но что выйдет в итоге?

Далеко не всегда планы по строительству домов или благоустройству улиц доброжелательно воспринимаются местными жителями. Например, могилевчане, которые проживают на улице Сурганова, на протяжении ряда лет препятствуют возведению у себя во дворе многоэтажки. Отстаивая свое мнение, они неоднократно жаловались во все возможные инстанции, организовывали ночные дежурства, не позволяли строителям приступить к работе. У власти появился даже специальный термин для такого случая – коллективный эгоизм.

Теперь руководство Могилевской области решило привлечь население к обсуждению градостроительной политики. По задумке, мнение простых людей будет учитываться при утверждении проектов детальной планировки микрорайонов и населенных пунктов. Соответствующую инструкцию облисполком уже утвердил. Теперь предстоит определить, где разместить соответствующие архитектурные проекты, по которым граждане могли бы высказать свои соображения.

– Действующие строительные нормы и правила нередко вступают в противоречие с интересами жителей, – говорит могилевский архитектор. – Например, у нас есть все основания построить здание, но люди из соседних домов считают, что оно будет закрывать солнечный свет. И подобное обсуждение позволит строителям иначе посмотреть на свои планы, лучше проинформировать население.

– В Могилеве уже достаточно наворочено без учета интересов горожан, – считает один из горожан. – За последние 20 лет у нас выросли целые микрорайоны ("Соломинка", ул. Фатина), в которых дома так расположены, что даже местные в них могут заблудиться.  

С другой стороны, жители областного центра вспоминают всенародное обсуждение в начале 1980-х мемориального комплекса "Борцам за Советскую власть". Тогда в итоге был выбран проект, который изначально не выносился к рассмотрению.

А в Минске тем временем в центре города, не спросив жителей, собираются снести целый квартал.

Сергей Гутаревич

31.01.2008

Як нешта знікла, згубі надзею знайсці

У краіне за год зарэгістравана 103 тысячы крадзяжоў, у болей за 70 тысяч выпадкаў зладзеі не знойдзены.

Напрыклад, у Магілёўскай вобласці ў 2007 годзе ўчынена 23 647 злачынстваў. Меней за пазалетась толькі на няпоўны адсотак. Вялікая колькасць злачынстваў застаецца нераскрытымі: толькі ў кожным другім выпадку праваахоўныя органы знаходзяць злачынцу. Такая тэндэнцыя – агульная для ўсіх рэгіёнаў.

Найбольшая колькасць злачынстваў называецца меней цяжкімі: гэта рабаўніцтвы і крадзяжы – жытла, аўтамабіляў і ўсяго іншага.  Раскрывальнасць крадзяжоў –  усяго 20 адсоткаў з лішкам.

У чалавека, у якога, да прыкладу, абрабавалі кватэру, знікае пачуццё абароненасці. Матэрыяльны аспект немалаважны: усё жыццё назапашваў – і ў адзін момант усё знікла. Калі не знайшлі злодзея і не кампенсавалі ўрон, то людзі застаюцца незадаволенымі дзеяннямі праваахоўных органаў і ўладаў увогуле. Таму крадзяжы цяпер лічаць злачынствам, небяспечным для грамадства.

Пракуроры маюць намер сёлета прымаць жорсткія меры па нагляду за выкананнем прынцыпа непазбежнасці пакарання: учынена злачынства – віноўнік мусіць быць перададзены правасуддзю. І гэта датычыцца не толькі цяжкіх злачынстваў, але і "банальных" крадзяжоў, якія сёння ў агульнай структуры злачыннасці складаюць прыкладна 70 адсоткаў.  

Праваахоўныя органы лічаць: трэба больша актыўна працаваць страхавым кампаніям. А таксама агітаваць грамадзян карыстацца паслугамі ахоўнай службы міліцыі, не грэбаваць любымі сістэмамі для абароны сваёй маёмасці.

Сяргей Гутарэвіч

30.01.2008

Выратавальнікі заклікаюць людзей дапамагчы старым

З пачатку года ў Магілёўскай вобласці адбыліся 134 пажары, на якіх загінулі 36 чалавек. Пераважная большасць ахвяраў – састарэлыя людзі.

У Магілёве службы МНС праводзяць акцыю "Успомні пра бацькоў". Адзінокія старыя не сочаць за парадкам у хатах і не дбаюць пра бяспеку. Таму выратавальнікі звяртаюцца да ўсіх, хто мае састарэлых бацькоў ці сваякоў, якія жывуць у сельскай мясцовасці. Іх заклікаюць прыехаць і праверыць спраўнасць электрапрыбораў, адрамантаваць печкі, замяніць электраправодку.

Падобная просьба адрасуецца і кіраўнікам сельскіх гаспадарак: цяперашнія пенсіянеры ўсё жыццё адпрацавалі на грамадства, а цяпер самі маюць патрэбу ў дапамозе.

Колькаць сёлетніх пажараў і іх ахвяраў перавысілі мінулагоднія лічбы. Мабільныя брыгады ў сельскіх раёнах робяць інспекцыі хатаў, дзе жывуць адзінокія старыя, а таксама і праблемныя сем"і.

Але справа тут не толькі ў печках і электраправодках, а ў ладзе жыцця людзей. Паводле статыстыкі, больш за 90% загіблых на леташніх пажарах былі ў нецвярозым стане. А найбольш распаўсюджаная прычына пажараў – неасцярожнае абыходжанне з вагнём. Пад гэтым часта маецца на ўвазе паленне ў ложку.  

Напрыклад, у студзені ў Кіраўскім раёне здарыўся пажар, які ўнес адразу тры жыцці. У хаце ў вёсцы Барчыцы, пасля сумеснага распіцця алкагольных напояў, у вагні загінулі 72-гадовы пенсіянер, яго жонка і іх 50-гадовы сын, які нідзе не працаваў. Сцэнар, мяркуецца, быў такім: выпілі, запалілі і не патушылі цыгарэты, заснулі і… загінулі.

Сяргей Гутарэвіч

29.01.2008

В Могилеве прогнозируют рост безработицы

В этом году на биржу труда обратилось в полтора раза больше людей, чем обычно – на учет стало уже сто горожан.

Проблемы, связанные с перерегистрацией индивидуальных предпринимателей в частные унитарные предприятия, могилевским властям не замечать все труднее.

С начала года в центр занятости обратилось около 100 могилевчан, работавших до этого продавцами у индивидуальных предпринимателей. Все эти люди были уволены, и теперь вынуждены искать работу. По словам работников центра, уровень регистрации безработных вырос в областном центре в полтора раза.

В то же время власти продолжают убеждать горожан, что работа для них найдется. Например, по улице Мовчанского открылся новый торговый центр, в котором пока вакантны около сотни должностей продавцов промышленных и продовольственных товаров. Но этих рабочих мест явно недостаточно.

В конце прошлого года в Могилеве было зарегистрировано 2,5 тысячи юридических лиц и 12,2 тысячи индивидуальных предпринимателей. По данным управления экономики горисполкома, все вместе они зарабатывали почти каждый четвертый рубль в доходную часть бюджета города. А сегодня в ЧУПы по соответствующему Указу перерегистрировалось менее 500 предпринимателей.

В нынешнем году розничный товарооборот областного центра должен увеличиться в полтора раза. Возможно ли это при опустевших рынках, торговых центрах, закрытых частных киосках и магазинах?

Основные надежды власти связывают с появлением в Могилеве первого гипермаркета "Гиппо", открытие которого предварительно намечено на 10 февраля. Площадь магазина составит около 6 тысяч квадратных метров. Ежедневно его смогут посещать до 20 тысяч покупателей. Другой козырь – специализированные оптовые магазины.

– Открытие гипермаркета и оптовых торговых точек, конечно, дело нужное. Но для горожан удобнее покупать необходимые мелочи рядом в небольшом павильоне рядом с домом, а не отправляться за ними в дальний путь, – считает один из собеседников.

Сергей Гутаревич

25.01.2008

У Крычаве завершана рэстаўрацыя Пацёмкінскага палаца

Ён – славутасць і сімвал Крычава. Належыў некалі фаварыту імпэратрыцы Рыгору Пацёмкіну, таму Кацярына Другая пабывала тут.

У горадзе з багатай гісторыяй захаваўся толькі адзін архітэктурны помнік, які датуецца XVIII стагоддзем.

Палац рамантавалі больш за 20 гадоў. І тое, што зроблена напрыканцы 1980-х, давялося перабляць у апошнія тры, калі рэстаўрацыя нарэшце аднавілася.

Звонку – белыя і бледна-жоўтыя колеры, фасад з вежамі, каваныя ўпрыгажэнні. Унутры – люстры з крышталя і дарагі паркет.

Мэбля ў шлюбнай зале стылізавана пад старыну, бо ўсё тут павінна нагадваць пра часіны першага гаспадара – Рыгора Пацёмкіна. Палац пабудавалі ў 1787 годзе: тады ў Крычаў заязджала імператрыца Кацярына ІІ. Потым палац набыў Іван Галынскі, нашчадкі якога валодалі будынкам да рэвалюцыі.

Вядома, што ў сярэдзіне XIX стагоддзя ў Крычаве здарыўся вялікі пажар, калі сярод іншых драўляных пабудоў згарэў касцёл, пабудаваны па волі каралевы Боны. Тады Вікенцій Галынскі дазволіў весці службы і праводзіць вясельныя абрады на першым паверсе палаца.

Так што сёньняшняе рашэнне ўладаў браць шлюб у адрэстаўраваным палацы – лічы, традыцыя крычаўцаў.

У музеі, які таксама развмесціцца тут, абсталёўваюцца дзявочая, рацырская і парадныя залы, канапная, будуар і іншыя. Мэблю будуць рабіць па эскізам мінулых стагоддзяў і набываць арыгіналы ў прыватных калекцыянераў. Бо сам крычаўскі музей сёння валодае толькі двума стуламі XIX cтагоддзя, якія былі набыты за савецкім часам у вяскоўца – яны трапілі ў яго хату ў рэвалюцыю.

– Нарэшце надышоў час, калі ў Беларусі сталі аднаўляцца помнікі архітэктуры, – лічыць дрэктар музея Наталля Марозава. – І гэта вельмі важна, таму што гісторыя – твар нацыі, дзяржавы.

Плануецца, Пацёмкінскі палац прыцягне ў Крычаў турыстаў. Не так далёка месціцца Мсціслаўскі раён і Пустынскі манастар са святой крыніцай – славутасці двух раёнаў можна аб’яднаць у адзін маршрут.

Урачыстае адкрыццё Пацёмскінскага палаца між тым затрымліваецца. Крычаўцы спадзяюцца, што тое зробіць Аляксандр Лукашэнка, які нарэшце прыедзе ў райцэнтр. У Крычаве Лукашэнка не пабываў за ўвесь час свайго прэзідэнцтва.

Сяргей Гутарэвіч

24.01.2008

Рыжкавічы Лукашэнкі знікнуць з карты Беларусі

Часткай горада Шклова стане вёска, якая атрымала вядомасць як месца колішняга жыхарства першага прэзідэнта Беларусі.

Магілёўскі аблсавет прыняў рашэнне аб пашырэнні межаў горада Шклова: да яго далучаюцца вёска Рыжкавічы, а таксама пасёлак Мааладзёжны, дзе пабудаваны завод газетнай паперы.

У Рыжкавічах сёння жыве больш за паўтысячы чалавек, і не ўсе яны ўзрадаваліся далучэнню да горада. Супраць былі бацькі школьнікаў, бо дзеці страчваюць ільготы пры паступленні ў навучальныя ўстановы як жыхары сельскай мясцовасці.

Большасць жыхароў Рыжкавічаў паставіліся да навіны абыякава, а іншыя спадзяюцца на лепшае абслугованне. Хаця вёска ніколі не была пакрыўджана ў гэтым сэнсе. Сучасная крама, добрыя дарогі, летась зрабілі новую лінію асвятлення.

– Рыжкавічы ўжо фактычна горад, – гаворыць адна з жыхарак.

– Так, горад нас паглынае, – не сумуе яшчэ адзін вясковец. – Але ўсё роўна Рыжкавічы застануцца папулярным месцам, у нас тут нават для турыстаў месца адпачынку з'явілася. А так няма ніводнага дома, які б пуставаў. І месца няма, каб пабудавацца.

Рыжкавічы былі і застаюцца "агурковай краінай". Праўда, не ўсе маладыя людзі хочуць працягваць справу бацькоў-агуркаводаў: агурковыя цяпліцы даюць грошы, але і працы патрабуюць.

Гарадскі лад жыцця выціскае традыцыйны сялянскі. Раней у Рыжкавічах налічвалася 30 кароў, цяпер толькі 5. Зусім мала трымаюць свіней і курэй. Тутэйшыя гаспадыні гавораць, што крама ў іх добрая – усё можна набыць, і няма сэнсу трымаць гаспадарку і мець вялікі клопат. Таму замест свойскага каўбушка, парнога малака і гародніны з бочкі тут запрапануюць гасцям тыповы гарадскі абед.

Лёгка пачуць згадкі тутэйшых пра асабістае знаёмства з Лукашэнкам. Хаця паломніцтва журналістаў у Рыжкавічы даўно завершылася, засталіся ахвотнікі распавесці цікаўным пра знакамітага земляка.

У вёсцы і цяпер жыве Галіна Радзівонаўна Лукашэнка. Яна раней кіравала ў мясцовым дзіцячым садку, а цяпер арганізоўвае аздараўленне і санаторнае лячэнне жыхароў Шклоўскага раёна. Гэта жанчына карыстаецца вялікай павагай людзей.

Сяргей Гутарэвіч

23.01.2008

У ленінскім гатэлі – старыя і бяздомныя

Жыхары пасёлка Леніно на Магілёўшчыне цяпер ўдзячныя, што ў Беларусі забываюць памяць пра правадыра расейскай рэвалюцыі.

Пасьля сьмерці Ўладзімера Леніна 21 студзеня 1924 году яго псэўданімам назвалі сотні гарадоў і пасёлкаў: Ленінград, Ленінабад, Ленінакан... У Беларусі і зараз амаль як дзесяць паселішчаў з імем Леніна – Ленінск, Леніна, Ленінскае. Раней найбольш знакамітым зь іх быў пасёлак Леніно, што на Магілёўшчыне.

Апошні раз я наведвала гэты пасёлак у 2004-м. Тутэйшая жыхарка Наста Крукава паведаміла беларускаму прэзыдэнту пра стыхійны бунт насельніцтва. Чыноўнікаў і журналістаў кінулі ўтрасаць канфлікт. На месцы мы пераканаліся, што ленінцы зьмянілі тапкі на валёнкі, ацяпляльныя батарэі ў кватэрах ледзьве дыхаюць, тэмпэратура ў пакоях толькі +14. У дадатак да холаду мясцовае ЖКГ пакарала насельніцтва "жыроўкамі" падвышанага тарыфу. Памятаецца, бабуля Наста Крукава атрымлівала 110 тысяч рублёў пэнсіі, а за нібыта прагрэтую ў сьнежні двухпакаёвую кватэру трэба было выкласьці ажно 87 тысяч!

Напачатку студзеня 2004 году ленінцы ўчынілі вулічны мітынг. Не без падстаў разьлічвалі, што напярэдадні 80-й гадавіны сьмерці Леніна мясцовае начальства атрымае суровы наганяй зьверху і ўрэшце цяпло вернецца ў кватэры. Так, дарэчы, і здарылася.

З таго часу ў Леніно мне знаёмая бабуля Кацярына Якубоўская. Іншыя раз тэлефаную ёй, даведваюся пра навіны. У гэты раз спадарыня Кацярына з сумам расказала, што змушаная пакінуць сваё халоднае жытло і перабрацца ў так званы ленінскі інтэрнат.

У час гутаркі высьветлілася, што сацыяльным прытулкам для нямоглых у Леніно стаў адзін з паверхаў тутэйшага гатэлю.

Гатэль у Леніно – шасьціпавярховы панэльны будынак. Узьведзены за савецкім часам. Тады прыхільнікі вясковага турызму менавіта тут знайшлі зачэпку, каб у Беларусі быў ўласны музэй Леніна. Назьбіралі экспанаты, разьмясьцілі экспазыцыю ў асобным будынку. Закальцавалі на яго экскурсіі з усяго СССР. Сярод мясцовых старажылаў знайшліся нават такія "верныя камуністы", якія ілгалі, што Ленін наведваў Леніно, піў ваду з калодзежа і нават пакінуў на ім сваю знакамітую кепку...

Сёньня ў пустым музэі Леніна ў Леніно гуляюць зімовыя скразьнякі. У гатэлі – таксама заняпад. Старшыня Ленінскага сельсавету Канстанцін Карпіцкі кажа, што была нават прапанова адключыць будынак ад сыстэмы ацяпленьня і закансэрваваць, бо ў Леніно даўно ўжо госьці не заглядваюць.

Але ў гэтую зіму выйсьце знойдзена. Толькі адзін паверх у будынку пакінуты для прыежджых. Усе іншыя паверхі ленінскага гатэлю займаюць цяпер сацыяльны прытулак для нямоглых і інтэрнаты для бяздомных з ліку адзінокіх і маласямейных.

Галіна Баравая

22.01.2008

Крыжы з могілак кралі жанчына і яе пасынак

Больш за дзесятак крадзяжоў з могілак Круглянскага і Бялыніцкага раёнаў учыніла злачынная пара: 38-гадовая магіляўчанка і 15-гадовы падлетак.

З 2006 года яны кралі крыжы з сельскіх могілак . Рабілі гэтага прама ўдзень: на непрыкметным аўтамабілі пад’язджалі да могілак, выбіралі крыжы з нержавейкі, вырывалі, грузілі і з’язджалі.

У Магілёве зладзеі збывалі крыжы на метал. На гэтай справе нядрэнна зараблялі: адзін магільны крыж важыць 10-15 кілаграм, а за кожны кілаграм металалому плацяць 4-5 тысяч рублёў.

Жанчына нідзе не працавала, а яе пасынак, расказваюць, нядрэнна вучыўся ў школе.

Шукаць зладзеяў, якія крадуць метал з могілак, даволі цяжка. Справа ў тым, што крадзёж звычайна выяўляюць не аператыўна, а на святы і ў дні памінання продакаў – Радуніцу, Дзяды, Вялікдзень, і толькі тады звяртаюцца ў міліцыю з заявамі.

У гэтым выпадку на злачынцаў выйшлі па прыкметам аўтамабіля. Людзі ўсё ж заўважалі каля могілак "Жыгулі-капейку", і міліцыянеры літаральна па крупінкам збіралі лічбы і літары аўтамабільнага нумара.

Зладзеі цяпер затрыманы. Следства па крымінальнай справе працягваецца. І гавораць, колькасць злачынных эпізодаў узрасце з цягам расследвання, а геаграфія пашырыцца да межаў усёй Магілёўшчыны.

Сяргей Гутарэвіч

21.01.2008

Людзі чакаюць ад святой вады цуда вылячэння

19 студзеня праваслаўныя вернікі адзначаюць свята Вадохрышча. У гэты дзень народ выстраіваецца ў вялізныя чэргі па святую ваду.

У Пустынскі манастыр у Мсціслаўскім раёне на Вадохрышча едуць з памежных раёнаў Беларусі і Расіі. З золку да позняга вечара дарога ля манастыра запруджана аўтамабілямі, а людзі цярпліва стаяць некалькі гадзінаў, каб набраць вады з крыніцы.

– На Вадохрышча асвячаецца вада ў гонар хрышчэння на рацэ Іардан Хрыста, -- тлумачыць праваслаўны святар. – Вада ў гэтае свята ўжываецца для ўмацавання цялесных і душэўных сіл. Яна лечыць хваробы і душэўныя слабасці. Таму што на яе сыходзіць асаблівы Божы дар.

Пустынская крыніца вядома з 1380 года. Паводле падання, мсціслаўскі князь Сямён Лугвен страчваў зрок і дапамагла яму вада з лясной крыніцы, якую ён убачыў у прарочым сне. З таго часу ў Пустынках пачалі ўзводзіць мужчынскі манастыр.

Ён быў зачынены пасля 1917 года, усе каштоўнасці зніклі. За саветамі там месціліся школа-інтэрнат для сірот, калгасны склад, палігон для грамадзянскай абароны. А савецкія кіраўнікі пабудавалі на святой крыніцы лазню, якую спаліла потым жонка аднаго з іх.

Сёння манастыр адраджаецца. У 2003 годзе ў Пустынкі прыехала група манахаў, якія пачалі расчыстку руінаў. Цяпер там адноўлена капліца на крыніцы, гаспадарчыя пабудовы, часткова – званіца. На тэрыторыі манастыра ёсць парэшткі двух вялікіх храмаў, якія плануецца аднавіць, і зрабіць з Пустынак турыстычную "Меку".

Як і ў старадаўнія часы, да крыніцы з гаючай вадой ідуць паломнікі. У манастыры ёсць нават дакументальныя сведчанні цудаў: напрыклад, ад жыхаркі Смаленска, да якой вярнуўся добры зрок. Альбо ад кампаніі мужчын, якія ўбачылі ў купелі на крыніцы стоўб святла.

А самы вялікі цуд Пустынак цяпер вядомы на ўсю Беларусь: гэта выява Хрыста, якая праступіла на рэштах старой тынкоўкі адного з манастырскіх будынкаў. Святары лічаць гэта нерукатворным вобразам Госпада, які явіўся людзям у XXI стагоддзі для ўмацавання веры.

Сёння людзі набіраюць ваду для піцця і ўмывання з верай у вылячэнне ад хваробаў. Самыя смелыя ідуць акунацца ў купель: вада там усяго 4 градусы цяпла. Манахі сцвярджаюць, што пасля купання ў святой крыніцы яшчэ ніхто ніколі не захварэў.

Паломніцтва на Вадохрышча можна назіраць на многіх крыніцах Магілёўшчыны. Традыцыйна доўгія чэргі стаяць па ваду ў Палыкавічах пад Магілёвам. На знакамітую Блакітную крыніцу на Слаўгарадчыне трэба цяпер дабірацца акольнымі шляхамі праз Краснапольскі раён, бо пантонны мост з Сожа знялі, а лёд на рацэ не вельмі трывалы.

Да цэркваў у Магілёве і раённых гарадах цяпер падганяюць цыстэрны з вадой, каб яе хапіла ўсім, хто жадае. Ваду тут жа асвячаюць і разліваюць вернікам. Людзі сцвярджаюць, што вадохрышчанская альбо, як яе яшчэ называюць, богаяўленская вада захоўваецца крыштальна чыстай да наступнага свята.  

Сяргей Гутарэвіч

19.01.2008

У аўтааварыі загінулі два міліцыянты і цывільны

У Крычаве міліцэйскі ВАЗ выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся ў лоб з легкавым аўтамабілем.

Вялікая аварыя аздарылася  ў цэнтры Крычава каля 19 гадзін. Аўтамабіль, у якім ехалі два супрацоўнікі міліцыі, выскачыў на вуліцы Камсамольскай на сустрэчную паласу. Адбылося  лабавое сутыкненне з машынай "Опель-Амега". Ад удару міліцэйскі аўтамабіль адкінула ў бок, і ён ударыўся ў мікрааўтобус "Форд".

Загінулі два супрацоўнікі міліцыі – і кіроўца, і пасажыр. Ім, паводле афіцыйнай інфармацыі, было па 31-му году. Развітаўся з жыццём і 23-гадовы кіроўца "Опеля".

Два пасажыры гэтага аўтамабіля, равеснікі кіроўцы, атрымалі цяжкія траўмы і шпіталізаваны ў раённую бальніцу. Яны знаходзяцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі. Маладыя людзі перанеслі аперацыі. Урачы адзначаюць станоўчую дынаміку, але прагнозаў пакуль не робяць. 

Вядзецца праверка гэтага здарэння. У Крычаве яно абрастае шматлікімі чуткамі, афіцыйныя ж крыніцы пакуль прадставілі мясцовай прэсе скупыя звесткі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, міліцыянты ехалі па аператыўнаму выкліку на сямейны скандал. А выехаць на сустрэчную паласу іх прымусіла перашкода ў руху: мяркуецца, што гэта быў пешаход.

Сяргей Гутарэвіч

16.01.2008

Праз 70 гадоў Хоцімшчына можа вымерці

У гэтым сельскім раёне такая адмоўная дынаміка нараджальнасці і смяротнасці, што хоцімцы вымруць як клас, калі нічога не рабіць.

Кіраўніцтва гэтага аддаленага раёна, які мяжуе з Расіяй, мяркуе прыняць шэраг мер, накіраваных на выпраўленне дэмаграфічнай сітуацыі. Напрыклад, правесці поўны прафілактычны агляд насельніцтва. Асаблівую ўвагу – праблемным сем’ям, каб выявіць і прыцягнуць да працы тых п’яніц і гультаёў, якія сядзяць на шыі ў бацькоў і жывуць за іх пенсіі.

Другая праблема – спорт і фізічная культура. У раёне практычна няма платных паслуг у гэтай сферы. Але не таму, што ўсё бясплатна. Проста вельмі мала саміх паслуг. Секцыя жаночай аэробікі – сенсацыя для Хоцімшчыны. А прыцягненне вяскоўцаў да здаровага ладу жыцця абмяжоўваецца традыцыйнай кадзіроўкай ад алкагалізму: бясплатнай, калі дасылае на працэдуру сельская гаспадарка, альбо ў крэдыт.  

Упершыню за шмат гадоў у Магілёўскай вобласці адзначана перавага нараджальнасці над смертнасцю. Але гэта датычыцца толькі абласнога цэнтра, паўсюль у сельскай мясцовасці, як на той Хоцімшчыне, – адмоўны баланс.

Праблем, звязаных з дэмаграфічнай бяспекай, у рэгіёне зашмат. Напрыклад, колькасць хранічных паталогіяў у дзяцей у часе навучання ў школе павялічваюцца ў 1,6 раза. На дыспансерным уліку з прычыны розных хваробаў стаіць кожнае трэцяе дзіця ўзростам да 14 гадоў. Колькасць школьнікаў, якія пакутуюць на скалеоз і блізарукасць, не памяншаецца.

Высокай застаецца колькасць суіцыдаў. Летась самагубства ўчынілі амаль 350 чалавек, з іх – тры непаўнагадовыя. Не могуць справіцца з падлеткавай злачыннасцю: прычым 26 адсоткаў тынэйджэраў з тых, якія аднойчы мелі праблемы з законам, робяць і паўторнае правапарушэнне.

Павялічваецца колькасць людзей, якія паміраюць ад анкалагічных хваробаў. Жанчыны больш пакутуюць ад рака грудзяў, але мамолагаў не хапае. Як, дарэчы, увогуле не стае ў Магілёўскай вобласці доктараў, у прыватнасці – педыятраў.   

Разам з вырашэннем гэтых праблем улада патрабуе скіраваць высілкі на прыцягненне людзей да фізічнай культуры і здаровага ладу жыцця. Кіраўніцтва  настойвае на тым, што лепей выдаткаваць грошы на падтрыманне здароўя людзей, чым на іх лячэнне. І прывучаць людзей да высновы: калі чалавек атрымаў хваробу ў звяз са шкоднымі звычкамі і няправільным ладам жыцця, то гэта – не толькі яго бяда, але і віна.

Сяргей Гутарэвіч

14.01.2008

Маладыя хочуць жаніцца 08.08.08

У Магілёўскім аддзеле ЗАГС ужо практычна завяршыўся папярэдні запіс на ўрачыстую рэгістрацыю шлюба 8 жніўня гэтага года: вольных месцаў не засталося.

Маладыя людзі вераць, што магія лічбы 8, сімвала бясконцасці і ўдачы, прынясе ім вечнае каханне і працвітанне. 60 пар магілёўцаў вырашылі гуляць вяселле менавіта ў гэты дзень.  

Запіс на рэгістрацыю шлюбаў пачаўся 3 студзеня, і ў гэты дзень ля дзвярэй ЗАГСа ў Магілёве стаяў натоўп народу. Гавораць, супрацоўніцы аддзела яшчэ ніколі не атрымлівалі так шмат асабістых просьбаў ад сяброў і сваякоў: усе хочуць знаёмых прыстроіць на шлюб у пятніцу, 8 жніўня.

Такі бум ужо назіраўся летась 07.07.07 і 22 верасня, калі паводле нейкіх прадказанняў быў шчаслівы дзень  для таго, каб жаніцца. Між тым, у ЗАГСе лічаць – сапраўднае шчасце залежыць не ад даты, а выключна ад умення і жадання мужа і жонкі пабудаваць сваё шчасце.

Дзесятак гадоў таму рэлігійныя падзеі і святы сталі трывала ўплываць га рэгістрацыю шлюбаў. Цяпер у пасты мала хто жэніцца, нават калі ў сем’ях маладых не прытрымліваюцца саміх пастоў. Найсучасныя павевы – астралогія, нумералогія, фэн-шуй.   

– Мы верым, што васьмёрка –шчасліва лічба, – упэўнены дзяўчына і яе малады чалавек. – Тры васьмёркі – тройчы ўдача. Калі жаніцца – то толькі 08.08.08!

– А я цяпер не веру ў гэта, – прызнаецца жанчына. – Я таксама карпатліва абірала дату – каб не ў высакосны год. І паста не было, і сем мастоў праехалі. І дарма – мы з мужам разышліся.

 – Гавораць, калі ў маі ажаніцца – усё жыццё будзеш маецца, – расказваюць супрацоўніцы Магілёўскага аддзела ЗАГС. – Але ў нас амаль усе юбілейныя вяселлі спраўляюць тыя, хто браў шлюб у маі. Так што жаніцеся ў любыя дні і будзьце шчаслівыя!  

Сваёй кульмінацыі шлюбны ажыятаж дасягне, прадказваюць, 11.11.11. Бо 12.12.12 выпадае на пост перад святам Наражэння Хрыстова. Наступныя магічныя лічбы выпадуць толькі ў новым тысячагоддзі. Гэта далёкая будучыня, а цяпер маладыя мяркуюць, ці не замяніць ім лімузіны сімвалічнымі  васьмымі мадэлямі Жыгулёў.

Сяргей Гутарэвіч

11.01.2008

У вёсцы Лясная адзначаць юбілей бітвы чужынцаў

Сёлета спаўняецца 300 гадоў падзеям на Слаўгарадчыне, калі войскі Пятра І пабілі шведаў. Гэту бітву рускія называюць "маці Палтаўскай перамогі".

Перамога рускіх, катастрофа шведаў

Лясная – вёска ў дзесятку кіламетраў ад раённага цэнтра Слаўгарад. Праўда, горад у 1708 годзе, калі адбылася гістарычная бітва, называўся Прапоем альбо Прапойскам. І толькі ў 1945 годзе пасьля са слоў Іосіфа Сталіна пра "слаўны горад" старажыную назву памянялі.

У бітву загінулі 1111 рускіх і больш за восем тысяч шведаў. У сучасных шведскіх выданнях тая бітва называецца "катастрофай пры Лясной". Рускія хавалі толькі сваіх, а шведы засталіся ляжаць, прысыпаныя снегам. Нездарма ў акрузе ў тую зіму была эпідэмія шаленства.

Паводле загада Пятра І, адразу пасля перамогі драўляную царкву ў Лясной пабудавалі салдаты-пераможцы за некалькі дзён. Яна стала царквой-вандроўніцай: мясцовы памешчык праз 40 гадоў перавёз будыніну ў іншы раён, а ў пачатку ХХ стагоддзя вярнулі. Праўда, хутка царкву разбурылі бальшавікі. Застаўся толькі адзін абшарпаны абраз з іконастаса, які ў цемры пад фартухам прынесла ў сваю хату і хавала дзесяткі гадоў мясцовая жыхарка.

Сто гадоў таму, да 200-годдзя бітвы, у Лясной усталявалі помнік, а потым пабудавалі новую цагляную царкву – Свята-Пятра-Паўлаўскі храм, у выглядзе крамлёўскай вежы з купалам-цыбулінкай і мазаічным абразам Казанскай Божай маці, традыцыйным рускім вайсковым абразам, над галоўным уваходам.  

Ляснянскі храм-помнік

За саветамі царква была калгасным складам, і адкрывалася на непрацяглы час у нямецкую акупацыю. Пасля вайны там адкрыўся музей бітвы, але расказваюць, што сапраўдныя экспанаты з цягам часу замяняліся на муляжы. У 1990-я царкву аддалі вернікам, а пасля пажару, які здарыўся пяць гадоў таму, яе ўсё ніяк не могуць прывесці ў парадак.

Будаўнічыя лясы цяпер стаяць без справы: рабочыя пакідалі інструменты і плітку, калі летась скончыліся грошы на рэстаўрацыю. Але мяркуецца, што да юбілею царкву нарэшце адрамантуюць.

Працы будзе зашмат. Напрыклад, сучасныя спецыялісты не могуць разабрацца, як сто гадоў таму ацяпляўся будынак. Там былі печкі і сістэма дымаходаў, але аднавіць яе не могуць. У царкве халадней, чым звонку, і людзі выходзяць на прыступкі грэцца.

Настаяцель храма Георгій Сакалоў расказвае цікавыя гісторыі. Напрыклад, пра абразы. Вось свячны абраз вёскі Жалезінка, які перадала ў царкву адна з апошніх жыхарак вёскі. Бабуля ўпэўнена, што абраз Святога Мікалая Цудатворцы дапамог яе сям’і ўратавацца ў вайну ад немцаў, якія без літасці расстрэльвалі сялянскія хованкі ў лясах.

У будучым мясцовыя ўлады разлічваюць на развіццё турызма. У царкве ёсць выстава, прысвечаная падзеям і асобам у гісторыі Лясной. Можна падняцца па старой жалезнай вінтавой лесвіцы на званіцу і зверху аглядаць месца, дзе адбылася гістарычная бітва.

Юбілейныя клопаты

28 верасня (гэта дата бітвы па старым стылі) ў Лясной запланаваны вялікія ўрачыстасці. Ужо цяпер вядома, што ў іх будзе браць удзел расійская дэлегацыя. Нібыта бюджэт Саюзнай дзяржавы выдаткоўвае сродкі на падрыхтоўку да юбілею. А вось са шведамі пакуль незразумела: апошнім разам іх бачылі ў Лясной ў 2001 годзе – гісторыкі прыязджалі на экскурсію.

Між тым, да юбілею бітвы мяркуецца ўпарадкаваць і рускія, і шведскія пахаванні. А на памяць нашчадкам пасадзяць Сад сяброўства і згоды. Але для мясцовых жыхароў ( іх ў вёсцы каля 400)  важней за ўсе ўрачыстасці навядзенне парадку ў вёсцы.

– На нашай зямлі біліся чужынцы – рускія ды шведы, – гавораць у Лясной. – Нашы продкі пацярпелі ад той бойкі, дык няхай хоць мы атрымаем ад гэтага якія добрасці.

Сёлета Лясная павінна быць добраўпарадкавана і набыць статус аграгарадка. Напрыклад, своесаблівым помнікам 250-годдзю бітвы сталі два цагляныя двухпавярховыя дамы, якія на той момант былі ўзорам сучаснага домабудавання. Праўда, там няма каналізацыі і ацяпляюцца яны печкамі. Цяпер, праз 50 гадоў, іх адрамантуюць і зробяць цёплыя прыбіральні.

Да 300-гадовага юбілею бітвы ў Лясной пабудуюць новыя домікі, тут з’явяцца сучасныя дом культуры і спартыўны клуб. Адрамантуюць, заасфальтуюць і навядуць парадак. Праўда, да гэтага часу яшчэ нават праекты не гатовыя – так што ўлады і жыхары Лясной рыхтуюцца да летняга аўралу.

Сяргей Гутарэвіч

09.01.2008

Индивидуальные предприниматели уходят из бизнеса

В могилевских торговых центрах увольняют продавцов и распродают товары.

Вот уже вторую неделю нового года могилевскую торговлю продолжает лихорадить. Заметно опустели прилавки на мини-рынках, практически везде свернулись торговые палатки частных предпринимателей, закрытым остается большинство киосков и маленьких магазинов, принадлежащих "ипэшникам", не работают многие ремонтные мастерские.

В немногочисленных работающих павильонах торгового центра "Панорама", торжественно открытого менее года назад, висят написанные от руки сообщения о скидках от 5 до 70 процентов.

– Распродаем товар и уходим вообще из этого бизнеса. Продавцов вынуждены были уволить, а чем займемся сами, пока не знаем. Возьмем паузу на полгода, посмотрим, как будет развиваться ситуация, – признается семейная чета предпринимателей.

На мини-рынке "Криница" из более десятка торговцев фруктами остались лишь несколько человек. Отсутствие конкуренции тут же привело к росту цен на экзотические плоды.

В это же время неразбериха родила новый вид бизнеса: появились объявления, в которых предлагают за умеренную плату оформить документы для перерегистрации индивидуальных предпринимателей в частные унитарные предприятия.

– Раньше я приобретала в киоске на остановке всякие мелочи от мыла и иголок до кофе и шоколадного батончика внуку, – говорит одна из могилевчанок. – Я уже к этому привыкла, и теперь вынуждена задумываться, где что купить, тратить свое время. Очень неудобно стало.

Но тяжелее всего приходится наемным работникам, которые вдруг лишились постоянного заработка и должны искать новые способы прокормить семьи. Чиновники в свою очередь уверяют, что проблем с трудоустройством не будет: желающие смогут получить строительные специальности, которые сегодня в дефиците. Но согласятся ли бывшие продавщицы стать штукатурами?

Возникли проблемы и с работой маршрутных такси. Из-за перерегистрации "ипэшников" в ЧУПы нарушились графики движения. Появившиеся неудобства перевозчики называют временными, но советуют горожанам в течение ближайшей недели выходить на работу на 15-20 минут раньше обычного времени.

Сергей Гутаревич

09.01.2008

Тры жанчыны загінулі ў калядныя дні

У Магілёўскай вобласці ў бытавых сварках забіты дзве жанчыны, і яшчэ адна – кінулася пад колы аўтамабіля.

4 студзеня ў Чэрыкаве было знойдзена цела 35-гадовай жанчыны, са шматлікімі раненнямі. Міліцыя хутка ўстанавіла, што напярэдадні ўвечары кабету моцна збіў рукамі і нагамі яе 25-гадовы сужыцель, моцна п’яны.

5 студзеня ў вёсцы Вялікія Бортнікі Бабруйскага раёна 47-гадовы рабочы мясцовай амбулаторыі раніцай пасварыўся са сваёй 52-гадовай жонкай. Нецвярозы мужчына ўдарыў жонку нажом у жывот, ад чаго яна і памерла.

6 студзеня ў Чавускім раёне адбылося здарэнне, якое пакуль расцэнена як самагубства. Каля 18 гадзін на аўтрасу "Магілёў-Чавусы" выскачыла жанчына і кінулася пад колы аўтамабіля "Ровер". Яна загінула у выніку смяротных траўм. Паводле папярэдняй інфармацыі, учынак 41-гадовай магіляўчанкі тлумачыцца сваркай з мужам. Аднак цяпер міліцыя праводзіць праверку ўсіх абставін гэтага здарэння.

Увогуле ж, паводле звестак з міліцы, праваслаўныя Каляды ў Магілёўскай вобласці прайшлі даволі спакойна. З 4 па 7 студзеня штодня рэгістраваліся прыкладна два дзесяткі злачынстваў. Для рэгіёна гэта малыя лічбы: здараюцца такія дні, калі за адны суткі адбываецца больш за сотню злачынстваў.

Сяргей Гутарэвіч

08.01.2008

У новагоднюю ноч селянін наставіў на ДАІшнікаў карабін

У выходныя дні ў Магілёўскай вобласці адбылося некалькі зусім не святочных падзеяў. Ёсьць нават загіблыя і памерлыя.

У Дрыбінскім раёне начальнік мясцовай ДАІ разам з інспектарам неслі службу ў новагоднюю ноч. Каля двух гадзін першага снежня на вуліцы ў вёсцы Кароўчына яны спынілі аўтамабіль, якім кіраваў малады чалавек. Ён падаўся міліцыянерам нецвярозым.

Пакуль ішло разбіральніцтва, 48-гадовы пасажыр схадзіў у хату і вярнуўся з карабінам часоў другой сусветнай вайны. Навёўшы зброю на міліцыянтаў, паабяцаў страляць і аб’явіў, што ніхто нікуды не паедзе. Скандалістаў, канечне, у выніку скруцілі і карабін адабралі. Цяпер з гэтым здарэннем разбіраецца пракуратура.

Увогуле навагоднія святы ў Магілёўскай вобласці прайшлі даволі спакойна. Міліцыянты затрымлівалі толькі моцна п’яных і тых, каго злавілі за руку з петардай. Нягледзячы на папярэджанні аб небяспецы, народ без літасці запускаў феерверкі ўсе святочныя дні. У Бабруйску ад петарды пацярпела дзіця. 9-гадовы хлопчык трапіў ў бальніцу са сквазной ранай губы і пашкоджаннямі шыі. Петрада разаравалася прама ля яго твара.

Мароз, які настаў у святы, моцна абрадаваў народ. Але прынес і абмаражэнні тым, хто "насвяткаваўся" без меры. У Магілёве адзін такі выпадак нават са смяротным зыходам. Другога студзеня раніцай у бальніцу хуткай дапамогі даставілі 50-гадовага мужчыну. Яго знайшлі – п’янага і абмарожанага – на міні-рынку Задняпроўскага мікрараёна. Мужчыну прывезлі да медыкаў у стане клінічнай смерці і рэанімацыйныя дзеянні не дапамаглі. Ён памёр прама ў прыёмным пакоі.

Жыхарцы Магілёўскаг раёна давялося сустракаць Новы год з моцнымі апёкамі. 31 снежня ўвечары, пярэдадне свята ў вёсцы Макаранцы на ферме пасварыліся дзве сястры: малодшая так штурханула старэйшую, што тая ўпала ў ванну з кіпенем. Самае дзіўнае, што 47-гадовая жанчына са страшнымі апёкамі праляжала два дні дома, і толькі 2 снежня яе адвезлі ў бальніцу. Цяпер яна знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.

У новагоднія дні "хуткая дапамога" выязджала ў Магілёве часцей: прыкладна на сто выклікаў у суткі было болей. Канечне, даводзілася лячыць наступствы празмернага ўжывання алкаголю і ежы, але ў большасці гэты былі звычайныя хваробы, з якімі трэба было б звяртацца ў мясцовыя паліклінікі.

А вось 25 пажараў, што адбыліся ў вобласці за тры дні – з 31 снежня па 2 студзеня – амаль усе з’яўляюцца наступствамі п’янага палення. Нецвярозыя паленцы ( у асноўным – у сельскіх хатах)  кідалі непатушаныя цыгарэты і засыналі. У выніку сямёра чалавек на пажарах загінулі.  

Сяргей Гутарэвіч

04.01.2008

Предприниматели объявили вынужденную паузу

С нового года в Могилеве не работают торговые центры, киоски и частные магазины.

Индивидуальные предприниматели и их наемные работники в четверг собрались в Могилеве на площади Ленина перед Домом Советов, чтобы выразить свое несогласие с изменением условий работы и развития частного бизнеса. Таким образом они постарались привлечь внимание общества к своим проблемам.

На площади стихийно собралось около 150 человек. От имени властей с ними беседовал начальник управления предпринимательства облисполкома Виктор Красовский. Суть его высказываний: вертикаль приложит все усилия, чтобы в рамках законодательства урегулировать назревшую проблему.

В наступившем году в Могилеве пока не приступали к работе торговые киоски и маленькие частные магазинчики, некоторые мастерские по ремонту обуви и бытовой техники. Одни торговые центры закрыты, работники других не обслуживают клиентов, ссылаясь на технических перерыв и переучет. 

– Точно не собираемся работать до выходных, а дальше – посмотрим, – говорит индивидуальный предприниматель из торгового центра "Бум". – Мы посчитали и пришли к выводу, что перерегистрация в унитарное предприятие приведет лишь к убыткам. Нанять продавцами родственников я тоже не могу. Короче говоря – тупик. 

– Процедуру перерегистрации "ипэшников" в "чупы" нужно продлить еще на год, чтобы дали нам поработать, – говорит другой предприниматель.

Опасаются за свое будущее в наступившем году владельцы и водители маршрутных такси, однако они свою работу не прерывали, и делать этого, по заверению лидеров областного совета профсоюза "Садружнасць", не собираются. Надеются, что "приемлемое решение будет найдено".

Акции протеста не поддерживает и руководство общественного объединения предпринимателей Могилевской области. 

Кстати, из более 13 тысяч индивидуальных предпринимателей города Могилёва в частные унитарные предприятия перерегистрировались лишь несколько сотен. 

Сергей Гутаревич

03.01.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: