Вестник профсоюза № 4, апрель
|
У строителей обнаружили "политическую близорукость"
Шесть из девяти работников могилёвского "Промжилстроя" отказались от написанных месяцем ранее жалоб. Писали они в администрацию президента и начальнику областной инспекции труда. В частности, в "отказном" письме на имя руководителя вышестоящей организации концерна "Белнефтехим" говорится, что ранее написанное не имеет ничего общего с действительностью. Оказывается, что в реальности на объекте по улице Тимирязьевской все работники обеспечены современными бытовыми помещениями, спецодежой и инстументами. А вопрос о заработной плате разрешён самостоятельно с руководством ОАО "Промжилстрой". Далее работники утверждают, что факты, указанные в их жалобах, якобы, искажены, а их "политической близорукостью" воспользовалось доверенное лицо из свободных профсоюзов. Речь в данном случае об известном активисте РЭПа Алексее Павловском. Он на самом деле узнал о нарушениях трудовых прав работников и предложил свою помощь. Он же сделал фотографии бытовых условий строителй, которые также отправил в инспекцию труда. Заметим, что первоначальную жалобу подписало девять человек, а отказалось от неё только шесть. Возникает вопрос: а что же с остальными? Или может они ещё не успели заразиться такой опасной болезнью, как "политическая близорукость"? – Никакая это не "политическая близорукость", а обыкновенный страх после давления руководства, – комментирует Алексей Павловский. Со слов активиста, его интерес, как бывшего строителя, в этом деле один: заставить власти уважать простых работяг и соблюдать их права. Именно за это Алексей боролся и борется на протяжении последних десяти лет. Ну а то, что факты, указанные в жалобах всё-таки имели место, подтверждается неопровержимыми доказательствами. Во-первых, фотографии. И во вторых, это ответ за подписью заместителя председателя концерна "Белнефтехим" Михаила Осипенко, из которого следует, что руководством "Промжилстроя" всё же разработаны мероприятия по устранению нарушений законодательства о труде и охране труда. Вывод однозначен: зарплата работников и бытовые условия изменились в лучшую сторону именно после подачи ими жалоб, а не просто потому, что руководство "Промжилстроя" вдруг снизошло к народу. Ну, а что касается "политической близорукости" ,то тут, по мнению Алексея Павловского, кто-то из строителей или их руководитей явно перепутал время – лексика и методы явно "из другой оперы". Алекс Вольный 21.04.2008
Дэпутаты ідуць насустрач. Аднак – толькі ў дробязях
Студэнты Магілёўскага ўнівэрсытэта харчаваньня задалі "народным абраньнікам" больш за 10 пытаньняў. Сапраўды вострыя фактычна засталіся без адказу. Ідэю сустрэчы ініцыявалі студэнты. Яе падтрымала адміністрацыя ды прафкам. Запрасілі дэпутата гарадзкога Савету па адпаведнай акрузе Дзьмітрыя Цімафеенку і дэпутата абласнога Савету Міхаіла Пузевіча. Аднак запрошаныя прыйшлі ўтрох: з сабою ўзялі яшчэ й памагатага дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэгіну Галоўкіну. На большасьць пытаньняў, чамусьці, адказваў Міхаіл Пузевіч. Першае было самым вострым і актуальным для ўсіх студэнтаў Беларусі: палёгкі. Прафкам студэнтаў вельмі жадаў, каб студэнтам унівэрсытэту кампэнсаваць 50 адсоткаў выдаткаў на праезд у гарадзкім транспарце за кошт бюджэту. І нават абгрунтавалі. Шмат студэнтам прыходзіцца езьдзіць на заняткі зь перасадкамі. Па падліках прафкаму, на праезд да месца навучаньня яны выдаткоўваюць каля 60 тысяч рублёў у месяц. Плюс праходжаньне абавязковых лябараторных працаў на ААТ "Хімвалакно". Выходзіць дастаткова значная для студэнта сумма. Аднак адказ дэпутата Міхаіла Пузевіча – адмоўны. – Бюджэт на сёньня зьвярстаны, і гэтыя пытаньні разглядацца ня могуць. Студэнты прапанавалі стварыць Моладзевы гарадзкі Савет дэпутатаў на базе Ўнівэрсітэту хачаваньня. Каб напраўляць праекты законаў непасрэдна да студэнтаў для ўнясеньня заўваг. Тут узяў слова дэпутат Дзьмітры Цімафеенка, які займае пасаду Першага сакратара райкаму БРСМ. Маўляў, атрымаецца бюракратызм, а ня моладзевая ініцыятыва. Гарадзкі Савет і гэтак прадстаўлены блёкам. Такі адказ не спадабаўся нават Пузевічу – ён адзначыў, што прапанова даўно ўжо пайшла да гарадзкога Савету, і яго старшыня сп.Свістуноў вітае гэтакі моладзевы рух. Яшчэ адно пытаньне тычылася маршруту руху аўтобуса №8, які раней хадзіў ад вакзала дакладна праз студэнцкія інтэрнаты. А цяпер зьменены. Пытаньне здьзівіла дэпутатаў. – Я ў дзявятым-дзясятым клясах у школу хадзіў за 10 кіляметраў, – заявіў Міхаіл Пузевіч. – І што? Давайце яшчэ прыгадаем коней ды павозкі. Мы ж у XXI стагоддзі! – абурыліся студэнты. А вось дэпутат Цімафеенка знайшоў свой адказ на гэтае пытаньне: – Да кожнага пад'езда аўтобус не прыгоніш! Яшчэ адзін пэрл… Ключавым момантам сустрэчы сталася пытаньне пра вяртаньне магчымасьці па льготнаму кошту аздараўляцца ў санаторыях. Бо ўнівэрсытэт ня мае свайго аздараўляльнага комплекса, як большасьць ВНУ. Вось тут сп.Пузевіч дэманстратыўна перадаў гэтае пытаньне памагатаму дэпутата Палаты прадстаўнікоў Рэгіне Галоўкінай. Маўляў, гэта – да іх. І нават агучыў тэлефон, па якому можна зьвяртацца: 48-43-55. З тых пытаньняў, якія паабяцалі вырашыць, гэта – пашырэньне сьметніку за Грабянёўскім кірмашом, які заўжды поўны. Яшчэ два пытаньні так і засталіся нявырашынымі. Гэта перадача вну спартыўнага комплексу, наяўнасьць няздатнай пабудовы ля ўнівэрсытэту, у якім на дадзены момант жывуць бяздомныя грамадзяне (яе знос будзе каштаваць гораду 90 мільёнаў, а як больш танна прадаць яго вну, яшчэ не прыдумалі), і адсутнасьць актавай залі. – Ёсьць Палац культуры "Завода штучнага валакна". Хоць зараз забірайце бясплатна, – прапанаваў дэпутат Пузевіч. Аднак на сёньняшні час Палац знаходзіцца ў аварыйным стане. І ніякай гутаркі не вядзецца аб яго рамонце. Таму гэтая сытауцыя – невырашальныя. Саша Заяц 16.04.2008
Баўгары рэкамэндуюць, а беларусы "плянуюць"
У Магілёве ёсьць значныя страты цяпла. Пра гэта кажуць вынікі дасьледаваньняў балгарскіх навукоўцаў, якія правялі спэцыяльны энэргааўдыт . З кастрычніка па сакавік балгарская кампанія "ЕНА-ОПТЫМА" праводзіла дасьледаваньні па выкарыстаньні цяпла на двух гарадзкіх аб'ектах – у гатэлі "Магілёў" і гарадзкой гімназіі №1. Балгараў вынікі зьдзівілі. У гэтых пабудовах ёсьць значныя рэзэрвы эканоміі цеплаэнэргетычных рэсурсаў. Каб хоць трохі дапамагчы Беларусі ў вырашэньні праблемы, замежныя спэцыялісты прапанавалі шэраг мерапрыемстваў, каб скараціць страту цяпла. Уважліва выслухаўшы навукоўцаў, першы намесьнік старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Алег Ліцянкоў зрабіў выснову: трэба прымаць меры па зьніжэньні энэргастратаў ва ўжо пабудаваных дамах, а ў новых будынках такое пытаньне павінна прадугледжвацца яшчэ ў праекце. Вось так: баўгары зрабілі канкрэтны досьлед, выдалі канкрэтныя рэкамэндацыі, а ўлады зрэагавалі агульнай дэклярацыяй… Саша Заяц 15.04.2008
Магілёўскія ўлады не пацьвярджаюць адмену праязных
Аддзел транспарту і сувязі Магілёўскага гарвыканкама заяўляе, што іх ніхто не зьбіраецца адмяняць. Такі ж адказ атрымліваюць грамадзяне і ад кандуктароў грамадскага транспарту. Аднак размовы аб тым, што праязныя зьнікнуць з продажу і перастануць дзейнічаць, ходзяць па Магілёве не жартлівыя. Адныя кажуць – з 15-га красавіка, іншыя – з траўня. – Калі пашла пагалоска пра адмену студэнтам ільготаў на праезд, улады таксама спачатку заяўлялі аб тым, што гэта чуткі. І нават пісалі афіцыйныя лісты да ўнівэрсітэтаў, каб супакойвалі студэнтаў, – зазначыў дзеяч прафкама студэнтаў магілёўскага ВНУ. А вось творчая група "Наш Магілёў" лічыць па-іншаму. Па словах Андруся Воўкава, улады распускаюць розныя версіі, а потым глядзяць на рэзананс. Якая вырасьце да высокага распаўсюда, тое пытаньне і хвалюе грамадзян. Такім чынам яны зандуюць сацыяльныя настроі. Адзінае, што застаецца – упэўніваць сябе: усё будзе добра, аснова пад нагамі зьменіцца з дрыготкай да больш устойлівай. А як яно будзе на самой справе – пакажа час. Саша Заяц 04.04.2008 |