№ 2, люты
|
"Наш магазин" отстояли простые люди
Граждане победили власть. Вернее доказали: если собираются вместе, имеют ясную цель, то перед народом даже с отдельно взятой улицы устоять невозможно. Мы уже рассказывали о противостоянии жителей бульвара Шевченко с чиновниками из администрации Центрального района города Минска, которые хотели закрыть любимую всеми торговую точку под названием "Наш магазин". Появилось указание администрации района о приостановлении действия лицензии, выданной Ивану Литвинюку, руководителю ООО "Кальвиль". Понятное дело, за руку никто никого не поймал, но уж очень лакомое это местечко, как раз угол пересечения улицы Веры Хоружей и бульвара Шевченко, где расположены многочисленные коммерческие фирмы. Вот и пытаются раз за разом этот магазинчик всякими там хитриками-мудриками "прихватизировать". Правда, на этот раз не удалось. В очередной раз люди отстояли свой "Наш магазин". Собрали более пятисот подписей и написали множество писем-жалоб во всевозможные инстанции. Вот вам готовый сегмент зрелого гражданского общества в Центральном районе города Минска по бульвару Тараса Шевченко. Что же касается предписания о приостановлении действия лицензии, то нашелся разумный компромисс о косметическом ремонте подсобных помещений, и даже с некоторой отсрочкой. Евгений Огурцов 27.02.2008
Спэцназаўцы – у ланцугу, прадпрымальнікі – паасобку
Сёння ў Менску а 12-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы пачалі зьбірацца ўдзельнікі раней абвешчанага мітынгу прадпрымальнікаў супраць прэзыдэнцкага ўказу №760. Іх тут сустракалі міліцыянты, два іхныя аўтазакі і вялізарная лужа вады, у якую пераўтварыўся пры адлізе былы лёдавы каток. Ужо ад самага пачатку сілы супрацьстаяньня былі няроўныя: спэцназ выцягнуўся ў шчыльны ланцуг, а тыя, хто меў намеры пратэставаць, таўпіліся ў невялікіх купках. Нагадаем храналёгію хваляваньняў у цэнтры Менску 18 лютага. 12.15. Ланцуг спэцназаўцаў пачаў выціскаць прысутных з Кастрычніцкай плошчы. У кучцы тых, на каго наступаюць байцы АМАПу, – заяўнікі мітынгу Алесь Таўстыка і Віктар Калей, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька, фотажурналісты недзяржаўных газэт і інфармацыйных агенцтваў Юлія Дарашкевіч, Андрэй Лянкевіч, Сяргей Грыц, Васіль Сямашка. Усіх выцесьнілі за Палац Рэспублікі. Чатыры журналісты вылузаліся з ачапленьня і паселі на брук пад сьценкай Віктара Цоя за Палацам Рэспублікі, выкрыкваюць да міліцыянтаў: "Пусьціце нас на плошчу!" Тым часам міліцыянты затрымліваюць ля плошчы апазыцыйнага палітыка Вячаслава Сіўчыка, сябра аргкамітэту ў стварэньні кампаніі "За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва"Віктара Калея, дачку палітвязьня Аляксандра Казуліна – Вольгу Казуліну. 12.25. Лідэр кампаніі "За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва Віктар Гарбачоў заявіў, што прадпрымальнікі пойдуць да будынку Агульнанацыянальнага тэлебачаньня (АНТ), што на вуліцы Камуністычная і будуць патрабаваць тэлеэфіру з чыноўнікамі. Са словаў Віктара Гарбачова, калі б міліцыя не замінала правядзеньню акцыі, на плошчы сабраліся б каля паўтары тысячы чалавек, якія знаходзяцца побач -- у крамах, на ходніках вакол плошчы. 13.15. Прадпрымальнікаў у будынак АНТ не пусьцілі. Віктар Гарбачоў паведаміў, што другая група прадпрымальнікаў знаходзіцца цяпер ля будынку Беларускага тэлебачаньня (БТ) на вуліцы Макаёнка і яна павінна перадаць пэтыцыю старшыні БТ Аляксандру Зімоўскаму. 13.25. Найбольш актыўных ўдзельнікаў акцыі пратэсту міліцыянты адцясьнілі да скрыжаваньня вуліц Куйбышава і Камуністычная. Віктар Гарбачоў заклікае прадпрымальнікаў разыходзіцца, каб "не нарвацца на правакацыі з боку КДБ і міліцыі". Варта адзначыць, што сёньня акцыя прадпрымальнікаў была менш наступальнай, чым дзьве папярэднія. У камэнтары Bulletinonline.org Віктар Гарбачоў патлумачыў, што міліцыянты на месцах блякавалі выезд у Менск рэгіянальных актывістаў. Да прыкладу, у Баранавічах адразу пяць актывістаў былі выкліканыя ў суд, дзе іх трымалі ад 8-й гадзіны да 13-й. У гэты прамежак чаму судзьдзі так і не знайшлі магчымасьці для разгляду спраў, выпісалі ўсім позвы на заўтра, 19 лютага. –У Менску яшчэ да пачатку акцыі быў затрыманыя Аляксандр Мілінкевіч – яго затрымалі людзі ў цывільным і зьвезьлі на вуліцу Сапёраў, што каля Палацу тэнісу на праспэкце Пераможцаў. Ізаляванымі ад акцыі апынуліся Віктар Крываль, Аляксандр Таўстыка. Галіна Баравая 18.02.2008
Дэвіз дня: назад – у калгас!
Напярэдадні вясны скандалы трасуць беларускія вёскі. Развальваюцца прымусова рэфармаваныя калгасы. Набліжаецца чацьвёртая вясна ў выкананьні Ўказу Аляксандра Лукашэнкі №138 ад 19 сакавіка 2004 году "Аб некаторых мерах у фінансавым аздараўленьні сельскагаспадарчых арганізацый і прыцягненьні інвэстыцый у сельскагаспадарчую вытворчасьць". Ці ёсьць чым пахваліцца? Старшыня камітэту дзяржаўнага кантролю Менскай вобласьці Ўладзіслаў Цыдзік скардзіцца: – Маем факты няўдалага рэфармаваньня. На жаль, менавіта цяпер развальваецца шэраг аграрна-прамысловых гаспадарак. У прыватнасьці, на Мядзельшчыне канчаткова перасварыліся кіраўнікі СПК "Сінявокі край" ААТ "БелаўтаМАЗсэрвіс". Развальваецца філіял "Аграфірма Лукавец" ААТ "Кафэ "Палесьсе" у Вілейскім раёне. Тут у апошні год асірацелі пяць жывёлагадоўчых фэрмаў, пустуюць больш як 20 службовых кватэраў. Хто сюды пойдзе працаваць? Увогуле, кантралёры канстатуюць: у 17 раёнах Міншчыны прадпрыемствы з гораду набылі 51 былы калгас. Агульны кошт калгаснай маёмасьці ў 2004 годзе дасягаў 149,5 мільярда рублёў. Інвэстары мусілі выплаціць калгасьнікам, а таксама ў мясцовыя бюджэты каля 10 мільярдаў рублёў. Пазыка на сёньня – 6 мільярдаў. Але ці толькі вінаватыя інвэстары? Пэўна, што жыхары Менска не забылі яшчэ пра зручныя паслугі маршрутных таксі ААТ "Міндавг". У 2005 годзе гэтае акцыянэрнае таварыства набыло 90 маршрутак украінскай вытворчасьці Богдан А092. Кошт кожнай такой маршруткі – 40 тысяч даляраў. Развалілі ўлады ў Менску ААТ "Міндавг". Яшчэ больш пацярпеў яго сельскагаспадарчы філіял у Ўзьдзенскім раёне. Вось што зафіксавана ў пратаколе праверкі дзяржкантролем малочна-таварнай фэрмы "Далгінава": "дах, стойлы для ўтрыманьня жывёлы, пад’язныя шляхі патрабуюць тэрміновага рамонту. 600 мільёнаў рублёў "завісьлі" на пабудаваным, але не выкарыстоўваемым зернесушыльным комплексе. Запазычанасьць перад працаўнікамі сельскагаспадарчага філіяла перавышае 30 мільёнаў рублёў. "Міндавг" таксама мае запазычанасьць перад дзяржавай у выплаце сельгаспадатку". Не атрымоўваюцца экспэрымэнты таксама і ў іншых рэгіёнах. Да прыкладу, у вёсцы Востраў Ляхавіцкага раёну 92 дзейныя працаўнікі аднагалосна запатрабавалі вызваліць іх з-пад шэфскай апекі і аднавіць былы калгас "Востраў". Цяпер Ляхавіцкі райвыканкам шукае насеньне і тэхніку, каб завезьці іх у калгас да вясны. Высьвятляецца, што тутэйшыя адмаўляліся працаваць з-за нізкіх заробкаў, а ў якасьці натуральнай кампэнсацыі кралі збожжа і тэхніку... І самы сьвежы факт. Працаўнікі саўгасу "Друцкаўшчызна" Нясьвіскага раёну страйкуюць цяпер супраць далучэньня гаспадаркі да славутага агракамбінату "Сноў". Матывы? У гаспадарцы на сёньня заробак – 690 тысяч рублёў. Грашовы прыбытак па выніках мінулага года – 544,2 мільёна рублёў. "Наша гаспадарка невялікая, але мы ня маем запазычанасьці перад бюджэтам, своечасова разьлічваемся за энэрганосьбіты, атрымліваем заробак. Грошы зарабляем самі, вырашаем свае сацыяльныя пытаньні", – пішуць у калектыўнай скарзе ў Мінаблвыканкам працаўнікі саўгаса. Чыноўнікі ім у адказ: "У мэтах далейшага паглыбленьня спэцыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасьці, рацыянальнага выкарыстаньня матэрыяльных і працоўных рэсурсаў, аптымізацыі колькасьці ўпраўленчага пэрсаналу, скарачэньня затратаў у цэлым на вытворчасьць сельскагаспадарчай прадукцыі ў рэгіёне працягваецца праца ў стварэньні каапэратыўна-інтэграцыйных структураў. У 2007-2008 гадох плянуецца рэарганізаваць 83 сельскагаспадарчыя арганізацыі, зь якіх на 10.02.2008 рэарганізаваныя 23". Галіна Баравая 14.02.2008
У Беларусі рыхтуюць рэкляму на яйках
Ужо сёньня некаторыя птушкафабрыкі маюць праекты разьмяшчэньня папулярныхэ лягатыпаў на абалонцы дыетычнага прадукту. Аднак напачатку – пра звычайную традыцыйную рэкляму саміх яйкаў. Птушкафабрыка "Салігорская" – наватар у рэклямным бізнэсе курынага яйка. Толькі што ў Менску на тралейбусах маршруту №37 зноў зьявіўся сьвежы лягатып : "Яйцо "Маладзецкае-люкс" – брэнд №1 у Беларусі! ". Таксама ў Менску ў першы месяц новага года салігорскае яйцо курынае "Маладзецкія-забава" рэклямавалі гастраномы ў мікрараёнах. На рынках "Ракаўскі", "Камароўскі" і "Маскоўскі" таксама найбольш месцаў продажу курыных яек з вёскі Краснадворцы, дзе месьціцца птушкафабрыка "Салігорская". Чым жа можна патлумачыць экспансію прадукцыі пэрыфэрыйнай фабрыкі на менскіх паліцах? Як высьвятляецца, прадпрыемства імкнецца атрымліваць у сярэднім за год больш як 80 000 000 штук яек. Салігорскаму рэгіёну столькі не спажыць. Каб заахвоціць пакупнікоў у іншых мясьцінах, а таксама ў Расеі, птушкафабрыка ўпадабала брэнд сэксуальнай стымуляцыі. У гутарках са спэцыялістамі прадпрыемства я, напрыклад, пачула, што некалі перад любошчамі курыныя яйкі з задавальненьнем трушчыў Казанова. Цікава таксама, што і Шэйх Нафзаі, аўтар "Духмянага саду", раіў есьці як мага больш смажаных у тлушчы яйкаў, каб забясьпечыць сябе "палівам" для каханьня. Як самастойную страву яйкі можна есьці сырымі ў выглядзе гогалю-могалю, а таксама па-рознаму зваранымі: усьмятку, у мяшэчку, укрутую. Можна прыгатаваць розныя амлеты, фаршыраваць яйкі, пасекчы зь зялёнай цыбуляй. Варыянтаў шмат, але салігорцы – наперадзе ўсіх. Зусім нядаўна на птушкафабрыцы пачаў працаваць цэх, дзе яйкі марынуюць і вэндзяць. Тэрмін рэалізацыі гэтых далікатэсаў – да 19 сутак, у той час як звычайныя вараныя яйкі забаронена есьці пасьля двух сутак захоўваньня. Рэклямуецца, што ў марынаваных і вэнджаных яйках утрымліваецца вітамін сэлен. Даводзіцца, што сэлен абараняе сэрца, паляпшае кровазварот, таксама паляпшае сэксуальную функцыю... Дарэчы, вітамін сэлен салігорскія птушніцы дадаюць у звычайны птушыны корм. Кажуць, нясушкі з задавальненьнем спажываюць карысны мікраэлемэнт разам зь зернем, а пасьля дзякуюць сэленавымі яйкамі. У мяне быў недавер да таго, што сэлен захоўваецца ў смажаных ці вараных яйках, але дырэктар птушкафабрыкі Барыс Зінчук абвяргае ўсялякія сумневы. Маўляў, у 100 грамах яек "Маладзецкія-люкс" утрымліваецца ня менш як 23 мкг прыроднага сэлену. За гэта і адпаведная грашовая надбаўка – 500 рублёў на кожным дзесятку. Але, мажліва, што ў кошце яек у Беларусі чакаюцца зьніжкі. У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчаваньня разглядаюцца цяпер прапановы зь рэгіёнаў аб разьмяшчэньні на курыных яйках каляровай рэклямы. Пра пэрспэктыўнасьць гэтых намераў гаворыць расейская практыка. Першыя агітацыйныя яйкі зьявіліся ўжо на мінулым тыдні ў Благавешчанску. Адзін з аўтараў ідэі – сябра партыі "Единая Россия" Сяргей Барысаў. Ён – дырэктар птушкафабрыкі. Яйкі прадпрыемства ўпрыгожаныя чырвоным надпісам "За Барысава". Дзесятак гэтых рэклямных яек каштуе 22 рублі – на 7 рублёў таней яек іншых вытворцаў. Са словаў памочніцы і жонкі Алены Барысавай пакупнікі да яйкавай агітпрадукцыі "ставяцца нармальна ". У ЗША на 35 мільёнах яек будзе красавацца лягатып тэлеканалу CBS і надпісы тыпу "CSI: Crack the Case on CBS" (рэкляма "Дасьледаваньне з месца злачынства"). Паведамляецца, што PR-яйкі – частка маштабнай рэклямнай кампаніі, якую CBS называе outernet-стратегией. Галіна Баравая 13.02.2008
Ці вернецца ў Менск татарскі мазар?
У 1962 годзе ў сталіцы БССР зруйнавалі мусульманскія могілкі. Але тыя помнікі цяпер яшчэ высоўваюцца з-пад зямлі і іх сабралася ўжо значная калекцыя. Сёлета спаўняецца роўна 15 гадоў як у Менску быў атрыманы дазвол улады на будаўніцтва новага мусульманскага мячэту. Даўгабуд месьціцца ў раёне вуліц Грыбаедава і Татарская на былых мусульманскіх могілках (мазар), якія былі зруйнаваныя зь зямлёй бульдозэрамі. Дык выбітная навіна на сёньня ў Менску, што на вуліцы Татарская няспынна павялічваецца колькасьць каменных валуноў з надпісамі на арабскай мове. Шліфаваныя глыбы вылузваюцца з-пад зямлі самі, альбо іх выкопваюць у час чарговага тут будаўніцтва. Муфцій Мусульманскага рэлігійнага аб’яднаньня ў Беларусі Абу-Бекір Шабановіч паведаміў нам, што мае намеры прасіць дазволу Менгарвыканкаму на стварэньне невялікай галерэі з надмагільных камянёў. – Гэта будзе сымбаль татарскага мазару ў Менску. У 2009 годзе споўніцца 410 гадоў ад часу першага тут пахаваньня, – удакладняе муфцій. Са словаў Абу-Бекіра Шабановіча, сёлета ў Менску пасьля працяглага перапынку аднавілася будаўніцтва Саборнага мячэту – галоўнага духоўнага цэнтру мусульманскай Беларусі. Муфцій Шабановіч тлумачыць, што першапачаткова праект мячэту ў Менску фінансаваў Каралеўскі фонд Саудаўскай Аравіі. Амаль 700 тысяч долараў было выдаткавана ім непасрэдна на будаўніцтва. Але ў апошнія больш як 30 месяцаў фінансаваньне з-за мяжы спынілася. Беларуская ўлада заўпарцілася, што гаспадаром будынку можа стаць замежны інвэстар. Давялося мусульманам зьбіраць ахвяраваньні ў Беларусі. З-за таго, што будоўля стаяла, цэгла разбурылася ажно ў 12-ці верхніх радох. Так што праца цяпер пачалася з пераробак некалі зробленага. Дасьледчык гісторыі і культуры беларускіх татараў Барыс Александровіч паведамляе, што ў Менску будзе мячэт, архітэктурная форма якога паўторыць абрысы ранейшая татарскай сьвятыні. – Гэта быў прыгожы каменны будынак у бізантыйскім стылі. Яго вылучала ўсходняя вытанчанасьць. Вокны і дзьверы былі паўкруглыя, на даху – вялікі купал, над уваходам –прамы і высокі шматпавярховы мінарэт – бальконы, на кожным зь якіх 60 мужчынаў, а іншы раз і больш, заклікалі вернікаў на набажэнствы. Мячэт, які будуецца ў Менску цяпер, мае ў аснове 576 квадратных мэтраў (24 на 24 мэтры). Вышыня храму будзе 12 мэтраў, побач ўзьнімецца мінарэт. У цокальным паверху мячэту разьмесьціцца музэй ісламскай літаратуры, бібліятэка, вучэбныя клясы, заля для сходаў. Наша даведка. 28 ліпеня 1947 года Менгарвыканкам прыняў рашэньне "Аб роспуску мусульманскай рэлігійнай абшчыны, закрыцьці мячэту і перадачы яго будынку ДТСААФ". У 1949 годзе татарскае насельніцтва Менска накіравала свой зварот асабіста Сталіну, 163 мусульманіна прасілі вярнуць мячэт. Замест задавальненьня гэтай просьбы, з былога мячэту камуністы сарвалі эмблему магаметанскай царквы і вывезьлі з будынку культавую маёмасьць. У 1962 годзе мусульманскі храм з 32-мэтровым мінарэтам (вежа для закліку на набажэнствы) быў узарваны. На яго падмурку пабудавана цяпер рэстарацыя гатэлю "Юбілейную". Галіна Баравая 07.02.2008
"Наш магазин" хотят закрыть!
Жители бульвара Шевченко, несогласные с решением чиновников Центрального района Минска, собирают подписи, чтобы отстоять популярную торговую точку. В настоящий момент около двухсот постоянных посетителей магазина пытаются противостоять указанию администрации района о приостановлении действия лицензии, выданной Александру Литвинюку как руководителю частного унитарного предприятия. Смогут ли простые граждане выиграть у наделенных властью чиновников, отстаивая существование своего любимого магазина? Следует сказать, что на площади этой торговой точки атаки ведутся не первый год. Место, что называется лобное, располагается на пересечении улиц Веры Хоружей и бульвара Шевченко. Совсем рядом находятся офисы многочисленных фирм, госпредприятий, ЗАО и ООО, среди которых и знаменитый "Приорбанк". Недавно проведенная специалистами администрации района проверка выявила "страшнейшие" недостатки, которые и грозят магазину закрытием. Хотя никаких нарушений в торговых залах не обнаружено: все продукты сертифицированы, срок их хранения и продажи не нарушен. Но господа контролеры записали в протокол, что в подсобном помещении овощехранилища обнаружено... половое ведро с грязной тряпкой! Вторым "вопиющим" нарушением стало, по мнению чиновников от районной торговли, отсутствие должной наружной рекламы. Нет, на самом деле с ней все в порядке. В темное время суток название магазина светится, и его видно аж от кинотеатра "Киев", а днем и того лучше: на всех дверях и окнах прописано, чем магазин торгует, в какие часы и дни, кто его хозяин и какой номер лицензии он имеет. К тому же, "Наш магазин" в особой-то рекламе и не нуждается. Так сложилось, что его постоянные клиенты живут на этой улице не одно десятилетие. Здесь они родились, женились и на пенсию вышли. Они его, уж простите за пафос, просто любят. Привыкли небогатые люди к тому, что в магазине есть постоянный ассортимент недорогих, но всегда свежих продуктов. Да, директору магазина приходится за ними поездить, но он знает – придут люди и спросят, почему нет дешевой колбасы или сыра, а хлеб сегодня черствый? Но так у них не бывает, и когда первый раз еще пару лет назад районное начальство попыталось закрыть "Наш магазин", народ просто-напросто вышел на улицу, организовал бессменный пикет и "засыпал" госорганы просьбами и жалобами. Какое-то время было тихо, и вот вновь! Сами понимаете: дело тут не в грязном ведре и не в недостаточной рекламе, а в том, что кому-то из сильных мира сего очень понадобилось именно это место. Потом, через полгода-год, после супер-пупер евроремонта на месте бывшего гастронома, возможно, откроется некий дорогущий бутик. А может быть, прочтет про все это какой-нибудь очень большой начальник, топнет ножкой и "Наш магазин" оставят нашим, а бутик для "новых" на Карла Маркса откроют… Евгений Крестовский 07.02.2008 |